BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нямецкія эксперты задаволеныя ўзроўнем беларускіх НДА

11.12.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Нямецкія эксперты задаволеныя ўзроўнем беларускіх НДА
by.odb-office.eu
У 2018 годзе чакаюцца новыя сумесныя праекты беларускіх і нямецкіх некамерцыйных арганізацый.

9 – 10 снежня ў Мінску праходзіў Беларуска-нямецкі форум “Сase Exchange Weekend”, падчас якога прадстаўнікі  нямецкіх і беларускіх грамадскіх арганізацый наладжвалі кантакты і абменьваліся досведам у галінах рэгіянальнага супрацоўніцтва, нефармальнай адукацыі і моладзевай палітыкі, правой чалавека, сацыяльнай інклюзіі, аховы навакольнага асяроддзя, культуры.

На адкрыцці форума амбасадар Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар адзначыў, што традыцыя беларуска-нямецкага супрацоўніцтва зарадзілася яшчэ ў рамках чарнобыльскай дапамогі соцень нямецкіх арганізацый беларускім партнёрам. Але цяперашнія праекты ўжо выходзяць за рамкі чарнобыльскага супрацоўніцтва.

Словы амбасадара пацвердзіла прысутнасць 13 удзельнікаў форума з Германіі, якія працуюць у самых розных сферах: ад экалогіі да правоў чалавека.

– Мы атрымалі больш за 500 заявак на ўдзел у форуме, але змаглі запрасіць толькі каля 200 чалавек, – распавяла прадстаўніца арганізацыі ОДБ Брусель Алёна Ліс.

Па яе словах, форум – заключнае мерапрыемства праекта “Рэсурснага цэнтра НКА”, які ўключаў у сябе трэнінгі, семінары з удзелам прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных органаў, а таксама падчас якога быў запушчаны франдрайзінг для беларускіх некамерцыйных арганізацый, каб яны маглі самі шукаць рэсурсы і валанцёраў для рэалізацыі сваіх праектаў.

Большасць прадстаўнікоў нямецкіх грамадскіх арганізацый прыехала на форум у спадзяванні знайсці партнёраў і ацаніць магчымасці для супрацоўніцтва з беларускімі НДА. Але некаторыя госці ўжо маюць досыць сталы досвед такога партнёрства, як, напрыклад, спецыяліст у галіне прафесійнай рэабілітацыі з Берліна Беньямін Браўн. Ён прадстаўляе арганізацыю Stephanus-Werkstätten (“Майстэрні Штэфана”), а таксама з'яўляецца праектным каардынатарам па працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў арганізацыі “Аказанне фінансавай дапамогі пацярпелым ад радыяцыі беларускім дзецям у Евангелічнай свабоднай царкве Берлін-Кёпенік”. Гэтая ўстанова працуе з прадстаўнікамі розных узроставых груп у Беларусі, якія маюць абмежаваныя магчымасці, займаецца перадачай ноу-хау па распрацоўцы і развіцці паслуг у працы з людзьмі з інваліднасцю. Сярод відаў дзейнасці арганізацыі – распрацоўка праграмы бесперапыннай адукацыі для сферы спецыяльнай адукацыі і для навучання сацыяльных работнікаў, новыя формы працаўладкавання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі на агульным рынку працы, распрацоўка лёгкай мовы для людзей з кагнітыўнымі абмежаваннямі. Цікавасць Беньяміна ў Беларусі – стварэнне і забеспячэнне стабільнасці паслуг для роўнага ўдзелу людзей з інваліднасцю ва ўсіх сферах жыцця.

– Мы ўжо 15 год супрацоўнічаем з рознымі беларускімі арганізацыямі, у прыватнасці з “Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Пакуль мы абмяркоўваем патрэбы, якія ёсць у Беларусі, вырашаем, якія нямецкія структуры можна запрашаць і якія падыходы прымяняць для вырашэння гэтых праблем. Таксама мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб прыцягваць адукацыйныя структуры для таго, каб распрацаваны досвед прымяняўся на базе ўніверсітэтаў, – распавёў Беньямін Браўн.

Нацыянальны сакратар федэральнай асацыяцыі “Нямецкая моладзь у Еўропе” Роберт Вернэр паведаміў, што яго арганізацыя заахвочвае культурную дзейнасць маладых імігрантаў.

– Мы супрацоўнічаем з моладзевым аб’яднаннем РАДА. Цягам многіх гадоў мы рэалізуем сумесную праграму абмену практыкантамі, якая прадастаўляе магчымасць беларускім спецыялістам прайсці ад аднаго да трох месяцаў практыкі ў Германіі і нямецкім спецыялістам – у Беларусі. Апроч таго ў нас існуюць мерапрыемствы па моладзевым абмене. Таксама мы запрашаем трэнераў і выступоўцаў з Беларусі, адзін з яскравых прыкладаў – Святлана Бень з гурта “Срэбнае вяселле”, якая праводзіць практычныя семінары на нашых традыцыйных зімовых імпрэзах.

Падчас Беларуска-нямецкага форуму “Сase Exchange Weekend” эксперты мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца бліжэй, але і папрацаваць у асобных секцыях, падзяліцца найбольш паспяховымі кейсамі з практыкі беларускіх і нямецкіх НКА. Таксама на форуме адбыліся прэзентацыі магчымасцяў нямецкіх праграм для Беларусі. Беларускія ўдзельнікі пазнаёміліся з магчымасцямі Гётэ-інстытута ў Мінску, Праграмы падтрымкі, а таксама спецыяльнай праграмы МЗС Германіі для краін Усходняга партнёрства і Расіі па падтрымцы грамадзянскай супольнасці, Асацыяцыі народных універсітэтаў і іншых.

– Казаць аб колькасці новых праектаў, якія ўзніклі дзякуючы форуму, можна будзе толькі ў новым годзе, бо 15 снежня завяршаецца падача канцэптных праектаў па праграме МЗС Германіі, і пасля гэтага будуць прымаць рашэнні, – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Алёна Ліс. – Для большасці нямецкіх экспертаў Беларусь – новая краіна, і яны былі вельмі ўсцешаны ўзроўнем падрыхтоўкі беларускіх НДА.

Арганізатарамі форуму выступілі некамерцыйная арганізацыя ОДБ Брусель, праваабарончая ўстанова “Human Constanta” і нямецкая кансалтынгавая арганізацыя КоопФорум Інтэрнацыяналь (Германія). Партнёры форуму – "Цэнтр экалагічных рашэнняў", Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, каледж Ліберал артс у Беларусі “ECLAB”, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. Форум адбыўся ў рамках праграмы “Рэсурсны цэнтр НКА” пры падтрымцы МЗС Германіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео