BE RU EN
rss facebook twitter

Urbi et Orbi

«Поспехі і крызісы матэматыкі». Вiдэа-лекцыя Якава Радыны.

26.08.2014 Яков РАДЫНО
Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць - настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка - гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка - гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і дзейнасці як выдатных, так і радавых матэматыкаў. Гэтая гісторыя звязана з развіццём іншых навук, культуры, мастацтва розных народаў - як вялікіх, так і малых. Зразумець гэтую ўзаемасувязь, вызначыць ролю і месца матэматыкі ў нашай культуры немагчыма , абыходзячы яе гісторыю.

Адам Михник: "[Не]своя страна"
Адам Михник: "[Не]своя страна"
15.01.2019

17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.

«Поспехі і крызісы матэматыкі». Вiдэа-лекцыя Якава Радыны.
«Поспехі і крызісы матэматыкі». Вiдэа-лекцыя Якава Радыны.
26.08.2014 Яков РАДЫНО

Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць - настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка - гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка - гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і дзейнасці як выдатных, так і радавых матэматыкаў. Гэтая гісторыя звязана з развіццём іншых навук, культуры, мастацтва розных народаў - як вялікіх, так і малых. Зразумець гэтую ўзаемасувязь, вызначыць ролю і месца матэматыкі ў нашай культуры немагчыма , абыходзячы яе гісторыю.

"Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы". Відэа-лекцыі Міхаіла Баярына
"Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы". Відэа-лекцыі Міхаіла Баярына
25.07.2014 Михаил БОЯРИН

У межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» філосаф, лінгвіст і санскрытолаг Міхаіл Баярын дапамог слухачам зразумець асноўныя паняцці яго тэорыі і распавёў пра яе мэту.

З аднаго боку ідэя створанай філосафам тэорыі сэнсу пераклікаецца з папулярным сучасным напрамкам – канструктывізмам. З другога боку яна звязана са старажытнай ідэяй з’яўлення сусвету, якая ляжыць у аснове санскрытскай граматыкі. Яна разглядае ўвесь свет як праяву аднаго пачатку.

Тэорыя напісана на незвыклай і незразумелай на першы погляд мове – Свамове. «Гэта спроба пачаць думаць па-беларуску, якая базіруецца на традыцыйнай граматыкі санскрыту», — тлумачыць аўтар.

«Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў». Відэа-лекцыя Аляксея Фралова
«Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў». Відэа-лекцыя Аляксея Фралова
30.06.2014 Аляксей Фралоў

У межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучы універсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» адбылася лекцыя даследчыка музыкі, культуролага і краязнаўцы Аляксея Фралова «Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў».

Гісторыю беларускай музыкі даследчыкі пачалі адкрываць адносна нядаўна. Чамусьці ў савецкі час мы маглі бачыць хоць бы рэшткі беларускай старажытнай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, былі знаёмыя з помнікамі літаратуры, але практычна нічога не ведалі пра нашу музычную спадчыну. Шмат якія музычныя жанры, творы, прозвішчы кампазітараў у савецкай гісторыі беларускай музыкі проста не існавалі. На шчасце, сёння мы ўжо можам казаць пра багатую музычную культуру Беларусі, развітую сістэму жанраў, існаванні на нашых тэрыторыях некалькіх цэнтраў музычнага жыцця і пра вельмі цікавых аўтараў-кампазітараў .

Якім чынам была адкрыта гэтая «музычная Атлантыда» Беларусі? Хто «героі нашага часу» — даследчыкі, якія зрабілі сенсацыйныя знаходкі датычна адкрыцця новых фактаў, нотаў, імёнаў? Як развівалася беларуская музычная культура, пачынаючы з XV стагоддзя? Які культурна — гістарычны кантэкст неабходны сёння, каб гэта развіццё працягвалася?

Видео