Пятница 23 августа 2019 года | 17:34
  • бел / рус
  • eng

Алег Дзярновіч: Нам трэба ўрэшце рэшт паразумецца з уласнай гісторыяй

19.11.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Алег Дзярновіч: Нам трэба ўрэшце рэшт паразумецца з уласнай гісторыяй

Ці патрэбны нам гістарычныя міфы? Адказаць на гэта пытанне складана. Міф здольны аб’яднаць людзей або пасварыць іх. Але гістарычны міф не можа быць пласцінкай, якая грае доўга.

Лятучы ўніверсітэт працягвае цыкл публічных лекцый, і чарговая з іх была прысвечана міфалагізацыі, а дакладней таму, як важна разумець яе механізм. Пра гэта і вялася размова падчас лекцыі гісторыка Алега Дзярновіча "Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, "сялянскі правадыр" і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?".

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на ёй і даведалася, кім жа насамрэч ёсць герой паўстання 1863-64 гг.

Для лектара тэма міфалагізацыі ўвогуле і асобы Кастуся Каліноўскага ў прыватнасці пачалася некалькі гадоў таму, калі падчас кінафестывалю “Лістапад” з расійскага дзяржкінафонда прывезлі першыя беларускія стужкі. Сярод іх быў і фільм “Кастусь Каліноўскі” 1927 года рэжысёра Уладзіміра Гардзіна, на які трапіў Алег Дзярновіч.

– Нечакана для сябе я пабачыў кадры, якія шукаў і часткова ведаў па фотаздымках ХІХ стагоддзя, - распавёў лектар.

Перад тым, як перайсці да размовы, слухачы Лятучага прагледзелі фрагмент стужкі, у якім Каліноўскага вязуць на пакаранне. Як вядома, яно адбылося ў Вільні, тым часам на экране ўзнікаюць Пішчалаўскі замак - “Валадарка”, абрысы Верхняга гораду са Свята-Духавым саборам і катэдрай Панны Марыі.

Аднак на двары 1927 год. Дзе можна было здымаць Вільню, якая ў той час належала Польшчы? На думку гісторыка, для “дэкарацый” падыходзілі  тры горада, сярод іх – Віцебск і Магілёў. Але мы бачым панараму з былой Траецкай гары ў Мінску (Оперны тэатр яшчэ не пабудаваны).

Асаблівую ўвагу Алега Дзярновіча прыцягнулі кадры з вуліцай, па якой везлі Каліноўскага. Ён высветліў, што гэта – Казьмадзям’янаўская, адна з з нешматлікіх цалкам мураваных вуліц у тагачасным Мінску. Яна вяла ад касцёла бернардынак уніз да Нямігі. На месцы сённяшняга Свята-Духава сабора знаходзіўся манастыр Казьмы і Дзям’яна, які і даў ёй назву.

Пазней, напачатку 1920-х, гэтай вуліцы далі назву Францыска Скарыны, але потым яе пераназвалі ў гонар савецкага пісьменніка Дзям’яна Беднага.

– Я мяркую, што мінскія савецкія ўлады выбралі яго імя, каб па сугучнасці замясціць Казьмадзям’янаўскую. І нават калі ў 1938 годзе Беднага выключылі з УКП(б) “за маральнае раскладанне”, назва вуліцы захавалася.

Падчас вайны вулка была моцна пашкоджаная, але некалькі будынкаў захавалася ажно да будаўніцтва метро.

– Дарэчы, чарговы гістарычны міф: Мінск разбамбіла савецкая авіяцыя. Вядомы налёт на горад савецкіх бамбардзіроўшчыкаў у траўні 1944 года. Аднак пачатак бамбёжкам паклалі немцы, што пацвярджаюць фотаздымкі з Бундэсархіву, - адзначыў лектар.

Але вернемся да фільма. Як выразіўся Дзярновіч, Уладзімір Гардзін зняў сапраўдны вэстэрн. Фільм мае моцны ідэалагічны пасыл, у ім закладзена канцэпцыя “масавага спажывання” Каліноўскага як “сялянскага павадыра”. Ён змагаецца са шляхецкімі інсургентамі і царскай уладай. У стужцы выбудоўваецца шлях Беларусі 1920-х гадоў: не з Польшчай і не з царскай Расіяй. Але трэба памятаць пра перыяд, калі ствараўся фільм: у краіне пануе НЭП, да знішчэння апанентаў, якое пачалося з 1930-х гадоў, яшчэ не дайшло. У такой атмасферы паўставала новая беларуская гістарыяграфія. І фільм мусіў стварыць канон вобраза Каліноўскага.

– Ён пададзены ў фільме досыць схематычна: на ім вісіць “нагрузка”, што дзеля справы паўстання ён павінен забыцца на ўсё астатняе, - заўважыў Алег Дзярновіч.

Па прызнанні гісторыка, для яго кадры з гэтага фільму нязвыклыя і фенаменальныя.

– Як усё сыходзіцца: наш горад, лёс яго архітэктурнай і гістарычнай спадчыны, нацыянальны наратыў, Кастусь Каліноўскі, якога ў ХІХ стагоддзі мала хто ведаў, і фільм яго адкрыў занава. “Прылашчылі” Каліноўскага таму, што ён быў кіраўніком паўстання правінцыі. Ён быў яскравай фігурай, падобна, што вельмі жорсткай у сваіх учынках. А беларусы змаглі зрабіць з яго сімвал, чаго не здолелі зрабіць ні літоўцы, ні палякі.

Яшчэ адзін цікавы момант. У 1928 годзе стужка выйшла на экраны, мела вельмі ўдалую пракатную гісторыю нават у Чэхаславакіі і Японіі. Калі фільм прывезлі ў Коўна, адбыўся аншлаг, бо літоўцам вельмі спадабалася антышляхецкая (роўна антыпольская) накіраванасць. Ёсць успаміны, што калі скончыўся паказ, на экране пачалі паказваць кадры хронікі, як прэзідэнт Літвы прымае парад літоўскага войска. Гэта фенаменальны выпадак, калі беларускі фільм стаў інструментам літоўскай антыпольскай прапаганды, лічыць Дзярновіч.

Адметна, што ў 1922 годзе ўпершыню ў масавы ўжытак уведзена форма імя “Кастусь”. Такім чынам, беларускі савецкі наратыў сфармаваў постаць Каліноўскага як нацыянальнага героя, а заадно і такую тэзу як “рэвалюцыйны дэмакрат”. На думку аўтара, яе не трэба адкідаць.

– У памежнай сітуацыі, перад смерцю, Каліноўскі піша “Лісты з-пад шыбеніцы”, калі яшчэ не сфармаваны беларускія моўныя нормы. Тым не менш, ён піша тэкст па-беларуску. Ну хто ён тады?..

Вобраз Каліноўскага – савецкі канон, сфармаваны беларускімі камуністамі ў 1920-х гадах. Нам трэба ўрэшце рэшт паразумецца з уласнай гісторыяй. І калі мы з падмурка нашай культурнай свядомасці вынем адзін з камянёў – ВКЛ ці савецкі перыяд – уся наша гісторыя абрынецца, падсумаваў лектар.

Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Алегам Дзярновічам напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.