Суббота 25 марта 2017 года | 20:26
  • бел / рус
  • eng

Спецпроекты

Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа)

10.12.2016  |  Беларусь, вобраз будучыні   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Чаму справа аховы помнікаў патрабуе дэцэнтралізацыі, ці магчыма захаваць спадчыну і не парушыць аўтэнтычнасць і што здарыцца, калі стварыць амбулаторыю ў Гальшанскім замку?

У падыходзе да спадчыны патрэбны кардынальны пераварот

У межах цыклу “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” Лятучага ўніверсітэту і Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” гісторык, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ Сцяпан Стурэйка распавёў аб тым, што не так з нашай (і не толькі) архітэктурнай спадчынай. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць некаторыя часам рэзкія, месцамі правакатыўныя, дзесьці рэвалюцыйныя і ў той жа час праўдзівыя разважанні выступоўцы.

Як выкладчык універсітэту Сцяпан Стурэйка адзначае знікненне інтарэсу студэнцкай супольнасці да ўсяго, што звязана з аховай помнікаў і музеефікацыяй.

 – Абмеркаванні помнікаў даўно пераўтварыліся ў “клуб пакутнікаў”, і гэта лепшая ілюстрацыя застою. Мы перасталі быць актуальнымі, асабліва калі, абмяркоўваючы помнікі, заклікаем да іх кансервацыі. Тэма рэстаўрацыі помнікаў імкліва маргіналізуецца, і вінаватыя ў гэтым толькі мы самі, – рэзка пачаў дакладчык.

Да таго ж дыскурс аховы несумяшчальны з дыскурсам крэатыўнага развіцця. На думку Сцяпана Стурэйкі, неабходны “кардынальны пераварот” падыходу да архітэктурнай спадчыны, які б абапіраўся не на сляпую веру ў каштоўнае мінулае і клопат пра “каменне”, а перадусім на ўласнае новае даследаванне.

Такім чынам, лектар выводзіць праблему таго, што помнікаў занадта шмат. Такі рост выклікае размыванне сэнсу помніка, сфармуляванага ў ХІХ стагоддзі. А калі іх шмат, рэстаўрацыя выліваецца ў непасільную задачу.

– Ды і ці варта рэстаўраваць аднолькава купал будынка Камароўскага рынку і Сынкавіцкую царкву, якія да нядаўняга часу знаходзіліся ў адным Спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь? – задаецца пытаннем культурны антраполаг.

“Усе помнікі ў той ці іншай ступені – гэта “караблі Цясея”

Помнікі ў значнай ступені з’яўляюцца своеасаблівым доказам існавання нас як нацыі. Але пры гэтым важная аўтэнтычнасць помніка, бо без яе немагчыма даказаць веліч нацыі. Хоць на сённяшні дзень аднаўленне неіснуючых помнікаў мае месца і нават вітаецца – напрыклад, пабудова ратуш у Мінску і Магілёве на месцах, дзе яны калісьці сапраўды знаходзіліся. У свеце існуе практыка пераносу рэканструяваных гістарычных аб’ектаў у іншыя месцы, дубляванне тых ці іншых аб’ектаў.

 – Гістарычны цэнтр Франкфурта-на-Майне, які аднаўляецца цяпер, – беспардонная наваробка, а адноўлены гістарычны цэнтр Варшавы – помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ці аўтэнтычны Стоўнхэндж, калі ўлічыць, што ніводзін з яго камянёў не стаіць на першапачатковым месцы? Тое ж справядліва і для Рымскага форуму. А Кёльнскі сабор, будаўніцтва якога доўжылася з 1248 да 1880-х гадоў? Гэта ўвогуле помнік якой эпохі? Нарэшце, ці пацерпіць аўтэнтычнасць Пізанскай вежы, калі мы вырашым яе выпрастаць, пры тым, што памылка архітэктара складае прадмет аховы і кансервацыі?

          

Прыведзеныя сумневы адлюстроўваюць старажытнагрэцкі парадокс караблёў Цясея. Яго можна сфармуляваць наступным чынам: калі ўсе складовыя часткі сыходнага аб’екта замененыя, ці застаецца ён тым жа? Паводле грэцкага міфа, пераказанага Плутархам, у караблі, на якім Цясей вярнуўся з Крыта ў Афіны, пры рамонце паступова замянялі дошкі, пакуль сярод філосафаў не ўзнікла спрэчка: ці той гэта яшчэ карабель, альбо ўжо новы? Апроч таго ўзнікае іншае пытанне: калі пабудаваць са старых дошак новы карабель, які з іх будзе больш сапраўдным?

– Я магу сказаць, што ўсе нашы помнікі ў той ці іншай ступені – гэта “караблі Цясея”, – на правах адмыслоўцы заяўляе гісторык.

І ўсё ж, як гэта ні парадаксальна, спроба супрацьстаяць зменам – рэстаўрацыя ці кансервацыя – гэта і ёсць самі змены.

Актывісты супраць прафесіяналаў і ўтылітарнасць замест турызму

Хто ж павінен несці адказнасць за захаванне помнікаў? На першы погляд адказ відавочны: усе грамадзяне. Але ўсё не так адназначна. Часам адносіны грамадскіх ахоўнікаў да помнікаў нагадваюць не проста прысваенне, а самазахоп. Бываюць выпадкі, калі актывісты ўрываюцца на непрыналежны ім аб’ект, будаўнічыя працы на якім узгоднены ўсімі дзяржорганамі. Чаму яны аспрэчваюць права ўласніка і праекціроўшчыка на прыняцце рашэнняў і лічаць сябе ўпаўнаважанымі ўплываць на іх?

– Актывісты адстойваюць Асмалоўку, таму што гэта прысабечаная імі Асмалоўка, а гісторыкі адстойваюць замкі, таму што гэта яны прыдумалі ім гістарычную інтэрпрэтацыю, – рэзюмуе выступоўца.

Аднаўленне аб’ектаў мінулага – неад’емная частка дыскурсу аховы спадчыны. Але і з гэтым не ўсё проста, бо пад рэстаўрацыяй кожны разумее нешта сваё. Многія будынкі перажылі не адну рэстаўрацыю – і кожная з іх была “самай навуковай” і “дакладнай”, - і ў выніку аб’екты маюць, мякка кажучы, не зусім першапачатковы выгляд.

– Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць – і так пераможам, – даводзіць гісторык.

І прыводзіць прыклад: адны з самых захаваных гісторыка-культурных аб’ектаў у нашай краіне – цэрквы і касцёлы, а сярод найменш захаваных – сінагогі. Бо ў выпадку першых і другіх ёсць супольнасць – прыходы, а ў выпадку апошніх супольнасці няма.

Праўда, паўстае лагічнае пытанне: што рабіць з аб’ектамі, якія падобнай супольнасці мець не могуць – напрыклад, з замкамі? На гэта пытанне ў выступоўцы адназначнага адказу не знайшлося.

– Магчыма, трэба шукаць гэтыя супольнасці. Але проста прывезці некалькі разоў аўтобус з экскурсіяй недастаткова, – перакананы Сцяпан Стурэйка.

Дарэчы, пра аўтобусы з экскурсіямі. Усё часцей гісторыка-культурныя аб’екты паглынае індустрыя турызму. На думку дакладчыка, тое, што раней было вяхой гістарычнага значэння, доказам існавання нацыі, пераўтвараецца ў “рэквізіт, тэатральную дэкарацыю ў платным відовішчы, трагічна абясцэньваючы шчыраванні экспертаў, ахоўнікаў, рэстаўратараў і ўсіх нас”. Лектар выступае з рэзкай крытыкай турыстычнага вектару існавання помнікаў і кажа, што ён, прынамсі, не павінен быць вядучым. Спадчына можа вырашаць эканамічныя пытанні мясцовай супольнасці, але іншым чынам, даводзіць Сцяпан Стурэйка і ў якасці прыкладу прыводзіць амбулаторыю ў Гальшанах, пабудова якой цяпер заканчваецца.

– Будынак узводзіцца побач з Гальшанскім замкам і яму не шкодзіць. А вакол руінаў замка ідуць спрэчкі. Чаму ён у руінах? Таму што гэта нацыянальная спадчына, якая мусіць выкарыстоўвацца ў турыстычных мэтах, яна чакае на рэстаўрацыю і адкрыццё там музея. Але калі мы зменім парадыгму нашага мыслення, мы можам зрабіць у Гальшанскім замку тую ж самую амбулаторыю. Пры гэтым рэстаўрацыя будзе не горш, замак будзе выкарыстоўвацца ўстойліва, на карысць мясцовай супольнасці, экскурсіі таксама можна будзе праводзіць – аб’ект зажыве.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

Другие новости раздела «Беларусь, вобраз будучыні»

Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Таццяна Шчытцова: Паважай права ўсялякага чалавечага жыцця быць для самога сябе здзіўленнем
Сёння адбываецца канфлікт гуманістычнага індывідуалізму і новага біятэхналагічнага парадку. Наколькі сумяшчальныя развіццё біятэхналогій і чалавечая годнасць і хто пераможа — pro-life ці pro-choice?
Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа)
Сцяпан Стурэйка: Адказнасць за захаванне спадчыны павінна несці супольнасць (Фота і відэа)
Чаму справа аховы помнікаў патрабуе дэцэнтралізацыі, ці магчыма захаваць спадчыну і не парушыць аўтэнтычнасць і што здарыцца, калі стварыць амбулаторыю ў Гальшанскім замку?
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
Павел Данэйка: Для таго, каб стварыць іншую сістэму, трэба змяніць каштоўнасці
У якую будучыню коціцца свет? Генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ лічыць, што назад – у сярэднявечча.
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Сяргей Сахараў: Беларускія медыя пры дапамозе інтэрнэту прыспешваюць фармаванне нацыі
Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by “расклаў” СМІ па стылях мастацтва і распавёў, што іх чакае ў будучыні.
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Уладзімір Батаеў: Тэхналогіі выратуюць свет, калі не загубяць яго раней
Практыкуючы футуролаг расказаў, якія тэхналогіі заваёўваюць свет і што з гэтым рабіць.
Таццяна Шчытцова: "Хлопчык Коля" – гэта сімвал палітычнага прысваення будучыні
Шлях да “сіліконавага балота”
Шлях да “сіліконавага балота”
Як перамагчы імперыю, у чым шукаць самавызначэнне і хто можа стаць беларусам?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?
Учора ў Мінску адкрылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь”.
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Ірына Дубянецкая: Наша цывілізацыя завяршаецца
Мы ўжо жывем у будычыні, якую не ведаем.
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Ігар Бабкоў: Беларусам трэба самім ствараць тэорыі для апісання таго, што з намі адбываецца
Новы беларускі мадэрн і ў сваім еўрапейскім, і ў антыкаланіяльным пафасе аказваецца значна больш радыкальным, чым традыцыйнае адраджэнне.
Сыйсьці з краіны Dream
Сыйсьці з краіны Dream
Не ведаю ніводнага спраўджанага прагноза. Таму любыя прапановы паразважаць пра будучыню выглядаюць дзіўнавата: ўсё адно адбудзецца не пажаданае (намі, вамі ці галоўнакамандуючым), а магчымае.
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Андрэй Казакевіч: Шырокія канцэпцыі не спрацуюць, будучыня — з фрагментаў і кампрамісаў
Новая ўтопія ці новы «праект» — бессэнсоўныя на практыцы. Гэта можа быць цікава інтэлектуалам як гульня, але тое, што гэта будзе ўплываць на сацыяльна-палітычныя працэсы, — верагоднасць вельмі малая.
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Валянцін Акудовіч: Жыць Беларусь і працаваць Беларусь
Хопіць істэрык з таго, што не ўсё атрымліваецца так, як бы некаму хацелася — будучыня ўсё роўна ніколі не бывае такой, якой яе плануюць.
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Глеб Лабадзенка: Мы жывем ва ўнікальным часе, калі кожны можа зрабіць унёсак у развіццё краіны
Купіць беларускую кніжку, папрасіць выключыць прапагандысцкі канал. Такія крокі да будучыні можа зрабіць кожны. Галоўнае – дзейнічаць.
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Уладзімір Мацкевіч: Марыць пра незалежную Беларусь я пачаў у старэйшых класах школы
Шлях да будучыні і сама будучыня будуюцца ў свядомасці розным чынам. Пра саму будучыню мы, хутчэй, марым.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

В Беларуси растет страх: будем ли мы следующей Украиной?

Отношения между Россией и Беларусью никогда не были легкими.

Владимир Мацкевич: Режим сам по себе не падет и демократия вдруг не наступит

Власть нагло нам врет — и оппозиция тоже. Уже 20 лет гражданское общество следует за эмоциями, потому что «времени нет» и «надо что-то делать».