Пятница 23 августа 2019 года | 17:42
  • бел / рус
  • eng

Таццяна Вадалажская: Што ёсць гульня?

05.11.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Таццяна Вадалажская: Што ёсць гульня?

Гульня – не нейкая адмысловая прастора, а здольнасць чалавека адначасова ўтрымліваць два абсалютна розных сусветы і адвольна ставіць на адным з іх знак рэальнасці: адно рэальна, а другое другасна.

Гэта вельмі добра развіта ў дзяцей, калі яны адначасова гуляюць і маюць стасункі з бацькамі.

Чалавеку ў гульні была прысвечана чарговая лекцыя Лятучага ўніверсітэта “Homo Ludens” як антрапалагічная перспектыва” , якую чытала яго каардынатарка, метадолаг Таццяна Вадалажская. Пра развагі над новым "Галоўным пытаннем" – у матэрыяле Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

У 2016 годзе адкрыецца школа магістраў гульні. Таму, на думку Таццяны Вадалажскай, вельмі дарэчы цяпер паразважаць, як мы гэта бачым і як да гэтага ставімся.

– Адпачатку Лятучы ўніверсітэт – гэта ўніверсітэт гульні. Але большасць да гэтага ставілася метафарычна. Гэта спроба перайсці ў высокае мысленне, але для нас гэта ніколі не бвыло метафарай, бо для метадалагічнай супольнасці Лятучы ўніверсітэт паўставаў як арганізацыйна-дзейнасная гульня.

Па словах выступоўцы, гэта, хутчэй, асобны падыход, які паступова развіваецца і пры якім адбываецца пераход ад метафар да дзеянняў.

Між тым самі гульні з’явіліся не ад канцэптуалізацыі гульні. Хутчэй гэта адбылося выпадкова, калі нейкай форме мыслення вакол праблем, што не маюць рашэння, шукалі назоў, і назвалі яе гульнёй, бо ні пад што іншае гэта не пападала.

Потым пачалі канцэптуалізаваць, і ўжо самі бачым гульню як падставовую анталогію. Пры гэтым у нас няма распрацаванага разумення таго, што ёсць гульня. Ёсць практыкаванні і спроба гэта зразумець.

Таццяна Вадалажская прывяла сваё адчуванне таго, што ёсць гульня. І папрасіла на пэўны час забыцца і адкласці тое, што мы ведаем пра гульню. Напрыклад, што гэта нешта несур’ёзнае, што даволі шмат цяпер гульня выкарыстоўваецца як форма навучання ці трэніроўкі, якая потым пераносіцца ў рэальнае жыццё.

– Апроч гэтага азарту і навучальнага элемента, для мяне паўстала яшчэ некалькі рэчаў, якія былі схопленыя рэфлексіўна. Першы момант – пастаянная неабходнасць кожныя паўгадзіны самавызначацца і арыентавацца ў сітуацыі. Гэта аказалася значна больш важным, чым папярэднія веды пра ўсё, што заўгодна. Усе мае ваеды ў лепшым выпадку былі дадатковым базісам, а тое і заміналі гульні.

Другі момант, паводле Таццяны Вадалажскай, у тым, што каб выігрываць адначасова трэба ўлічваць вельмі шмат працэсаў, якія ідуць на розных узроўнях. Ты не можаш выбраць сабе адно, іначай страціш усе магчымасці. І гэтая адначасовая праца на розных узроўнях – сітуацыя чалавека, які ў сабе збірае абсалютна ўсе кампетэнцыі.

Яшчэ адзін момант – калектыўнасць. У адрозненне ад дзейнасці, дзе ёсць падзел працы, нельга знайсці адказнага за кожны этап, выдзеліць, што зрабіў ты, а што – іншы. Бо гэта – спаяны эфект, які атрымліваецца ў агульным разуменні, агульны здабытак.

Наступная асаблівасць: тое, што адбылося з табой і ўсім калектывам на гульні (ідэі, новыя стасункі), цяжка перанесці ў іншую прастору. Гэта значыць, што на гэтай гульні фактычна ствараецца нейкі сусвет, які можа пашырацца, але ён даволі цэласны. І гэта таксама здабытак гульні.

– Апошняе, што ўразіла мяне – дзейнасная ўстаноўка, калі мы ведаем “прадукт”, выбудоўваем свае дзеянне, – зазначыла каардынатарка Лятучага ўніверсітэта. – Здавалася б, вынік і выйгрыш – абсалютна розныя рэчы. Пасля таго, як ты паспяхова ўсё заканчваеш, з’яўляецца адказ. Калі ты рыхтаваўся толькі да дзеянняў, а не да нейкіх выніковых эфектаў, гэта іншая гатоўнасць і адчуванне.

У чым адрозненне чалавека ў гульні ад чалавека дзеючага?

Па-першае, “Homo Ludens” апелюе да тыпалогіі чалавека, якая паступова развівалася і давала нейкія перспектывы.

Па-другое, Герман Гесэ з апеляцыяй да таго, што гульня і чалавек, які гуляе – гэта спроба пераадолець і знайсці форму існавання, якая будзе вызначаць чалавечую сутнасць.

Трэці чыннік, хутчэй, мастацкі: Таццяна Вадалажская бачыць яго ў людэнах Стругацкіх. Гэта новая невядомая раса людзей з нейкімі іншымі якасцямі, якія ствараюць антрапалагічную трывогу.

– Трывога пра тое, кім мы будзем і як да гэтага пяройдзем, звязана для мяне з “Homo Ludens”.

Лектар вылучыла дзве праблемы, якія стаяць сёння перад чалавецтвам і асабіста ёй. Першая апісаная Аўрэліа Пічэі, што стварыў Рымскі клуб, з якога паўсталі шматлікія ідэі, у тым ліку і ўстойлівага развіцця. У кнізе “Чалавечыя якасці” ён кажа пра тое, што цяпер тэхнічныя, арганізацыйныя магчымасці чалавека настолькі вялікія, што кожны яго рух стварае вельмі магутныя эфекты для ўсяго сусвету. Здольнасць уплываць на сусвет дэмакратызавалася: кожны чалавек валодае вялікай сілай. Але ёсць неадпаведнасць чалавека этычнага, маральнага, гуманітарнага таму, што ён здольны зрабіць з існым навокал.

Але ўлічыць усе фактары, якія ёсць, амаль немагчыма. То бок, рабіць прагнозы дзеянняў можна, але яны не даюць выніку і магчымасці чалавеку вырашыць, што яму рабіць. Пічэі кажа, што трэба нешта рабіць з чалавекам, з яго здольнасцю адказваць на свае дзеянні. Што трэба зрабіць з сябе, каб адпавядаць магчымасцям, якія ёсць. Пытанне якасці чалавека самога па сабе так і засталося нявырашаным. Амаль любы чалавек сёння можа зладзіць катастрофу любога памеру – ад экалагічнай да гуманітарнай.

Другая неадпаведнасць звязана з дасягненнямі чалавецтва ў разуменні сябе і культуры. Мы прызвычаіліся, што ведаем штучнасць усяго, у чым мы жывем. Усе нормы, каштоўнасці мы можам дэканструяваць і зразумець, што людзі самі гэта стварылі. У нас няма ніякай інстанцыі, да якой мы можам апеляваць, што ёсць праўдзівае, а што не. Я адчуваю сябе стваральнікам сусвету, але ў той жа час не магу нічога з ім зрабіць. Страціўшы магчымасць дакладна ведаць ці апеляваць з кімсці да абсалютаў і ісцін, мы не набылі рэальнай магчымасці, здольнасці і кампетэнцыі, каб ствараць сусвет.

Паўстае пытанне магчымасці дамовіцца: калі няма нейкіх ісцін, у цябе свае праўда і каштоўнасці, у мяне свае. Альбо, паколькі ты не маеш рэальнага дачынення да стварэння, пачынаеш апускацца на ўзровень “рэальнага жыцця”. І тады ўвесь план ідэалаў і каштоўнасцяў дэвальвуецца. Такое жыццё вызваляе ад праблемы вызначыцца з тым, з чым вызначыцца немагчыма ці, прынамсі, складана.

І гэта выклік да чалавека: што рабіць, каб не проста пражываць жыццё, а пражываць яго асэнсавана? Якім павінен быць чалавек, якім ён становіцца ў працэсе адукацыі, каб вырашаць гэтае пытанне? І тое, што ёсць у чалавеку ў стане гульні, пры асэнсаванні і развіцці дае адказы і шляхі, каб выйсці з гэтага становішча неадпаведнасці.

У гульні ёсць яшчэ адзін момант, які надае ёй рэальнасці: гэта катэгорыя стаўкі. Ні рэсурсаў і ўкладанняў, а таго, што ты ставіш на тое, каб твая прастора змянілася ў той бок, у які ты хочаш. Стаўка – гэта тое, што ты страціш, калі прайграеш, і што падвысіцца, калі выйграеш. Чым больш твая стаўка, тым большы гэта ўнёсак у будучыню.

Немагчыма пацярпець паразу, не гуляючы, і не ведаць стаўку таксама немагчыма. Яе ацэнка на тое, каб выйграць – крок да асэнсаванасці. У жыцці мы амаль не думаем пра стаўкі, якія робім у рэальнасці, у якой дзейнічаем.

– У гульні галоўная якасць чалавека – не толькі зрабіць правільнае дзеянне, а быць гатовым да эфектаў, якія будуць пасля. І адказам на пытанне, якое ставіў Пічэі, для мяне пакуль – у змене ўстаноўкі чалавека на тое, што ён павінен адказваць на эфекты. Яго дзеянне толькі пачынаецца пасля таго, як ён зробіць крок. Гатоўнасць адказваць на эфекты – гэта тое, што ёсць у гульні, але няма ў нашым свеце.

А яшчэ ў гульні ёсць прыняцце іншага. Бо ў гэтым стане ты яго ніколі не ведаеш і павінен быць гатовы знаходзіцца з ім на адным полі. Яго не абавязкова любіць і мець аднолькавыя з ім погляды. Але ён прысутны і ён ёсць часткай умоваў гэтага свету. Важна адкрыць гэтага чалавека ў сабе і зрабіць часткай нашай практыкі.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Таццянай Вадалажскай напярэдадні лекцыі

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.