BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пераможца Гедройца-2017 — Зміцер Бартосік. Відэазапіс анлан-трансляцыі

31.10.2017 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Пераможца Гедройца-2017 — Зміцер Бартосік. Відэазапіс анлан-трансляцыі
Фота: svaboda.org
31 кастрычніка абвясцілі новага пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Уладальнікам узнагароды стаў Зміцер Бартосік, аўтар кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы".

Другое месца прысуджана Людміле Рублеўскай, аўтарке кнігі "Дагератып", трэцяе — Адаму Глобусу з кнігай "Зваротная перспектыва".

Нагадаем, што ў шорт-ліст Гедройца-2017 патрапілі 7 кніг:

  • "Быў у пана верабейка гаварушчы" — Змітра Бартосіка;
  • "Ноч цмока" — Валера Гапеева;
  • "Зваротная перспектыва" — Адама Глобуса;
  • "Радзіва "Прудок". Дзённік" — Андруся Горвата;
  • "Падарожжа на край ложка" — Сяргея Календы;
  • "Дагератып" — Людмілы Рублеўскай;
  • "Апоўначы на сіялімскім мосце" — Аляксея Талстова.

Напярэдадні Blog Tv Trixter і кнігарня "ЛогвінаЎ" зладзілі сустрэчы з намінантамі:

  • Падчас першай сустрэчы, 11 кастрычніка, у межах праграмы "Віно са спецыямі: імбір" адбылося спатканне з Адамам Глобусам і яго "Зваротнай перспектывай", а таксама з Людмілай Рублеўскай і яе "Дагератыпам":
  • Падчас другой сустрэчы, 16 кастрычніка, у праграме "Віно са спецыямі: гваздзіка" адбылося знаёмства з Сяргеям Календай і яго "Падарожжам на край ложка", а таксама з Андрусём Горватам і яго кнігай "Радзіва Прудок" (на жаль, Андрусь адсутнічаў у краіне, таму яго прадставіў выдавец Іван Кобзік):
  • Падчас трэцяй сустрэчы, 25 кастрычніка, у праграме "Віно са спецыямі: цынамон" адбылося спатканне са Змітром Бартосікам, Валерам Гапеевым, Аляксеем Талстовым ды з іх творамі.

Глядзіце відэазапіс анлайн-трансляцыі цырымоніі ад Радыё "Свабода":

У журы прэміі сёлета увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Яна даецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе. Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме; другое — творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісменнікаў на выспе Готланд у Швэцыі; пераможца прэміі — чэк на 5000 еўра.

Папярэднія пераможцы прэміі:

  • Павал Касцюкевіч — з кнігай "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (2012);
  • Уладзімір Някляеў — з кнігай "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" (2013);
  • Ігар Бабкоў — з кнігай "Хвілінка: Тры гісторыі" (2014);
  • Віктар Казько — з кнігай "Час збіраць косці" (2015);
  • Макс Шчур — з кнігай "Завяршыць гештальт" (2016).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео