Воскресенье 24 июня 2018 года | 07:50
  • бел / рус
  • eng

“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй

29.05.2018  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Як паводзіць сябе з людзьмі ў інвалідных вазках? Ці трэба ім дапамагаць? І як гэта рабіць? Яны самі распавядаюць пра тое, пра што нам сорамна ў іх спытаць.

Зламаўся пазваночнік, але не зламалася жыццё

Пасля таго, як Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю, у шэрагу гарадоў краіны стартавала кампанія “Павестка 50”, якая дапамагае рэалізаваць палажэнні дакумента на практыцы ў мясцовых супольнасцях. У Бабруйску гэтаму садзейнічаюць адразу тры праекта, адзін з іх называецца “Спытай мяне”. Яго мэта – змяніць стаўленне бабруйчан да людзей, што перамяшчаюцца пры дапамозе інвалідных вазкоў. У рамках праекта запланавана, перадусім, асветніцкая праца: на цэнтральных вуліцах горада развесілі банеры з вазочнікамі, якія займаюцца спортам, кіруюць аўтамабілямі, жывуць актыўным жыццём. Буклеты з інфармацыяй пра тое, як паводзіць сябе з вазочнікамі, можна знайсці ў дзяржаўных установах, школах, грамадскім транспарце. Але ніякія буклеты не заменяць жывых сустрэч з людзьмі, якія самі – шчыра і з гумарам – распавядаюць пра тое, як з імі трэба абыходзіцца. На адной з такіх сустрэч пабывала карэспандэнт Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”

На кожным занятку - аншлаг. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

– Людзям не хапае асветы адносна вазочнікаў. Я сама сутыкалася з такім стаўленнем, што часам думаюць, калі ў цябе не працуюць ногі, то не працуе і галава, – распавядае адна з арганізатарак праекта Лілія Ламаносава, старшыня Бабруйскай аб’яднанай арганізацыі ГА “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў”.

Таму праект – гэта магчымасць распавесці ўсім, што людзі на інвалідных вазках – такія ж, як усе іншыя. Яны гэтак жа сама жывуць, працуюць, заводзяць сем’і і сутыкаюцца з усімі тымі праблемамі, што і звычайныя людзі. Але часам грамадства іх проста не ўспрымае.

– Мы хочам, каб да нас ставіліся, як да роўных, каб нас успрымалі не інвалідамі, а перадусім – людзьмі. Зламаўся пазваночнік, але не зламалася жыццё, – гаворыць Лілія.

Лілія ЛаманосаваФота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Жанчына прызнаецца, што раней не ведала, як трэба ўзаемадзейнічаць з людзьмі на вазках. І зразумела гэта, толькі калі сама апынулася сярод іх.

А для загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю ТЦСАН Першамайскага раёна Бабруйска Марыі Капусцінай праект, які яна рэалізуе разам з Ліліяй, стаўся ў пэўным сэнсе спосабам уз’яднання сям’і. Траюрадны брат Марыі ў юнацтве атрымаў траўму і аказаўся ў інвалідным вазку.

– З тых часоў мы з ім не кантактавалі. Я не ведаю, чаму. Я думала: “Як цяпер з ім размаўляць? Ці будзе гэта нармальным?” І ён са свайго боку не быў упэўнены, ці яго разумеюць і прымаюць у новым стане. І мы выпадкова сустрэліся з ім на турзлёце для людзей у вазках і наноў пазнаёміліся, – распавядае Марыя.

Марыя Капусціна. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Працуюць, вандруюць, кахаюць

Першая частка занятка была прысвечана расповеду пра тое, як жывуць людзі з інваліднасцю. Яны самі агучвалі свае гісторыі, і рабілі гэта з такой шчырасцю і гумарам, што ўсялякая няёмкасць у прысутных, нават калі і была, то знікла сама сабой.

– Я “паламаўся” ў 21 год, – кажа Канстанцін. – Але ніякай дэпрэсіі ў мяне не было. Я сам стаў выцягваць сябе, выходзіць на вуліцу, далучыўся да асацыяцыі вазочнікаў, стаў шукаць працу. У 2006 годзе купіў сабе машыну, вандрую па Еўропе – дома не магу сядзець.

Канстанцін. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Павел траўмаваўся 3,5 гады таму. Цяпер ён называе сябе “хатнім гаспадаром”, але без справы дома не сядзіць: выхоўвае траіх дзяцей і займаецца спортам.

Павел. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Сяргей, брат Марыі, ужо быўшы ў вазку ажаніўся і стаў бацькам.

Сяргей і муж Ліліі Ламаносавай Якаў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Вольга атрымала траўму ў 25 год. Праз 1,5 года пасля гэтага развялася з мужам. Але жанчына не паставіла на сабе крыж, стала шукаць занятак. У сацсетках пазнаёмілася са сваім будучым начальнікам – Аляксандрам Макарчуком, які сам цалкам паралізаваны і кіруе камп’ютарам пры дапамозе галасавой праграмы. У яго свой адукацыйны анлайн-праект для людзей з інваліднасцю, таксама ён стварыў кампанію па наборы персанала, куды запрасіў Вольгу. Дарэчы, у Бабруйск яна перабралася выпадкова: сустрэла тут каханага, які таксама перамяшчаецца пры дапамозе вазка.

Вольга. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Гісторыя кахання пасля траўмы здарылася і з Ліліяй Ламаносавай ды яе мужам Якавам. Яны пабраліся шлюбам, калі абодва ўжо былі ў вазках. Сужэнцы жывуць самастойна, працуюць, ездзяць на аўтамабілі.

Што можна і чаго нельга

Як жа паводзіць сябе пры сустрчы з чалавекам у інвалідным вазку? Удзельнікі сустрэчы распавялі пра гэта на прыкладзе ўласных гісторый. Паводле іх словаў, нярэдка дапамога без папярэджання, няхай нават і з самымі добрымі намерамі, заканчваецца падзеннем з вазка. Таму першае і самае галоўнае правіла – задаваць пытанні. Прычым звяртацца трэба не да асобы, якая суправаджае, а непасрэдна да вазочніка.

Не варта дакранацца да вазка і, калі ён ёсць, да століка, спалучанага з ім – гэта частка асабістай прасторы чалавека, ён можа ўспрыняць гэта як парушэнне асабістых межаў. Недапушчальна таксама качаць нагой кола вазка і гладзіць па галаве самога вазочніка са словамі спачування – здавалася б, і да звычайнага чалавека на вуліцы лезці з гэткімі праявамі шкадавання непрыстойна, але ж і такое здараецца.

Аповед інструктара дапаўнялі асабістыя гісторыі вазочнікаў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

А вось што трэба – дык гэта расслабіцца.

– Калі чалавек у вазку бачыць ваш дыскамфорт, ён таксама пачынае яго адчуваць, – дзеліцца простымі ісцінамі Марыя Капусціна.

Для сябе і будучых пакаленняў

Заняткі праекта “Спытай мяне” аказаліся папулярнымі сярод бабруйчан. На першы прыйшло 68 чалавек, на другі – 50, на трэці – таксама больш за 60. Арганізатары прызнаюцца, што самі не чакалі такога. Сярод прысутных большасць – прадстаўнікі сацыяльных і медыцынскіх устаноў. Хтосьці прыйшоў праз прафесійны інтарэс, а хтосьці плануе перадаць атрыманыя веды сваім дзецям.

Супольнасць валеолагаў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

– У арганізацыях аховы здароўя мы сутыкаемся з людзьмі з інваліднасцю, і часам адчуваем сябе некамфортна, думаем, як іх не пакрыўдзіць, бо хочацца пабудаваць стасункі на роўных,  – прызнаецца інструктар-валеолаг Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Святлана Агароднік.

– Гэта вельмі патрэбна новым пакаленням, якія, часам, не ведаюць элементарных правіл этыкету, – дзеліцца ўражаннямі ад занятку сама яшчэ маладая жанчына, інструктар-валеолаг Бабруйскага раддома Уладзіслава Абузарава-Дабрынская. – Наша будучыня залежыць ад пакалення, якое падрастае. Тое, што мы дадзім яму, што мы ў яго ўкладзем, тое і атрымаем.

Адзін з білбордаў, што з'явіліся на вуліцах Бабруйска ў межах праекта "Спытай мяне"Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

  

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
28 траўня ў горадзе прайшла прэзентацыя вынікаў праекту “Роўныя Роўным”, які быў прысвечаны маніторынгу безбар’ернага асяроддзя ў горадзе.
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
Як паводзіць сябе з людзьмі ў інвалідных вазках? Ці трэба ім дапамагаць? І як гэта рабіць? Яны самі распавядаюць пра тое, пра што нам сорамна ў іх спытаць.
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Якія вынікі дае кампанія “Павестка 50”, што дапамагае ўвасобіць у жыццё Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах?
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Ад інфармаванасці залежыць якасць жыцця, вырашылі спецыялісты ў Валожыне, і арганізавалі выяздныя кансультацыі па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў сельсаветах раёна.
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё  (ФОТА)
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё (ФОТА)
У Бабруйску рэалізуюцца тры праекты ў межах кампаніі па імплементацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў горадзе.
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Сацыяльнае прадпрымальніцтва, занятасць як рэабілітацыя і “момант адпачынку” за кошт мясцовага самакіравання і спонсараў.
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
У Століне грамадскія арганізацыі і мясцовыя ўлады рэалізуюць праект, накіраваны на незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю, і ствараюць уласную павестку для раёна.
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
У межах кампаніі “Павестка 50” на Століншчыне стартаваў сацыяльны праект “Роўныя – Роўным”.
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
У пяці беларускіх гарадах разгортваецца кампанія па ўвасабленні ў жыццё палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Калі выйсці на вуліцу і спытаць, што трэба людзям з псіхічнымі парушэннямі, большасць скажа, што іх трэба альбо лячыць, альбо ізаляваць. Ці правільны гэта шлях і што адбываецца за дзвярыма інтэрнатаў?
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Станет ли Национальный план действий по реализации положений Конвенции о правах инвалидов рычагом для запуска системных изменений в реализации политики инвалидности?
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Фрагментарнасць, бар’ернасць, дыскрымінацыя, эксклюзія – такімі характарыстыкамі вылучаецца большасць беларускіх гарадоў, дзе даследвалі ступень гатоўнасці да рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Для гэтага не трэба чакаць“высокіх здзяйсненняў”, паказала беларуская практыка. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці

28 траўня ў горадзе прайшла прэзентацыя вынікаў праекту “Роўныя Роўным”, які быў прысвечаны маніторынгу безбар’ернага асяроддзя ў горадзе.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Первая беларусская газета с дополненной реальностью

Все хотят жить в нормальной, хорошей, счастливой стране. Кто-то эмигрирует в страну, которую считает нормальной, кто-то добивается того, чтобы эта страна стала нормальной.