Четверг 13 декабря 2018 года | 06:09
  • бел / рус
  • eng

Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі

03.03.2013  |  День города   |  Уладзімір Скарабатун, фота аўтара і з архіваў,  
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі Kasciol Uniebauziaccia

Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.

 Горад  ды мястэчка

Штосьці падобнае, толькі з дакладнасцю наадварот, сталася з Глыбокім. З гэтага гледзішча, у гістарычным плане, горад унікальны. Рэч у тым, што ў сярэднявеччы Глыбокае было не толькі падзеленае ва ўласнасці  двух феадалаў, але паселішча было падзеленае і адміністрацыйна. Паўднёва-заходняя частка – горад Глыбокае ­– знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства і належыла спачатку Зяновічам, а потым Радзівілам.  Паўночна-усходняя частка – мястэчка Глыбокае – належыла глыбоцкай лініі Корсакаў і знаходзілася ў Полацкім ваяводстве. Мяжой феадальных уладанняў і мяжой ваяводстваў была рака Беразвіца, якая падзяляла паселішча напалам.
 
Са смерцю Язэпа Корсака, ваяводы Мсціслаўскага, старасты Дзісненскага, уладальніка мястэчка Глыбокае, які быў бязжонны і наўпроставых нашчадкаў не меў, паводле тэстамэнта, мястэчка Глыбокае і шматлікія маёнткі, перайшлі ва ўласнасць манахаў ордэна кармелітаў босых. То бок “мэрам” мястэчка Глыбокае быў ніхто іншы, як сам прыёр (настаяцель) глыбоцкага кляштара кармелітаў босых.
 
Усё мястэчка Глыбокае: яго вуліцы, корчмы, аўстэрыі, сады, сажалкі, млыны, капліцы, нават парафіяльны касцёл св. Тройцы, які стаяў насупраць кляштара – былі інфраструктурай глыбоцкага кляштара айцоў кармелітаў босых, аднаго з багацейшых у Рэчы Паспалітай, жыхары ж мястэчка Глыбокае былі работнікамі кляштара.
 
Цікава, што ў сярэднявеччы ў кожным з Глыбокіх цэнтрам паселішча была свая Рынкавая плошча. Ды й сёння ў Глыбокім дзве плошчы: Цэнтральная (у колішнім горадзе) і 17 Верасня (у колішнім мястэчку). У кожнай –  свае аўтаномныя вуліцы. То бок, калі вуліца Віленская з мястэчка Глыбокае пераходзіла праз мост у горад Глыбокае, то яе працяг там не называўся Віленскай, а называўся – Замкавай. Між тым у горадзе Глыбокім была і свая вуліца Віленская.
 
Далей – болей.  У кожным з Глыбокіх быў свой замак. У горадзе Глыбокім – замак Радзівілаў, у мястэчку Глыбокім – радавы замак глыбоцкай лініі Корсакаў.
 Замак Радзівілаў не ўяўляў сабой непрыступную цытадэль, быў драўляным, але аточаны землянымі валамі з бастыёнамі. Між тым у 1654 годзе замак патрапіў на арэну баявых дзеянняў. Быў штурмам узяты маскалямі. Кіраўнік абароны замка полацкі падкаморы Бяганскі патрапіў у палон, дзе й памёр у няволі.  
 
Прыезд Напалеона
 
У пачатку ХІХ стагоддзя замак у горадзе Глыбокім быў ужо ў заняпадзе і апошні  яго ўладальнік Дамінік Радзівіл з нясвіжскай лініі, вялікі прыхільнік Напалеона Банапарта, не змог запрасіць імператара Францыі на пастой, калі ў 1812 годзе яго шлях на Маскву праходзіў праз Глыбокае. Лепшыя апартаменты былі ў мястэчку Глыбокім – разлеглы кляштар айцоў кармелітаў босых. Напалеон спыніўся там на цэлы тыдзень.
 
Захавалася некалькі літаратурных крыніц, дзе згадваецца побыт Напалеона Банапарта ў мястэчку Глыбокім. Самая вядомая гэта – размова Напалеона і прыёра глыбоцкага кляштара кармелітаў босых.
 
–        Наколькі вялікія ўладанні Вашага кляштара,– пытае імператар.
–        Тысяча хатаў,– адказвае прыёр.
–        Гэта вельмі шмат! А чым Вы займаецеся?
–        Молімся.
–        А гэта занадта мала!– былі словы імператара.
 
Гэтая размова французскага імператара  і глыбоцкага прыёра часта падаецца ў рознай літаратуры як прыклад лаканічнасці Напалеона ў сваіх выказваннях.
Напрыканцы свайго тыднёвага побыту, пры ад’ездзе з мястэчка Глыбокае,  імператар  насыпаў некалькі залатых напалеандораў на паднос, на якім яму была падаваная ежа, як плата за сваё прабыванне ў кляштары. Напалеон запытаўся: 
 
“Ці гэтага  хопіць?”
 
 На што прыёр адказаў:
 
- Як для звычайнага госця гэтага  – зашмат, а як для імператара французаў – гэтага замала.
 
Пасля чаго Напалеон усміхнуўся і сказаў насыпаць яшчэ адзін паднос.
 
Прывiды кляштара кармелітаў
 
 

 
Аляксандр Івашчонак, малады глыбоцкі гісторык, архівіст, манах, які жыве цяпер у Неапалі, правёў вялікае даследаванне гісторыі глыбоцкага кляштара айцоў кармелітаў босых.  Гэта было не толькі тэмай яго дыпломнай працы, але і тэмай далейшых перманентных даследаванняў.  Ёсць важкія падставы меркаваць, што глыбоцкі кляштар кармелітаў, не што іншае, як перабудаваны пад кляштар былы замак глыбоцкай лініі Корсакаў. На тое ўказваюць шматлікія факты. Напрыклад, у інвентарах  згадваецца такі элемент кляштара як алькеж. Алькеж – абсалютна замкавы (альбо  фартэфікацыйны) тэрмін ­– выступ у сцяне, вежа. А ўжо наяўнасць разлеглых падвалаў, падземных хадоў, якія і сёння вызначаюцца адмысловымі прыборамі  як пустоты ў зямлі, гэта ж не атрыбут кляштара (альбо манастыра). Навошта кляштару падземныя хады? “Кляштар без паданняў аб падземных хадах – гэта ўжо не кляштар!”­– кажуць гісторыкі.
 
 
Падземныя хады, разлеглыя падвалы – атрыбут замкаў. А якія замкі без паданняў аб прывідах, якія блукаюць па лабірынтах падземных хадоў і падвалаў. А прывідаў там, у сутарэннях колішняга замка Корсакаў – не шукай, самі прыйдуць.
 
 У  1960-я гг у гэтым пераканаліся работнікі Глыбоцкага кансервавага завода, калі ў сутарэннях колішняга кляштара кармелітаў босых існаваў цэх па перапрацоўцы гародніны і рабочыя працавалі ў начныя змены.  Прывіды прыходзілі і “дапамагалі” працаваць… Работнікі ж адмаўляліся працаваць у начную змену. Быў праведзены нават камсамольскі сход, дзе адзінадушна прагаласавалі – прывідаў няма і быць не можа.  А што той сход! Прывіды, як прыходзілі раней, так надалей прыходзілі ўночы.
 
У 1842 годзе царскія ўлады пачалі пазбаўляць кляштар разлеглых яго ўладанняў: зямельных надзелаў, фальваркаў, маёнткаў, а падданых кляштара літвінаў уніятаў гвалтоўна далучаць да праваслаўя. Багаты кляштар, між іншым, змог за хабар, выкупіць у праваслаўнага духавенства, нямала былых уніятаў і далучыць іх да каталіцтва.  Але самай вялікай стратай кармелітаў было мястэчка Глыбокае, якое было далучанае да горада Глыбокае. Глыбокае цяпер стала адзіным населеным пунктам.
 
Сам жа кляштар кармелітаў быў закрыты царскімі ўладамі за актыўны ўдзел манахаў у паўстанні 1863 года. Касцёл быў перароблены пад праваслаўную царкву. Кляштарныя пабудовы пачалі паступова прыходзіць у заняпад і ў 1892 годзе два крылы кляштара былі разабраныя на цэглу. Аднак застаўся алькеж, які і сёння нагадвае аб тым, што кляштар кармелітаў – перабудаваны замак Корсакаў.
 
А замак Радзівілаў?... Дамінік Радзівіл, які валодаў горадам Глыбокім, вялікі паплечнік французаў, загінуў 11 лістапада 1813 г. у бітве пад Ханаў, калі аўстра-баварскі корпус імкнуўся спыніць Вялікае Войска Напалеона, якое безнадзейна адступала.  Але корпус быў разбіты.  Пасля 1813 года паселішча пераходзіць да Вітгенштэйнаў, пачынаецца русіфікацыя горада Глыбокае.  Да 2005 года ўсё яшчэ заставалася адна з пабудоваў замка. Аднак, глыбоцкія ўлады не палічылі слушнымі рекамендацыі краязнаўцаў і экспернае заключэнне Алега Трусава па захаванні гэтай цаглянай пабудовы, прадалі з аўкцыёна аднаму грузіну з Рыгі пад знос. Цяпер там крама “Эліс”.
 
На здымках:
1)      Kasciol Uniebauziaccia: Касцёл кляштара кармелітаў да перабудовы пад праваслаўную царкву. На пярэднім плане – алькеж. Рэканструкцыя на сярэдзіну ХІХ ст.
2)      Karmel klashtar: Колішні глыбоцкі кляштар кармелітаў паводле акварэлі 1878 года, яшчэ да перабудовы  касцёла пад праваслаўную царкву. 

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
В Столбцах подписали местный план действий по реализации Конвенции о правах людей с инвалидностью

Примечательно, что из пяти пилотных городов Столбцы последними присоединились к кампании «Повестка 50», но первыми завершили подготовку местной повестки.

Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития (2015-2017)

Представляем вашему вниманию отчет по результатам комплексного исследования гражданского общества Беларуси за период 2015-2017 годов.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Татьяна Водолажская: Онлайн­ создает совершенно новую образовательную среду

Дистанционные программы стремительно набирают популярность. Как в таких условиях трансформировать работу университетов, чтобы сохранить их конкурентоспособность на рынке образовательных услуг?