Пятница 13 декабря 2019 года | 12:22
  • бел / рус
  • eng

Супрацоўніцтва ЕС і Украіны: няўдалае, але не безнадзейнае

30.11.2012  |  В мире   |  Балаш Ярабік, Наталля Шапавалава, FRIDE | Рэзюмэ Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь,  
Супрацоўніцтва ЕС і Украіны: няўдалае, але не безнадзейнае

Парламенцкія выбары ва Украіне ў кастрычніку павінныя былі стаць лакмусавай паперкай для дэмакратыі краіны.

Сапраўды, яны прадэманстравалі шматлікія парушэнні выбарчага працэсу, карупцыю і злоўжыванне ўладай на выбарчых участках, але таксама засведчылі ўстойлівае непрыняцце грамадствам існага палітычнага рэжыму. Апазіцыя паказала сябе лепш, чым чакалася, і цяпер (за кошт народнага незадавальнення кіруючай “Партыяй рэгіёнаў”) яна не павінна дазволіць рэжыму кансалідавацца. Дэмакратызацыя Украіны знаходзіцца ў руках яе грамадзян, з якімі ЕС павінен пашыраць супрацоўніцтва і падтрымліваць іх ініцыятывы - з аднаго боку, а з другога - аднаўляць дыялог з уладамі ў Кіеве. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года Еўрасаюзу варта стаць уплывовым пасярэднікам паміж бакамі.

Пачынаючы з дэмакратычнай перамогі 2010 года, прэзідэнт Віктар Януковіч узмацніў кантроль над палітычнай сістэмай краіны, абмяжаваўшы свабоду сходаў і слова, узбагаціўшы сябе і сваё атачэнне, што паставіла пад рызыку мэты еўрапейскай інтэграцыі Украіны і штурхнула краіну ў яшчэ большую ізаляцыю ад Захаду.

З сярэдзіны 2010 года, калі януковічаўская палітыка падаўлення дэмакратыі стала відавочнай усім, ЕС пачаў крытыкаваць Кіеў, замарозіў палітычны дыялог і патокі фінансавай дапамогі, а самае галоўнае - падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі. У траўні таго ж года еўрапейскія лідэры байкатавалі саміт цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх краін, які праходзіў у Ялце, таксама шмат хто з іх праігнараваў Чэмпіянат Еўропы па футболе пад кіраўніцтвам Польшчы і Украіны, а канцлер Германіі Ангела Меркель нават назвала Украіну “дыктатурай”, падобнай да Беларусі. Польшча, напрыклад, будучы адным з новых членаў ЕС, зараз крытыкуе ўкраінскіх лідэраў, у той жа час выступаючы за дыялог (на ўмовах свабодных і справядлівых выбараў, праверкі ўсіх выпадкаў “выбарачнага” правасуддзя і рэфармавання гэтай сістэмы).

Але такі падыход Аб’яднанай Еўропы відавочна не працуе: супраць Юліі Цімашэнкі была адкрыта новая справа, а падача апеляцыі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі толькі павялічыла тэрмін яго зняволення да 6 гадоў. Данецкая эліта дасылае ўкраінцам і Захаду выразнае паведамленне: гэта наша краіна, і мы будзем кіраваць ёю па-свойму.

Парламенцкія выбары прадэманстравалі два абліччы кіруючага класа: адно забяспечыла яму спакойнае правядзенне і “легальныя” рэзультаты выбараў і задаволіўшы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, якое, хоць і адзначыла недахоп роўных умоў пры правядзенні электаральнай кампаніі, прызнала справядлівым працэс правядзення і падліку галасоў. Сапраўднае аблічча адкрылася пасля выбараў. У дзесятку рэгіёнаў “Партыя рэгіёнаў” Віктара Януковіча пастаралася змяніць колькасць галасоў у патрэбны ім бок: ад адкладвання падліка галасоў да ануліравання выбараў праз суд, а пасля - сілавога выцяснення журналістаў і назіральнікаў у спробе замаўчаць махлярствы.

Выбары-2011 зноў увялі змешаную выбарчую сістэму, якая існавала да “Аранжавай рэвалюцыі”. Парламенцкія выбары 2006 і 2007 гадоў грунтаваліся на сістэме прапарцыйнага прадстаўніцтва, у кастрычніку палова парламента была выбрана па закратых партыйных спісах у адзінай агульнанацыянальнай акрузе, другая палова - па выніках такго, хто прыйшоў да фінішу ў 225 аднамандатных акругах. Увядзенне галасавання па простай большасці ў аднамандатных акругах, відавочна, палягчала задачу перамогі прадстаўнікоў “Партыі рэгіёнаў” і багатых незалежных кандыдатаў, і давала прадстаўніцтва ў выбарчых камітэтах далёка не ўсім партыям.

Па дадзеных экзіт-полаў, толькі 5% кандыдатаў пераадолелі гэтую мяжу па ўваходу ў парламент. Партыя Януковіча атрымала 30% галасоў, аб’яднаная апазіцыя “Бацькаўшчына” без свайго зняволенага лідэра Юліі Цімашэнка - 25,5%, Украінскі дэмакратычны альянс за рэформы УДАР Віталя Клічко - 13,96%, камуністы і нацыяналістычная партыя “Свабода” - больш, чым чакалася, 13,18% і 10,44% адпаведна.

Як і меркавалася, ПР перамагла ў аднамандатных выбарчых акругах, атрымаўшы 113 з 225 месцаў і найбольшую парламенцкую фракцыю са 185 мандатаў. Ад аб’яднанай апазіцыі прайшло: ад “Бацькаўшчыны” - 101 прадстаўнік, ад УДАРа - 40, ад “Свабоды” – 37, ад камуністаў - 32, а 50 месцаў атрымалі незалежныя кандыдаты і прадстаўнікі малых партый. 5 месцаў ад аднамандатных акругоў засталася незанятымі. Цэнтральны выбарчы камітэт заявіў пра парушэнні стандартаў і прапанаваў новыя выбары.

Так, УДАР і “Свабода” - новыя твары ў палітыцы, чый поспех забяспечаны за кошт растучай цікаўнасці ў новых людзях. УДАР абавязаны поспехам свайму яркаму лідэру Віталю Клічко, які прасоўвае ліберальную эканамічную праграму моцнай антыкарупцыйнай палітыкі, зніжэння падаткаў і паляпшэння бізнэс-клімату для малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Віталь Клічко ўвайшоў у Кіеўскі гарадскі савет у 2006 годзе і двойчы прапаноўваў сябе на пасаду мэра, з-за чаго некаторыя думаюць, што ён высуне сябе ў якасці галоўнага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. УДАР ідзе роўна па ўсіх рэгіёнах (акрамя Данбаса і Крыма), зноў-такі павялічваючы ўсходне-заходні падзел краіны.

Аднак апора на моцнае асабістае лідэрства - адначасова і галоўная слабасць партыі, бо ёй не дастае выразнай палітычнай платформы, што можа прывесці да рэзультатаў, падобных да вынікаў цімашэнкаўскага блока (які згубіў кожнага пятага члена парламента пасля турэмнага зняволення ў 2010 годзе).

Пазітыўныя рэзультаты для левых і правых сіл можна часткова растлумачыць пратэстнымі настроямі ў грамадстве: так, камуністы палепшылі свае рэзультаты, дзякуючы нарастанню незадавальнення ўсходніх і паўднёвых выбаршчыкаў “Партыі рэгіёнаў” і яе антыграмадскай палітыкай. Хаця камуністы яшчэ ў 2010 годзе далучыліся да Антыкрызіснай кааліцыі Януковіча, на кастрычніцкіх выбарах яны здолелі выступіць як апазіцыйная партыя.

“Свабода” пачала набіраць вагу на мясцовых выбарах 2010 года, абмежаваўшы свой уплыў толькі на Заходнюю Украіну. Будучы традыцыйнай партыяй з выразнай ідэалогіяй і партыйнымі актывістамі (а не забяспечанымі алігархамі), “Свабода” пазіцыянуе сябе як радыкальная апазіцыйная партыя, здольная супрацьстаяць моцнай “Партыі рэгіёнаў” у парламенце. Урэшце, выбаршчыкі выразна адрэагавалі супраць палітыкі павышэння статуса рускай мовы і зніжэння статуса мовы ўкраінскай. Прарасійская ж партыя камуністаў падтрымлівае ўступленне краіны ў Мытны саюз на чале з Масквой, у той час як “Свабода” выступае супраць Расіі і членства Кіева ў СНД. Абедзве партыі, аднак, прапаноўваюць левыя эканамічныя праграмы.

З добрых постэлектаральных навін - відавочнасць таго факта, што грошы не вырашаюць усё. Хоць кампанія і была хутчэй спаборніцтвам туга набітых кішэняў (з прыкладным бюджэтам 2,5 млрд. долараў), відавочна, што ўкраінцаў не так лёгка купіць. Партыя Наталлі Каралеўскай “Украіна - Наперад!”, якая спансуецца алігархамі, выдаткавала на выбарчую кампанію 150 млн. долараў, але атрымала толькі 1,58% галасоў. А “Партыя рэгіёнаў”, якая не шкадавала грошаў на палітычную рэкламу і падарункі выбаршчыкам, не змагла атрымаць у Кіеве ніводнага крэсла. Між тым як апазіцыйныя кандыдаты, без доступа да медыяў і публічнай прасторы, абапіраліся толькі на асабістыя кантакты з выбаршчыкамі, і атрымалі добрыя рэзультаты.

Нават па факце перамогі на выбарах, партыя Януковіча зарабіла менш галасоў, чым чакалася. Гэта тлумачыць, чаму дзяржава спакойна перанесла ашуканскія падлікі галасоў, бо падаецца, што цяпер яна супольна з апазіцыяй займаецца вырашэннем поствыбарчага крызісу, пагадзіўшыся правесці новыя выбары ў пяці спрэчных раёнах.

Рэзультаты выбараў паказалі: Украіна падзелена на Поўдзень і Усход, якія выступаюць за Януковіча, і Цэнтр і Захад, дзе падтрымліваюць апазіцыю, а рэйтынг “Партыі рэгіёнаў” там самы нізкі за ўвесь час яе існавання. Але самае цікавае, што ўкраінцы па ўсёй краіне паказваюць устойлівае непрыняцце аўтарытарызму. Хтосьці галасаваў за радыкальныя камуністаў і нацыяналістаў, хтосьці за новых палітыкаў (Віталя Клічко), а 42% грамадзян увогуле не пайшлі на выбары, што сведчыць пра іх расчараванне ва ўсіх тыпах палітыкаў. Урадава-алігархічная антыграмадская палітыка ўнесла змены ў выбарчую сістэму (увяла аднамандатныя акругі), і пасля кастрычніцкіх выбараў атрымала большую прадстаўленасць у парламенце (178 дэпутатаў супраць 161 па папярэднім заканадаўстве), што знізіць рызыку “палітычнай міграцыі” у шэрагі кіруючай партыі.

Увогуле, гэтыя выбары могуць сведчыць пра закат цяперашняга рэжыма. Першая рэакцыя ЕС адпавядала папярэдняй ацэнцы БДІПЧ АБСЕ, якое заявіла пра крок назад у дэмакратычным развіцці краіны. Аднак ужо ў канцы выбарчага тыдня вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ўсумніліся ў прычынах затрымкі абвяшчэння рэзультатаў, а прэзідэнт Польшчы ў тэлефоннай размове з кіраўніком Украіны выразіў занепакоенасць “сігналамі пра шматлікія сур’ёзныя парушэнні падчас падліку галасоў у аднамандатных акругах”.

ЕС павінен вырашыць два сур’ёзных пытання. Першае - адрэагаваць на патрабаванні санкцый да Кіева ўнутры краіны і ў Сенаце ЗША, другое - вырашыць для сябе патэнцыяльнасць падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Для Аб’яднанай Еўропы сутнасна важна асудзіць парушэнні на выбарах, але не падтрымліваць патрабаванні “палітычнай помсты” ўсім, замешаным у фальсіфікацыях (Віктару Януковічу, генеральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў). Санкцыі будуць, канешне, маральна апраўданымі, але наўрад ці аслабяць рэжым, што ўжо прадэманстравала справа з Беларуссю.

Прычына правалу ў тым, што для абодвух ўсходнееўрапейскіх урадаў нашмат больш важная кансалідацыя ўласнага рэжыма, а не інтэграцыя з Еўропай. У Беларусі негатыўны ўплыў санкцый быў значна зменшаны за кошт сяброўства Мінска з Масквой, а ва Украіне яны не спрацуюць, пакуль Януковіч будзе ўспрымаць любыя негатыўныя ці станоўчыя сігналы ад ЕС як спробу рэжымнага перавароту. Калі Еўрасаюз пакіне пазіцыю пасярэдніка і прыме чыйсьці бок, гэта закрое магчымасць дыялогу з краінай, да якой нельга ставіцца гэтак жа, як і да Сірыі, Ірана ці нават Беларусі.

Трэба ўзаемадзейнічаць з краінай на мінімальным узроўні супрацоўніцтва, адначасова даючы дэтальную ацэнку выбарам у краіне і падзеям пасля іх, даючы магчымасць грамадзянам занатоўваць парушэнні ў аднамандатных акругах і настойваць на свабодных і справядлівых перавыбарах у рэгіёнах з фальсіфікацыямі. Дыялог неабходна працягваць, падтрымліваючы прадстаўнікоў урада Януковіча, якія стаяць за практычны і збалансаваны курс краіны і не хочуць пашырэння крызісу, а таксама тых, хто пойдзе на дыялог з-за неабходнасці выплаты замежных крэдытаў і рахункаў за газ.

Іншае пытанне, ці можа стрымліванне палітычных, эканамічных і грамадскіх сувязяў з Украінай эфектыўна адказаць на адкат дэмакратыі ў краіне.

Новыя краіны ЕС (такія, як Польшча) прапануюць далейшы шлях да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі, што з’яўляецца для іх стратэгічным пытаннем. Старыя краіны Еўропы, асабліва Германія, вагаюцца падпісваць пагадненне з Януковічам. Але адкладваць працэс надоўга не варта: у доўгатэрміновай перспектыве такі крок ЕС можа мець негатыўныя следствы.

Еўрасаюзу варта захоўваць патрабаванні да ўрада, але адкрыцца для простых грамадзян, зрабіць свае стандарты і каштоўнасці даступнымі для іх (чаму вельмі пасадзейнічае бязвізавы рэжым з Украінай, рэжым свабоднага гандлю і новыя ініцыятывы), адначасова пашыраючы кантакты з рознымі слаямі апазіцыі (аж да ультраправай “Свабоды”). Пагадненне аб свабодным гандлі і Пагадненне аб асацыяцыі трэба прасоўваць наперад, выкарыстоўваць крытэрыі абумоўленасці больш мэтанакіравана на этапах ратыфікацыі і рэалізацыі Пагаднення аб асацыяцыі.

Пагадненне аб асацыяцыі трэба разглядаць як механізм дапамогі ўсёй краіне цалкам: ад эканамічных да заканадаўчых рэформ і ўвядзення еўрапейскіх стандартаў. Доступ на еўрапейскі рынак прапануе ўкраінцам шырокі выбар тавараў і ўвядзе канкурэнцыю на рынак краіны, Пагадненне аб асацыяцыі вывядзе краіну на еўрапейскі шлях, а патрабаванні рэформ ад праеўрапейскіх партый, грамадзян і прадпрымальнікаў вымусяць урад хутчэй адаптавацца пад еўрапейскія стандарты падчас працэсу ратыфікацыі. Не трэба, аднак, спадзявацца, што Пагадненне аб асацыяцыі затрымае эканамічную рэгрэсію краіны.

Аб аўтарах

Балаш Ярабік і Наталля Шапавалава - малодшыя навуковыя супрацоўнікі Еўрапейскага даследчага цэнтра па глабальнай дзейнасці (FRIDE).

Паводле FRIDE

Другие новости раздела «В мире»

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.
Южная Осетия стала "Государством Алания"
Южная Осетия стала "Государством Алания"
На довольно незаметном референдуме граждане Южной Осетии проголосовали за новое название республики.
Россия выделит Беларуси кредит на сумму около 1 млрд долларов
Россия выделит Беларуси кредит на сумму около 1 млрд долларов
Россия выделит Беларуси кредит на сумму около $ 1 млрд «на хороших условиях», заявил вице-премьер Владимир Семашко в интервью программе «Контуры» телеканала ОНТ.
Опрос: Более трети россиян одобряют протесты, прошедшие в РФ 26 марта
Опрос: Более трети россиян одобряют протесты, прошедшие в РФ 26 марта
Большинство россиян осведомлены о массовых антикоррупционных акциях, прошедших 26 марта во многих российских городах.
Госсекретарь США: Россия не смогла предотвратить химатаку в Сирии
Госсекретарь США: Россия не смогла предотвратить химатаку в Сирии
Россия не смогла предотвратить химическую атаку в Сирии, унесшую жизни 89 человек на прошлой неделе, выразил мнение госсекретарь США Рекс Тиллерсон.
Сейм Польши отклонил вотум недоверия правительству Беаты Шидло
Сейм Польши отклонил вотум недоверия правительству Беаты Шидло
Заявку оппозиционной партии "Гражданская платформа" поддержали 174 депутата, против высказались 238 народных избранников, четверо воздержались.
В центре Стокгольма грузовик въехал в толпу (фото, видео)
В центре Стокгольма грузовик въехал в толпу (фото, видео)
Шведские СМИ сообщают о трех погибших.
Кремль заявляет, что из 59 ракет "Томагавк", выпущенных по Сирии, цели достигли только 26
Кремль заявляет, что из 59 ракет "Томагавк", выпущенных по Сирии, цели достигли только 26
Владимир Путин назвал ракетный удар США по Сирии является агрессией против суверенного государства.
США нанесли ракетный удар по сирийской авиабазе
США нанесли ракетный удар по сирийской авиабазе
РФ была предупреждена о готовящемся ударе, заявили в Пентагоне.
Польская оппозиция призвала восстановить старый формат программы Калиновского
Польская оппозиция призвала восстановить старый формат программы Калиновского
В Польском Сейме (нижней палате парламента) прошла конференция депутатов партии «Гражданская платформа» в связи с ситуацией в Беларуси.
До 14 человек увеличилось число жертв теракта в Санкт-Петербурге
До 14 человек увеличилось число жертв теракта в Санкт-Петербурге
Число жертв теракта в петербургском метро увеличилось до 14 человек.
Хоккеисты НХЛ не примут участие в Олимпиаде-2018
Хоккеисты НХЛ не примут участие в Олимпиаде-2018
Спортсмены из НХЛ не приедут на Игры впервые с 1994 года.
В метро Санкт-Петербурга прогремели взрывы: есть жертвы
В метро Санкт-Петербурга прогремели взрывы: есть жертвы
Не менее 10 человек погибли, по предварительным данным, при взрыве на станции метро "Сенная площадь" в Санкт-Петербурге, сообщил РИА Новости источник в экстренных службах.
После победы Ленина на выборах в Эквадоре вспыхнули протесты
После победы Ленина на выборах в Эквадоре вспыхнули протесты
В Эквадоре начались волнения после подсчета 96% голосов на прошедших в воскресенье президентских выборах.
Майкл Флинн признал, что получал российские гонорары
Майкл Флинн признал, что получал российские гонорары
В США обнародована новая налоговая декларация экс-советника президента США по безопасности, подтверждающая, что российские или связанные с РФ компании платили ему за выступления.
На выборах в Армении лидирует правящая партия
На выборах в Армении лидирует правящая партия
2 апреля в Армении проходят парламентские выборы.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданское общество (Часть 6)

Если бы мне понадобилось описать гражданское общество Беларуси в лицах, я бы начал с Валентина Акудовича и Светланы Алексиевич.