Вторник 26 мая 2020 года | 09:04
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе

05.04.2020  |  Общество   |  Юрый Дракахруст, Радыё "Свабода",  
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе

У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?

Радыё "Свабода" распытвае пра тое вядомых інтэлектуалаў.

Чытайце адказы філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Гутарыў — журналіст Юрый Дракахруст.

— Беларусь — адна з нешматлікіх краін у свеце, якая не прыняла жорсткіх мер супраць пандэміі: не зачыніла межы, не закрыла школы і ВНУ, кіраўнік дзяржавы кажа, што пандэмія — гэта "псіхоз", маўляў, на трактары ніякі каронавірус не страшны, краіна адзіная ў Еўропе працягвае футбольны чэмпіянат. Падобнай жа рыторыкай карыстаецца і прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару. З кіраўнікоў іншых больш-менш вядомых краін — здаецца, ніхто. Як вы ацэньваеце імавернасць таго, што Лукашэнка ўсё ж мае рацыю ў сваёй амаль ні на каго не падобнай палітыцы адносна пандэміі?

— Тут адразу некалькі розных пытанняў. Вядома, што кіраўнік дзяржавы — чалавек невялікай культуры, без густу і шляхетнасці, часткова наўмысна, часткова натуральна, ён прамаўляе зусім не дыпламатычныя і не акадэмічныя рэчы. Гаворыць, як "бог на душу пакладзе". Відаць, гэта яму і ягоным заўзятарам падаецца чымсьці кшталту "народнай мудрасці". Гэта рэжа слых густоўным і інтэлігентным людзям. Але яму нельга адмовіць у здаровым сэнсе і інстынктыўным адчуванні настрояў, папулісцкіх меркаванняў. І шмат у чым ягоныя "перлы" рэзануюць з гэтымі настроямі.

Але сутнасць крыецца не ў яго рыторыцы. Ён мае амаль звярынае адчуванне моманту. Ад самага пачатку ён зразумеў, што калі прыме хоць нейкія захады, за іх яму і адказваць давядзецца. Карантын, зачыненыя межы, абмежаванне публічных мерапрыемстваў — гэта зусім нятанная справа. Гэтыя захады маюць высокі кошт. А хто заплаціць? Пушкін ці Лукашэнка? Ён не хоча плаціць за прынятыя ім рашэнні, несці за іх адказнасць. А можа, і не мае, чым плаціць, і не здольны адказваць. Таму яму карысней заняць менавіта такую пазіцыю, як цяпер.

І ён усведамляе рызыку. Паўплываць на распаўсюд віруса ён не можа. А раптам будзе выбуховы распаўсюд? Ну, хай будзе — ён тут пры чым? Гэта не ён, гэта тыя, "хто бадзяецца па вуліцах, замест таго, каб сядзець у хаце". Або проста — яно само так здарылася. Кіраўнік дзяржавы — майстра знаходзіць вінаватых і тлумачыць, што нешта адбылося, таму, што яго не слухалі — у лазню не хадзілі, не забівалі вірус гарачынёй і ў хакей не гулялі, вірус не замарозілі.

Ну а замінаць камусьці спыніць працу, перайсці на працу на адлегласці ён не будзе. Гэта іх прыватная справа, іх рашэнне, то хай самі і адказваюць, і грашыма, і стратамі.

А ці мае ён рацыю — гэта больш складанае пытанне. З пункту гледжання сваіх асабістых эканамічных і палітычных інтарэсаў — безумоўна. Тут ён вельмі прагматычны.

Іншая рэч — як ягоныя рашэнні могуць паўплываць на пашырэнне эпідэміі. Гэтага ніхто не ведае. Тут як пашанцуе. Можна ўявіць, што ў Беларусі эпідэмія будзе ў межах, сярэдніх для рэгіёну Паўночнай і Сярэдняй Еўропы, прыкладна, паміж Чэхіяй і Швецыяй. То бок, на сённяшні дзень прыкладна паміж 3330 (Чэхія) і 5000 (Швецыя) тых, хто заразіўся. Лічбы вельмі ўмоўныя і няпэўныя, бо ў розных краінах розная статыстыка, розныя нормы выканання рэкамендацый САЗ. І гэта без прагнозу эскалацыі распаўсюду. Але афіцыйна ў нас амаль у 10 разоў меней. Што не дзіўна для краіны татальнай хлусні.

Але, з іншага боку, хоць няма даверу да афіцыйных дадзеных, няма і рэальных падстаў сумнявацца. Можна забараніць чыноўнікам гаварыць праўду, можна запалохаць персанал паліклінік і шпіталёў. А ці можна прадухіліць уцечку ад сваякоў, калег захварэлых і памерлых? А такіх уцечак не было да апошніх дзён. Хацелі схаваць смерць першай ахвяры ў Віцебску, але не маглі схаваць смерць вядомага актора. І прозвішча Аляксандры Чэпік адразу ўсплыла. Ці магчыма схаваць і ўтаіць смерць соцень ахвяр? Цяжка такое сабе ўявіць. Паводле апошніх дадзеных, у Чэхіі памерлі 32 чалавекі, а ў Швецыі — 252. І тая лічба, і другая — гэта шмат. Схаваць такое нават Ярмошына не здольная.

Пытанні, пытанні! Дзе адказ? Я яго цяпер не маю.

— Многія выказваюць падазрэнні ў тым, што афіцыйныя беларускія дадзеныя пра колькасць захварэлых на каронавірус і колькасць памерлых ад яго істотна заніжаюцца. Дарэчы, у Кітаі, прынамсі напачатку, улады таксама хавалі інфармацыю аб маштабах эпідэміі і затыкалі раты дактарам, якія распавядалі пра хваробу. Але потым кітайскія ўлады прызналі і маштабы захворвання, і яго спецыфічнасць. Пры якіх умовах гэта можа адбыцца ў Беларусі? І ці адбудзецца наогул хоць пры якіх умовах?

— Часткова я ўжо пачаў адказваць на гэтае пытанне. Чакаць праўды ад таталітарных, нават аўтарытарных урадаў не варта. Чыноўнікам забаронена гаварыць праўду, медыкі запалоханыя, а калі і даюць дакладныя лічбы, яны даходзяць толькі да чыноўнікаў, якім забаронена гаварыць. Сумленных журналістаў таксама імкнуцца запалохаць, узгадаем з гэтай нагоды арышт Сацука. Але ці дзейсныя гэтыя меры?

Паводле інфармацыі са шмат якіх раёнаў, там усё ціха. Падрыхтоўка на выпадак пачатку эпідэміі вядзецца.

Павольны распаўсюд каронавіруса ў нашай краіне дае час падрыхтавацца. Адтуль, дзе захворванняў пакуль няма (прыкладам, з блізкага да Мінска Дзяржынска), адразу прыйдуць звесткі, калі там нешта здарыцца. Так, як са Смалявічаў. Дзе таксама няма агмяню, няма сваіх інфікаваных, але ў раённы шпіталь сталі прывозіць хворых з іншых мясцовасцей, пераважна з Віцебскай вобласці.

У рэжыму няма поўнага кантролю інфармацыі. Як толькі, дык адразу мы даведаемся пра шырокі распаўсюд віруса. Тут не трэба ні фэйкаў, ні канспіралогіі. Патрэбны здаровы сэнс і селекція інфармацыі.

— Цяперашняя пандэмія, на думку некаторых, спараджае суровую дылему паміж выжываннем людзей, уратаваннем іх ад хваробы і выжываннем эканомікі, якая таксама ёсць умовай выжывання людзей. Пра гэта гаворыць, прынамсі, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Дый палітыкі — прыхільнікі карантыну і локдаўну — таксама гавораць. Ці ёсць рашэнне гэтай праблемы ў агульным выглядзе, ад чаго залежыць яе рашэнне ў той ці іншай краіне?

— Увесь мой жыццёвы досвед, мой светапогляд, практыка працы з аналітыкай і логікай дазваляюць мне быць упэўненым (не верыць, а мець такую ўстаноўку і прынцып) у тым, што разумнае рашэнне заўсёды існуе. Хоць бы па метаду міні-максу.

Так — дылема сапраўдная. Я б трохі яе перафармуляваў. Уратаванне фізічнага жыцця хворых і рызыкуючых памерці ці ўратаванне ладу жыцця тых, каму наканавана выжыць пасля рэцэсіі і крызісу, выкліканых эпідэміяй. Жыццё пасля эпідэміі будзе цяжэйшым, чым да яе. Ці мы маем волю ф’ючарсна ахвяраваць часткаю дабрабыту тых, хто выжыве, дзеля ўратавання жыцця тых, каго можам уратаваць зараз? Экзістэнцыйная праблема.

Вырашэнне гэтай праблемы цісне на сумленне, у першую чаргу тых, хто прымае рашэнні, але таксама ўсіх і кожнага. Проста цяжар адказнасці розны. Ад тых, хто прымае рашэнні, патрабуецца яшчэ і розум. Трэба сціпла абмяжоўвацца і не пераацэнваць магчымасці чалавечага розуму.

Розум не здольны знаходзіць найлепшае рашэнне пры такім недахопе інфармацыі. Навука не можа так хутка, цягам некалькіх месяцаў, даследаваць уласцівасці новага віруса і сімптаматыку хваробы, якую ён выклікае. Ніводзін эканамічны эксперт не здольны зрабіць высновы і даць рэалістычны прагноз з такой колькасцю фактараў, якія немагчыма пралічыць. Штучны інтэлект мог бы дапамагчы з апрацоўкай гэтых вялікіх дадзеных, але яму патрэбная матэматычная мадэль, хаця б нацыянальнай (не замахваемся пакуль на глабальную) эканамічнай сістэмы з улікам новых фактараў, кшталту "чорнага лебедзя" — эпідэміі невядомага віруса.

Наколькі мне вядома, пакуль ніводная краіна не мае такіх матэматычных мадэлей, хоць тэарэтычна для гэтага шмат што падрыхтавана. Нават шмат Нобелеўскіх прэмій па эканоміцы (біхевіяральнай эканоміцы, у прыватнасці) за гэта выдадзена. Трэба спрагназаваць паводзіны насельніцтва, эканамічна актыўных суб’ектаў, фінансавых інстытутаў з улікам усіх новых фактараў. Але нічога гэтага няма. Дык як палітыкам і адказным інстытутам прымаць разумныя і эфектыўныя рашэнні? Ім не пазайздросціш.

Але неабходна. Таму такі роскід рашэнняў урадаў розных краін і міжнародных арганізацый.

І чым складанейшая структура ўрада ці сістэма кіравання арганізацыяй, тым менш надзеі на дакладнае і прагматычнае рашэнне. Некаторыя ўрады прымаюць цалкам панікёрскія рашэнні. Гэта тычыцца і некаторых органаў самакіравання ў Італіі.

Здаецца, каронавірус стварыў сітуацыю, якой няма аналагаў у гісторыі. Эпідэміі былі і раней, нават больш страшныя, але ніколі чалавецтва так сінхронна і супольна не рэагавала на гэтыя беды. Супольна і сінхронна, але не дамовіўшыся, не ўзгадніўшы, не ўзважыўшы свае рашэнні. Гэта падобна на рэакцыю аморфнага натоўпу. Толькі чальцамі, часткамі "натоўпу" цяпер з’яўляюцца кіраўнікі краін, урады, эксперты.

Калі чалавецтву хопіць розуму — мы атрымаем шмат урокаў з гэтай сітуацыі. А пакуль кожны ўрад, кожная краіна ратуецца і засцерагаецца, як умее. І ўмеем мы ўсе не найлепшым чынам.

— Ці не мяняе разуменне гуманнасці гэтая дылема? Ці не мяняюць разуменне гуманнасці пікавыя перагрузкі шпіталёў хворымі, недахоп неабходнага медычнага абсталявання — калі даводзіцца рабіць выбар — каго лячыць?

— Так. Мы маем велізарную гуманітарную праблему. Гэта выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе. Тут шмат рэчаў для асэнсавання філосафамі, навукоўцамі гуманітарных дысцыплін, нават тэолагамі. І тэма для доўгіх развагаў.

Я закрану толькі адзін момант — гуманістычная дылема карантыну. Татальна карантын арганізаваць немагчыма. Немагчыма зачыніць кожнага чалавека ў асабісты бокс з апаратам штучнага дыхання. Нават без усялякага апарата.

Але карантын — амаль адзіны разумны сродак засцярогі ад распаўсюду віруса і памяншэння рызыкі інфекцыі. Можа быць абвешчаны татальны карантын, а рэальна магчымы толькі лакальны.

То бок, рэальны карантын падзяляе ўсю папуляцыю, усю супольнасць, на дзве няроўныя часткі: адны хаваюцца і адгароджваюцца ад іншых. Але гэта не хворыя ад здаровых, не інфікаваныя ад тых, хто яшчэ не. Гэта проста адна частка людзей ад другой. Можна заблакаваць хворых і інфікаваных у шпіталях і адмысловых памяшканнях. Але з імі ўсё роўна застануцца медыкі, якія рызыкуюць. А дзе тыя, што ўжо падхапіў вірус, але ён яшчэ не праяўлены? Яны сярод астатніх.

Давайце зачынім неінфікаваных па хатах, каб не хадзілі на працу, вучобу, у кавярні і на танцулькі! Але хто будзе займацца жыццезабеспячэннем гэтых хатаў электрычнасцю, цяплом, вывозіць смецце?

Калі ўсіх зачыніць у хатах немагчыма, значыць, мы падзялілі ўсё насельніцтва на дзве часткі: адных, каму стварылі ўсе ўмовы, каб засцярагчыся ад заразы, і тых, кім можна рызыкаваць, каб яны забяспечвалі ўмовы жыцця першым. Карантын толькі на першы погляд выглядае гуманным. А калі падумаць, то гэта гуманнасць не для ўсіх. Гэта як дэман Максвела: дзве прасторы, у адной — высокая рызыка і шанец заразіцца вірусам, у другой — мінімізацыя рызыкі. І прапускны клапан, які рэгулюе, каго куды, адным — рызыка, другім — бяспека. А хто сядзіць за клапанам? Хто вырашае, каму куды?

Ну, ладна, медыкі, яны давалі клятву Гіпакрата. Іх месца зразумелае. А кіроўца фургона хуткай дапамогі? Ён не даваў клятвы Гіпакрату. А аператары элетрасетак? А дворнікі? А прадаўцы?

Чаму мы ратуем студэнтаў, а што з салдатамі? Як іх на карантын усіх пасадзіць?

Атрымоўваецца, што перад вірусам усе роўныя, а перад тым, хто абвяшчае карантын, адны раўнейшыя за іншых. Гэта праблема.

І трэба быць настолькі самаўпэўненым, як Трамп ці Лукашэнка, каб не пакутаваць мукамі сумлення, прымаючы такія рашэнні, і добра спаць па начах. Гэта вам не Напалеон у чумным бараку і не Чапай наперадзе на ліхім кані.

— Ужо цяпер эканамічныя эксперты фіксуюць падзенне ўсясветнай эканомікі, прагназуецца і далейшае падзенне — спрэчкі ідуць толькі наконт таго, наколькі яно будзе глыбокім. Як зменяцца вагі асноўных геапалітычных гульцоў на міжнароднай арэне: ЗША, Кітай, Еўрасаюз, Расія? Хто ўмацуецца, хто аслабее?

— Ну, выбітныя эканамічныя эксперты нешта фіксуюць, што я магу тут дадаць ці крытыкаваць. Хоць іх высновы відавочныя нават не вельмі дасведчаным назіральнікам. Не ведаю, можа, выбітныя эксперты ўжо гэта сказалі, але я не магу за ўсімі выказваннямі сачыць. Я пра адмену кантролю за эмісіяй тых трыльёнаў, якія плануецца выдаткаваць на барацьбу з эпідэміяй, на кампенсацыю стратаў розных эканамічных суб’ектаў і на ліквідацыю наступстваў пандэміі.

Можа, хтосьці і змадэляваў, ува што гэта выльецца. З якой хуткасцю будуць прадукавацца гэтыя трыльёны друкаркай? Якой будзе грашовая маса пад канец крызісу? Як яе потым нармалізаваць? Якія валюты найбольш пацерпяць ад гэтага інфляцыйнага галопу? Напэўна ж, еўра і долар, у першую чаргу.

Што будзе з канкурэнтаздольнасцю слабых эканомік на фоне інфляцыі валют моцных эканомік?

Гэтая "шчодрасць" Бруселя і Вашынгтона дорага абыдзецца ўсім іншым. Нават Кітаю, але ён застанецца галоўным канкурэнтам і глабальным гульцом. Расія, здаецца, ужо па-за гульнёй. Гэта не прагноз. Я не раблю прагнозаў. Гэта так, развага, не болей.

— Як пандэмія ўжо мяняе і яшчэ памяняе свет у сэнсе інтэлектуальнай моды? Якія ідэалогіі, вераванні набудуць большую папулярнасць, як свет сам сабе будзе тлумачыць, што з ім адбываецца?

— Тут таксама шмат аспектаў і разваротаў. Прафесар Гапава выказала і без яе вядомы лозунг: "Больш сацыалізму". Я не прыхільнік сацыялізму, нават наадварот. Але тут мая прыхільнасць мала на што ўплывае. Тэндэнцыя "больш сацыялізму", калі не стане дамінуючай, дык можа вельмі ўзмацніцца.

Яна ўзмацніцца максімай: "Найперш бяспека, а потым свабода". Падчас эканамічнага крызісу 1920-1930-х гадоў персанажы "Трохграшовай оперы" Брэхта спявалі іншую максіму: "Спачатку — хлеб, а мараль — потым". Але тады свет быў бедны і галодны. Цяпер шмат што змянілася. Хлеба, напэўна, хопіць. Але каштоўнасць бяспекі будзе вышэйшая за каштоўнасць свабоды.

Наўрад ці гэтая тэндэнцыя будзе заканадаўча замацаваная ў краінах сталай дэмакратыі. Надзвычайныя меры будуць адмененыя, але закон законам, а звычка застанецца. Свабода сходаў застанецца дэклараванай, але пад пільным наглядам. А што будзе ў Венгрыі? Пра Беларусь маўчу.

Спадзяюся, што пабольшанне сацыялізму не закране ўсе галіны і сферы жыцця і дзейнасці, толькі некаторыя.

Скажу болей. Сацыялістычныя прынцыпы ў галіне аховы здароўя і барацьбе з масавымі эпідэміямі могуць падавацца больш практычнымі. Гэта тычыцца мабілізацыйных рэсурсаў і магчымасцей падчас надзвычайнага становішча. Таннасць дзяржаўнай медыцыны робіць яе больш прыстасаванай да хуткага расшырэння койка-месцаў. Яшчэ некаторыя аспекты дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя выглядаюць як яе перавагі. Дысцыпліна, шырокі прафілактычны ахоп насельніцтва, незалежнасць дзеянняў медыкаў ад правоў пацыентаў, шмат што яшчэ.

І гэта не заўсёды ўяўныя прапагандысцкія перавагі, тут ёсць рацыянальнае зерне. Таму перагляд прынцыпаў пабудовы сістэмы аховы здароўя абавязкова будзе. Прыватная медыцына мае свае перавагі, але яны тычацца складаных і рэдкіх захворванняў, а не масавых, сезонных і эпідэмій.

Але баюся, што і прафесар Гапава можа быць расчараванай. Шмат якія недарэчнасці ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса вынікаюць з папулізму, з залежнасці рашэнняў урадаў ад настрояў публікі, ад панічных выбухаў, ад прагі да простых рашэнняў.

Менавіта папулізм стаўся прычынай нерацыянальных рашэнняў у некаторых краінах. І ёсць небяспека, што і выхад з крызісу таксама будзе пад уплывам менавіта папулізму, а не сацыялізму.

Прадухіліць узмацненне папулізму здольная толькі супольнасць інтэлектуалаў і рэфлексіўнасць дбайных палітыкаў. Але інтэлекту і рэфлексіўнасці саміх па сабе замала. Патрэбная воля. Не толькі палітычная воля, але і воля да ісціны, ці мужнасць розуму. І менавіта гэтых якасцей цяпер не хапае інтэлектуальным элітам. А без інтэлектуальных эліт і палітыкі пазбаўляюцца, калі не волі, як такой, то ўпэўненасці ў сваіх рашэннях. Упэўненасць у сваіх здольнасцях прымаць рашэнні і выконваць іх — ёсць паўфабрыкат волі. Толькі ўзаемадзеянне палітычных эліт з інтэлектуальнымі забяспечвае ўпэўненасць і спрыяе праяўленню волі.

— Ці не кідае каронавірус свет у новы таталітарызм? Прычым самі грамадствы, урады, у тым ліку і ў самых дэмакратычных краінах, усталёўваюць шмат дзе такія абмежаванні свабоды, якія раней былі ўласцівыя хіба Паўночнай Карэі. Дзяржава — закрый, дзяржава — абмяжуй, дзяржава — забарані — сёння гэта не мара купкі экстрэмістаў, а запыт грамадства. Юваль Харары прагназуе ўмацаванне кантролю дзяржавы над людзьмі. Калі некалі пандэмія скончыцца, ці не застануцца ўсе гэтыя абмежаванні і ўмацаваны кантроль? Пройдзе пандэмія і ўсё вернецца на колы свае? Ці не вернецца? Ці можна зараз сказаць, чым свет пасля пандэміі будзе непадобны на свет да яе?

— Да выказванняў Юваля Харары я стаўлюся з вялікім скепсісам, але не магу іх ігнараваць. Не ён адзін так выказваецца. І не кожны, хто гэта гаворыць, насамрэч так думае. Адна з галоўных місій інтэлектуала — папярэджваць пра пагрозу і небяспекі. Нават калі пагроза не мае высокай імавернасці, місія інтэлектуала вымушае яго перабольшваць гэтую імавернасць. Таму шмат адказных і дбайных інтэлектуалаў так і робіць. Тым больш, што гэта небеспадстаўна. Зноў узгадаем прыклад Орбана і Венгрыі. Прыслухаемся да крытыкі Трампа, як левай, так і правай.

Дэмакратыя, правы і свабоды не гарантаваныя нам ні развіццём асветы, ні інфармацыйным светам, ні гісторыяй. Правы чалавека хоць і лічацца натуральнымі, уласцівымі чалавеку ад прыроды, але яны забяспечаныя толькі штодзённым клопатам грамадзян пра іх. Надзвычайныя меры губляюць сэнс з нармалізацыяй ладу жыцця самі па сабе, губляюць ідэальны і прагматычны сэнс.

Але яны не губляюць сэнсу для тых, хто прагне большай улады, славы, багацця. Тыя, хто прагне дыктатуры, былі, ёсць і будуць пры самай развітай дэмакратыі. Але не трэба даваць ім волі, не трэба дазваляць. Толькі штодзённы клопат грамадзянскай супольнасці па абароне правоў кожнага члена супольнасці гарантуе нас ад дыктатуры і таталітарызму.

Свабода толькі здабываецца і толькі супольнымі высілкамі. І здабываецца не раз і назаўсёды. А кожны дзень наноў. Амаль як у земляробстве. Культурныя расліны культывуюцца, растуць пад пільным наглядам гаспадара, паліваюцца не толькі вадою, але і чалавечым потам. Калі спыніць клопат хоць на нейкі час, культурныя расліны гінуць пад ціскам пустазелля. Гэта пустазелле дыктатуры расце само, а свабода і правы культывуюцца грамадзянамі. На жаль, іншых гарантый я не ведаю.

— І Харары, і Алексіевіч спадзяюцца на адраджэнне чалавечай і міждзяржаўнай салідарнасці. А вы? Ці не наступае час маралі "кожны за сябе" — дзяржава, сацыяльная група, чалавек?

— Харары — папулярызатар пазітывізму, Алексіевіч — паэт. Так, своеасаблівы, але паэт, пясняр пэўных каштоўнасцей. Ім уласціва спадзявацца.

Я — філосаф. Прычым філосаф метадалагічнай школы. Часам, па-за сфераю свайго адмысловага інтарэсу і адказнасці, я таксама магу выказаць некаторыя спадзяванні і надзеі, нічога паэтычнага і рамантычнага я не цураюся.

Але беспадстаўных спадзяванняў не маю.

Чалавецтва не мае той салідарнасці, якую можа адрадзіць. Пакуль чалавецтва яшчэ не выпрацавала, не стварыла такой салідарнасці. Есць спарадычныя праявы і гістарычныя прэцэдэнты. Рамантыкі бачаць у іх салідарнасць, я бачу хутчэй часовыя хаўрусы. Ужо і гэта някепска. Адзін часовы хаўрус, другі, пяты, дзясяты — і мы, можа быць, навучымся салідарнасці. Мы ж, чалавецтва, спынілі нацызм! Хоць і дазволілі Халакост. Мы, цывілізаванае чалавецтва, пазбеглі ядзернай вайны, трымаем пагрозу яе пад кантролем! Але мы не здольныя скаардынаваць высілкі супраць кліматычнай пагрозы. Мы спынілі камунізм з яго ўсясветнай рэвалюцыяй і абагульненнем усяго, што маем. Але не пазбавіліся індывідуальнага і карпаратыўнага эгаізму. Мы любім сябе гуманнымі, салідарнымі, дапамагаючымі ўсім, каму патрэбная дапамога ад хваробы, голаду, гвалту. Але яшчэ больш мы любім сябе ў гэтай ролі, таму хутчэй робім выгляд, што дапамагаем, што мы гуманныя і салідарныя, чым з’яўляемся такімі.

Мы, чалавецтва ў цэлым, рухаемся ў гэтым кірунку. Мне гэты кірунак падабаецца. Але мы часта збочваем і адхіляемся ад маршруту.

Чалавецтва і яго тэхнасфера цалкам змянілі прыроду на планеце. Будзем працягваць яе мяняць, толькі трохі асцярожней, каб не палохаць Грэту і не пазбавіць яе дзяцінства.

Але ўжо надышоў час пераключыцца з прыроды на самога чалавека, пачаць мяняць сябе. Выпрацоўваць тую салідарнасць, якой прагнем, рабіць сябе вартымі салідарнасці і здольнымі да яе. Тут работы — непачаты край.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Другие новости раздела «Общество»

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
Уладзімір Мацкевіч: Мы маем велізарны выклік гуманізму і гуманнасці ў іх сучасным выглядзе
У чым палягае антрапалагічны сэнс пандэміі каронавіруса, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Оксана Шелест: При переписи населения допущено столько ошибок, что есть сомнения в ее результатах
Население Беларуси сокращается, в Минске — растет. Таковы первые главные итоги переписи, прошедшей в октябре 2019 года.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Владимир Мацкевич: Русский образ мыслей — это подданство, а беларусский образ мысли — гражданский
Окровавленные руки русского империализма — сильный символ. Талантливый перформанс.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.1
Мне часто приходилось слышать в разных ситуациях высказывание: "Я представляю здесь гражданское общество Беларуси/Х-ландии". И меня всегда коробило это высказывание.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 8
Беларусские политики не знают беларусского общества, не знают своей страны. И не хотят знать.
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 7
Нет ничего практичнее хорошей теории.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.