Среда 20 марта 2019 года | 21:28
  • бел / рус
  • eng

Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва

06.07.2018  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.

Кампанія “Павестка-50” задумвалася для таго, каб палажэнні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, прынятай Беларуссю ў 2015 годзе, былі не толькі на паперы, а рэалізаваліся ў жыцці. У кампаніі ўдзельнічаюць пяць пілотных гарадоў Беларусі, у кожным з іх мясцовыя каманды, куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, прадстаўнікі грамадскіх і дяржаўных арганізацый, а таксама ўсе зацікаўленыя, вызначаюць свае лакальныя праблемы ў галіне інваліднасці і пішуць мясцовыя павесткі. Апроч таго ў рамках кампаніі ў кожным горадзе рэалізуецца свой праект (а часам і не адзін).

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала Валожын – горад, які можна назваць паспяховым прыкладам удзелу ў кампаніі. Тут ужо завяршылі свой міні-праект, а таксама прадставілі чарнавік мясцовай павесткі.

Прэзентацыя. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Валожын аказаўся не толькі гасцінным горадам, тут ёсць актыўныя людзі, якія падхапілі нашу ідэю. Мы працуем у многіх рэгіёнах краіны, і смела прадстаўляем Валожын як прагрэсіўны прыклад, сюды ўжо прыязджала не адна дэлегацыя па абмене досведам, – зазначыў дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, вітаючы мясцовых удзельнікаў на ўрачыстым падвядзенні вынікаў удзелу ў кампаніі.

Сяргей Драздоўскі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Чарнавік лакальнай павесткі для Валожына – важная вяха на этапе імплементацыі Канвенцыі ў раёне. У ініцыятыўную групупа яго стварэнні ўвайшлі людзі з інваліднасцю, супрацоўнікі мясцовага ТЦСАН і ЦКРНіР, дапамагалі ім у гэтым працэсе эксперты з Польшчы. Спецыялістка Валожынскага ТЦСАН Алена Жданюк распавяла, што ўсяго адбылося некалькі працоўных сустрэч групы як з удзелам экспертаў, так і без іх, таксама праходзіла праца ў падгрупах.

Алена Жданюк. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Галоўным вынікам працы стала вызначэнне мясцовых праблем. Галоўныя з іх – сацыяльная перадузятасць у адносінах да дзяцей з інваліднасцю ва ўстановах адукацыі горада, адсутнасць безбар’ернага асяроддзя, нізкі ўзровень інфармаванасці людзей з інваліднасцю аб сваіх правах і абавязках, страхі наймальнікаў, а таксама адсутнасць рамонту і абслугоўвання сродкаў рэабілітацыі. І ўжо вызначаны кірункі дзеянныў для вырашэння гэтых праблем: напрыклад, праца з дзецьмі, бацькамі і педагогамі ва ўстановах адукацыі, інфармаванне жыхароў раёна аб прававых аспектах інваліднасці.

Дарэчы, менавіта інфармаванню быў прысвечаны міні-праект “Распаўсюджванне і прымяненне ідэй Канвенцыі”, які рэалізаваўся на Валожыншчыне ў рамках кампаніі. Яго каардынатарка, старшыня Валожынскай філіі БелАДДІіМІ Ларыса Шчарбачэвіч паведаміла, што агулам у праекце ўзялі ўдзел 790 чалавек – людзі з інваліднасцю і іх блізкія, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дзяржаўных органаў, валанцёры.

Ларыса Шчарбачэвіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У рамках ініцыятывы ў сямі сельсаветах Валожынскага раёна прайшлі выяздныя кансультацыі, падчас якіх мясцовым жыхарам распавядалі пра Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю і яе прынцыпы.

– Дзякуючы кансультацыям мы змаглі данесці да насельніцтва інфармацыю пра тыя праграмы, што рэалізуюцца ў Беларусі, а заадно выявілі праблемы, якія ёсць у мясцовага насельніцтва. Апроч таго мы правялі семінары-трэнінгі па асобаснаму росту сярод маладых людзей з інваліднасцю, у тым ліку ў Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце, восем заняткаў-трэнігаў па самаадвакатаванні, семінары “Роўны-роўнаму”, – распавяла Ларыса Шчарбачэвіч.

На прэзентацыі прысутнічалі і выхаванцы Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Па яе словах, дзякуючы кансультацыям былі выяўлены праблемы мясцовага маштабу, якія стануць адным з асноўных элементаў павесткі, палепшылася ўзаемадзеянне з мясцовымі адміністрацыямі раёна. Адукацыйныя мерапрыемствы дазволілі ўцягнуць у дзейнасць праекта маладых людзей з інваліднасцю, якія ў штодзённасці амаль не маюць магчымасці для актыўнага грамадскага жыцця. А перад мясцовымі ўладамі дзякуючы рэалізацыі праекта чарговы раз актуалізавалася неабходнасць імплементацыі Канвенцыі.

У рамках праекта ўдалося дасягнуць і нефармальных мэтаў: выхаванцы інтэрната пазнаёміліся і пасябравалі з валанцёрамі, цяпер сазваньваюцца і падтрымліваюць стасункі ў сацыяльных сетках.

З прэзентацыі валожынскага міні-праекта. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Нам удалося задзейнічаць у праекце ўсе катэгорыі людзей з інваліднасцю – і дзяцей, і моладзь, і асоб працаздольнага ўзросту, і сталых людзей. Я думаю, што мы пойдзем на ўстойлівае развіццё і далей будзем працягваць нашы семінары, бо тэм  і пытанняў яшчэ шмат. Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадаставіў нам цудоўную інфармацыйную базу, і дзякуй вялікі Еўрапейскаму Звязу, які падтрымаў нас у гэтым праекце – такога ў Валожыне яшчэ не было! – падзялілася са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” Ларыса Шчарбачэвіч.

У якасці бонуса яна анансавала правядзенне яшчэ аднаго семінара “Роўны-роўнаму”, які адбудзецца 16 ліпеня ў Нясвіжы, пасля якога ўдзельнікі і валанцёры змогуць наведаць Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

На прэзентацыі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Валожынскі праект добры тым, што ахапіў адзін са складнікаў “Павесткі-50” – уключэнне людзей з інваліднасцю ў прыняцце рашэнняў, – мяркуе Сяргей Драздоўскі. – Каманда праекта ўдала выбрала аспект, з якім яны змаглі працаваць – інфармаванне. Поспех у многім вызначыўся тым, што была створана інклюзіўная каманда – праект быў цікавы ўсім. Удзельнікі змаглі знайсці кропкі судатыкнення з мясцовай уладай. Канешне, можна сказаць, што вынікі праекта нельга “памацаць рукамі” – сустрэчы, інфармаванне… З іншага боку, змяненне адносін да людзей з інваліднасцю – найбольш складаны складнік Канвенцыі, і тое, што гэтая спроба была зроблена, з’яўляецца моцным матывацыйным чыннікам.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю атрымаў узнагароду за дапамогу ў рэалізацыі кампаніі "Павестка 50". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Цяпер, калі чарнавік мясцовай павесткі для Валожына гатовы, яго будуць удасканальваць і даводзіць да стану рэальнага і значнага дакумента. Пакуль невядома, якім чынам ён будзе прыняты: рашэннем райвыканкама, ці джэнтльменскім пагадненнем гарадскіх суб’ектаў, але праведзеная праца і тыя кампетэнцыі, якія атрымалі ўдзельнікі каманды, можна будзе выкарыстоўваць далей у рэалізацыі іншых праектаў.

Валожынскія актывісты. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
Участники кампании «Повестка 50» из пяти пилотных городов обсудили достижения в создании местных повесток по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью.
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
Примечательно, что из пяти пилотных городов Столбцы последними присоединились к кампании «Повестка 50», но первыми завершили подготовку местной повестки.
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
У Стоўпцах рэалізуецца праект “Адкрыты дыялог”, мэта якога – праінфармаваць людзей з інваліднасцю аб правах, ільготах, магчымасцях атрымання медыцынскіх, сацыяльных паслуг, мерах дзяржпадтрымкі.
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
У Стоўбцах распавялі пра вынікі стварэння лакальнай павесткі для вырашэння праблем людзей з інваліднасцю і прэзентавалі міні-праект “Адкрыты дыялог”.
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
28 траўня ў горадзе прайшла прэзентацыя вынікаў праекту “Роўныя Роўным”, які быў прысвечаны маніторынгу безбар’ернага асяроддзя ў горадзе.
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
Як паводзіць сябе з людзьмі ў інвалідных вазках? Ці трэба ім дапамагаць? І як гэта рабіць? Яны самі распавядаюць пра тое, пра што нам сорамна ў іх спытаць.
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Якія вынікі дае кампанія “Павестка 50”, што дапамагае ўвасобіць у жыццё Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах?
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Ад інфармаванасці залежыць якасць жыцця, вырашылі спецыялісты ў Валожыне, і арганізавалі выяздныя кансультацыі па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў сельсаветах раёна.
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё  (ФОТА)
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё (ФОТА)
У Бабруйску рэалізуюцца тры праекты ў межах кампаніі па імплементацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў горадзе.
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима

«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.

Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs

Представляем вашему вниманию Doing Crypto Index — первый проект лаборатории Летучего университета FlyUni Labs.

Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства

Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.

Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!

Сейчас над страной нависла реальная угроза утраты независимости. Если мы ничего не сделаем и это произойдет, у нас на целый исторический период не будет возможности самим что-то решать в своей стране.