Вторник 16 января 2018 года | 12:11
  • бел / рус
  • eng

Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”

18.12.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія” Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?

Фонд TUS ужо два гады супрацоўнічае з Офісам па правах людзей з інваліднасцю ў кампаніі “Павестка 50” па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ў рэгіёнах Беларусі. Цягам апошняга свайго візіту на мінулым тыдні прадстаўнікі фонда Малгажата Перацятковіч і Пётр Тодыс правялі трэнінг па стварэнні дакумента павесткі для прадстаўнікоў мясцовай супольнасці горада Валожына. Па выніках двух дзён пленнай працы быў створаны чарнавы варыянт дакумента. 

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пагутарыла з польскімі калегамі пра досвед забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Польшчы, а таксама пра іх бачанне вырашэння гэтага пытання ў Беларусі.

Па словах экспертаў, два гады працы – гэта вельмі кароткі тэрмін, каб можна было нешта прагназаваць. Бо першы год сыйшоў толькі на дыягностыку сітуацыі і спробы зразумець беларускія рэаліі.

– Вельмі важным для нас з’яўляецца падыход, з якім мы тут сутыкаемся: людзі з інваліднасцю не патрабуюць шкадавання да сябе, яны патрабуюць роўных правоў. Але, мне здаецца, мяркуючы з таго, як пабудавана вашая сістэма, шмат часу пройдзе, пакуль гэтае меркаванне дойдзе да вашых цэнтральных уладаў, – зазначае Малгажата Перацятковіч.

Яе калега гаворыць, што яму заўжды вельмі цікава прысутнічаць на сумесных сустрэчах з няўрадавымі арганізацыямі, якія займаюцца правамі людзей з інваліднасцю, і слухаць іх прапановы.

– Мы ведаем, што Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю, але мы не ведаем, як яна прымяняецца практычна на месцах. І гэтая сітуацыя падобная на польскую: мы да гэтага часу разважаем, што рабіць з гэтым дакументам, – прызнаецца Пётр Тодыс.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

І хоць дыскусіі, на якіх давялося прысутнічаць польскім экспертам, адбываліся з удзелам людзей з інваліднасцю, было б лепей, калі б іх было яшчэ больш – хаця б 50%. Бо ў праектах, якія ажыццяўляе ў Беларусі фонд TUS, вельмі часта праяўляецца такі кампанент як self-advocacy – навыкі і магчымасці ў далейшым самім адвакатаваць свае правы. Таму, кажучы пра мясцовыя павесткі, у стварэнні якіх Пётр і Малгажата бяруць удзел, яны падкрэсліваюць: “усё, што мы бачым, адбываецца цудоўна, але хацелася б, каб людзей з інваліднасцю ў гэтым удзельнічала больш”.

– Але ключавы момант для нашага хвалявання настане тады, калі мы будзем бачыць, ці змогуць людзі, для якіх ствараюцца гэтыя павесткі, скарыстацца імі ў жыцці, – перакананы Пётр.

– З майго пункту гледжання само стварэнне павестак – рэальная рэч, і гэта адбудзецца, – працягвае яго каляжанка. – Але рэалізацыя такіх праграм будзе патрабаваць хуткага, спрытнага падыходу, калі выканаўцы дакладна будуць разумець, дзе яны могуць узяць рэсурсы, знайсці людзей. Працэс рэалізацыі павестак прадугледжвае, што людзі самі будуць прымаць удзел у размеркаванні абавязкаў, пошуку магчымасцяў, пастаноўцы задач – гэта вельмі важны элемент развіцця мясцовых супольнасцяў.

А вось пра адрозненні ў падыходах да пытанняў інваліднасці ў Беларусі і Польшчы замежныя эксперты гавораць неахвотна. Як і пра тое, якім чынам Беларусь можа выкарыстаць польскі досвед.

– Я не думаю, што гэта добрая ідэя – параўноўваць. Гэта настолькі розныя працэсы развіцця дзяржавы і грамадства, што параўноўваць вельмі складана. Гэта тое самае, што параўноўваць дзве абсалютна розныя атмасферныя з’явы, якія існуюць па-свойму і маюць на гэта права. Мы жывем у абсалютна розных краінах, і нават словы, якія гучаць у нас аднолькава, абазначаюць розныя рэчы. Я толькі магу сказаць, што беларусы – гэта цудоўныя людзі, якіх я вельмі люблю, – кажа Малгажата.

– Вядома, можна карыстацца досведам іншых, але я – за тое, каб развіваць уласны, – дадае Пётр. – Канешне, важна карыстацца напрацоўкамі іншых адосна стандартаў даступнасці. Але асабліва важна памятаць, што працэс іх стварэння не мае завяршэння, мы пастаянна павінны развіваць і пераасэнсоўваць існуючыя стандарты.

Важна ацэньваць сітуацыю ў суседзяў крытычна, разумець, што ў іх адбывалася і як гэта працавала, а таксама ўмець перакладаць гэта на ўласную рэчаіснасць і прагназаваць, ці зможа яно спрацаваць у нас і ці падыйдзе нам увогуле.

– Мы ў 1980-90-я гады часта ездзілі па досвед да немцаў, бо ў іх на той момант сітуацыя з людзьмі з інваліднасцю была на досыць развітым узроўні. І тое, што для іх было нормай, для нас было светам фантастыкі. І да гэтага часу частка той практыкі, якая прымяняецца ў іх, у Польшчы не ўведзена. Але каштоўным было тое, што мы падыйшлі да іх досведу як да натхнення, а не проста скапіравалі сабе тое, што ёсць у іх. І калі мы прапаноўвалі ўдзельнікам навучальных візітаў прыехаць да нас, мы гэта і мелі на ўвазе. Мы не казалі ім “вазьміце наш досвед і перанясіце да сябе”, мы хацелі іх матываваць, каб яны падыходзілі да гэтага асэнсавана.

І ўсё ж падчас гутаркі польскія калегі падзяліліся цікавай лінгвістычнай заўвагай.

– Калі мы гаворым пра Польшчу, то кажам “роўнасць”, а вы кажаце “інклюзія”, – тлумачыць Пётр. – Мы ў свой час таксама былі на тым этапе, калі казалі, што нам трэба ўключаць людзей з інваліднасцю ў грамадства. Атрымлівалася, што мы, такія добрыя, уключаем іх у частку нашага вялікага “чагосьці”. У той час як роўнасць прадугледжвае наяўнасць права вырашаць і прымаць нейкую пазіцыю, якая падабаецца канкрэтнаму чалавеку. У той групы, якую “ўключаюць”, застаюцца толькі правы. А пры роўнасці з’яўляюцца яшчэ і абавязкі.

Мабыць, гэта і ёсць тая рэч, якая характарызуе і адрознівае сітуацыю з правамі людзей з інваліднасцю ў Беларусі ад досведу Польшчы.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

  

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Сацыяльнае прадпрымальніцтва, занятасць як рэабілітацыя і “момант адпачынку” за кошт мясцовага самакіравання і спонсараў.
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
У Століне грамадскія арганізацыі і мясцовыя ўлады рэалізуюць праект, накіраваны на незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю, і ствараюць уласную павестку для раёна.
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
У межах кампаніі “Павестка 50” на Століншчыне стартаваў сацыяльны праект “Роўныя – Роўным”.
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
У пяці беларускіх гарадах разгортваецца кампанія па ўвасабленні ў жыццё палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Калі выйсці на вуліцу і спытаць, што трэба людзям з псіхічнымі парушэннямі, большасць скажа, што іх трэба альбо лячыць, альбо ізаляваць. Ці правільны гэта шлях і што адбываецца за дзвярыма інтэрнатаў?
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Станет ли Национальный план действий по реализации положений Конвенции о правах инвалидов рычагом для запуска системных изменений в реализации политики инвалидности?
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Фрагментарнасць, бар’ернасць, дыскрымінацыя, эксклюзія – такімі характарыстыкамі вылучаецца большасць беларускіх гарадоў, дзе даследвалі ступень гатоўнасці да рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Для гэтага не трэба чакаць“высокіх здзяйсненняў”, паказала беларуская практыка. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
Прадстаўнік ПРААН паўдзельнічае ў велапрабегу, прысвечанаму праблемам людзей з інваліднасцю
Прадстаўнік ПРААН паўдзельнічае ў велапрабегу, прысвечанаму праблемам людзей з інваліднасцю
Пра гэта Санака Самарасінха заявіў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця V Тыдня даступнасці.
За последние 5 лет в Беларуси практически не изменилось личное восприятие людей с инвалидностью
За последние 5 лет в Беларуси практически не изменилось личное восприятие людей с инвалидностью
Офис по правам людей с инвалидностью представил два социологических исследования: изменение общественного мнения по различным аспектам проблематики инвалидности и изменение темы инвалидности в СМИ.
Универсальный дизайн — новый образ мышления и постоянно открытая концепция
Универсальный дизайн — новый образ мышления и постоянно открытая концепция
В рамках Недели доступности в Минске состоялась дискуссия «Универсальный дизайн – инновационная стратегия» и презентация издания «Универсальный дизайн открытых пространств, зданий и сооружений».
На Валожыншчыне з’явіцца ўнікальны турыстычны цэнтр з безбар’ерным асяроддзем
На Валожыншчыне з’явіцца ўнікальны турыстычны цэнтр з безбар’ерным асяроддзем
Гэты і іншыя праекты прэзентавалі на Форуме Даступнасці ў Мінску.
Точка отсчета для измерения прогресса в реализации прав людей с инвалидностью задана
Точка отсчета для измерения прогресса в реализации прав людей с инвалидностью задана
5 мая общественные организации презентовали в Минске «Нулевой отчет» о соответствии ситуации в Беларуси Конвенции о правах инвалидов.
Інваліды-калясачнікі: Чыноўнікі змяняюць адзін аднаго, а мы застаемся
Інваліды-калясачнікі: Чыноўнікі змяняюць адзін аднаго, а мы застаемся
Учора, у Міжнародны дзень салідарнасці інвалідаў і іх барацьбы за роўныя правы, абмежаваныя ў магчымасцях беларусы выйшлі на мітынг.
Сергей Дроздовский: Внимание — на доступности прав человека для людей с инвалидностью в регионах
Сергей Дроздовский: Внимание — на доступности прав человека для людей с инвалидностью в регионах
Главное событие нынешней Недели доступности — презентация Нулевого отчета, исследования о ситуации с правами людей с инвалидностью на момент подписания Конвенции о правах инвалидов.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)

Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

Летучий университет запускает дистанционное обучение. Комментарий Татьяны Водолажской

Никто не будет отрицать, что сегодня фраза "тот, кто владеет информацией, владеет миром" актуальна как никогда. Хорошее образование, самосовершенствование — залог успешности в жизни.

Заробкі настаўнікаў: выжываць ці вучыць? (Відэа)

Ва Украіне істотна падвышаюць заробкі настаўнікаў. А што ў Беларусі? І ці можа падвышэнне заробкаў педагогам падвысіць узровень адукацыі?