Воскресенье 4 декабря 2022 года | 19:20
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці

26.01.2016  |  Болонский процесс   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці

Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.

Ці адбываюцца зрухі ў беларускай сістэме адукацыі ў сувязі з далучэннем да Балонскага працэсу? Чаму Міністэрства адукацыі гаворыць толькі пра дасягненні і не ўзгадвае пра невыкананне ўмоў? Час падводзіць першыя вынікі рэфармавання адукацыйнай прасторы. Свае заўвагі на гэты конт Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў.

– Уладзімір Аляксандравіч, з моманту далучэння нашай краіны да Балонскага працэсу прайшло ўжо восем месяцаў. Як адбываецца маніторынг выканання нашай краінай умоў, пастаўленых у Дарожнай карце?

– Беларусь увайшла ў Балонскі працэс на 16 гадоў пазней, чым яго “піянеры”. Таму неабходныя крокі “на апярэджванне”, якія дапамаглі б нам наблізіцца да лідараў. Гэты план дзеянняў і адлюстраваны ў Дарожнай карце.

Каб маніторыць выкананне Дарожнай карты ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) была створана  Advisory group (група дарадцаў), якая павінна была дапамагчы Беларусі з рэфармаваннем вышэйшай адукацыі і прадставіць справаздачу аб выкананні Дарожнай карты да саміту міністраў адукацыі ў Парыжы ў 2018 годзе.

Цяпер мы (Грамадскі Балонскі камітэт і камісія Нацыянальнай платформы) рыхтуем альтэрнатыўныя даклады, якія павінны  з пазіцыі незалежных экспертаў і грамадзянскай супольнасці адлюстраваць наша бачанне гатоўнасці Беларусі да выканання патрабаванняў Дарожнай карты. Справаздача, якую мы падрыхтавалі і прадставім заўтра – першая за паўгоддзе, і ў ёй мы будзем казаць, што ўсё-такі зроблена.

– Пра якія вынікі ўжо можна казаць? Некаторыя пункты Дарожнай карты меркавалася выканаць да канца 2015 года…

– Пакуль асабліва няма чым пахваліцца па выкананні Дарожнай карты. Але тое, што мы адзначаем, гэта, па-першае, што яна цяпер узгадваецца ў Інструктыўным лісце і  ў загадзе міністра аб імплементацыі элементаў Балонскага працэсу . І гэта вельмі добра. Бо напачатку Міністэрства адукацыі пазбягала казаць пра ўмовы, на якіх Беларусь прынялі ў Балонскі працэс. Упершыню ў яго гісторыі краіну прымалі ўмоўна! А ўмовай прыняцця Беларусі было рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з узгодненай Дарожнай картай. І цяпер сам яе тэкст на рускай ці беларускай мовах адсутнічае на рэсурсах Міністэрства адукацыі ці Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Але ў Інструктыўным лісце ёсць спасылка на англійскую версію, апублікаваную на сайце ЕПВА. Ну, прынамсі, цяпер афіцыйна зафіксаваны Дарожная карта і план яе рэалізацыі, прыняты міністэрствам.

Мы крытыкуем гэты план (хаця добра, што ён увогуле ёсць), бо міністэрства гаворыць толькі аб інструментах Балонскага працэсу. Гэта ECTS (сістэма трнасферту і назапашвання вучэбных крэдытаў), дадатак да дыплома і нацыянальная рамка кваліфікацый. Гэта важна. Але апроч гэтага інсуе прэзумпцыя, якая фігуруе ва ўсіх дакументах ЕПВА – гэта еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці. Дык вось у Дарожнай карце ёсць не толькі ўказанні на неабходнасць імплементацыі інструментаў, але і каштоўнасцяў. На жаль, каштоўнасная тэрміналогія ў дакументах Міністэрства адукацыі старанна мінаецца. 

– Адпаведна, не толькі ў дакументах, але і на практыцы?

– Так, і гэта ўжо іншае пытанне. Нежаданне абмяркоўваць сістэму каштоўнасцяў сведчыць аб тым, што гэта цяпер сапраўды балючае пытанне для нашай адукацыі, і тут у нас менш за ўсё аптымізму. Мы з’яўляемся сведкамі таго, як гэтыя акадэмічныя каштоўнасці ў нас парушаюцца. Зменаў сітуацыі да лепшага ні ў частцы акадэмічнай свабоды, ні ў частцы ўніверсітэцкай аўтаноміі не адбылося.

У нашым дакладзе адлюстравана важная праблема студэнцкага ўдзелу ў кіраванні вышэйшай адукацыяй. І гэта датычыцца не толькі парушэння правоў студэнтаў, але і іншых рэчаў, напрыклад, адсутнасці транспарэнтнасці. Нават загад міністра, пра які ішла гаворка вышэй, у адкрытым доступе адсутнічае. Напэўна, трэба заахвоціць Мінадукацыі: яно абнавіла свой сайт, і на ім ёсць раздзелы, прысвечаныя нарматыўна-прававой базе, але там узгадваецца толькі пяць дакументаў з усёй базы вышэйшай адукацыі. І гэта сведчыць пра тое, як міністэрства рэагуе на свае абавязацельствы.

Праблема закрытасці застаецца адной з найважнейшых у нашай сістэме адукацыі. І сітуацыя тут толькі пагоршылася. Яшчэ некалькі гадоў таму нарматыўна-прававая база была даступная цалкам, а сёння яна недаступна ў значнай сваёй частцы. У нас па-ранейшаму большая частка інфармацыі пра ВНУ, пачынаючы ад устава і заканчваючы радай, таксама недаступная. Навошта рабіць сакрэт са складу рады ВНУ? Нашы еўрапейскія калегі скардзяцца, што не могуць нават атрымаць звесткі пра гендарны склад радаў беларускіх ВНУ. Чым тлумачыцца гэтая закрытасць, зразумець немагчыма. Як немагчыма ўстанавіць, які працэнт студэнтаў у складзе радаў універсітэтаў. Ёсць адпаведная заканадаўчая норма, і мы ў 2014 годзе вымушаны былі звяртацца ў Генпракуратуру ў сувязі з невыкананнем кіраўніцтвам ВНУ гэтых нарматываў студэнцкага прадстаўніцтва. Наш зварот прызналі абгрунтаваным і некаторыя навучальныя ўстановы паабяцалі выправіцца, хоць зрабілі гэта яны таксама, я б сказаў, выродліва.

Ёсць шэраг дакументаў ЕПВА, і каб імплементаваць элементы Балонскага працэсу, трэба ведаць гэтую заканадаўчую базу. Дык і яна ў нас адсутнічае на сайтах Мінадукацыі!

Фактычна, мы не можам меркаваць аб тым, што робіць міністэрства па імплементацыі Балонскага працэсу, калі гэта адбываецца ў закрытым рэжыме.

 Парушэнне акадэмічнай свабоды праяўляецца ў існаванні цэнзуры. І тут, на жаль, таксама няма зменаў у лепшы бок. У прыватнасці, мы спасылаемся на факт знішчэння накладу кнігі Віталя Сіліцкага “Доўгая дарога ад Тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі” на загад Міністэрства інфармацыі. Гэта з’яўляецца, па сутнасці, працягам палітыкі акадэмічных рэпрэсій, якая існавала і да ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс.

 – Калі працягваць гаворку пра рэпрэсіі, пра што сведчыць адлічэнне з ВНУ студэнтаў, якія выйшлі на марш супраць платных пераздач?

 – Гэта выглядае найбольш скандальным, калі адміністрацыя ВНУ пайшла на рэпрэсіі супраць студэнтаў, якія мелі смеласць заявіць пра сваё законнае права ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. 

Як паказваюць вынікі нашага апытання, значная частка студэнтаў ведае і падтрымлівае патрабаванне ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, іншая справа, што не многія адкрыта гатовыя ўдзельнічаць у гэтым руху, бо баяцца рэпрэсій. І ніхто не сумняецца, што яны будуць. Такі татальны страх – сведчанне таго, што ў нас нічога не зроблена для імплементацыі акадэмічных каштоўнасцяў.

Ніякіх заканадаўчых гарантый для  такога студэнцкага ўдзелу няма. Больш за тое, у адносінах да тых, хто аб’яднаўся дзеля абароны сваіх правоў, гучаць пагрозы аб прымяненні супраць іх артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу. Маецца на ўвазе ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях. Па сутнасці, крымінальнае пакаранне за тое, што студэнты хацелі скарыстацца сваімі законнымі фундаментальнымі акадэмічнымі правамі.

Варта звярнуць увагу, што міністр адукацыі, выступаючы па тэлебачанні, заявіў, маўляў, яго папракаюць у заахвочванні студэнцкага самакіравання. Спасылаючыся на выступленні студэнтаў, ён сказаў, што гэта не студэнцкае самакіраванне, а студэнцкае самаўпраўства. Можна пагадзіцца з тым, што гэта самаўпраўства, але не студэнцкае, а адміністрацыйнае.

– Такім чынам, падсумоўваючы сказанае, ці ёсць у Беларусі будучыня ў Балонскім працэсе?

– Задача грамадзянскай супольнасці і ўсіх зацікаўленых у якаснай вышэйшай адукацыі зрабіць усё, каб працэс імпліментацыі ўсё ж такі неяк ішоў. І ў гэтым сэнсе наша мэта станоўчая. Мы зацікаўлены ў тым, каб рэформы ішлі, таму і звяртаем увагу на супярэчлівыя факты ў спадзяванні на тое, што абавязацельствы будуць выкананыя.

Другие новости раздела «Болонский процесс»

У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
У Беларусі адзін працадаўца – дзяржава (ФОТА)
Якія рычагі, апроч адміністратыўных, можна выкарыстоўваць для павышэння шанцаў працаўладкавання выпускнікоў?
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль
Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”
Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?
Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Эксперты: Беларусізацыя адукацыі неабходна, але яна не павінна пераўтварыцца ў карыкатуру
Мова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых
Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы  вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Уладзімір Дунаеў: Дарожная карта ў сферы вышэйшай адукацыi можа не быць выканана
Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці.
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Святлана Мацкевіч: Хутчэй за ўсё, Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай карты ў рамках Балонскага працэсу ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
Уладзімір Дунаеў: За мяжой вучацца 30 000 беларусаў, але палова з іх – у Расіі
У межах Тыдня студэнта сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў выступіў з адкрытай лекцыяй і распавёў пра доўгі шлях Беларусі ў Балонскі працэс.
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Ян Садлак: В имплементации Болонской дорожной карты должны быть задействованы все игроки
Сегодня высшее образование не приемлет систему ручного управления, подчеркивает европейский эксперт, профессор Ян Садлак, один из участников становления Болоноского процесса.
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
Гражданское общество готово стать полноценным участником реформирования высшего образования
В Минске проходит представительная конференция «Общественное участие в модернизации высшей школы: роль ГО в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси».
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Балонскі працэс – “тэст на адэкватнасць” для ўзаемадзеяння з Еўразвязам
Эксперты адзначаюць замарожванне рэформ і адкат у працэсе імплементацыі Дарожнай карты.
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Уладзімір Дунаеў: Тое, што цяпер адбываецца з Дарожнай картай, можна назваць сабатажам
Рэфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі Беларусь пакуль што, мякка кажучы, не спяшаецца, а на пасяджэнні маніторынгавай групы па гэтым пытанні ўмудрылася яшчэ і аскандаліцца.
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Як у Мінску 35 гадоў таму студэнты пацярпелі за свае правы
Бяскрыўднае святкаванне Дня філосафа ў 1981 годзе прывяло да рэпрэсій і смерці аднаго з удзельнікаў.
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
Размеркаванне: заканадаўства не ведаюць ні студэнты, ні адміністрацыі ВНУ?
На сённяшні дзень з усіх краін былога Савецкага Саюза толькі ў Беларусі дзейнічае сістэма размеркавання пасля вучобы на бюджэце.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць – гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Уладзімір Дунаеў: Мы з’яўляемся сведкамі таго, як парушаюцца акадэмічныя каштоўнасці
Заўтра, 27 студзеня, Грамадскі Балонскі камітэт збіраецца прадставіць сваю справаздачу аб маніторынгу ў сферы адукацыі з моманту ўмоўнага прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс да канца 2015 года.
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Павел Терешкович: Беларусские власти отказываются повышать уровень автономии университетов
Желание власти контролировать процессом назначения руководства учреждений высшего образования препятствует выполнению дорожной карты Болонского процесса.
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Владимир Дунаев: Беларусские вузы продолжают находиться в закрытом академическом пространстве
Продвижение академических свобод остается проблемным местом на пути выполнения Беларусью Дорожной карты Болонского процесса.
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Беларуские власти продолжают наступление на свободу и права академического сообщества
Общественный Болонский комитет констатирует отсутствие прогресса в имплементации Дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси в части фундаментальных академических ценностей.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.