BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці аб незаконным асуджэнні праваабаронцы Алеся Бяляцкага

25.11.2011
Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці аб незаконным асуджэнні праваабаронцы Алеся Бяляцкага

ЗАЯВА АРГАНІЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
АБ НЕЗАКОННЫМ АСУДЖЭННІ БЕЛАРУСКАГА ПРАВААБАРОНЦЫ АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА.

25 лістапада 2011 года

24 лістапада 2011 выбітны праваабаронца, адзін з пачынальнікаў і нязменных лідэраў грамадзянскай супольнасці незалежнай Беларусі, чалавек, чыя дзейнасць вядомая сотням і тысячам людзей не толькі на радзіме, але і ў замежжы, Алесь Бяляцкі быў несправядліва і мэтанакіравана асуджаны да чатырох з паловаў гадоў пазбаўлення волі. Шматгадовая дзейнасць Алеся Бяляцкага зрабіла яго сябрам тых, хто цярпеў ад прыціскання правоў чалавека ў Беларусі, і стаў ненавісным для тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў тыя прыцісканні. Яго прызналі вінаватым ў быццам бы здзейсненым “ухіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры”.

Распачынанне крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, наступнае яе вядзенне і вынесенне прысуду мелі неправавы характар. Парушэнні працэсуальнага заканадаўства стала прысутнічалі падчас следства і судовага разбіральніцтва. Так, незаконна ў дачыненні да Алеся Бяляцкага была ўжыта мера стрымання ў вяглядзе ўтрымання пад вартай. Следства, не імкнучыся да ўстанаўлення ісціны па справе, адмовілася звярнуцца да фундацыяў, якія пералічвалі сродкі Алесю Бяляцкаму, з запытам аб іх мэтавым прызначэнні, ігнаруючы адпаведнае прадпісанне з боку пракуратуры.  Мелі месца і іншыя сур’ёзныя парушэнні, якія ў любым справедлівым судзе, былі бы на баку Алеся, але на якія беларускі суд заплюшчыў вочы.

Па хадзе судовага працэсу стала відавочным, што прычынаю распачынання крымінальнага пераследу Алеся Бяляцкага стала ягоная шматгадовая дзейнасць на ніве абароны правоў чалавека ў Беларусі. Разам са сваімі калегамі з праваабарончага цэнтру “Вясна” ён непахісна станавіўся на абарону тых, чые правы парушаліся дзяржаўнай машынай краіны. Асуджэнне Алеся Бяляцкага стала яшчэ адным крокам у шматгадовай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў Беларусі ў дачыненні да праваабарончых арганізацый. Да прымусовага пазбаўлення афіцыйнага статусу правааборончых арганізацыяў, забароны іх ўтварэння ў краіне, крыміналізацыі дзейнасці незарэгістраваных арганізацый, стварэння разнастайных перашкодаў і ціску з боку спецслужбаў цяпер дадаўся і такі надуманы спосаб абвінаваціць і засудзіць абаронцу правоў чалавека, які быў выкарыстаны супраць Алеся Беляцкага.

Мы выказваем сваё рашучае абурэнне вынесеным Алесю Бяляцкаму прысудам. Мы лічым, што крымінальная справа супраць яго не мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсій супраць праваабаронцы, яго калег з цэнтру “Вясна”  і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасці. Мы перакананыя, што прысуд мае незаконны характар. Мы патрабуем адмены незаконна вынесенага прысуду і неадкладнага вызвалення Бяляцкага.

Таксама мы выказваем сваю шчырую падтрымку Алесю і спадзяемся на ягонае хутчэйшае апраўданне і вызваленне справедлівым судом. Мы заклікаем усіх калег, проста грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага і патрабаваць ягонага найхутчэйшага вызвалення.

 

Подпісы:

Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыюм ЕўраБеларусь
Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА
Вольга Смалянка і Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі
Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь
Жанна Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Алег Гулак, Беларускі хельсінкскі камітэт
Вітаўт Руднік, ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Ларыса Андросік, ГА “Дыярыуш”
Алесь Капуцкі, Цэнтар “Кросны”
Юры Глебік, Свіслацкая суполка імя братоў Каліноўскіх
Мікалай Уласевіч, ГІ “Астравецкая атамная – гэта злачынства!”
Алесь Крот, моладзевая прафсаюзная гурпа “Студэнцкая Рада”
Святлана Зінкевіч, МПОО "АКТ"
Яўген Прэйгерман, ГА "Дыскусійна-аналітычная супольнасці "Ліберальны клуб"
Таццяна Канопкіна, Гарадзенскае аддзяленне «Таварыства беларускай школы»
Вадзім Болбас, Светлагорская арганізацыя ГА БНФ "Адраджэнне"
Аляксей Шэін, ЦСІ "Новае грамадства"
Віталь Васількоў, Фонд садзейнічання ўстойліваму развіццю
Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства
Святлана Каралёва, Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа
Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій
Аляксандр Ярашук, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП)
Алесь Лозка, РГА "Таварыства беларускай школы"
Ганна Герасімава, Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні
Міраслаў Кобаса, АГА "Фонд імя Льва Сапегі"
Ірына Сухій, грамадскае аб'яднанне "Экадом "
Вольга Карач, Міжнародны цэнтр грамадзкіх ініцыятыў "Наш Дом"
Уладзімір Мацкевіч, Часовы каардынацыйны камітэт НП ФГС УП
Сяргей Варанкевіч, РГМА "Грамадзянскі форум"
Уладзімір Кобец, Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Сяргей і Дзіна Шаўцовы, ГІ "За свабоднае веравызнанне"
Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследванняў
Юлія і Вольга Бандарэнкі, Грамадзянская ініцыятыва "Вызваленьне"
Таццяна Пашавалава, Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
Яраслаў Бекіш, экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”
Віталь Броўка, Віцебская моладзевая супольнасьць "Віцебск для мяне"
Дзмітрый Карпіевіч,Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Алег Мяцеліца , "Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі" у Літве (House of United Belarus)
Зьміцер Бародка, Алесь Зарэмбюк,  "Беларускі Дом у Варшаве"
Раіса Міхайлоўская, ГА «Цэнтр па правам чалавека»
Анатолий Швецов, ОО "Защита прав отцов и детей"
Аляксандр Каралевіч, ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ"
Наталля Васілевіч, Цэнтр "Экумена"
Аляксандр Мілінкевіч, ПАГА Рух "За Свабоду"
Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі, Офіс па правам людзей з інваліднасцю
Галіна Скараход, Гомельскае абласное грамадскае жаночае аб'яднанне "Ініцыятыва"

 

Запампаваць тэкст Заявы

 

Паводле прэс-службы Асамблеі НДА

Видео