"Добры чалавек у нашым свеце — гэта вельмі вялікая каштоўнасць"
16.10.2017 |Общество| Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi»,
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
10 год таму ў Мінску з’явіўся Падворак, і гэтая падзея згуртавала вакол сябе яго насельнікаў — філосафаў, метадолагаў, сацыёлагаў і іншых беларускіх інтэлектуалаў.
Падворак стаў нечым значна большым, чым месца для сустрэч, клуб для дыскусій... За 10 год у Доміка ў прыватным сектары Мінска з’явіўся не толькі другі паверх, а і тое, што з упэўненасцю можна назваць душой. Менавіта таму яго найменне, як імя жывой істоты, патрабуе вялікай літары.
— У дзясяты раз мы збіраемся ў гэтым Доміку, які калісьці пабудаваў адзін добры чалавек. Калі мы набывалі Домік, у адным з пакояў застаўся вісець бел-чырвона-белы сцяг папярэдняга гаспадара, — узгадаў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
З 2007 года на Падворку пабывала вялікая колькасць розных людзей — дыпламатаў, паслоў, святароў самых розных канфесій, кіраўнікі палітычных партый...
— Наш Домік і Падворак — гэта не сцены. Гэта некалькі дзясяткаў добрых людзей. А добры чалавек у нашым свеце — гэта вельмі вялікая каштоўнасць.
Каардынатарка Лятучага ўніверсітэтаТаццяна Вадалажская распавяла, што да з’яўлення Доміка давялося змяніць шмат месцаў. Пасля пераездаў, якія не заўсёды адбываліся паводле ўласнай волі, захацелася, нарэшце, пэўнай незалежнасці. Праўда, тады ніхто не думаў набываць дом у прыватным сектары, але калі прыйшлі яго паглядзець і ўбачылі ў адным з пакояў той самы бел-чырвона-белы сцяг, зразумелі: гэта лёс.
— Адпачатку мы думалі, што Падворак павінен стаць незалежнай прасторай, дзе можна ладзіць розныя сустрэчы. Тут шмат чаго адбывалася, адсюль пайшло мноства ідэй і праектаў, бо ў Падворка і тых, хто тут збіраецца, дэвіз — "Думаць Беларусь".
Насельнікі Падворка прызнаюцца, што існаванне тут можна параўнаць з неверагодным 10-гадовым "квэстам" ніяк не мог адбыцца сам па сабе, без чароўных сіл — добрых і злых, спрыяльных і шкодных, якія вытыркаюць свае насы з розных куткоў Доміка, а таксама нашай краіны. Таму юбілей вырашылі адзначыць "Балем чараватых карузлікаў", тым больш, што святкаванне выпала на пятніцу 13-га. З гэтай прычыны сярод удзельнікаў балю зусім не дзіўна было пабачыць саму каралеву карузлікаў — чараўніцу Восень, мудрага чараўніка і шмат іншых цікавых персанажаў...
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.