BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грошы інвалідаў забіраюць чыноўнікі? (Відэа)

10.11.2017 Belsat.eu
Грошы інвалідаў забіраюць чыноўнікі? (Відэа)
Праграма "Людскія справы" на "Белсаце" рыхтавалася з траўня — хацелі зрабіць рэпартаж з урачыстага адкрыцця ўнікальнай экасцяжыны ў Валожынскiм раёне для iнвалiдаў-вазочнікаў.

А атрымалася, што журналісты праінспектавалі працу арганізацый, якія мусяць апекавацца інвалідамі, ды знайшлі цікавыя моманты ў рэалізацыі іх праектаў.

Праект "Валожын без бар’ераў" накіраваны на стварэнне дасяжнага для людзей з інваліднасцю асяроддзя ў Валожынскім раёне. Менавіта на гэта Еўрасаюз выдзеліў грант на 1 млн. еўра. Рэалізуюць праект Валожынскі райвыканкам, Фонд "Інтэракцыя", Беларускае таварыства інвалідаў, Грамадскае аб’яднанне "Адпачынак у вёсцы".

Паводле праекта, у Налібоцкай пушчы мусіць з’явіцца экасцяжына для людзей з інваліднасцю, у самім Валожыне — хостэл і турыстычны інфармацыйны цэнтр. Апроч гэтага, у Валожынскім раёне мусяць зрабіць дасяжнымі да 30 грамадскіх аб’ектаў. 20 з іх да канца гэтага года.

"Ну зараз там перарабляюць, — распавядае па тэлефоне наш суразмоўца, прадстаўнік мясцовай супольнасці інвалідаў-вазочнікаў. — Там нязручнасці былі ў тым, што вазочніку немагчыма было ехаць па гэтай сцяжыне, няправільна былі зроблены пандусы. Лаўкі пабудавалі без спінак — як, напрыклад, інваліду з ДЦП сесці на гэтую лаўку?"

Менеджарка праектаў Фонда "Інтэракцыя" Ірына Іванова кажа, што экасцяжына — праект цалкам новы для Беларусі, які, да таго ж, рэалізуецца ў заказніку, дзе нельга ўжываць звыклыя матэрыялы і тэхналогіі — таму ў падрадчыка і будаўнікоў часцяком проста не хапае кампетэнцый.

У той жа час у Мінску

Да нас трапіў дакумент унутранай справаздачнасці Беларускага таварыства інвалідаў (БелТІ), згодна з якім на першым паверсе аднаго з жылых дамоў на вуліцы Нёманскай мусіў з’явіцца рэабілітацыйны цэнтр для людзей з інваліднасцю. Аднак на першым паверсе дома — гандлёвыя плошчы ды салоны.

"Нашыя інваліды маглі б тут лячыцца, дзеці з ДЦП, іншыя дзеці, быў ужо праект рэабілітацыйнага цэнтра", — абураецца старшыня Мінскай гарадской арганізацыі хворых на рассеяны склероз "Геном надзея" Аляксей Карчэўскі.

Старшыня Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка кажа, што гэта інвестар вырашыў аддаць БелТІ памяшканні не на першым, а на другім паверсе будынку — а БелТІ было вымушанае пагадзіцца. Медычнай жа рэабілітацыяй БелТІ наагул ніколі не займалася, гаворка ішла пра рэабілітацыю творчую. На другім паверсе ў "Інвацэнтры" цяпер — выстава карцін.

Былая галоўная бухгалтарка БелТІ распавяла нам пра шматлікія фінансавыя парушэнні ў арганізацыі, з якімі яна не магла пагадзіцца і таму звольнілася.

Усё гэта мы абмяркоўваем у студыі "Людскіх справаў" разам з гасцьмі Ірынай Івановай, менеджаркай праектаў Фонда "Інтэракцыя", і Алёнай Зуйковай, аналітыкам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Глядзіце выпуск праграмы "Людскія справы" цалкам на сайце тэлеканала "Белсат".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео