Четверг 24 мая 2018 года | 18:47
  • бел / рус
  • eng

Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці

30.06.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці

Калі выйсці на вуліцу і спытаць, што трэба людзям з псіхічнымі парушэннямі, большасць скажа, што іх трэба альбо лячыць, альбо ізаляваць. Ці правільны гэта шлях і што адбываецца за дзвярыма інтэрнатаў?

200 000 беларусаў стаіць на дыспансэрным уліку

Ва ўім свеце ідзе праца над тым, каб стварыць для чалавека з псіхічнымі і інтэлектуальнымі праблемамі такія ўмовы, каб яму не трэба было пакідаць свой дом і сям’ю для праходжання лячэння. У Беларусі ж падобнае пакуль што ўявіць складана.

Напрыканцы мінулага года літоўскія і беларускія эксперты ў межах вялікага праекту па дэінстытуцыялізацыі ў Еўропе правялі даследванне "Ацэнка гатоўнасці аказання паслуг людзям з інтэлектуальнымі і / або псіхічнымі парушэннямі на ўзроўні мясцовых супольнасцяў у Беларусі”. Даследчыкі імкнуліся зрабіць рацыянальны аналіз моцных і слабых бакоў існуючага абслугоўвання па месцы жыхарства людзей з псіхічнымі або інтэлектуальнымі парушэннямі. Фокус даследвання грунтаваўся на разуменні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю і, у прыватнасці, арт.19, у якім гаворыцца аб праве кожнага чалавека з інваліднасцю на незалежны лад жыцця і абавязак дзяржавы імкнуцца да яго забеспячэння. Эксперты аналізавалі прававую дакументацыю, публікацыі, статыстычную інфармацыю, а таксама праводзілі інтэрв’ю і апытанні зацікаўленых удзельнікаў.

– Даследчыкі сутыкнуліся з шэрагам абмежаванняў, уласцівых для Беларусі, – гаворыць кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. – Гэта досыць абмежаванае кола арганізацый, якія працуюць з дадзенай праблемай. Другое абежаванне заключалася ў тым, што большасць з іх сканцэнтравана ў Мінску. Таксама даследчыкі адзначылі недахоп публічнай інфармацыі па праблеме.

У Беларусі каля 30 тысяч чалавек прызнаныя інвалідамі праз псіхічныя парушэнні. Але спецыялісты сцвярджаюць, што з падобнымі праблемамі сутыкаюцца да 40% насельніцтва любога грамадства. Для іх вырашэння ў Беларусі прадугледжаны дыспанэрны ўлік, на якім стаіць больш за 200 тысяч жыхароў краіны – гэта 2% ад усяго насельніцтва. У краіне функцыянуе 151 спецыялізаванае тэрапеўтычнае аддзяленне і 146 наркалагічных аддзяленняў (кабінетаў).

– У побытавым разуменні людзі з інтэлектуальнымі і псіхічнымі парушэннямі лічацца нездаровымі, маючымі патрэбу ў лячэнні – на гэтым далейшае разуменне праблемы заканчваецца. Калі абагульняць лячэбныя паслугі, то яны зводзяцца да медыцынскіх спосабаў вырашэння праблем псіхічнага здароўя.

Большасць людзей, якія састаяць на ўліку, пакутуюць ад алкагалізму. Таксама для нашай краіны ў апошнія некалькі гадоў назіраецца рост дыспансэрызацыі праз алкагольныя расстройствы, а таксама праз псіхозы і нервовыя станы. У Беларусі дзейнічае сетка псіхіятрычных брыгад, якія маюць шырокія паўнамоцтвы, каб прызначыць лячэнне і ізаляваць чалавека з яго побытавага асяроддзя.

Сацпаслугі: традыцыйныя і не вельмі

Што да інфраструктуры сацыяльных паслуг, у гэтым плане даследчыкі вылучылі дзве антаганістычныя сістэмы, якія дзейнічаюць паралельна для аказання дапамогі: псіханеўралагічныя інтэрнаты і тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Калі інтэрнаты – традыцыйная форма аказання дапамогі па доглядзе, якая прыйшла да нас з Савецкага Саюза, то ТЦСАНы – досыць маладая з‘ява. У Беларусі з 81 інтэрната 47 маюць псіханеўралагічны профіль, 10 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Агулам у інтэрнатах пражывае больш за 18 000 чалавек, але гэтая лічба не дакладная.

– Мы карысталіся планавымі дадзенымі, паводле якіх у 2016 годзе павінна было быць разгорнута не менш за 18,5 тысяч “коек”, як прынята казаць, альбо месцаў пражывання для людзей, – удакладняе Сяргей Драздоўскі.

Паводле сацыяльных стандартаў у кожным раёне павінен быць хаця б адзін ТЦСАН, аднак шмат дзе іх сетка разраслася досыць шырока і на сённяшні дзень іх налічваецца 146.

Адукацыйныя ўслугі для дзяцей з інтэлектуальнымі і піхічнымі парушэннямі аказваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР). Доўгі час адбываўся канфлікт, калі дзеці, прайшоўшы навучанне ў ЦКРНіР, далей проста выпадалі з сістэмы, аднак у 2013 годзе былі распрацаваны рэкамендацыі па іх пераходзе ў ТЦСАН.

За замкнёнымі дзвярыма інтэрнатаў

Інфармацыю аб тым, што адбываецца ў інтэрнатах, можна знайсці толькі ў выпадковых артыкулах, дзе ўсё выглядае жахліва. Але Сяргей Драздоўскі кажа, што гэтыя ўстановы таксама паддаюцца маніторынгу.

– Даследчыкі падкрэслілі, што інтэрнаты – закрытыя ўстановы, што пацвярджаюць, у першую чаргу, правілы пражывання. Статут кожнага інтэрната патрабуе, што чалавек, які там жыве, каб сустрэцца са сваякамі ці іншымі людзьмі, мусіць атрымаць дазвол адміністрацыі. Не паведамленне, а менавіта дазвол, што адназначна сведчыць пра закрыты характар гэтых устаноў, дзе ўсё залежыць ад адміністрацыі, – падкрэслівае кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Інтэрнаты носяць характар месца пастаяннага пражывання для людзей. І хоць бяспечнае камфортнае жыллё – адна з базавых патрэб чалавека, статыстыка называе яго “койкамі”. Зрэшты, як гэта назваць іначай, калі, паводле стандартаў незалежнага пражывання, на кожнага чалавека павінна прыпадаць не менш за 7 кв.м жылой прасторы, але ў дзіцячых інтэрнатах у адным памяшканні могуць жыць 15 – 18 чалавек, а ў дарослых – 2 – 3 чалавекі, але бывае і па 4 – 6?

– Фактычна ў ніводным псіханеўралагічным інтэрнаце мы не знайшлі пацверджання, што гэтыя “койкі” з’яўляюцца правобразам жылля з уласнай мэбляй, дзвярыма, што замыкаюцца на ключ, які ёсць толькі ў тых, хто там пражывае… Прыватная ўласнасць і яе недатыкальнасць – паралельная рэчаіснасць для інтэрнатаў. Выбар пакоя для пражывання таксама досыць умоўны, хоць ва ўсіх статутах замацавана волевыяўленне чалавека, аднак рашэнні, дзе і з кім ён будзе жыць, прымае адміністрацыя. Ёсць факты, якія пацвярджаюць, што ў тых, хто пражывае ў інтэрнатах, маюцца прадметы асабістага карыстання, але інфармацыі, наколькі свабодна можа імі карыстацца, няма.

Пражыванне ў інтэрнатах наўпрост звязана з праблемай дзеяздольнасці і праваздольнасці. Калі чалавек трапляе ў інтэрнат, ён пазбаўляецца дзеяздольнасці, а яго апякунства замацоўваецца за адміністрацыяй. Складана ўявіць, як можна якасна, у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам, апекавацца адначасова некалькімі сотнямі асоб, што пражываюць у інтэрнаце.

– Пазбаўленне дзеяздольнасці – гэта інстытут, які замацоўвае правы чалавека за апекуном. У Беларусі гэта адбываецца толькі праз судовыя рашэнні, але суды па пазбаўленні дзеяздольнасці доўжацца не больш за 15 хвілін. За гэты час суддзя паспявае пазнаёміцца з матэрыяламі псіхіятрычнай экспертызы і іншымі звесткамі. Паводле рашэння, чалавека пазбаўляюць дзеяздольнасці для змяшчэння ў інтэрнат. Расшыфрую: чалавека пазбаўляюць дзеяздольнасці, каб ён апынуўся ў сітуацыі лепшага, з пункту гледжання сацыяльных паслуг, догляду. Сітуацыя дзіўная і не мае ніякай логікі, апроч зручнасці адміністравання. Даследчыкі прызнаюць, што знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці, – заключае Сяргей Драздоўскі.

Ці варта казаць пра тое, што ні прыватнае, ні сямейнае жыцё не з’яўляецца ў інтэрнатах прыярытэтам для павагі?

І яшчэ адна дзіўная сітуацыя, якая датычыцца аховы здароўя. Нягледзячы на пастаянныя агляды і кансультаванні, людзі, якія знаходзяцца ў месцах абмежавання волі, маюць больш цвёрдыя гарантыі аховы здароўя, чым людзі, што жывуць у інтэрнатах.

Асобным фактарам даследчыкі вылучаюць персанал у інтэрнатах. Амаль усе такія ўстановы знаходзяцца ў невялікіх населеных пунктах ці на адлегласці ад іх, і, як правіла, персанал – мясцовыя жыхары з бліжэйшых населеных пунктаў. Такім чынам інтэрнат – асноўнае месца працы для жыхароў, і складана казаць, што яны маюць спецыялізаваную адукацыю ці пакліканне апекавацца людзьмі з псіхічнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі. Таму часта персанал не можа з’яўляцца тым рэабілітацыйным чыннікам, што напісаны ў статуце інтэрната.

Канфдэнцыйнасць – таксама паралельная рэчаіснасць для інтэрнатаў, за выключэннем пенсійных фондаў. 10% ад пенсіі па інваліднасці пераводзіцца на рахунак чалавека, змешчанага ў спецустанову. Але ён далёка не заўсёды мае доступ да гэтых грошай, а адміністрацыя не заўсёды захоўвае іх недакранальнасць. Нават калі гэтыя сродкі вырашаюць накіраваць на патрэбы інтэрната і самога ўладальніка, яго згоды на гэта, як правіла, не запытваюцца.

– Да нядаўняга часу многія інтэрнаты паведамлялі, што іх жыхары працуюць на падшэфных гаспадарках. Цяпер для даследчыкаў узнікае пытанне адносна характару такіх працоўных адносін. Ці з’яўляецца гэта працай? Не, бо пазбаўленне працаздольнасці выключае магчымасць заключэння працоўнай дамовы, такім чынам гэта – рабская праца. Многія інтэрнаты называюць гэта працоўнай рэабілітацыяй. Але сама па сабе рэабілітацыя – гэта не адвольны працэс, а дакладна спланаваны, з распрацаванымі мэтамі.

Пражыванне ва ўмовах адміністрацыйнага рэгулявання можа спарадзіць скаргі. Але ў сітуацыі, калі адказным за пражыванне чалавека органам з’яўляецца адміністрацыя, яна не можа сама на сябе скардзіцца. Праўда, у статутах інтэрнатаў ёсць пункт аб апякунскіх саветах, якія могуць уплываць на ўзаемаадносіны чалавека з установай, але пацверджання аб існаванні такіх саветаў даследчыкам знайсці не ўдалося.

Для дэінстытуцыялізацыі патрэбныя змены

Тыповая сітуацыя сёння – знаходжанне ў інтэрнаце да смерці. Рэдкія выпадкі выхаду людзей з інтэрнатаў з’яўляюцца гонарам, хаця гэта павінна быць нормай, а не выключэннем. Разам з тым даследчыкам не ўдалося знайсці ніякіх дакументаў, падобных на справаздачы аб дзейнасці інтэрнатаў. Паведамленні аб засваенні сродкаў і адсутнасці скаргаў не з’яўляюцца для экспертаў дастатковай нагодай лічыць, што вядзецца якасная праца па маніторынгу інтэрнатаў.

Якая эканамічная палітыка дзяржавы адносна незалежнага пражывання людзей з інтэлектуальнымі і псіхічнымі парушэннямі? Публічная інфармацыя на гэты конт таксама досыць абмежаваная, аднак даследчыкі высветлілі, што падтрымка такіх людзей на месцах пражывання ўтрая меншая, чым у інтэрнатах. Нягледзячы на тое, што дэінстытуцыялізацыя з’яўляецца адной з прыярытэтных тэм развіцця ўзаемаадносін паміж дзяржавай і грамадствам, у планах на яе вызначана ўсяго 0,1% ад агульнага аб’ёму сродкаў, выдзеленых для вырашэння праблем дапамогі людзям з парушэннямі.

Сярод іншых праблем даследчыкі вылучылі схаваную канкурэнцыю паслуг і выключанасць са сферы аховы псіхічнага здароўя некамерцыйнага сектару.

– Стыгма, недастатковая дасведчанасць мясцовых супольнасцяў і членаў сем’яў людзей, што пакутуюць ад парушэнняў псіхікі, у сукупнасці з праблемай адсутнасці гарантыі жылля і прававой абароненасці, з’яўляюцца найважнейшай перашкодай для дэінстытуцыялізацыі. Без вырашэння праблемы пазбаўлення дзеяздольнасці, палітычай волі, якая выражаецца ў наяўнасці дзяржаўных планаў і праграм, прасунуцца ў дэінстытуцыялізацыі мы не здолеем, – падсумаваў Сяргей Драздоўскі.

Для вырашэння праблемы дэінстытуцыялізацыі ў Беларусі створаны сайт deinstby.org, а таксама распрацоўваецца дадатак для смартфонаў, дзе можна будзе знайсці інфармацыю аб лакальных паслугах, інфармацыйныя матэрыялы сайта, выйсці на прамую сувязь з адвакацыйным цэнтрам, зрабіць запыт па сваёй праблеме і падабраць арганізацыі для яе вырашэння. Дадатак разлічаны на людзей з псіхічнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі, іх сем’і, а таксама арганізацыі, якія могуць аказваць ім дапамогу. Дадатак не патрабуе наяўнасці складаных дэвайсаў, дастаткова смартфона пачатковага ўзроўню – імі карыстаюцца каля 2/3 людзей з парушэннямі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый
Якія вынікі дае кампанія “Павестка 50”, што дапамагае ўвасобіць у жыццё Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах?
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)
Ад інфармаванасці залежыць якасць жыцця, вырашылі спецыялісты ў Валожыне, і арганізавалі выяздныя кансультацыі па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў сельсаветах раёна.
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
Канвенцыя павінна стаць “жывым інструментам”, а не заставацца на паперы (ФОТА)
3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё  (ФОТА)
Галоўнае – асабістая матывацыя на актыўнае паўнавартаснае жыццё (ФОТА)
У Бабруйску рэалізуюцца тры праекты ў межах кампаніі па імплементацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў горадзе.
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)
У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)
Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)
У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Польскія эксперты: Мы гаворым – “роўнасць”, а вы – “інклюзія”
Ці стане стварэнне мясцовых павестак дзейсным інструментам для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі, як гэта адбылося ў Польшчы?
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
“Казаць пра людзей з інваліднасцю асобна ад усёй краіны – немагчыма”
У Польшчы асновай зменаў ва ўсіх сферах грамадства, у тым ліку ў галіне інваліднасці, стала разуменне таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы.
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Як жывуць і працуюць людзі з інваліднасцю – латвійскі досвед
Сацыяльнае прадпрымальніцтва, занятасць як рэабілітацыя і “момант адпачынку” за кошт мясцовага самакіравання і спонсараў.
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус, а сродак самастойнасці (ФОТА)
У Століне грамадскія арганізацыі і мясцовыя ўлады рэалізуюць праект, накіраваны на незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю, і ствараюць уласную павестку для раёна.
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
Андрэй Ягораў: Усё залежыць ад людзей на месцах
У межах кампаніі “Павестка 50” на Століншчыне стартаваў сацыяльны праект “Роўныя – Роўным”.
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам
У пяці беларускіх гарадах разгортваецца кампанія па ўвасабленні ў жыццё палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию
Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Сяргей Драздоўскі: Знаходжанне ў інтэрнаце значыць для чалавека поўнае выключэнне праваздольнасці
Калі выйсці на вуліцу і спытаць, што трэба людзям з псіхічнымі парушэннямі, большасць скажа, што іх трэба альбо лячыць, альбо ізаляваць. Ці правільны гэта шлях і што адбываецца за дзвярыма інтэрнатаў?
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Сергей Дроздовский: Утверждение Национального плана – только отправная точка в нашей работе
Станет ли Национальный план действий по реализации положений Конвенции о правах инвалидов рычагом для запуска системных изменений в реализации политики инвалидности?
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Фрагментарнасць, бар’ернасць, дыскрымінацыя, эксклюзія – такімі характарыстыкамі вылучаецца большасць беларускіх гарадоў, дзе даследвалі ступень гатоўнасці да рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў.
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер
Для гэтага не трэба чакаць“высокіх здзяйсненняў”, паказала беларуская практыка. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
Прадстаўнік ПРААН паўдзельнічае ў велапрабегу, прысвечанаму праблемам людзей з інваліднасцю
Прадстаўнік ПРААН паўдзельнічае ў велапрабегу, прысвечанаму праблемам людзей з інваліднасцю
Пра гэта Санака Самарасінха заявіў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця V Тыдня даступнасці.
За последние 5 лет в Беларуси практически не изменилось личное восприятие людей с инвалидностью
За последние 5 лет в Беларуси практически не изменилось личное восприятие людей с инвалидностью
Офис по правам людей с инвалидностью представил два социологических исследования: изменение общественного мнения по различным аспектам проблематики инвалидности и изменение темы инвалидности в СМИ.
Рэальная праца Канвенцыі залежыць ад усіх зацікаўленых супольнасцяў і арганізацый

Якія вынікі дае кампанія “Павестка 50”, што дапамагае ўвасобіць у жыццё Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах?

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

Таццяна Вадалажская: Мы разлічваем на дарослых людзей, якія могуць самі рэгуляваць сваё навучанне

Рэсурсаў беларускай вытворчасці, прысвечаных атрыманню пэўных навыкаў у галінах ІТ, бізнесу, менеджменту, псіхалогіі, хапае, але ці канкурэнтназдольныя яны на прасторах сеціва — вялікае пытанне.

Первая беларусская газета с дополненной реальностью

Все хотят жить в нормальной, хорошей, счастливой стране. Кто-то эмигрирует в страну, которую считает нормальной, кто-то добивается того, чтобы эта страна стала нормальной.