Воскресенье 15 декабря 2019 года | 09:50
  • бел / рус
  • eng

Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер

24.05.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Канвенцыю па правах інвалідаў трэба рэалізоўваць на тым узроўні і тымі сіламі, якія ёсць тут і цяпер Facebook United Nations in Belarus

Для гэтага не трэба чакаць“высокіх здзяйсненняў”, паказала беларуская практыка. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.

У імпрэзе прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, дзяржаўных структур, агенцтваў сістэмы ААН, Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза і бізнесу. Падчас круглага стала адбылася прэзентацыя Праекту Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў, над якой сумесна працавалі прадстаўнікі дзяржаўных структур, а таксама грамадскіх і міжнародных арганізацый. Гэта важны дакумент, пры дапамозе якога, спадзяюцца яго стваральнікі, забеспячэнне правоў людзей з інваліднасцю ў Беларусі выйдзе на якасна новы ўзровень. Апроч таго было прэзентавана сумеснае даследванне Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, Офіса па правах людзей з інваліднасцю і іншых арганізацый аб гатоўнасці рэгіёнаў да забеспячэння палажэнняў Канвенцыі. У прыватнасці, гаворка ішла пра кампанію “Павестка 50”, партнёрам якой выступіў Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”.

НДА дапамогуць павысіць якасць паслуг

Як зазначыў дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, “гэта важнае мерапрыемства, бо мы можам паглядзець на шлях, які прайшлі. Ёсць неабходнасць прызнанцца адзін аднаму, што не мае сэнсу чакаць высокіх здзяйсненняў, а неабходна тут і цяпер дамаўляцца і пачынаць рэалізоўваць Канвенцыю на тым узроўні і тымі сіламі, якія ў нас ёсць”.

Ён таксама нагадаў, што круглы стол адбываецца ў межах Тыдня Даступнасці, у якім прынялі ўдзел больш за 30 дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне.

Пастаянны Каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха зазначыў:

“Тое, што вы (прадстаўнікі ўраду, грамадзянскай і міжнароднай супольнасці. – ЕўраБеларусь.) зрабілі, звязвае Беларусь фармальна і заканадаўча з зусім іншай міжнароднай супольнасцю, якая абавязалася забяспечваць правы людзей з інваліднасцю”.

Спадар Самарасінха заклікаў да працягу гэтага дыялогу па ўсёй краіне. Звяртаючыся да беларускага ўраду, ён падкрэсліў, што неабходны палітычныя змены, а менавіта ўнясенне паправак і зменаў у заканадаўства, каб яно адпавядала патрабаванням і палажэнням Канвенцыі. Таксама важна мяняць сістэму размеркавання фінансавых рэурсаў, каб знішчыць бар’еры, якія не дазваляюць людзям з інваліднасцю цалкам рэалізоўваць свой жыццёвы патэнцыял. Апроч таго неабходна павышаць інфармаванасць насельніцтва дзеля пераадолення стыгмы і дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю.

Пастаянны Каардынатар ААН звярнуў увагу на тое, што ў краіне павінна быць моцная сетка НДА, і важна, каб іх праца выходзіла за межы Мінска. Патэнцыял НДА можна выкарыстоўваць, каб аказваць больш якасныя паслугі.

Прадстаўніца дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі Аўдронэ Урбанавічутэ паведаміла, што ЕС прызнае зачныя крокі, якія прыняў урад Беларусі, і гатовы падтрымаць яго ў гэтым працэсе. Апроч таго Еўрасаюз ужо прадаставіў падтрымку нашай краіне ў рамках шасці грантаў: два праекты рэалізуюцца ў Валожыне і Наваполацку, астатнімі займаюцца НДА. Агульная сума грантаў – больш за 2 млн еўра.

У Мінпрацы не ўсе разумеюць праблемы з правамі інвалідаў

Нацыянальны план імплементацыі Канвенцыі, разлічаны на перыяд да 2025 года, прэзентаваў намеснік міністра працы і сацабароны Беларусі Аляксандр Румак. Сёння дакумент прадставяць ва ўрадзе і зацвердзяць у найбліжэйшым часе.

“Найгалоўнейшая задача для нас – забяспечыць роўнасць правоў і абараніць ад дыскрымінацыі людзей з іваліднасцю. Гэта вельмі вялікая задача, бо нават многія мае калегі не разумеюць, што артыкула Канстытуцыі, які гарантуе роўнасць правоў усіх грамадзян, недастаткова. Вінаваты ў гэтым не чыноўнікі, праблема – у непадрыхтаванасці грамадства да таго, каб успрымаць людзей з інваліднасцю роўнымі”.

Аляксандр Румак пацвердзіў, што ў заканадаўства будуць унесены азначэнні, прадугледжаныя Канвенцыяй.

“Важна стварыць умовы для інтэграцыі людзей з інваліднасцю ва ўсе сферы жыцця. Адно з найважейшых правоў чалавека – права на працу. Мы будзем вывучаць досвед Германіі і Польшчы аб кватаванні ў прыёме на працу, і іншыя практыкі, якія развіваюцца ў розных краінах і спрыяюць таму, каб працадаўцы ішлі насустрач людзям з інваліднасцю”, – паабяцаў намміністра.

Па яго словах, не менш важная задача – абарона ад дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю. Для гэтага неабходна выхоўваць грамадства, каб яно ўспрымала людзей з інваліднасцю як роўных.

“Для вырашэння гэтых задач спатрэбяца высілкі не толькі міністэрства, а ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі. План разлічаны да 2025 года. Гэта дарожная карта нашага руху наперад, і ў гэтым выбары – галоўная заслуга нашых сумесных намаганняў”, – пазітыўна падсумаваў Аляксандр Румак.

Рэалізацыю Канвенцыі важна пачынаць з мясцовага ўзроўню

Праз Скайп да круглага стала далучыўся старшы спецыяліст па пытаннях інваліднасці Міжнароднай арганізацыі па працы Эстэбан Тромэль, які засяродзіўся на працаўладкаванні людзей з інваліднасцю.

“Мусіць быць значны зрух, каб зрабіць навучанне інклюзіўным. Магчымасці людзей працаваць залежаць ад шэрашу пытанняў, якія не адносяцца да працаўладкавання. Розныя правы, прадугледжаныя Канвенцыяй, узаемазвязаныя. Калі ва ўсіх людзей не будзе роўнага доступу да адукацыі, транспарту, інфармацыйных тэхналогій, людзям з інваліднасцю будзе вельмі складана ўладкавацца на працу”, – сказаў ён.

Нацыянальны эксперт Ірына Міронава распавяла пра некаторыя элементы рэалізацыі Канвенцыі, сярод якіх – збор дадзеных аб людзях з інваліднасцю, агляд законаў і дырэктыў, доступ да сістэм і паслуг, фінансаванне, каардынацыя і маніторынг, а таксама ўдзел людзей з інваліднасцю.

Пра даследванне ў рэгіёнах у межах кампаніі “Павестка 50” распавяла прадстаўніца Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Алёна Зуйкова.

Кампанія “Павестка 50” (50 – колькасць артыкулаў Канвенцыі) – гэта рэалізацыя прынцыпаў Канвенцыі ў практычныя крокі на месцах. Як паказвае заходні дасвед, важна пачынаць такія рэчы з мясцовага ўзроўню і фармаваць свае рэгіянальныя павесткі.

“Мы зразумелі, што не ведаем, што ўяўляюць з сябе суб’екты на месцах. Таму мы зрабілі даследванне мясцовых супольнасцяў, каб высветліць магчымасці і патэнцыял гарадоў, што трапілі ў фокус даследвання, для імплементацыі Канвенцыі. Пасля гэтага з выкарыстаннем сабраных матэрыялаў былі адабраныя гарады. Цяпер нашы калегі з Офіса дапамагаюць мясцовым суб’ектам у праектаванні мясцовых павестак, і ўсё гэта мусіць прывесці да канкрэтных і рэалістычных практык на месцах”, – распавяла Алёна Зуйкова.

Падчас экспедыцый даследавалі 14 гарадоў, за тры дні даследчыкі атрымалі досыць поўную карціну сітуацыі: наколькі горад адкрыты, мясцовыя ўлады зацікаўленыя тэмай інваліднасці, наколькі актыўныя мясцовыя грамадскія аб’яднанні, ці канфліктныя адносіны паміж суб’ектамі і ці ёсць супрацоўніцтва паміж імі. Збор гэтай інфармацыі важны для вызначэння гарадоў, дзе праца па рэалізацыі прынцыпаў Канвенцыі будзе найбольш эфектыўнай. Падрабязней пра даследванне Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавядзе на наступным тыдні.

***

Даведка “ЕўраБеларусі”:

Канвенцыя аб правах інвалідаў была прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 13 снежня 2006 года і ўступіла ў сілу 3 траўня 2008 года. Цяпер у Канвенцыі ўдзельнічаюць 173 дзяржавы і Еўрасаюз. Беларусь падпісала Канвенцыю 28 верасня 2015 года і ратыфікавала 3 кастрычніка 2016 года. Наша краіна стала 160-й па ліку падпісантаў Канвенцыі і апошняй сярод краін Еўропы.

* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта "Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі (Павестка 50)". 

UPD. Гл. справаздачу па выніках даследавання: «Потенциал и возможности внедрения механизмов локального планирования в беларусских регионах для обеспечения уважения, поощрения и полноты реализации прав людей с инвалидностью»

Другие новости раздела «Инклюзив»

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
«Повестка 50» в Беларуси: от стратегий к воплощению
Участники кампании «Повестка 50» из пяти пилотных городов обсудили достижения в создании местных повесток по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью.
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью
Примечательно, что из пяти пилотных городов Столбцы последними присоединились к кампании «Повестка 50», но первыми завершили подготовку местной повестки.
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
Зніжкі на лекі, бясплатны санаторый. Якія ільготы даступныя людзям з інваліднасцю ў Стаўпецкім раёне
У Стоўпцах рэалізуецца праект “Адкрыты дыялог”, мэта якога – праінфармаваць людзей з інваліднасцю аб правах, ільготах, магчымасцях атрымання медыцынскіх, сацыяльных паслуг, мерах дзяржпадтрымкі.
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі
У Стоўбцах распавялі пра вынікі стварэння лакальнай павесткі для вырашэння праблем людзей з інваліднасцю і прэзентавалі міні-праект “Адкрыты дыялог”.
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва
У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Андрей Егоров — про актуальные протесты

7-го и 8-го декабря в Минске прошли уличные акции против "углубленной интеграции" с Россией.