Пятница 23 августа 2019 года | 17:43
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”

26.05.2017  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак” TUT.BY

Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.

На мінулым тыдні ў Мінску адбылася сустрэча стэйкхолдараў Балонскага працэсу ў Беларусі з экспертнай групай па яго маніторынгу (Advisory Group 2). У групу ўваходзяць прадстаўнікі розных краін і структур (Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскага саюза студэнтаў, міжнародных прафсаюзаў, выкладчыкаў і інш.). Эксперты вывучаюць дакументы Міністэрства адукацыі і незалежных арганізацый (Грамадскага Балонскага камітэту, Нацплатформы, студэнцкіх суполак і інш.) аб дынаміцы зменаў у рэфармаванні вышэйшай адукацыі Беларусі. Задача экспертаў заключаецца ў тым, каб перад наступным самітам міністраў адукацыі, які адбудзецца ў траўні 2018 года ў Парыжы, даць справаздачу адносна таго, як Беларусь выканала ўмовы Дарожнай карты. У той жа час экспертная група не прымае ніякіх рашэнняў адносна таго, што далей рабіць з удзелам Беларусі ў Балонскім працэсе. Але яна непасрэдна кантатуе з рознымі стэйкхолдарамі, сярод якіх – прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, ВНУ, грамадскіх і студэнцкіх арганізацый.    

Пра што ішла гаворка падчас апошняй сустрэчы ў Мінску, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў сябра ad hoc камісіі на базе Нацыянальнай платформы па маніторынгу выканання Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Андрэй Ягораў.

– Наколькі прасунулася Беларусь у выкананні ўмоў Дарожнай карты?

– На сённяшні дзень Беларусь выканала менш за 30% узятых на сябе абавязальніцтваў па Дарожнай карце. Гэта значыць, што да траўня 2018 года мы мусім выканаць астатнія 70%, што выглядае маларэалістычна. Пакуль што зроблены толькі пэўныя крокі, напрыклад, тэхнічная рэформа трохпрыступкавай сістэмы адукацыі ўнесена ў праект зменаў у Кодэкс аб адукацыі. Але гэта толькі нязначная частка. Не вядзецца ніякая праца адносна Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, не вырашана пытанне з аўтаноміяй універсітэтаў, няма паляпшэння сітуацыі з рэгістрацыяй студэнцкіх арганізацый. Падчас сустрэчы падкрэслівалася, што, з аднаго боку, апошнім часам пачалі рэгістраваць студэнцкія арганізацыі, якія раней не рэгістравалі...

– Апошнім часам – гэта за які перыяд?

– Цягам апошняга года. Але гэты працэс татальна кантралюецца рэктарамі ВНУ. Рэгістрацыя адбываецца толькі ў тым выпадку, калі прынесці даведку, што ўніверсітэт не мае нічога супраць гэтага. То бок, няма ніякага студэнцкага самакіравання. Але ёсць яшчэ адзін момант: існаванне ў Крымінальным кодэксе Беларусі артыкула 193.1, які забараняе дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У нашай краіне дзейнічае шмат студэнцкіх арганізацый пры розных ВНУ, але многія з іх не маюць адпаведнай рэгістрацыі. Атрымліваецца, што сябры такіх арганізацый – “крымінальнікі”, у адпаведнасці з нашым Кодэксам, гэта проста абсурд!

Закраналася пытанне размеркавання, казалі, што ў ім бачацца пачаткі прымусовай працы для студэнтаў. Да таго ж, па факце, не ўсе могуць працаўладкавацца. Афіцыйна па першым размеркаванні ўладкоўваецца 97% выпускнікоў, хаця ў рэчаіснасці многія прыходзяць на месца працы, дзе іх не бяруць, і потым яны просяць пераразмеркавання, і тады шмат хто атрымлівае даведку пра свабоднае працаўладкаванне. Даведацца пра дакладную колькасць такіх людзей немагчыма. Гэта ўжо не кажучы пра розныя парушэнні базавых правоў падчас размеркавання. Напрыклад, дзяўчаты атрымліваюць горшыя месцы, і калі яны не хочуць туды ехаць, ім “рэкамендуюць” выходзіць замуж ці ўвогуле зацяжарыць. Гэта паказвае сутнаснае парушэнне нармальнага чалавечага падыходу да роўнасці студэнтаў.

Таксама студэнты казалі пра палітычны пераслед, ціск на актывістаў, якія займаюцца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Былі студэнты, якія прысутнічалі на мінулай сустрэчы з экспертнай групай год таму, і за гэты год іх паспелі выключыць з ВНУ па надуманых прычынах.

– Што рабіць у выпадку, калі сітуацыя не паляпшаецца ці паляпшаецца нязначна?  

– Мы разумеем, што невыкананне Дарожнай карты, хутчэй за ўсё, не прывядзе да таго, што Беларусь выключаць з Балонскага працэсу. І гэта добра. Але калі нічога не зрабіць з тым, што Беларусь не выканала свае абавязкі, гэта падарве давер да ўсёй Балонскай сістэмы. Калі мы можам уступіць у клуб і не выконваць яго правілаў, гэта дыскрэдытуе сам клуб. У Балонскім працэсе цяпер ідзе дыскусія адносна невыканання яго патрабаванняў многімі краінамі. Ёсць спецыяльная працоўная група, якая займаецца гэтымі пытаннямі – “non-implementation”. Яна думае над тым, як, з аднаго боку, аказаць падтрымку такім краінам, а з іншага – стварыць умовы, каб падштурхнуць іх да рэформ. І ёсць прапанова ўсе гэтыя краіны загнаць у “статак чорных авечак”, якіх будуць “пасвіць” спецыяльным чынам. Для нас гэта не вельмі добрая сітуацыя. Мы хацелі б пакінуць Беларусь як асобны кейс з працягам Дарожнай карты на наступныя тры гады. Пры гэтым давядзецца канстатаваць “non-implementation”, але і адзначыць, што Дарожная карта паспрыяла пэўным зменам у заканадаўстве і дыялогу паміж незалежнымі стэйкхолдарамі і дзяржаўнай сістэмай адукацыі. Але працягнуць Дарожную карту трэба з большай дэталізацыяй умоваў, якія б спрыялі рэформам. У любым выпадку, нашай краіне патрэбны план дзеянняў. Але пакуль ніякага рашэння на гэты конт не вынесена, яго будуць прымаць міністры адукацыі на саміце. Адзінае, першая частка справаздачы экспертнай групы будзе зроблена ў верасні і, магчыма, у кастрычніку-лістападзе мы будзем яе абмяркоўваць.

– А ўвогуле ў якім фармаце адбывалася сустрэча? Дыялог, дыскусія бакоў?

– Дыскусія была толькі паміж незалежнымі стэйкхолдарамі і экспертнай групай. Астатнія – прадстаўнікі розных ВНУ, сябры экспертнай групы ад Беларусі, дэлегаваныя Міністэрствам, падчас сустрэчы адмоўчваліся. Потым у кулуарах людзі з advisory group здзіўляліся, чаму яны нічога не сказалі. Відаць, не дазволілі: праявіш ініцыятыву – атрымаеш па галаве.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.