Вторник 20 августа 2019 года | 00:48
  • бел / рус
  • eng

Алесь Разанаў "нашаманіў" паэтычны транс

12.11.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Алесь Разанаў "нашаманіў" паэтычны транс

Вершы – з’ява неасэнсаваная так, як асэнсоўваюцца філасофскія катэгорыі, таму што яны гэтых катэгорый проста не маюць. Але хто замінае шукаць сэнсы ў паэзіі?

Маналог легендарнага беларускага паэта і перакладчыка Алеся Разанава, які прайшоў у межах серыі Лятучага ўніверсітэта “Галоўнае пытанне”, немагчыма ўкласці ў звыклы фармат лекцыі. Мэтр назваў гэта “ўчытваннем у верш”.

“У вершы ёсць тое, што вымавілася, але ёсць тое, што не вымавілася, што выявілася і тое, што не выявілася”, -- распачаў Алесь Разанаў.

Выступоўца напачатку прачытаў твор паэта Алеся Пісьмянкова “Мой сад у снезе па калена”, напісаны за год да таго, як аўтара не стала.

А пасля пачалася самая таямнічая дзея: разбор яго па спектры на лірычныя “зацемкі з зімовага саду”, якія яшчэ не сталі сістэмай, хоць сістэма ў іх ёсць, і гэта пераўтварылася не проста ў паглыбленне, а ў звышінтэрпрэтацыю і звышпаглыбленне. Яно сталася пошукам схаваных сэнсаў верша ў рыфмах і рытмах, супадзеннях і разыходжаннях, тэзах і антытэзах. Кожны радок і нават кожнае слова пераўтвараецца ў асобную думку. Аматараў пошукаў сэнсаў сабралася столькі, што зала Беларускага саюза дызайнераў, дзе праходзіла сустрэча, ледзьве змяшчала ўсіх ахвотных.Да іх далучылася і Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Зімовы сад. Двое – ён і яна – па якім шляху яны ідуць? У якім парадку? Куды кіруюцца і адкуль? Што за сад іх атачае, што жыве ў ім? Што ўсяляецца ў яго, якімі гукамі поўніць? Чый сад, і што ёсць маім у гэтым садзе? Што ёсць сам гэты сад? Ён утойвае выйсце. Далёкае і блізкае, сіметрыю і асіметрыю, у якіх выяўляецца тое, што ўтойвалася. Страчаны, пакінуты ўсімі сэнсамі, сад становіцца месцам сустрэчы. Рабіна і каліна, зімовы сад, сляды, свята, у якое належыць увайсці падарожнікам, нешта набыць і нечага пазбыцца. І раскрываецца сутва, што ў страчаным садзе ідуць мужчына і жанчына, і хто ёсць кім у гэтай біблейскай гісторыі.
Разважанні Алеся Разанава адносна такога, здавалася б, нескладанага верша вылілася ў філасофскія пошукі шляхоў і ўзаемаадносін, знешняга і ўнутранага, пераплеценаеага тысячамі сэнсаў. Гэта аповед пра існасць, матэрыялам для стварэння якой выступае мова. Бо паводле Разанава “тое, чаму надаецца ўвага, набывае адпаведную вагу, а яна надаецца таму, што ўжо адпачатку вагу мае… і ў вершы, калі ён праўдзівы, прысутнічае невядомая велічыня, верш вынікае з суадносіны вядомага і невядомага”.

Аднак у той жа час “ведай не валодаюць, у веду ўваходзяць і, адкрываючыся ёй, адкрываюць яе”.
Чаму мы ўслухоўваемся ў гэтыя зместы? Таму што ўсё гэта – снег, сляды, сад – пра жыццё і накіраванасць, вядомае і невядомае, адлюстраванне суадносін і месца, мінулае, сучаснае і прыйшласць, пра нас саміх…

Кожнае слова лектар расклаў на мноства сэнсаў і адценняў, і ў кожным з гэтых сэнсаў – новае галоўнае пытанне, адказ на якое можна знайсці ў сэнсах наступнага слова, а разам з гэтым – і новае пытанне… Аднак ці варта насамрэч шукаць гэтыя адказы? Паводле Алеся Разанава “нікому не выпадае ў што б ні было ўмешвацца і ўпарадкаваць, нікому не выпадае рабіць ніякіх высноў: верш істотны тым, што вымаўляецца само…”  І, дарэчы, “першым пачне вымаўляцца верш, паэт мае стацца нямым”.

Філосаф Ігар Бабкоў трапна заўважыў: “Алесь Разанаў мае акадэмічную ступень доктара філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, але я б прысудзіў яму ступень вялікага шамана беларускага мыслення.  Алхімік сэнсаў і паэзіі”.

Некаторыя з прысутных прыйшлі са зборнікамі Разанава, зачытвалі пэўныя ўрыўкі, каментавалі, задавалі пытанні, дзякавалі за тое, што пры дапамозе разанаўскай паэзіі змаглі спасцігнуць сябе. Аднак не ўсе прысутныя аказаліся падрыхтаваныя да ўваходжання ў лабірынты паэтычнаага мыслення. Напрыклад, адно з пытанняў, якое прагучала пасля лекцыі, заключалася ў тым, ці ўяўляў сам аўтар, што яго “занясе” ў такую аналітыку? На гэта можна знайсці адказ у адным з азначэнняў Алесем Разанавым верша: пра што б ён ні быў, ён заўсёды застаецца дарэшты недатлумачаным.

Гэта, як адзначыла доктар філасофіі  і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая, “паэзія, да якой філасофія ёсць каментаром”.
Сам лектар патлумачыў, што “паэзія стаіць на мяжы прынцыпова іншага мыслення, якое яшчэ не набыло свайго інструментарыя. Але калі яно хоча ўпісацца ў вядомыя каноны, яно губляецца”.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.