Вторник 16 января 2018 года | 12:14
  • бел / рус
  • eng

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)

22.12.2017  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?

Цяпер у Беларусі ідзе працэс унясення паправак у Кодэкс аб адукацыі. Напрыканцы лістапада павінны былі адбыцца парламенцкія слуханні па гэтым пытанні, але іх перанеслі на вясну 2018 года. Новая рэдакцыя Кодэкса была апублікавана для грамадскага абмеркавання яшчэ ў лютым, і многія экспертныя арганізацыі ўнеслі ў яе свае прапановы, якія зблізілі б беларускую сістэму адукацыі з еўрапейскімі акадэмічнымі каштоўасцямі. З таго часу хутка міне год, аднак калі будзе прыняты дакумент усё яшчэ невядома.

А праблемы вакол вышэйшай школы ў Беларусі працягваюць расці. Неадпаведнасць кваліфікацыі выпускнікоў патрабаванням рынка працы, дэфіцыт працоўных месцаў, размеркаванне, невыкананне палажэнняў Дарожнай карты Балонскага працэса – гэтым і іншым тэмам была прысвечана дыскусія “Працаўладкаванне выпускнікоў: выклікі мадэрнізацыі”, арганізаваная Грамадскім Балонскім камітэтам і Праграмай “Размеркаванне маладых спецыялістаў”.

Адкрываючы дыскусію, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў нагадаў пра Дарожную карту рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Беларусі, якую наша краіна павінна была імплементаваць ужо да канца 2017 года. Аднак фактычна ніводнае з палажэнняў не было выканана. Калі будзе прыняты новы Кодэкс аб адукацыі, магчыма, будуць рэалізавааны два з найбольш значных пунктаў: з’явіцца трохпрыступкавая архітэктура адукацыі, а таксама будзе ўведзены еўрапейскі дадатак да дыплома. Што да стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці адукацыі і прагрэсу акадэмічных каштоўнасцяў – на гэта пакуль што няма ніякіх спадзяванняў.

Уладзімір Дунаеў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Калі раней гаворка шла пра дэфіцыт кадраў, то цяпер Беларусь сутыкнулася з дэфіцытам працоўных месцаў. Размеркаванне ўжо не можа вырашыць гэтай праблемы, бо размяркоўваць можна толькі ў тым выпадку, калі ёсць попыт на спецыялістаў з боку рынка працы, але ў цяперашняй сітуацыі ён недастатковы, мяркуе Уладзімір Дунаеў. Як зрабіць, каб выпускнік вну быў запатрабаваны? У Дарожнай карце вырашэнне гэтага пытання прадугледжана пры дапамозе Нацыянальнай рамкі кваліфікацый. Але пра яе распрацоўку ў Беларусі нічога не вядома. Мы застаемся адзінай краінай у СНД, якая ўсё яшчэ жыве па савецкіх тарыфна-кваліфікацыйных даведніках, створаных некалі для таго, каб налічваць спецыялістам заробак, а зусім не для таго, каб вызначаць іх прафесійныя кампетэнцыі.

Са становішча, якое склалася, на думку эксперта, ёсць два выйсця. Першае – стварыць адмысловую палітыку для такіх краін, як Беларусь. Так, мы не адзіныя, хто не выконвае абавязацельстваў па Балонскім працэсе, але тут мы ў лідарах па колькасці правалаў. Праўда, гэта не найлепшы варыянт, бо сярод краін Еўразвязу расце разджражненне адносна дзяржаў, якія не выконваюць дамоўленасці. Таму да 2025 года еўрапейскія краіны плануюць стварыць сваю Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, асобную ад “аўтсайдараў”.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Але Грамадскі Балонскі камітэт прапануе другі шлях: працягнуць Дарожную карту для Беларусі да 2020 года. І гэтую прапанову ўжо падтрымаў Еўрапейскі саюз студэнтаў.

Па словах Уладзіміра Дунаева, наша адукацыя арыентавана не на рынак працы, а на рынак адукацыйных паслуг, універсітэту не важна, куды і як уладкуецца спецыяліст, як ён будзе працаваць, ці валодае ён адпаведнымі прафесійнымі якасцямі і кваліфікацыямі. Разам з тым гэта спараджае спакусу вну не займацца працаўладкаваннем выпускнікоў увогуле, тым больш, што сістэма размеркавання выклікае столькі нараканняў. Але такі падыход выглядае сацыяльна безадказным, бо Дарожная карта заклікае не адмовіцца ад размеркавання, а рэфармаваць, пакінуўшы яго для такіх спецыяльнасцяў, як медыцына, педагогіка і некаторых іншых. Для ўсіх астатніх спецыяльнасцяў выйсцем замест размеркавання можа стаць падтрымка працадаўцаў. Напрыклад, каб заахвоціць іх браць на працу выпускнікоў, можна ўвесці для такіх наймальнікаў падатковыя паслабленні і льготы.

На думку сябра ГБК, экс-старшыні Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання Крысціны Рыхтар, цягам апошніх двух гадоў сістэма размеркавання даводзіць сама сябе да агоніі. Усё часцей фіксуюцца выпадкі фіктыўных працаўладкаванняў, якія ўносяцца ў статысыку размеркаваных маладых спецыялістаў, фіктыўных шлюбаў, што заключаюцца, каб пазбегнуць размеркавання, а таксама шэраг іншых парушэнняў, выяўленых пры аналізе працэдуры размеркавання. Усё гэта сведчыць пра тое, што ў цяперашняй сітуацыі інстытут размеркавання сябе зжывае. Але дзяржава спрабуе ўсімі сіламі вяртаць ранейшую сітуацыю, бо згодна са статыстыкай Мінадукацыі летась было размеркавана каля 95% маладых спецыялістаў, а сёлета – 99%.

Крысціна Рыхтар. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Пры гэтым меркаванне студэнтаў наконт размеркавання неадназначнае. Многія (пераважна студэнты малодшых курсаў) бачаць у ім сацыяльны клопат дзяржавы.

“Але дзяржава замест таго, каб даць вудачку, пастаянна дае студэнтам рыбу: вы можаце вучыцца 5 год, нідзе не працаваць, і мы вам дадзім працу. Людзі з вышэйшай адукацыяй у Беларусі не ведаюць, як напісаць рэзюмэ, прайсці сумоўе, прэзентаваць сябе, не бачаць розніцы паміж працоўнай дамовай і кантрактам, не ведаюць сваіх правоў пры прыёме на працу”, – распавяла Крысціна Рыхтар.

Што рабіць? У першую чаргу, на думку выступоўцы, неабходна арганізаваць добрае прафарыентаванне абітурыентаў, бо нярэдка нават на выпускных курсах студэнты не разумеюць, чым яны хочуць займацца і што за прафесію яны абралі. Таксама важна павялічыць долю практычных заняткаў падчас навучання, таму што выпускнікі, прыходзячы на працу, не заўсёды ўяўляюць, у чым заключаецца іх праца.  

Старшыня Асацыяцыі прафсаюзаў “Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў” Аляксандр Ярашук перакананы, што ў Беларусі ёсць толькі адзін працадаўца – дзяржава.

Аляксандр Ярашук - у першым шэрагу злева. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

“Рынак працы кантралюецца дзяржавай. І калі мы кажам, ці зацікаўлены ён у выпускніках, гаворка ідзе не аб працадаўцу, а аб наймальніку. Працадаўца зацікаўлены толькі ў аб’ёмах вытворчасці, а не ў тым, як уладкоўваюць выпускнікоў. Пакуль у нас застанецца савецкая сістэма, якая з’яўляецца прафанацыяй, нічога не зменіцца. Чаму не выконваецца Дарожная карта? Ёсць такая прымаўка: няма спрыяльнага ветру караблю, які не ведае, куды плыве. У нас цяпер такая сітуацыя”.

Дырэктар Агенцтва “Тваё заўтра” Іна Кулей распавяла пра цяжкасці працаўладкавання на Радзіме беларусаў, якія вучыліся за мяжой.  

“Гэта элітная моладзь, якая ведае замежныя мовы, валодае навыкамі камунікацыі і мае сувязі. Але ў Беларусі яны сутыкаюцца з праблемамі працаўладкавання. Бо грамадскае меркаванне лічыць такіх выпускнікоў альбо дэстабілізатарамі, альбо аўтсайдарамі, якія не змаглі замацавацца за мяжой”.

Па яе словах, існуе закрытая база дадзеных, якая фармуецца яшчэ са школы, з Фонду таленавітай моладзі. Пасля за дзецьмі, якія туды трапілі, сочаць у вну, і калі яны з’язджаюць вучыцца за мяжу, іх выключаюць з гэтага фонду і пазбаўляюць магчымасці заняць пасаду ў сістэме кіравання дзяржавай. А гэта ж тое месца, дзе такія людзі проста неабходныя, пераканана Іна Кулей.

Іна Кулей. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Другое праблемнае пытанне – прызнанне ў Беларусі замежных дыпломаў. Гэтая працэдура надзвычай складаная. І калі бакалаўры могуць амаль без праблем пацвердзіць статус свайго замежнага дыплома, уладальнікам магістарскай ступені гэта зрабіць складаней. А вось доктару навук трэба прайсці ўвесь курс наноў у Беларусі. Нават калі чалавек мае ступень PhD Гарвардскага ўніверсітэта – ён ніхто ў нашай краіне.

Але ў сучасным свеце вельмі складана казаць пра тое, як знайсці працоўныя месцы для маладых беларусаў, не прыцягваючы да гэтага сферу бізнеса. Для таго, каб вырашыць праблему працаўладкавання, неабходна прыцягнуць як мага больш стэйкхолдараў з самых розных галін.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)

Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

Летучий университет запускает дистанционное обучение. Комментарий Татьяны Водолажской

Никто не будет отрицать, что сегодня фраза "тот, кто владеет информацией, владеет миром" актуальна как никогда. Хорошее образование, самосовершенствование — залог успешности в жизни.

Заробкі настаўнікаў: выжываць ці вучыць? (Відэа)

Ва Украіне істотна падвышаюць заробкі настаўнікаў. А што ў Беларусі? І ці можа падвышэнне заробкаў педагогам падвысіць узровень адукацыі?