Суббота 24 августа 2019 года | 02:32
  • бел / рус
  • eng

Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа)

10.12.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Чаму справа аховы помнікаў патрабуе дэцэнтралізацыі, ці магчыма захаваць спадчыну і не парушыць аўтэнтычнасць і што здарыцца, калі стварыць амбулаторыю ў Гальшанскім замку?

У падыходзе да спадчыны патрэбны кардынальны пераварот

У межах цыклу “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” Лятучага ўніверсітэту і Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” гісторык, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ Сцяпан Стурэйка распавёў аб тым, што не так з нашай (і не толькі) архітэктурнай спадчынай. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць некаторыя часам рэзкія, месцамі правакатыўныя, дзесьці рэвалюцыйныя і ў той жа час праўдзівыя разважанні выступоўцы.

Як выкладчык універсітэту Сцяпан Стурэйка адзначае знікненне інтарэсу студэнцкай супольнасці да ўсяго, што звязана з аховай помнікаў і музеефікацыяй.

 – Абмеркаванні помнікаў даўно пераўтварыліся ў “клуб пакутнікаў”, і гэта лепшая ілюстрацыя застою. Мы перасталі быць актуальнымі, асабліва калі, абмяркоўваючы помнікі, заклікаем да іх кансервацыі. Тэма рэстаўрацыі помнікаў імкліва маргіналізуецца, і вінаватыя ў гэтым толькі мы самі, – рэзка пачаў дакладчык.

Да таго ж дыскурс аховы несумяшчальны з дыскурсам крэатыўнага развіцця. На думку Сцяпана Стурэйкі, неабходны “кардынальны пераварот” падыходу да архітэктурнай спадчыны, які б абапіраўся не на сляпую веру ў каштоўнае мінулае і клопат пра “каменне”, а перадусім на ўласнае новае даследаванне.

Такім чынам, лектар выводзіць праблему таго, што помнікаў занадта шмат. Такі рост выклікае размыванне сэнсу помніка, сфармуляванага ў ХІХ стагоддзі. А калі іх шмат, рэстаўрацыя выліваецца ў непасільную задачу.

– Ды і ці варта рэстаўраваць аднолькава купал будынка Камароўскага рынку і Сынкавіцкую царкву, якія да нядаўняга часу знаходзіліся ў адным Спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь? – задаецца пытаннем культурны антраполаг.

“Усе помнікі ў той ці іншай ступені – гэта “караблі Цясея”

Помнікі ў значнай ступені з’яўляюцца своеасаблівым доказам існавання нас як нацыі. Але пры гэтым важная аўтэнтычнасць помніка, бо без яе немагчыма даказаць веліч нацыі. Хоць на сённяшні дзень аднаўленне неіснуючых помнікаў мае месца і нават вітаецца – напрыклад, пабудова ратуш у Мінску і Магілёве на месцах, дзе яны калісьці сапраўды знаходзіліся. У свеце існуе практыка пераносу рэканструяваных гістарычных аб’ектаў у іншыя месцы, дубляванне тых ці іншых аб’ектаў.

 – Гістарычны цэнтр Франкфурта-на-Майне, які аднаўляецца цяпер, – беспардонная наваробка, а адноўлены гістарычны цэнтр Варшавы – помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ці аўтэнтычны Стоўнхэндж, калі ўлічыць, што ніводзін з яго камянёў не стаіць на першапачатковым месцы? Тое ж справядліва і для Рымскага форуму. А Кёльнскі сабор, будаўніцтва якога доўжылася з 1248 да 1880-х гадоў? Гэта ўвогуле помнік якой эпохі? Нарэшце, ці пацерпіць аўтэнтычнасць Пізанскай вежы, калі мы вырашым яе выпрастаць, пры тым, што памылка архітэктара складае прадмет аховы і кансервацыі?

          

Прыведзеныя сумневы адлюстроўваюць старажытнагрэцкі парадокс караблёў Цясея. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: калі ўсе складовыя часткі сыходнага аб’екта замененыя, ці застаецца ён тым жа? Паводле грэцкага міфа, пераказанага Плутархам, у караблі, на якім Цясей вярнуўся з Крыта ў Афіны, пры рамонце паступова замянялі дошкі, пакуль сярод філосафаў не ўзнікла спрэчка: ці той гэта яшчэ карабель, альбо ўжо новы? Апроч таго ўзнікае іншае пытанне: калі пабудаваць са старых дошак новы карабель, які з іх будзе больш сапраўдным?

– Я магу сказаць, што ўсе нашы помнікі ў той ці іншай ступені – гэта “караблі Цясея”, – на правах адмыслоўцы заяўляе гісторык.

І ўсё ж, як гэта ні парадаксальна, спроба супрацьстаяць зменам – рэстаўрацыя ці кансервацыя – гэта і ёсць самі змены.

Актывісты супраць прафесіяналаў і ўтылітарнасць замест турызму

Хто ж павінен несці адказнасць за захаванне помнікаў? На першы погляд адказ відавочны: усе грамадзяне. Але ўсё не так адназначна. Часам адносіны грамадскіх ахоўнікаў да помнікаў нагадваюць не проста прысваенне, а самазахоп. Бываюць выпадкі, калі актывісты ўрываюцца на непрыналежны ім аб’ект, будаўнічыя працы на якім узгоднены ўсімі дзяржорганамі. Чаму яны аспрэчваюць права ўласніка і праекціроўшчыка на прыняцце рашэнняў і лічаць сябе ўпаўнаважанымі ўплываць на іх?

– Актывісты адстойваюць Асмалоўку, таму што гэта прысабечаная імі Асмалоўка, а гісторыкі адстойваюць замкі, таму што гэта яны прыдумалі ім гістарычную інтэрпрэтацыю, – рэзюмуе выступоўца.

Аднаўленне аб’ектаў мінулага – неад’емная частка дыскурсу аховы спадчыны. Але і з гэтым не ўсё проста, бо пад рэстаўрацыяй кожны разумее нешта сваё. Многія будынкі перажылі не адну рэстаўрацыю – і кожная з іх была “самай навуковай” і “дакладнай”, - і ў выніку аб’екты маюць, мякка кажучы, не зусім першапачатковы выгляд.

– Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць – і так пераможам, – даводзіць гісторык.

І прыводзіць прыклад: адны з самых захаваных гісторыка-культурных аб’ектаў у нашай краіне – цэрквы і касцёлы, а сярод найменш захаваных – сінагогі. Бо ў выпадку першых і другіх ёсць супольнасць – прыходы, а ў выпадку апошніх супольнасці няма.

Праўда, паўстае лагічнае пытанне: што рабіць з аб’ектамі, якія падобнай супольнасці мець не могуць – напрыклад, з замкамі? На гэта пытанне ў выступоўцы адназначнага адказу не знайшлося.

– Магчыма, трэба шукаць гэтыя супольнасці. Але проста прывезці некалькі разоў аўтобус з экскурсіяй недастаткова, – перакананы Сцяпан Стурэйка.

Дарэчы, пра аўтобусы з экскурсіямі. Усё часцей гісторыка-культурныя аб’екты паглынае індустрыя турызму. На думку дакладчыка, тое, што раней было вяхой гістарычнага значэння, доказам існавання нацыі, пераўтвараецца ў “рэквізіт, тэатральную дэкарацыю ў платным відовішчы, трагічна абясцэньваючы шчыраванні экспертаў, ахоўнікаў, рэстаўратараў і ўсіх нас”. Лектар выступае з рэзкай крытыкай турыстычнага вектару існавання помнікаў і кажа, што ён, прынамсі, не павінен быць вядучым. Спадчына можа вырашаць эканамічныя пытанні мясцовай супольнасці, але іншым чынам, даводзіць Сцяпан Стурэйка і ў якасці прыкладу прыводзіць амбулаторыю ў Гальшанах, пабудова якой цяпер заканчваецца.

– Будынак узводзіцца побач з Гальшанскім замкам і яму не шкодзіць. А вакол руінаў замка ідуць спрэчкі. Чаму ён у руінах? Таму што гэта нацыянальная спадчына, якая мусіць выкарыстоўвацца ў турыстычных мэтах, яна чакае на рэстаўрацыю і адкрыццё там музея. Але калі мы зменім парадыгму нашага мыслення, мы можам зрабіць у Гальшанскім замку тую ж самую амбулаторыю. Пры гэтым рэстаўрацыя будзе не горш, замак будзе выкарыстоўвацца ўстойліва, на карысць мясцовай супольнасці, экскурсіі таксама можна будзе праводзіць – аб’ект зажыве.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.