Среда 26 апреля 2017 года | 12:50
  • бел / рус
  • eng

Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці

18.12.2016  |  Антипациент   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Налета Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” сумесна з Літвой плануе рэалізаваць міжнародны праект, які дазволіць вывесці на новы ўзровень камунікацыю доктара і пацыента.

У Мінску прайшоў творчы форум “Робім жыццё”, які арганізавала сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця”. Распавесці пра свой досвед, падзяліцца карыснымі парадамі і проста  атрымаць порцыю добрага настрою сабраліся каардынатары груп узаемадапамогі анкапацыентаў з Бабруйска, Клічава, Вілейкі, Пінска, Баранавічаў, Мінска.  

Сустрэча, якая прайшла 17 снежня, стала і нагодай для падвядзення вынікаў года. Як прызналася Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” Ірына Жыхар, ён не быў такім ужо вясёлкавым.

– З аднаго боку, гэты год станоўчы, таму што ёсць планы, ёсць мары, якія ўжо здзейсніліся, але ёсць і трагічныя падзеі, таму што, на жаль, нашы вельмі яркія актывісты сыходзяць. Калі мінулы год у нас быў без стратаў, то гэты не такі. Але ён навучыў нас дапамагаць адзін аднаму не проста стасункамі ў групах, а доглядам у хоспісе. Раней быў нейкі страх, і не ўсе яго пераадолелі, але ўсё ж такі “прыбытак” мы атрымалі.

Але апроч гэтага ў супольнасці анкапацыентаў адбываюцца і рэчы, якія натхняюць і даюць моцы рухацца далей – недарэмна нават выніковы форум мае назву “Робім жыццё”. А рабіць яго сапраўды ёсць каму: супольнасць падтрымкі пашыраецца, і яе актывісты і групы ёсць ужо ў 12 гарадах краіны. Усцешна тое, кажа Ірына Жыхар, што людзі прыходзяць і застаюцца – значыць, ім гэта патрэбна.

Работы, зробленыя рукамі анкапацыентаў

Работы, зробленыя рукамі анкапацыентаў

Работы, зробленыя рукамі анкапацыентаў

У планах Цэнтра – супрацоўніцтва з дактарамі і ўдасканаленне стасункаў паміж урачамі і анкапацыентамі. Тут ужо таксама ёсць пэўныя дасягненні.

– Мы праводзілі шмат мерапрыемстваў, на якія дактары прыязджалі ўжо з даверам да нас. Мы ўжо разумеем, у якім фармаце нам хацелася б працаваць. Таму што публіка вельмі закрытая, анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці. Нават на мерапрыемствы прыходзяць людзі, якія сочаць за намі два-тры гады. Трэба, каб прайшоў час, каб чалавек саспеў, прыняў сваю сітуацыю і зразумеў, што адзін не можа.

Сёлета Цэнтр зрабіў эксперымент, які атрымаўся і будзе працягвацца далей.

 – Гэта былі лекцыі дактароў, якіх мы запрашалі праз бальніцы, паліклінікі, прадпрыемствы горада. І што нас больш за ўсё ўразіла: выступалі выбітныя дактары, а зала сабрала больш за 50 чалавек. І гэта быў для нас яшчэ адзін званочак, які сведчыць, наколькі людзям усё ж цяжка пераадолець сябе. Таму што тэлефануе вельмі шмат людзей. Але ж хіба на іх таўро? Я правакую людзей пазбаўляцца  ад яго, бо гэтая сітуацыя стала для нас вельмі відавочнай сёлета, калі чытаюцца вельмі карысныя, патрэбныя людзям лекцыі, а тыя не могуць нешта пераадолець у сабе.

Тым не менш лекцыі будуць працягвацца. Больш за тое, Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў сумесна з Літвой рыхтуецца рэалізаваць міжнародны праект, які дазволіць вывесці на новы ўзровень камунікацыю доктара і пацыента.

– Давер пацыента да доктара вельмі важны, а часта доктару няма калі размаўляць, таму трэба вучыцца гэта рабіць абодвум бакам. Праект будзем рэалізоўваць у шэрагу анкадыспансераў, дзе прапануем псіхолагам праводзіць методыкі, як супрацьстаяць прафесійнаму выгаранню доктара.

Апроч таго ў наступным годзе на базе віцебскага анкадыспансера плануюць рэалізаваць пілотны праект па архітэктуры і дызайну, больш падрабязна пра які “ЕўраБеларусь” распавядзе пазней.

Падчас творчага форуму “Робім жыццё” ўдзельнікі падзяліліся сваімі гісторыямі і карыснымі парадамі. Вера Касценіч распавяла пра свой гурток па валянні “Радасць маімі рукамі”. Творчасцю Вера стала займацца, каб выйсці з дэпрэсіі, выкліканай хіміятэрапіяй, і гэта дало свае плады. Жанчына падумала: “Калі гэта дапамагло мне, чаму не дапаможа іншым?” і арганізавала гурток, на якім вучыліся не толькі ствараць, але і проста стасункаваць.   

Вера Касценіч

Шэф-кухар кулінарнай школы “Есці, каб жыць” Наталля Сыравегіна распавяла аб харчаванні для анкапацыентаў. “Першае, што я зрабіла, калі прыняла свой дыягназ, – стала шукаць інфармацыю пра тое, як правільна харчавацца”, – сказала Наталля. Жанчына ўжо пяць гадоў не ўжывае ў ежу мяса, цалкам змяніла свае кулінарныя звычкі і вядзе кулінарную школу. Для ўсіх выступоўцаў форума яна падрыхтавала невялічкія падарункі: уласнаручна зробленыя цукеркі з натуральных інгрэдыентаў і без цукру.

Наталля Сыравегіна

Кулінарную тэму працягнула ўрач,  намеснік дырэктара Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” Валянціна Малочка, якая прэзентавала пераклад кнігі літоўскага анкадыетолага Эвяліны Цыканавічуце “Як харчавацца, захварэўшы на рак?”.

Старшыня грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” Ганна Суша распавяла пра тое, як выбраць бяспечную касметыку і побытавую хімію.

Парады для жанчын як адчуць сябе больш упэўнена ў складаны перыяд жыцця прагучалі ад майстра перманентнага макіяжу Алы Рамазанавай, удзельніцы дабрачыннай кампаніі “Дапамога майстроў перманентнага макіяжу жанчынам, якія перанеслі хіміятэрапію”.

Таксама падчас форуму адбыўся паказ галаўных убораў для жанчын і іх прымерка для ўсіх жадаючых, выступы гасцей і конкурсы.

Прымерка галаўных убораў

Атракцыён "Сока-цір"

Другие новости раздела «Антипациент»

Эксперты: Рак в Беларуси уже не считается приговором
Эксперты: Рак в Беларуси уже не считается приговором
Сегодня, 4 февраля, отмечается Всемирный день борьбы против рака. Что знают и как относятся к онкологическим заболеваниям в Беларуси?
У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў
У Беларусі прапанавалі стварыць рэаліці-шоу па праектаванні анкаўстаноў
Апроч таго ў наступным годзе плануецца рэалізаваць пілотны праект па архітэктуры на базе віцебскага анкадыспансера.
Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці
Ірына Жыхар: Анкалогія – тая прыступка, якую трэба перайсці
Налета Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця” сумесна з Літвой плануе рэалізаваць міжнародны праект, які дазволіць вывесці на новы ўзровень камунікацыю доктара і пацыента.
Ірына Жыхар: Творчасць – гэта лад жыцця
Ірына Жыхар: Творчасць – гэта лад жыцця
Валяць з лямцу, танчыць фламенка, вандраваць, здзяйсняць мары, ствараць – людзі, якія перажылі рак, ведаюць, як трэба смакаваць жыццё.
Ірына Жыхар: Грамадства жыве з ілюзіяй бессмяротнасці
Ірына Жыхар: Грамадства жыве з ілюзіяй бессмяротнасці
У Беларусі каля 2,5% насельніцтва – онкапацыенты. У гэтыя дні Цэнтр падтрымкі онкапацыентаў “У імя жыцця” праводзіць творчы форум “Каб ісці наперад”.
Ірына Жыхар: “Калі пацыенты самі не змагаюцца за сваё жыццё і правы, шансаў у іх дакладна – нуль”
Ірына Жыхар: “Калі пацыенты самі не змагаюцца за сваё жыццё і правы, шансаў у іх дакладна – нуль”
У Беларусі сёння каля двух тысяч пацыентаў на гемадыялізе. Без трансплантацыі донарскіх органаў прыкладна палова з іх памрэ цягам пяці гадоў.
Павел Моисеев: Наша общая задача — изменить отношение к онкопациенту как к изгою в обществе
Павел Моисеев: Наша общая задача — изменить отношение к онкопациенту как к изгою в обществе
Известно, что в Беларуси ежегодно от рака умирает почти 18.000 человек, но об излеченных пациентах почти никто не говорит, в том числе сами излеченные — тема почти табуированная.
Ирина Жихар: Проблемные зоны реабилитации онкопациентов обозначены — будем делать жизнь светлее
Ирина Жихар: Проблемные зоны реабилитации онкопациентов обозначены — будем делать жизнь светлее
В Минске завершила работу 1-ая Международная научно-практическая конференция «Качество жизни онкопациентов: системный подход к организации помощи после активного лечения».
Фотографии "Во имя жизни"
Фотографии "Во имя жизни"
В рамках 1-ой Международной научно-практической конференции "Качество жизни онкопациентов: системный подход к организации помощи после активного лечения" в Минске открылась тематическая фотовыставка.
Качество жизни онкопациентов — в сотрудничестве медиков и НГО
Качество жизни онкопациентов — в сотрудничестве медиков и НГО
Первый день конференции обозначил приоритетные вопросы от решения которых, по мнению ряда участников, зависит прогресс системного подхода в реабилитации онкопациентов.
Конференция, ориентированная на пациентов
Конференция, ориентированная на пациентов
О том, как исцелять не болезнь, а больного, как сделать работу с пациентами в Беларуси системным явлением, шла речь на открывшейся в Минске конференции.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

Беларусский тупик?

Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.

"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!

У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.