Вторник 18 сентября 2018 года | 23:27
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Беларусь – самая залежная ад Расіі постсавецкая краіна

02.06.2016  |  Украина-ЕС-Беларусь-Россия. Геополитика   |  Алексей Юрич,  ЕвроБеларусь
Андрэй Казакевіч: Беларусь – самая залежная ад Расіі постсавецкая краіна

Для мінімізацыі негатыўных наступстваў і прадухілення ўцягвання ў расійскія канфлікты Беларусі варта захоўваць дыстанцыю ад знешняй палітыкі Расіі.

Даследаванне “Выклікі для беларускай знешняй палітыкі і постсавецкая прастора пасля 2008 года” 31 мая ў Мінску прэзентаваў Інстытут “Палітычная сфера”.

Асноўны фокус даследавання засяроджаны на досведзе эканамічнага, палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва краін ЕАЭС і краін “Усходняга партнёрства” пасля 2008 года (пачатак сусветнага эканамічнага крызісу і расійска-грузінскі канфлікт).

Выснова інстытута “Палітычная сфера” несуцяшальная: Беларусь з’яўляецца самай залежнай ад Расіі краінай на постсавецкай прасторы. Аднак нават ва ўмовах усеагульнай залежнасці наша краiна можа дыверсіфікаваць свае эканамічныя і палітычныя стасункі, не ўступаючы ў адкрыты канфлікт з Расіяй.

Вынікі даследавання ў інтэрв'ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" каментуе дырэктар Інстытута "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч.

- У палітычнай і навуковай літаратуры дыскутуецца перспектыва супрацьстаяння Расіі і Захаду ў рэгіёне ЕАЭС і “Усходняга партнёрства”. Але лічбы паказваюць, што пазіцыі Расіі ў рэгіёне вельмі слабыя, перш за ўсё ў эканамічным плане. Толькі ў асобных сектарах РФ мае добрыя пазіцыі, толькі адна краіна – Беларусь – цалкам знаходзіцца ў эканамічнай арбіце Расіі. І толькі для двух краiн - Беларусi і Кіргізіi - Расія выступае галоўным эканамічны партнёрам. Для астатніх рэспублiк пост-СССР галоўным эканамічным партнёрам выступае ЕС. У асобных краінах (Грузія, Азербайджан, Казахстан) Расія не толькі не можа заняць пазіцыю лідэра, але вымушана змагацца за другое месца з Турцыяй ці Кітаем.

Расія мае неблагія эканамічныя пазіцыі толькі ў трох краінах (Беларусь, Арменія, Кіргізія), але пры гэтым, напрыклад, больш за 48% армянскага экспарту ідзе ў ЕС і ЗША. На Расію прыпадае толькі 18% (калі браць сярэдні паказчык за 2008-2014 гады).

Таксама назіраецца вялікая розніца ў палітычным патэнцыяле Расіі і Захаду ў рэгіёне. Расія знаходзіцца ў адкрытым ці патэнцыйным канфлікце з чатырма краінамі (Грузія, Украіна, Малдова, Азербайджан). Такім чынам, з паловай краін рэгіёну Расія проста не можна развіваць нармальныя стасункі.  Палітычныя магчымасці яшчэ больш абмяжоўваюцца тым, што Расія знаходзіцца ў стане канфлікту з іншымі асноўнымі гульцамі на постсавецкай прасторы: ЕС, ЗША і, з нядаўняга часу, Турцыяй.

У ЕС і ЗША наадварот, такім праблем няма. Адкрытыя канфлікты адсутнічаюць і ўсё дзяржавы праяўляюць жаданне да супрацоўніцтва. Частка краін шчыльна далучана да палітычнай і эканамічнай арбіты ЕС/ЗША (Грузія, Украіна, Малдова), іншая частка паглыбляе разнастайныя індывідуальныя фарматы (Азербайджан, Арменія, Казахстан). Апошнім часам нават нармалізаваліся стасункі з Беларуссю.

Адным словам, палітычныя патэнцыял Расіі ў рэгіёне значна саступае патэнцыялу Захаду, пры гэтым Масква практычна не мае рэсурсаў свае пазіцыі палепшыць.

- Фактычна Беларусь засталася адзіным верным саюзнікам Расіі на постсавецкай прасторы?

- Я б сказаў інакш: Беларусь з’яўляецца самай залежнай ад Расіі постсавецкай краінай. Усе астатнія краіны, нават удзельнікі АДКБ і ЕАЭС, праводзяць значна больш самастойную палітыку: і ў супрацоўніцтве з Еўрасаюзам, і з НАТА, і ЗША.  

- Ці можна разарваць зачараванае кола ўсеахопнай залежнасці Беларусі ад Расіі?

- Гэта неабходна для ўстойлівасці Беларусі як дзяржавы, хаця і няварта адразу рабіць рэзкія рухі. На бліжэйшы час пэўным прыкладам для Беларусі хаця б магла стаць стратэгія Казахстана, які застаецца ў арбіце еўразійскай інтэграцыі, але захоўвае значную палітычную аўтаномію ад Расіі, самастойна развівае адносінах з Еўрасаюзам, ЗША і міжнароднымі арганізацыямі.

Пры вызначэнні знешняй палітыкі Беларусі трэба ўлічваць, што яна з’яўляецца самай залежнай ад Расіі краінай на постсавецкай прасторы. Між тым, ва Усходняй Еўропе эканамічна дамінуе Еўрасаюз і такая асіметрыя можа ў будучыні прывесці да значных стратаў, а таксама няўстойлівасці эканамічнага развіцця.  

Больш за тое, знешняя палітыка Расіі – асноўнага фармальнага саюзніка Беларусі – носіць надзвычай канфліктны характар у рэгіёне. Для мінімізацыі негатыўных наступстваў і прадухілення ўцягвання ў расійскія канфлікты Беларусі варта як мага больш дыстанцавацца ад знешняй палітыкі Расіі. Беларусь не мусіць стрымліваць развіццё стасункаў з краінамі, з якімі канфліктуе Расія.  

Беларусі варта выпрацоўваць  механізмы індывідуальнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, ЗША, Кітаем, іншымі партнёрамі сыходзячы толькі з уласных інтарэсаў,  што можа стаць адзінай супрацьвагай залежнасці ад досыць вузкага рынку ЕАЭС, а таксама кампенсаваць дастаткова абмежаваны палітычны патэнцыял гэтага ўтварэння.

Другие новости раздела «Украина-ЕС-Беларусь-Россия. Геополитика»

Владимир Мацкевич: Беларусско-украинские отношения нужно институализировать заново
Владимир Мацкевич: Беларусско-украинские отношения нужно институализировать заново
"Кейс Жадана" продемонстрировал, что у Беларуси фактически нет четкой доктрины — ни внутриполитической, ни внешнеполитической.
Владимир Фесенко: Если бы Россия искала повод, то война с Украиной уже бы началась
Владимир Фесенко: Если бы Россия искала повод, то война с Украиной уже бы началась
Украина не хочет сейчас форсировать конфликт, и, скорее всего, и Киев, и Запад попытаются нейтрализовать нынешнее обострение российско-украинских отношений.
Владимир Мацкевич: Россия оказывает комплексное давление на Беларусь по всем направлениям
Владимир Мацкевич: Россия оказывает комплексное давление на Беларусь по всем направлениям
С ухудшением ситуации в российской экономике давление на Беларусь только усилится.
Эксперты: Россия теряет влияние в странах Восточного партнерства
Эксперты: Россия теряет влияние в странах Восточного партнерства
Что произойдет с восточноевропейским регионом в ближайшее десятилетие и какие процессы уже сейчас влияют на возможные перемены?
Андрэй Казакевіч: Беларусь – самая залежная ад Расіі постсавецкая краіна
Андрэй Казакевіч: Беларусь – самая залежная ад Расіі постсавецкая краіна
Для мінімізацыі негатыўных наступстваў і прадухілення ўцягвання ў расійскія канфлікты Беларусі варта захоўваць дыстанцыю ад знешняй палітыкі Расіі.
Сергей Дацюк: Савченко – украинская Жанна д’Арк, способная повести за собой
Сергей Дацюк: Савченко – украинская Жанна д’Арк, способная повести за собой
Общество возлагает на Савченко роль возмутителя спокойствия, который не позволит перейти к олигархическому спокойствию.
Олександр Палий: Для Украины приемлемо исключительно полное выполнение Минских соглашений
Олександр Палий: Для Украины приемлемо исключительно полное выполнение Минских соглашений
Германия хочет наконец-то добиться перемирия на Донбассе. И этому посвящена новая встреча "нормандской четверки".
Владимир Мацкевич: Нагорно-Карабахский конфликт сегодня не выгоден ни Армении, ни Азербайджану
Владимир Мацкевич: Нагорно-Карабахский конфликт сегодня не выгоден ни Армении, ни Азербайджану
Беларусский режим сегодня пытается выстроить имидж нейтральной страны, миротворца, участвуя во всех военных и военно-экономических блоках с Россией.
Владимир Мацкевич: Дестабилизация обстановки несет угрозу режиму Лукашенко, но крайне выгодна России
Владимир Мацкевич: Дестабилизация обстановки несет угрозу режиму Лукашенко, но крайне выгодна России
Россия пытается сохранить свою гегемонию в регионе не только экономическими и политическими средствами, но военной угрозой и постоянно висящей угрозой дестабилизации обстановки в Беларуси и Украине.
Андрей Егоров: Савченко стала серьезным фактором украинской политики
Андрей Егоров: Савченко стала серьезным фактором украинской политики
А Кремль в лице Савченко получил заложника, с которым может вести торг с Украиной и Западом.
Олександр Палий: Наиболее вероятен вариант обмена Надежды Савченко на пленных россиян
Олександр Палий: Наиболее вероятен вариант обмена Надежды Савченко на пленных россиян
Похищением и судилищем над Надеждой Савченко Кремль рассчитывал показать уязвимость украинских солдат, а продемонстрировал их силу и моральное превосходство.
Владимир Мацкевич: Кремль рассматривает Беларусь как свою территорию
Владимир Мацкевич: Кремль рассматривает Беларусь как свою территорию
Если России понадобится оккупировать Беларусь, для этого надо будет отдать приказ беларусской армии, а не вводить в страну дополнительные войска.
Владимир Мацкевич: Аннексия Беларуси могла бы стать "маленькой победоносной войной" для России
Владимир Мацкевич: Аннексия Беларуси могла бы стать "маленькой победоносной войной" для России
Пока мы не избавимся от всего идеологического мусора в отношениях между Беларусью и Россией, мы вынуждены быть осторожными и бдительными.
Владимир Мацкевич: Война в Сирии не мешает РФ поддерживать тлеющий очаг напряженности в Украине
Владимир Мацкевич: Война в Сирии не мешает РФ поддерживать тлеющий очаг напряженности в Украине
Участие в сирийском конфликте можно рассматривать как одну из последних попыток России выступить в качестве игрока планетарного масштаба.
Андрей Егоров: Сегодня нужно пересматривать всю систему международной безопасности заново
Андрей Егоров: Сегодня нужно пересматривать всю систему международной безопасности заново
Вслед за независимыми экспертами, беларусские власти заговорили о необходимости реформирования международных организаций. Почему это необходимо?
Валерий Карбалевич: Принятые Евросоюзом санкции - максимум, на который способен сегодня Запад
Валерий Карбалевич: Принятые Евросоюзом санкции - максимум, на который способен сегодня Запад
Должно случиться нечто чрезвычайное, вроде сбитого малайзийского "Боинга", чтобы Запад пошел на ужесточения санкций против России.
Андрей Казакевич: Россия хочет взять под свой контроль внешнеполитическую активность Беларуси
Андрей Казакевич: Россия хочет взять под свой контроль внешнеполитическую активность Беларуси
Помимо прямого давления, Кремль решил предложить Беларуси и позитивную альтернативу сотрудничеству с западными странами.
Владимир Мацкевич: Россия не может позволить себе безнаказанную эскалацию конфликта в Украине
Владимир Мацкевич: Россия не может позволить себе безнаказанную эскалацию конфликта в Украине
Невыполнение минских договоренностей влечет за собой усиление санкций против России.
Владимир Мацкевич: Праздники – очень эффективное средство управления массами
Владимир Мацкевич: Праздники – очень эффективное средство управления массами
Мобилизацию людей через празднование исторических дат, поданных под соусом соответствующей интерпретации, власти Беларуси и России научились использовать с выгодой для себя.
Владимир Мацкевич: Кремль ведет игру, направленную на затягивание конфликта в Донбассе
Владимир Мацкевич: Кремль ведет игру, направленную на затягивание конфликта в Донбассе
Пока российское общество сосредоточено на российско-украинской войне, путинскому режиму ничего не угрожает.
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва

У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Окруженные демократией. Как власть готовит сценарий для выборов 2019 года

На официальном сайте президента дан вольный пересказ выступления Лукашенко при назначении новых членов правительства.