Вторник 26 мая 2020 года | 09:41
  • бел / рус
  • eng

Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся

11.05.2020  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся Святлана Паўлава. Фота Алісы Ахрамовіч

Чаму вучыць праца з людзьмі з інваліднасцю, як перажыць каронавірусны крызіс і што агульнага ў Беларусі з Ганай?

Святлана Паўлава працуе ў Вілейскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцта ўжо 15 гадоў. Цяпер яна – загадчыца аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку.

– Так атрымалася, што я кардынальна памяняла працу. І не шкадую пра гэта, – распавядае Святлана. – Сацыяльная праца настолькі разнапланавая, што ты набываеш багаты досвед. Гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў розных напрамках дзейнасці. Ты і псіхолаг, і юрыст, і эканаміст, і рамеснік – майстар на ўсе рукі.

Святлана працуе з рабятамі, якія маюць інваліднасць. У кожнага з іх – свая гісторыя жыцця, свой лёс. Для кожнага з іх важныя зносіны, прыняцце, падтрымка. І тут галоўнае, што трэба памятаць – трэба даць ім паверыць у сябе.

– Часам рабяты на мяне крыўдзяцца: «Святлана Казіміраўна, вы далі складанае заданне, я не зраблю!» На што я ім пастаянна адказваю: «Я нікому з вас не даю тое, што вы не зможаце зрабіць. На гэта сыдзе час, на гэта пойдуць вашыя сілы. Але ў вас гэта атрымаецца».

Самае цяжкае ў працы, па словах суразмоўцы, – пастаянна памятаць, што залішняя апека можа нашкодзіць. Святлана прыводзіць прыклад: малады чалавек з інваліднасцю есць сам, але вельмі павольна, дзесьці гадзіну. Так, яна можа ўзяць відэлец і пакарміць яго, зэканоміць час. Але эканоміць час – значыць пазбаўляць чалавека самастойнасці. То-бок трэба быць максімальна блізка да чалавека, каб прыйсці яму на дапамогу ў любы момант. Але ў той жа час быць досыць далёка, каб даць яму магчымасць справіцца з сітуацыяй самому.

Яшчэ немалаважны момант – зносіны і ўзаемадзеянне. Тут абодва бакі – і мы, і людзі з інваліднасцю, павінны пастаянна вучыцца слухаць і чуць адзін аднаго і не ўпадаць у адчай, калі гэта адразу не атрымліваецца, – зазначае загадчыца аддзялення.

Дзякуючы сваёй працы Святлана Паўлава навучылася цаніць жыццё і людзей, якія побач. Працуючы з маладымі людзьмі з інваліднасцю і іх сем'ямі, пачынаеш разумець кошт слоў, вучышся адчуваць настрой, стан.

– Я – вельмі рухомы і імпульсіўны чалавек, а мае рабяты вучаць мяне цярпенню і стрыманасці, – зазначае Святлана.

Вілейскі ТЦСАН вядзе праектную дзейнасць, многія з праектаў рэалізуе Святлана з калегамі. На яе думку, няма няўдалых і ўдалых праектаў. Любы праект – гэта новы погляд на старую праблему.

Часам атрымліваецца так, што тое, што ў праекце для цябе здавалася значным і маштабным – не «выстрэльвае», не чапляе людзей. Затое быццам бы немаштабная, на твой погляд, актыўнасць, прыцягвае ўвагу і мае вялікі поспех, – дзеліцца Святлана. – Напрыклад, у нас ёсць праект па працы з рабятамі з інваліднасцю «Ластаўчыны велапакатушкі». Мы вучым іх яздзе на трохколавых спецыялізаваных роварах. Здаецца, нічога асаблівага. Але калі мы з нашымі роварамі паўдзельнічалі ў раённым свяце «Юшка-фэст», то аказалася, што нават дасведчаныя раварысты з цяжкасцю катаюцца на такіх роварах. І мы чулі: «А правядзіце для нас майстар-клас! А дайце нам паспрабаваць!» Гэта значыць, тое, што для мяне здавалася звычайным, зачапіла людзей.

Апроч таго Вілейскі ТЦСАН з 2010 года плённа супрацоўнічае з шатландскім грамадскім аб'яднаннем Stand International. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву ўдалося рэалізаваць шмат сацыяльных праектаў. Ну а з чым асацыюецца Шатландыя? Вядома ж, з кілтам. Кілт – гэта не проста прадмет адзення. Паводле яго малюнку вызначаюць, да якога са старажытных кланаў адносіцца чалавек. Бо ён выкананы з шарсцяной клятчастай тканіны (тартана) розных колераў. На сённяшні дзень у Шатландыі налічваецца больш за 6 тысяч разнавіднасцяў тартана, прычым малюнак не паўтараецца і з'яўляецца ўнікальным. Свае малюнкі на тканінах маюць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, прыватныя клубы і нават служба хуткай дапамогі.

І калі нашы шатландскія партнёры пачалі распрацоўваць эскіз свайго тартана, яны вырашылі адлюстраваць колеры сцягоў тых краін, з якімі супрацоўнічае арганізацыя. Так, шатландская клетка аб’яднала Шатландыю, Украіну, Беларусь, Гану.

Так што, можна сказаць, што ў свеце цяпер афіцыйна існуе «беларуская шатландка»! Убачыць, як яна выглядае, можна па спасылцы.

У праектнай дзейнасці добрай падтрымкай для Святланы стаў удзел у CINGO – гэта сетка, якая аб’ядноўвае сацыяльныя прадпрыемствы і ініцыятывы па ўсёй Беларусі.

Для мяне CINGO – гэта мікс з навучання, магчымасцяў, практыкі, інавацый, зносін, здаровай крытыкі і падтрымкі. Кожная сустрэча, якая праходзіць у рамках CINGO, прыносіць новыя ідэі і новыя магчымасці. Дзякуючы CINGO нашы ідэі не застаюцца на паперы, а ўвасабляюцца ў жыццё. Напрыклад, пасля адной з такіх сустрэч мы змянілі канцэпцыю нашай пляцоўкі «Святло мары». Першапачаткова яна была накіравана на выраб і рэалізацыі сувеніраў. А цяпер гэта яшчэ і інфармацыйна-кансультацыйная платформа для людзей, якія хочуць стаць рамеснікамі, паспрабаваць свае сілы ў самазанятасці. Акрамя таго, CINGO дапамагае знайсці сілы для таго, каб працаваць далей, нават калі ты эмацыйна выгараў.

Гэта асабліва каштоўна, бо праца з людзьмі – гэта каласальная трата сіл і энергіі. Святлана прызнаецца: бывае час, калі ты разумееш, што ўсё, ты эмацыйна вытрыбушаны... Але яна проста навучылася пераключацца, дзейнічаючы па прынцыпе «вырашаем праблемы па меры іх паступлення».

Перамагчы выгаранне камусьці дапамагае змена абстаноўкі, але Святлана прыводзіць выслоўе Тэадора Рузвельта: «Рабі, што можаш, з тым, што маеш, там, дзе ты ёсць».

Мінск – выдатны горад, багаты на актыўнасці і навацыі. Але калі ўсё паедуць у Мінск, то хто застанецца ў такіх гарадах, як наша Вілейка? Пакуль я бачу і разумею што тое, што я раблю, неабходна і запатрабавана ў нашым горадзе, я буду гэта рабіць «тут і цяпер». Але жццё – вельмі пластычнае і рухомае, таму, хто ведае, што нас чакае далей...

Цяперашні ж крызіс у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі Святлана называе праверкай на трываласць, у першую чаргу, чалавечнасці і чалавечых адносін.

– Самае галоўнае – памятаць, што крызісы і катаклізмы праходзяць, а мы застаемся. І калі мы страцім сябе, свой твар, калі патонем у негатыве, – гэта будзе значна складаней і страшней, чым пандэмія, – падсумоўвае суразмоўца.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Чаму вучыць праца з людзьмі з інваліднасцю, як перажыць каронавірусны крызіс і што агульнага ў Беларусі з Ганай?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.