Воскресенье 4 декабря 2022 года | 18:38
  • бел / рус
  • eng

Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам

10.09.2016  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам

Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.

З якімі выклікамі сутыкаецца грамадзянская супольнасць, спрабуючы паўплываць на выкананне Беларуссю сваіх абавязацельстваў на шляху далучэння да Балонскага працэсу? Якія крокі для наладжвання дыялогу паміж грамадскасцю і дзяржавай можна зрабіць? І чым пагражае Беларусі невыкананне ўмоў Дарожнай карты? Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” задала гэтыя пытанні экспертам.

Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:

– Першы і самы галоўны выклік, які стаіць сёння перад грамадзянскай супольнасцю ў кантролі за рэалізацыяй Дарожнай карты,  – удзел грамадскасці ў самым шырокім сэнсе ў пытаннях рэфармавання вышэйшай адукацыі. Таму што ў Беларусі няма грамадска-дзяржаўнага дыялогу на гэты конт. Ёсць толькі крокі аднаго “гульца” – дзяржавы, – які то імкнецца да Балонскага працэсу і падпісвае Дарожную карту, то адмаўляецца ад яе выканання. Пры гэтым няма грамадскай дыскусіі наконт патрэбы Беларусі ісці па шляху рэформ, якім чынам трэба выконваць патрабаванні Балонскага працэсу, што гэта будзе значыць для сістэмы адукацыі. У такім важным для краіны пытанні ўсе рашэнні прымаюцца без удзелу грамадскасці.

Другая рэч – хістанні беларускага ўраду і непаслядоўнасць у выкананні парадку рэформ. Адбываюцца імітацыйныя рэчы: нібыта мы ў Балонскім працэсе, і нібыта не трэба нічога рабіць, мы робім выгляд, што ўсё ў парадку. Не, не ўсё ў парадку, і не трэба гэта замоўчваць.

Трэцяя ўпраблема ў тым, што цяпер пад дыскусіямі аб адукацыі хаваецца пэўны пачатак контррэформ. У лепшым выпадку адбываецца замарожванне рэформ, у горшым – увогуле адкат.

Паўплываць на гэта складана, бо грамадзянская супольнасць адключана ад удзелу ў вырашэнні любых сутнасных для краіны пытанняў. Таму трэба пашыраць склад арганізацый і суб’ектаў, зацікаўленых у зменах у адукацыі: камунікаваць з прадпрыемствамі і прадпрымальнікамі, якія маюць патрэбу ў кадрах, што пастаўляе сістэма вышэйшай адукацыі, выходзіць на бацькоў, уцягваць у больш актыўную пазіцыю акадэмічную супольнасць і студэнтаў. Аднак кожны раз мы натрапляем на вельмі слабую зацікаўленасць гэтых супольнасцяў.

Але нам дапамагаюць міжнародныя механізмы. Бо калі мы кажам пра эканамічныя пытанні, тут урад цалкам залежыць ад сваёй палітычнай волі, а калі мы кажам пра Балонскі працэс, то ўсё ж такі гэта яшчэ 47 краін, якія прымаюць Беларусь у сваё кола. І яны могуць ціснуць на нас: калі вы хочаце быць у клубе, то вам трэба нешта рабіць, каб адпавядаць яго стандартам. Дзякуючы магчымасці камунікаваць не толькі з беларускім урадам, але і з урадамі іншых краін і партнёрамі ў Еўразвязе, грамадзянская супольнасць можа мець больш важкі голас.

Мы разлічваем на дыялог з дзяржаўнымі інстытутамі, у нас няма ніякай ваяўнічай пазіцыі толькі крытыкаваць беларускі ўрад. Мы спадзяемся, што ёсць хаця б частка разумення неабходнасці рэформ з дзяржаўнага боку. Таму мы прапануем удзельнічаць у канферэнцыі, прысвечанай ролі грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі. Афіцыйнае байкатаванне дзяржавай грамадзянскай супольнасці (пры тым, што неафіцыйныя кантакты падтрымліваюцца, але абмяжоўваюцца палітычнай воляй, якая сыходзіць ад Адміністрацыі прэзідэнта) стане працягам той прыкрай сітуацыі, якая складваецца цяпер. У такім выпадку грамадзянская супольнасць будзе працягваць нарошчваць уплыў і ціск на беларускі ўрад. Бо трэба разумець, што Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам. І калі тут дзяржава не будзе ісці на супрацоўніцтва, то як яна можа разлічваць, што міжнародныя фінансавыя інстытуты пойдуць на супрацоўніцтва? Чаму беларускі ўрад думае, што Еўразвяз будзе падпісваць дамову аб двухбаковым супрацоўніцтве, калі Беларусь не можа выканаць дамоўленнасці па менш глабальных пытаннях?..

Уладзімір Дунаеў, прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэту:

– Цяпер Грамадскі Балонскі камітэт рыхтуецца да міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі на тэму ролі грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі. На жаль, мы бачым тармажэнне, адкат у рэалізацыі рэформ. Гэта выклікае расчараванне і сведчыць пра няздольнасць беларускай улады дамаўляцца, бо Дарожная карта – гэта міжнародныя абавязацельствы.

Ёсць традыцыйная функцыя інстытута грамадзянскай супольнасці, дзе яна выступае ў ролі “watchdogs” – “вартавых сабак”, то бок сочыць за выкананнем дзяржавай рэформ. Мы распрацавалі індэкс рэалізацыі Дарожнай карты, які будзе прадстаўлены на канферэнцыі. На жаль, ён неаптымістычны, бо вынікі даволі сціплыя. Да таго ж мы назіраем, што дзяржава адмаўляецца ад выканання абавязацельстваў, якія былі заяўлены яшчэ год таму.

Апроч адвакатавання сацыяльных груп, адстойвання інтарэсаў студэнтаў і працадаўцаў, грамадзянская супольнасць у Беларусі выконвае і экспертную ролю, бо дзяржаўныя інстытуты не маюць кампетэнцыі для рэфармавання вышэйшай адукацыі. Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмену меркаваннямі экспертаў, дасланыя заяўкі сведчаць, што шмат прадстаўнікоў выкладчыцкага корпусу з беларускіх універсітэтаў збіраюцца ўзяць у ёй удзел. Гэта значыць, што яны гатовыя ўдзельнічаць у дыскусіі аб змене каштоўнасцяў, інструментаў (інтэрнацыяналізацыя, нацыянальная рамка кваліфікацый і інш.), без якой ніякія рэформы не будуць эфектыўнымі.

Мы хацелі б пазнаёміцца з досведам іншых краін, якія прайшлі шлях Балонскіх рэформ. На канферэнцыі адбудзецца круглы стол, дзе прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства на высокім узроўні будуць дзяліцца з намі сваімі здабыткамі ў рэфармаванні вышэйшай адукацыі. Асабліва важна для нас, што ў якасці асноўнага дакладчыка пленарнага паседжання канферэнцыі выступіць легендарная фігура ў галіне вышэйшай адукацыі ў Еўропе – эксперт па палітыцы, менеджменце і адміністраванні вышэйшай адукацыі прафесар Ян Садлак (Ian Sadlak), прэзідэнт Міжнароднай абсерваторыі па акадэмічным ранжыраванні і ўдасканаленню (IREG Observatory), былы дырэктар Еўрапейскага цэнтра вышэйшай адукацыі (ЮНЕСКА-СЕПЕС 1999 -2009 гады) і кіраўнік Дэпартамента палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі ЮНЕСКА (1992 - 1999 гады).

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі” пройдзе ў Мінску 23-24 верасня 2016 года. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.