Вторник 22 января 2019 года | 21:13
  • бел / рус
  • eng

“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”

14.12.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма” Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.

Польшча падпісала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў 2012 годзе, Беларусь – у 2015. Здаецца, розніца ў тэрмінах не такая вялікая, але калі наша заходняя суседка прайшла да гэтага 30-гадовы трансфармацыйны шлях, то Беларусь у гэтым сэнсе знаходзіцца калі не на старце, то на першых метрах дыстанцыі. Аднак звычайная для многіх краін (у тым ліку для Польшчы) практыка стварэння лакальных праграм для рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі на мясцовым узроўні не абмінула і Беларусь. У рамках кампаніі “Павестка 50” у пяці беларускіх гарадах (Століне, Шчучыне, Лепелі, Бабруйску і Валожыне) ужо пачынаецца праца над праектамі па напісанні мясцовых павестак. Адзін з нашых партнёраў у гэтай кампаніі – польскі фонд TUS. Менавіта пры яго дапамозе беларускія стэйкхолдары летась здзейснілі навучальна-натхняльны візіт у Польшчу. Таксама прадстаўнікі фонда стварылі для Беларусі дапаможнік па напісанні мясцовых павестак “22 крокі” і цяпер кансультуюць па гэтай тэме прадстаўнікоў мясцовых супольнасцяў пяці беларускіх гарадоў, што рэалізуюць свае праекты ў рамках кампаніі.

Пакуль Беларусь толькі пачынае свой шлях павестак, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пагутарыла з прадстаўнікамі фонда TUS Пятром Тодысам і Малгажатай Перацятковіч пра тое, як яго здзяйсняла Польшча.

– Распавядзіце, з чаго вырашэнне пытанняў інклюзіі пачыналася ў Польшчы.

Пётр: – Для гэтага мы павінны вярнуцца на 30 год назад. Тады не было канкрэтнага ініцыятара гэтых працэсаў, яны адбываліся і адбываюцца самі па сабе. Праца ў гэтым напрамку пачалася прыкладна ў 1989 годзе, калі ў Польшчы павялічваўся ўплыў няўрадавых арганізацый і ішоў трансфармацыйны рух. І тады мы назіралі з’яўленне цэлай лавіны арганізацый па пытаннях людзей з інваліднасцю. Калі казаць пра фармалізацыю гэтых працэсаў, то на мяжы 1980 – 1990-х гадоў з’явіўся закон аб надзяленні працоўнымі месцамі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. І, бадай, гэтыя два аспекты – фармальны і нефармальны – можна назваць пачаткам працы па тэматыцы людзей з інваліднасцю.

Пётр Тодыс. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Малгажата: – Варта адзначыць, што гэта сталася эфектам зменаў у грамадстве і палітычнай сістэме дзяржавы. Асновай гэтых зменаў была вера ў тое, што кожны чалавек у грамадстве раўназначны і мае аднолькавыя правы. Мы ўжо маглі казаць пра тое, што на працу людзей з інваліднасцю маглі прымаць у розных месцах, а не толькі ў спецыяльна створаных для гэтага камбінатах ці ўстановах. Мы маглі казаць пра тое, што дзеці павінны вучыцца ў тых школах, якія знаходзяцца бліжэй да іх, а не ў спецыяльных. У людзей з інваліднасцю няма спецыяльных патрэб, у іх такія ж самыя патрэбы, як у іншых, і гэта значыць, што яны павінны з’яўляцца ў тых жа прасторах, што і ўсе іншыя людзі.

– З якіх напрамкаў пачаліся пераўтварэнні ў галіне інваліднасці ў Польшчы і з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца?

Пётр: – Калі мы кажам пра часы да пачатку трансфармацыйных працэсаў, тады людзей з інваліднасцю нават не было бачна на вуліцах. Яны працавалі выключна ў таварыствах інвалідаў – так яны тады называліся. І тое, пра што кажа Гося – момант, калі людзі пачынаюць задумвацца, што ва ўсіх правы аднолькавыя – такога пытання тады нават не паўставала, а калі і паўставала, то было невядома, у якіх катэгорыях яго абмяркоўваць. І такога кшталту змены мелі месца фактычна ў кожнай сферы. Далей сталі з’яўляцца інтэграцыйныя школы, а пасля ўжо і звычайныя, дзе адным з асноўных базісаў было тое, каб дзеці з рознымі асаблівасцямі развіцця наведвалі іх. Наш фонд быў ініцыятарам з’яўлення спецыяльнага транспарту, прыстасаванага для патрэб людзей з інваліднасцю – бо раней такога не было. З’явіўся таксама дзяржаўны фонд рэабілітацыі, які кантралюе наймальнікаў, што забяспечваюць працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю. І калі працэнт занятых работнікаў з асаблівасцямі развіцця ў гэтых працадаўцаў не адпавядае ўстаноўленаму, апошнія плацяць штраф. Гэтыя грошы накіроўваюцца на падтрымку людзей з інваліднасцю.

З’явіліся арганізацыі, якія сталі прадастаўляць адукацыйныя паслугі людзям з інваліднасцю, выпускаць газеты пра іх і для іх, у СМІ сталі з’яўляцца праграмы, створаныя людзьмі з інваліднасцю, нарэшце, вну сталі прыслухоўвацца да іх патрэб і ствараць умовы для іх навучання. Атрымліваецца, змены адбываліся ва ўсіх сферах, і казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – гэта вельмі дзіўна і немагчыма.

Малгажата: – Тое, пра што вы запытваецеся, адбывалася ў нашых галовах, і адбываецца да сёй пары: ідзе пастаянная рэфлексія, калі мы можам глядзець, як змяняецца і развіваецца дзяржава. Бо да гэтага ў нас не было нават думак пра тое, што спецыяльныя працоўныя ці навучальныя ўстановы – гэта нешта няправільнае ці дрэннае. Проста так было, і мы не маглі на гэта паўплываць. А пасля аказалася, што мы самі можам па-новаму фармаваць элементы нашага грамадства. А людзі з інваліднасцю, якія складаюць у нас 14% грамадства, з’яўляюцца адной з такіх груп, якая мае магчымасць выказацца і рабіць нешта так, як гэта трэба менавіта ёй.

Пётр: – Цяпер складана даваць такое агульнае апісанне, бо адбыліся змены і ў эканамічнай сферы: з’явіліся магчымасці для прадпрымальніцтва, уласнага бізнесу.

Малгажата: – Тая колькасць магчымасцяў, якая існуе цяпер, і якой абсалютна не было раней, дазваляе рабіць усё, што заўгодна: хадзіць у прыватную школу ці дзяржаўную, навучацца на замежнай мове – абсалютна ўсё. І для людзей з інваліднасцю мы не павінны прыдумваць нейкія спецыяльныя “ячэйкавыя” магчымасці, не. Мы павінны ствараць магчымасці для ўсіх. Безумоўна, усё гэта не адбылося ў адзін момант, гэтыя працэсы занялі 30 год, але ўсё гэта застаецца ў нашых галовах і з’яўляецца глебай для абмеркавання і асэнсавання. Усё яшчэ існуюць тыя, хто лічыць, што людзі з інваліднасцю не павінны з’яўляцца ў публічных месцах.

Малгажата Перацятковіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Якім чынам ваш фонд паўплываў на сітуацыю з правамі людзей з інваліднасцю ў Польшчы?

Пётр: – Мы працуем 24 гады. На самым пачатку мы займаліся тым, што прадастаўлялі транспарт людзям, якія перамяшчаліся ў інвалідных вазках і не маглі самастойна перасоўвацца з адной кропкі Варшавы ў іншую. У гэтай сферы мы былі наватарамі ў Польшчы. Далей мы сталі займацца іншымі рэчамі. Да гэтага часу мы дапамагаем людзям шукаць працу. А ўвогуле мы хочам пашырыць іх кругагляд адносна таго, што і ў якой галіне яны хочуць рабіць. І мы распрацавалі сістэму пошуку для ўсіх катэгорый людзей з інваліднасцю, пры дапамозе якой яны могуць знайсці ў сваёй мясцовасці краму ці пункты па сваіх інтарэсах. Мы таксама працуем з людзьмі, якія, у сваю чаргу, працуюць з людзьмі з інваліднасцю, праводзім шэраг навучальных мерапрыемстваў для прадстаўнікоў усіх катэгорый, якія ў сваёй дзейнасці сутыкаюцца з імі. Апошнім часам мы шмат працуем у школах: тлумачым дзецям праблемы асоб з інваліднасцю і даем магчымасць сустрэцца з такімі людзьмі. Мы вельмі спадзяемся, што гэтая праца набудзе больш буйныя маштабы, бо пакуль мы працуем толькі ў Варшаве.

Мы таксама працавалі над альтэрнатыўнай справаздачай адносна рэалізацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў Польшчы. Фундацыя ТUS з’яўляецца сябрам дыялогавай камісіі пры ўрадзе, суарганізатарам кангрэсу людзей з інваліднасцю ў Польшчы, а таксама сябрам міжнароднай антыдыскрымінацыйнай кааліцыі. Мы вельмі шмат працуем з мясцовымі ўладамі ў галіне стратэгічнага планавання – што, па сутнасці, падобна на тое, чым мы займаемся ў вашых пяці гарадах.  

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

  

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
Участники кампании «Повестка 50» из пяти пилотных городов обсудили достижения в создании местных повесток по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью.
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
Примечательно, что из пяти пилотных городов Столбцы последними присоединились к кампании «Повестка 50», но первыми завершили подготовку местной повестки.
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
У Стоўпцах рэалізуецца праект “Адкрыты дыялог”, мэта якога – праінфармаваць людзей з інваліднасцю аб правах, ільготах, магчымасцях атрымання медыцынскіх, сацыяльных паслуг, мерах дзяржпадтрымкі.
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
У Стоўбцах распавялі пра вынікі стварэння лакальнай павесткі для вырашэння праблем людзей з інваліднасцю і прэзентавалі міні-праект “Адкрыты дыялог”.
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
Імкнуцца стаць на месца чалавека з інваліднасцю. У Століне прэзентавалі маніторынг дасяжнасці
28 траўня ў горадзе прайшла прэзентацыя вынікаў праекту “Роўныя Роўным”, які быў прысвечаны маніторынгу безбар’ернага асяроддзя ў горадзе.
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
“Думаюць, не працуюць ногі – не працуе і галава.” У Бабруйску вазочнікі змагаюцца з дыскрымінацыяй
Як паводзіць сябе з людзьмі ў інвалідных вазках? Ці трэба ім дапамагаць? І як гэта рабіць? Яны самі распавядаюць пра тое, пра што нам сорамна ў іх спытаць.
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Якія вынікі дае кампанія “Павестка 50”, што дапамагае ўвасобіць у жыццё Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах?
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Ад інфармаванасці залежыць якасць жыцця, вырашылі спецыялісты ў Валожыне, і арганізавалі выяздныя кансультацыі па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў сельсаветах раёна.
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё  (ФОТА)
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё (ФОТА)
У Бабруйску рэалізуюцца тры праекты ў межах кампаніі па імплементацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў горадзе.
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Сацыяльнае прадпрымальніцтва, занятасць як рэабілітацыя і “момант адпачынку” за кошт мясцовага самакіравання і спонсараў.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью

В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.

Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития (2015-2017)

Представляем вашему вниманию отчет по результатам комплексного исследования гражданского общества Беларуси за период 2015-2017 годов.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны

Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.