Воскресенье 4 декабря 2022 года | 18:14
  • бел / рус
  • eng

Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы

01.05.2016  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы

Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.

Пра студэнтаў-філосафаў 1981 года на гістарычным факультэце Белдзяржуніверсітэта да сёй пары ходзяць легенды. Хіба што ў іх і засталася памяць пра тыя падзеі, бо агалошвання такіх пасажаў у першай палове 1980-х імкнуліся пазбягаць, а з часам і проста забыліся на іх. Але малады гісторык Уладзімір Валодзін правёў уласнае даследаванне таго, як цкавалі студэнтаў-нонканфармістаў у 1980-х, і зладзіў экскурсію па сталічных мясцінах, звязаных з тымі падзеямі.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” далучылася да шпацыру.

Вандроўку па горадзе мы пачынаем з так званай “капейкі” – першага інтэрната БДУ, што на вуліцы Свярдлова. Гэты інтэрнат быў пабудаваны ў першыя пасляваенныя гады і адразу атрымаў нумар адзін, хоць на той час існавалі і старэйшыя інтэрнаты. У 1980-х “капейку” засялялі студэнты розных аддзяленняў гістфака. У той час аддзяленне філасофіі было часткай гэтага факультэта.

Апроч  таго, што ў савецкай вышэйшай школе адным з асноўных прадметаў на любой спецыяльнасці з’яўлялася гісторыя КПСС, гістарычны факультэт, і асабліва філасофскае яго аддзяленне, было асабліва ідэалагічным.

– Студэнтам-філосафам у той час выплачвалі павышаную стыпендыю за спецыяльнасць. А яшчэ гэта аддзяленне было прэстыжным і на ім вучылася шмат замежнікаў, – расказвае Уладзімір.

Нягледзячы на ўсю сацыялістычную выхалашчанасць, у замежных студэнтаў было сваё разуменне аб тым, што паложана, а што не. І гэта расплюшчвала вочы студэнтам беларускім.

– Студэнты з ГДР маглі сабе дазволіць падчас семінару дастаць пастанову папярэдняга з’езду партыі і пачаць абмяркоўваць, што з яе выканана, а што не. У Савецкім Саюзе такое ўявіць было немагчыма, – распавядае гісторык.

Але вернемся да інтэрнату. 23 красавіка 1981 года святкаваўся Дзень філосафа. У гэты дзень іншагароднія студэнты філасофскага аддзялення зраніцы рыхтаваліся ісці на свята, бо вучоба была ў другую змену. Аднак праз замаразкі і галалёд, якія нечакана з’явіліся ў красавіку, навучэнцы спазніліся на заняткі. Ды і сам Дзень філосафа прайшоў у скамканым варыянце: запланаваная пастаноўка не адбылася, бо прыйшлі не ўсе акцёры.

Экскурсавод вядзе нас да будынка хімічнага факультэта. 35 гадоў таму тут размяшчаліся ў тым ліку кафедры філасофскага аддзялення, у прыватнасці, марксісцка-ленінскай філасофіі гуманітарных факультэтаў.

– З памяшкання гэтай кафедры, адкуль бралі мэблю для правядзення Дня філосафа, у гэты ж час зніклі журналы наведванняў, якія ў хуткасці знайшліся. Адначасова з гэтым у галоўным корпусе знік расклад заняткаў.

У гэтых знікненнях абвінавацілі вядомага жартаўніка, студэнта другога курса Аляксандра Жаўняровіча. Не абышлося без “разбору палётаў” на  пасяджэнні камсамола гістарычнага факультэту. Жаўняровіча выключылі з камсамола, што ў той час цягнула за сабой выключэнне з універсітэту. Аднак пад пагрозай выключэння яго прымусілі пісаць дакладную на іншага студэнта, чацвёртакурсніка Леаніда Свярдлова, нібыта яны разам здзяйснялі “злачынствы” на Дзень філосафа. Пасля гэтага выключэнне з камсамолу Жаўняровічу замянілі на строгую вымову з занясеннем ва ўліковую картку. Што да Свярдлова, то яго таксама пастанавілі выключыць з камсамола. Але ён абскардзіў сваё выключэнне, дамогся перагляду рашэння на ўзроўні ЦК ЛКСМБ і скончыў вучобу.

– Сапраўднай прычынай пакарання Жаўняровіча і Свярдлова было не свавольства на Дзень філосафа. У студэнтаў другога курса адбыўся канфлікт з выкладчыкам, яны абурыліся і сталі абмяркоўваць сітуацыю паміж парамі. Сталі згадваць іншыя падобныя выпадкі, і паступова стварылася група па напісанні калектыўнага звароту, дзе былі ўсе іх беды пералічаны, – расказвае гід, перамясціўшыся ў дворык БДУ.

Уся інтрыга ў тым, што тэкста звароту няма. Але з успамінаў удзельнікаў тых падзей, а таксама з партыйных дакументаў можна даведацца, што ў ім патрабавалася вольнае наведванне для паспяховых студэнтаў, а таксама прапаноўвалася стварыць студэнцкі камітэт па кантролі за навучальным працэсам.

– “Бдительные товарищи” ўспрынялі гэта як уплыў польскай “Салідарнасці”, – адзначае Уладзімір Валодзін.

Не паспелі зварот данесці да дэканату, як пачаліся прафілактычныя гутаркі, прычым не толькі з адміністрацыяй, але і з людзьмі ў цывільным. Пасля адной з іх студэнт другога курса Алег Малашчук, каб яго не выключылі з камсамолу, вырашыў “схавацца” ў войска. Выдатніку Віктару Ламаку замянілі выключэнне на строгую вымову з занясеннем ва ўліковую картку. А Іне Войцкай не пашанцавала, бо яна часам прапускала заняткі, і фармальна была выключана з гэтай прычыны. Яе мужа Валерыя Залатара, студэнта чацвёртага курса, спачатку перавялі на завочнае аддзяленне, а пасля таксама выключылі. Строгія вымовы атрымалі яшчэ дзве студэнткі, прычым адна з іх – толькі за тое, што, як член камсамолу, не перашкодзіла напісанню зварота.

Леаніда Свярдлова таксама выключылі, хоць да ўсіх пералічаных падзей ён меў даволі ўскоснае дачыненне. Але адміністрацыі ён набіў аскоміну тым, што паказаў сябе занадта незалежным.

А што з Алегам Малашчуком, які ўцёк у войска? Гэта яго не ўратавала, яго выключылі з універсітэту “заднім чыслом”.

– Больш за тое, ён аказаўся непадрыхтаваным да службы і сыйшоў у самаволку. Яго пасля злавілі ў Маскве і далі два гады дысцыплінарнага батальёну. То бок, агулам ён праслужыў тры гады.

З характарыстыкай дысбату немагчыма было і думаць пра аднаўленне на вучобе, і Алег Малашчук уладкаваўся працаваць на вытворчасць. Пазней ён змог узяць характарыстыку з завода і пайшоў аднаўляцца на філасофскае аддзяленне. Аднак атрымаў адмову.

– Праз некалькі дзён Алег Малашчук папрасіў некаторых сяброў прыйсці 26 ліпеня а чацвёртай гадзіне дня 1984 года да галоўнага корпуса БДУ, – расказвае Уладзімір Валодзін акурат каля згаданага будынка.

І цытуе пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, дзе адзначана, нібыта Малашчук, тэлефануючы сябрам, казаў, што яны ўбачаць яго ў апошні раз. На наступны дзень ён быў у галоўным корпусе. Бліжэй да прызначанага часу сустрэчы склаў на падваконні швэдар, гадзіннік, іншыя рэчы. У суседняй аўдыторыі на дошцы напісаў перадсмяротны запіс па-беларуску, у якім развітаўся з людзьмі і пажадаў ім шчасця. У кішэні пакінуў запіску з просьбай паведаміць пра здарэнне бацькам у Кобрын, указаўшы адрас і тэлефон. А каля 16 гадзін выкінуўся з вакна шостага паверха.

Бацькі Алега Малашчука запатрабавалі ад пракурора правесці праверку дзеянняў службовых асоб БДУ, ці не было ў іх складу давядзення да самагубства. Праверка гэтага не выявіла…

А ў Мінску яшчэ доўга перашэптваліся пра гібель студэнта філасофіі.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.