Понедельник 24 апреля 2017 года | 18:05
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Крэмль не мае яснай стратэгічнай візіі, што рабіць з Украінай

28.08.2014  |  События в Украине: взгляд из Беларуси   |  Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Казакевіч: Крэмль не мае яснай стратэгічнай візіі, што рабіць з  Украінай

Выступленне Беларусі ў якасці пасярэдніка паміж Расіяй і Украінай гарантуе ёй нейтралітэт у канфлікце.

Трохбаковыя перамовы па Украіне, якія прайшлі 26 жніўня ў Мінску, і не маглі зкончыць вайну. Аднак сустрэчу на вышэйшым узроўні можна разглядаць як пачатак новага этапу перамоўнага працэсу,  які можа даць імпульс дээскалацыі. Таму праца кантактнай групы Україна-Расія-АБСЕ, якая мае аднавіцца бліжйшым часам, можа прынесці свой плён.

Перамовы ў Мінску не прынеслі Украіне міру. Вайна працягваецца, і градус абстаноўкі на Данбасе падвышаецца. А што далей, што пасля перамоў?

На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

- Мінскія перамовы па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне праваліліся – так мяркуе большасць экспертаў, якія назіралі за мінскім самітам. Гаворка ідзе пра тое, што сустрэча не прынесла міру на ўкраінскую зямлю. Вы падзяляеце гэтую думку?

- Хутчэй, не. Казаць пра правал перамоў могуць тыя, хто ўскладаў на іх вялікія надзеі. Хаця ад пачатку было ясна, міру гэтая сустрэча яшчэ не прынясе – яе можна было разглядаць як эксперымент з новым фарматам,  спробу знайсці дадатковую пляцоўку для кантактаў па вырашэнні праблемы, на хуткае рашэнне якой спадзявацца не выпадае.

Паўтаруся: чакаць ў сённяшніх умовах, улічваючы дастаткова працяглае і жорсткае процістаянне паміж Украінай і Расіяй, што адна сустрэча спыніць кровапраліццё, не варта.

- У перамовах удзельнічалі пяць суб’ектаў: Расія, Украіна, Беларусь, Казахстан ды Еўрасаюз. Хто з іх у выніку выйграў, а хто прайграў?

- Нельга ставіць пытанне пра выйграўшых і прайграўшых. Хаця б таму, што мы да канца не ведаем усіх дэталяў. А калі мы разглядаем мінскую сустрэчу як пачатак новага этапу перамоўнага працэсу, спробу намацаць грунт для будучага вырашэння канфлікту, то вызначаць хто выйграў, а хто прайграў бессэнсэўна.

Але праўда, што задачы перад удзельнікамі сустрэчы стаялі розныя. Расія і Україна –  непасрэдныя ўдзельнікі канфлітку. Супрацьстаянне закранае іх істотныя і нават жыццёва важныя палітычныя і эканамічныя  інтарэсы (асабліва ў выпадку Украіны). Для Казахстана і асабліва Беларусі  ў гэтай сітуацыі найбольш важна  захаваць нейтральную пазіцыю і нейкім чынам мінімізаваць страты ды знайсці варыянты для абароны сваіх інтарэсаў ва ўмовах эскалацыі напружанасці ў рэгіёне.

Для Еўрасаюза найбольш важным таксама з’яўляецца мінімізацыя негатыўных наступстваў канфлікту – перш за ўсё наступстваў эканамічных і ў галіне бяспекі. У сучасных умовах гэта патрабуе ад ЕС пошуку механізмаў палітычнага, вайсковага і эканамічнага стрымлівання Расіі, а таксама падтрымкі Украіны.  Такім чынам, Еўропа не можа быць нейтральнай і выпрацоўвае свой парадак дня, але пры гэтым зусім не зацікаўлена ў эскалацыі канфлікту.       

- Ці здолеў Лукашэнка сыграць ролю міратворцы? Якія дывідэнды прынясе Беларусі арганізацыя трохбаковай сустрэчы па ўкраінскай праблеме?

- Не трэба перабольшваць ролю Беларусі і разлічваць, што яна  зможа прывесці варагуючыя краіны да міру, але яе роля была досыць заўважнай. Беларусь аказалася прымальнай пляцоўкай для кантактаў, а беларускія ўлады – прымальным партнёрам  для ўкраінскага і расійскага боку.  Таму можна лічыць, што, у пэўнай ступені, Лукашэнку роля міратворцы ўдалася. Прынамсі, на Беларусь была звернута значная міжнародная ўвага, а лінія паводзін беларускіх уладаў аказалася зручнай для ўсталяванне новага фармату камунікацыі паміж бакамі канфлікта.

Якія дывідэнды атрымае Беларусь? Найперш павышэнне знешнепалітычнага прэстыжу: упершыню за 20 гадоў кіраўніцтва Лукашэнкі такая важная для ўсяго рэгіёна сустрэча праводзіцца пры непасрэдным удзеле Беларусі і яе заўважнай ролі. Акрамя гэтага, прымаючы ўдзел у дыялогу, Беларусь атрымлівае поўную інфармацыю (на якіх пазіцыях стаяць бакі, як яны настроены будаваць далейшыя стасункі між сабой), гэта дазваляе больш глыбока разумець сітуацыю і прагназаваць далейшае развіццё падзей, а таксама прымаць адпаведныя эканамічныя і палітычныя рашэнні. Больш за тое, разуменне сітуацыі адкрывае магчымасці ўплываць на палітычную сітуацыю, на прыняццё рашэнняў, хаця магчымасці Беларусі для гэтага, натуральна, абмежаваныя.

І нарэшче, уцягваючыся ў якасці пасярэдніка ў камунікацыю Беларусь атрымлівае магчымасць захоўваць у канфлікце нейтральную пазіцыю. Складваецца такая сітуацыя, што ні Расія, ні Еўропа не маюць асаблівага жадання ды магчымасцяў ціснуць на Беларусь па ўкраінскай праблеме. Беларусь такім чынам выводзіцца з-пад ціску і неапраўданай рызыкі ў рамках канфлікту.

- Ці здольная роля пасярэдніка размарозіць беларуска-еўрапейскія стасункі?

- Цалкам размарозіць двухбаковыя стасункі не ўдасца, але гэтая роля стварае вельмі спрыяльныя ўмовы для пацяплення. Калі раней Лукашэнка быў апошнім дыктатарам Еўропы, то зараз ёсць і іншы дыктатар – на фоне Пуціна Лукашэнка ўжо не выглядае такой праблемай, як раней. Ды і “канструктыўнасць” Беларусі ў канфліке стварае дадатковы спрыяльны фон для еўрапейска-беларускага ўзаемадзеяння.

- Давайце вернемся да перамоў. Мінск застаецца пляцоўкай для перамоў кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ. Ці варта чакаць станоўчых вынікаў сустрэч у гэтым фармаце? Калі бакі не здолелі прыйсці да згоды на вышэйшым узроўні, то поспех перамоў на больш нізкім узроўні ад пачатку сумнеўны.

- Не. Сустрэчу на вышэйшым узроўні можна разглядаць толькі як пачатак працэсу, усталяванне новага фармату. Паўтаруся, што мы дакладна не ведаем, што адбылося на перамовах. Аднак абодва бакі пацвердзілі жаданне рухацца да нармалізацыі стасункаў, што з’яўляецца добрай нагодай, каб перамовы, кансультацыі праходзілі ўжо ў працоўным рэжыме, больш шчыльным і дэталёвым. Таму мы не можам адназначна казаць, што вынікі сустрэчы ставяць крыж на працы кантактнай групы, хутчэй, наадварот.

Я лічу, што вынікі працы кантактнай групы будуць, у тым ліку – і станоўчыя. Пытанне толькі ў маштабе: ці здолее кантактная група вырашыць канфлікт цалкам, ці дамоўленасці будуць насіць лакальны характар – напрыклад, вырашэнне канкрэтнай праблемы з закладнікамі, палоннымі, бежанцамі і г. д. Могуць быць іншыя дамоўленасці, здольныя знізіць градус і інтэнсіўнасць канфлікту, ягоную жорсткасць, закласці асновы для больш трывалага міру.

- Пасля перамоў скалалася ўражанне, што Еўразвяз больш занепакоены бесперашкоднымі пастаўкамі расійскага газу, чым урэгуляваннем сітуацыі на ўсходзе Украіны. На 6 верасня запланаваныя чарговыя кансультацыі па газе паміж Украінай і Расіяй з удзелам камісара ЕЗ па энергетыцы Гюнтэра Эцінгера. Ці магчыма ва ўмовах, што склаліся пасля мінскіх перамоў, пакончыць з газавай вайной?

- Канчаткова завершыць газавую вайну ў межах адной сустрэчы немагчыма. Але пачынаецца восень, за ёй – зіма, што абвастрае праблему энергетычнай бяспекі Еўропы. Мне падаецца, што трэба чакаць прамежкавых дамоўленасцяў у кантэсце бягучай сітуацыі, каб не дапусціць зрыву паставак газу ў Еўропу. Гэта вельмі важна не толькі для еўрапейскіх краін, але і для Украіны ды Расіі. Але больш-менш трывалае ўрэгуляванне “газавай вайны” залежыць узначнай ступені ад палітычная і ваеннай сітуацыі. Расія заўсёды выкарыстоўвала энерганосьбіты ў палітычных мэтах, і няма ніякіх прычын, каб адмовіцца ад завядзёнкі зараз.

- Перамовы суправаджаліся актывізацыяй расійскай агрэсіі ва Украіне.  Якую канчатковую мэту ставіць перад сабой Крэмль?

- Калі казаць пра тактычныя мэты, то спыніць наступленне ўкраінскай арміі было вельмі важна ў кантэксце мінскіх перамоваў. Украінскі бок хацеў да гэтай даты вырашыць праблему, вызваліць Луганск і Данецк,  у той час як для Расіі было вельмі важна захаваць плацдармы, якія зараз займаюць сепаратысты. У пэўнай ступені Расія дасягнула сваіх мэтаў, бо наступ украінскіх войскаў практычна спыніўся.Сепаратысты пры падтрымцы, а верагодна і прамым удзеле расійскіх рэгулярных войскаў, нават правялі контратакі. А Кіеў задачу не выканаў:  на пачатку лета меркавалася, што вострая фаза антытэрарыстычнай аперацыі закончыцца да канца жніўня. Відавочна,  да гэтага часу ўкраінскія войскі не закончаць АТО.

Калі мы гаворым пра стратэгічныя мэты, то канкрэтнай і яснага разумення, што рабіць з Украінай, на маю думку, Крэмль не мае. Прынамсі, такой стратэгіі не бачна. Праналізаваўшы паводзіны Расіі апошнія месяцы, можна назіраць ваганні і спробы рэагаваць на падзеі аператыўна, але не стратэгічна – маючы доўгатэрміновую візію развіцця стасункаў з Украінай, ЕС і ЗША. Бачна, што расійскае кіраўніцтва патрапіла ў вельмі складаную сітуацыю; з аднаго боку, яно не можа пайсці на мір з Украінай па ўнутрыпалітычных прычынах: расіяне вельмі моцна мабілізаваныя імперскімі і нацыялістычнымі лозунгамі, і яны проста не зразумеюць хуткага міру з Украінай.

Адкрытае ўварванне ва Украіну, стварэнне з Данбаса ўкраінскага Прыднястроўя, усе іншыя сцэнары з’яўляюцца для Расіі праблемай, бо будуць патрабаваць і немалых фінансавых рэсурсаў, і ваеннай дапамогі, а затым трэба будзе цалкам узяць на ўтрыманне рэгіёны, якія кантралююцца сепаратыстамі. Канечне, такія дзеянні будуць падрываць пазіцыі Расіі на міжнароднай арэне, і так моцна аслабленыя, і паглыбляць міжнародную ізаляцыю.

Расія арыентуецца на бягучыя падзеі і рэагуе на дзеянні ці то Захаду,  ці то Украіны. Але дакладнай стратэгічнай лініі далейшых дзеянняў у дачыненні да Украіны Крэмль, мне падаецца, не мае.

Другие новости раздела «События в Украине: взгляд из Беларуси»

Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
Владимир Мацкевич: Крымская провокация только привлекла внимание к передвижениям российских войск
У России нет возможностей, а значит – и намерений развязать полномасштабную войну против Украины, но дестабилизация ситуации в стране остается одной из главных целей.
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Владимир Мацкевич: Боюсь, Надежда Савченко поторопилась с президентскими амбициями
Попытки Савченко оппонировать Порошенко не как потенциальный кандидат в президенты на будущих выборах, а прямо сейчас, пойдут только на руку Кремлю.
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Владимир Фесенко: Трагедия в Киеве на определенное время охладит эмоции людей
Почему в понедельник произошла трагедия в Киеве, в результате которой пострадали более 140 правоохранителей, а 3 бойца Нацгвардии Украины погибли? Чья в этом вина?
Луганск. Передышка (фото)
Луганск. Передышка (фото)
Корреспондент Службы информации "ЕвроБеларуси" в марте почти после годового перерыва вновь посетил Луганск и посмотрел, чем сейчас живет город.
Два Донецка (фото)
Два Донецка (фото)
Как живет сегодняшний Донецк – в эксклюзивном репортаже Службы информации "ЕвроБеларуси".
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Владимир Мацкевич: Принести мир на Донбасс невозможно, не признав Россию воюющей стороной
Вся игра России строится на отрицании очевидного – участия в войне с Украиной и невозможности засвидетельствовать ее участие в военном конфликте.
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Владимир Мацкевич: Война в Донбассе – вопрос жизни и смерти для Путина
Пока у путинского режима есть ресурсы – угроза Третьей мировой войны остается. Запад должен ввести реальные санкции и оказать Украине помощь в модернизации армии и поддержать вооружениями.
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Владимир Мацкевич: Проигравшей стороной в минских переговорах «нормандской четверки» остается Россия
Поведение беларусского руководителя косвенно свидетельствует о том, что время Путина заканчивается и Россия терпит поражение.
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Влад Величко: Больше всех от переговоров "нормандской четверки" выиграл Александр Лукашенко
Украина не может совмещать военные действия с активной фазой реформ - без затухания конфликта получается война на два фронта.
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Андрей Егоров: России нужен замороженный, а лучше - тлеющий конфликт на востоке Украины
Минские переговоры могут стать первым шагом к миру, за которым последуют конкретные действия: прекращение огня, сворачивание военной пропаганды, то есть поступательное выполнение соглашений.
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Владимир Мацкевич: После срыва переговоров в Минске наступит время силового решения конфликта
Если ребенок или преступник отрицают свою очевидную вину, в этом случае их можно поставить на место только одним способом – силой.
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Влад Величко: Европа трезвеет, но реагирует замедленно
Евросоюз недооценивает долгосрочный характер российско-украинского конфликта, который уже является общеевропейским.
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Владимир Мацкевич: Россия пытается перевести военную агрессию в режим гражданской войны
Похоже, что Украина и Мариуполь воспринимаются Европой как не своя территория. Поэтому и вмешательство ЕС в российско-украинский конфликт такое вялое и непоследовательное.
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Александр Палий: Россия надеется, что экономика Украины рухнет раньше, чем ее собственная
Вторжение российских воинских частей в Украину началось в конце августа-сентябре и с тех пор не прекращалось.
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
ДНР-овский кошмар здесь пытаются забыть. Репортаж из Мариуполя
Посетивший Мариуполь Петр Порошенко отметил, что никогда не видел этот город таким украинским. Что заставило преимущественно русскоговорящих местных жителей теперь поддерживать единство страны?
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Анатоль Тарас: На ўкраінскай зямлi зараз вырашаецца лёс усёй Усходняй Еўропы
Тое, што здарылася з Савецкім Саюзам, тое ж будзе і з Расеяй. Гэта адбудзецца не заўтра, не праз месяц і не праз год, але ў бліжэйшай перспектыве - праз 4-5 год.
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Владимир Мацкевич: Являются ли минские переговоры по Украине ширмой? Да, безусловно!
Лучше переговоры – пусть затяжные и сложные, чем гибель людей в вооруженном конфликте в Украине. Хотя эффективность встреч контактной группы в Минске вызывает массу вопросов.
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
ДНР: За русский мир от Владивостока до Бреста. Репортаж из Донецка
Корреспондент «ЕвроБеларуси» посетил столицу непризнанной республики. Довольно ли местное население ДНР-овскими властями и жизнью в новых реалиях, схожих с Северной Кореей?
Полковник, который пишет
Полковник, который пишет
Министерство обороны РФ вступило в переписку с беларусами, которые переживают за Украину и протестуют против агрессии Кремля.
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Андрей Егоров: Украинские санкции - легализация норм военного положения якобы в "мирное время"
Возводимая на украинско-российской границе стена не остановит полномасштабную российскую агрессию, это мера против «гибридной» войны России.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

Беларусский тупик?

Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.

"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!

У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.