BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стыпэндыі на навуковыя дасьледваньні ад эўрапейскага інстытута EURIAS

13.05.2011
Стыпэндыі на навуковыя дасьледваньні ад эўрапейскага інстытута EURIAS

Эўрапейскі інстытут пэрспэктыўных дасьледваньняў (EURIAS) прапануе 10-месячныя стыпэндыі для дасьледчай працы ў адным з 14 гарадоў–удзельнікаў праграмы: Бэрлін, Балоньня, Брусэль, Бухарэст, Будапэшт, Кэмбрыдж, Хэльсінкі, Ерусалім, Ліён, Нант, Парыж, Упсала, Вена ды Васьсенаар. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2011 году. 

 

Стыпэндыі выдаюцца на мэтанакіраваную, самастойную працу дасьледчыкаў для разьвіцьця гуманітарных і сацыяльных навук, могуць быць выдадзеныя для разьвіцьця дакладных навук (пры ўмове, што прапанаваны навукова-дасьледчы праект не патрабуе лябараторнага абсталяваньня й узаемадзейнічае з гуманітарнымі й сацыяльнымі навукамі).

Да ўдзелу запрашаюцца пэрспэктыўныя маладыя навукоўцы й навуковыя дасьледчыкі зь Беларусі.

EURIAS прапануе 19 стыпэндыяў для маладых навукоўцаў і 17 – для старэйшых навуковых дасьледчыкаў у 2012—2013 навучальным годзе.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на пражываньне (ад 26.000 эўра для маладых навукоўцаў і ад 38.000 эўра — для старэйшых навуковых дасьледчыкаў), праезд і фінансуюць навуковыя дасьледваньні.

Для ўдзелу неабходна падаць анлайн-заяўку на сайце: www.eurias-fp.eu

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2011 году.

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео