BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Колас: Попыт на беларускамоўныя паслугі будзе ўзрастаць

09.10.2017 Яўгенія Бурштын
Павел Колас: Попыт на беларускамоўныя паслугі будзе ўзрастаць
Павел Колас. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Сэрвіс для беларускамоўных: нарэшце, замаўляючы тавары і паслугі, можна не пераходзіць на “нормальный язык” і не баяцца непаразуменняў.

Менш за месяц таму ў сеціве пачаў працаваць каталог беларускамоўных бізнесаў, паслуг і месцаў СВАЕ. Рэсурс, нягледзячы на пакуль што кароткі час існавання, набірае ўсё большую папулярнасць як у вытворцаў тававраў і паслуг, так і ў спажыўцоў. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пагутарыла з заснавальнікам каталога Паўлам Коласам і даведалася, якія перспектывы ў бізнеса па-беларуску ў краіне, дзе мовай тытульнай нацыі карыстаецца менш за чвэрць насельніцтва.

Шлях самога Паўла да роднай мовы можна назваць выключэннем: усё пачалося з сям’і, дзе ў пэўны час пачалі размаўляць па-беларуску. Працуючы праграмістам у невялікай уласнай IT-кампаніі і ствараючы сайты для інтэрнэт-крам, Павел не адзін год выношваў ідэю заснавання рэсурса, дзе былі б сабраныя ўсе бізнес-прапановы для беларускамоўных. Прызнаецца – была ў гэтым і асабістая патрэба.

– Вельмі прыемна, калі ты прыходзіш куды-небудзь, а там табе могуць адказаць па-беларуску. Проста хочацца арганізаваць для сябе маленькую камфортную прастору.

Павел – не вынаходнік у гэтым рэчышчы, дагэтуль нешта падобнае рабілі на сайце курсаў “Мова Нанова”, праўда, апошнім часам інфармацыя там не абнаўляецца. Таксама пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны працуе сайт nabyvaj.by, дзе можна пазнаёміцца з некаторымі практыкамі ўжывання беларускай мовы ў спажывецкіх таварах, а таксама пакінуць заяўку на атрыманне прафесійнага перакладу матэрыялаў бізнесу на беларускую мову. Далей, мяркуе суразмоўца, у svaje.by яшчэ будуць з’яўляцца канкурэнты. Але гэта канкурэнцыя ў добрым сэнсе слова.

Заснавальнік бізнес-каталога не лічыць, што, збіраючы асобна паслугі для беларускамоўных, сайт узмацняе адчуванне “беларускамоўнага гета”.

– Я лічу, што “гета” – гэта тое, дзе ёсць мы цяпер, і горш ужо не будзе, – перакананы ён. 

Ці перастае бізнес баяцца беларускай мовы? Па словах Паўла, ён ніколі яе не баяўся, бо ідзе за попытам. Многія сэрвісы, стваральнікі якіх прыязна ставяцца да беларускай мовы, не спяшаюцца беларусізавацца толькі таму, што большасць іх спажыўцоў рускамоўныя. Аднак апошнім часам людзі сталі ствараць попыт на беларускае, які, упэўнены суразмоўца, будзе толькі ўзрастаць.

Першапачатковае напаўненне каталога прадстаўнікі каманды сайта (а гэта ўсяго некалькі чалавек) рабілі самастойна. Цяпер жа прапановы з’яўляюцца самі, і каталог напаўняецца бізнесамі, не вядомымі нават стваральнікам рэсурса. Многія з іх, дарэчы, досыць экзатычныя.

– Напрыклад, ёсць сэрвіс па арганізацыі сустрэчы з радзільні. Ці фірма па ўсталяванні вокнаў. Ёсць і беларускамоўны грузаперавозчык, і бізнес па ацэнцы нерухомасці, – пералічвае Павел.

Цяпер у каталогу svaje.by каля 70 бізнес-прапаноў, і яшчэ з дзясятак пакуль чакаюць публікавання. Вельмі шмат прапаноў правядзення экскурсій. А вось, напрыклад, кавярняў і аўтасэрвісаў не хапае. Павел быў бы рады з’яўленню беларускамоўнай службы таксі, але разумее, што пакуль яна не зможа канкураваць з іншымі перавозчыкамі. Што да рэгіёнаў, то найбольш актыўна ў каталог дадаюцца Мінск, Гродна, Брэст, Магілёў. А вось ад Віцебску і Гомеля – самых русіфікаваных абласных цэнтраў – пакуль няма заявак. Зрэшты, любы ахвотны можа іх прапанаваць.

– З месцаў, якія мяне здзівілі, магу назваць беларускамоўны піўны бар, які знаходзіцца ў Астраўцы, – зазначае Павел.

Калі вы – уласнік бізнесу і хочаце дадаць сваю прапанову на сайт, трэба запоўніць анкету і чакаць званка. Калі вы зможаце падтрымаць размову па-беларуску, ваша заяўка будзе задаволена і з’явіцца ў каталогу. Калі не – вам адмовяць. Падыход досыць жорсткі.

– Чаму гэта мусіць быць інакш? – здзіўляецца Павел. – Калі чалавек шчыра імкнецца падтрымаць беларускую мову, то хаця б некалькі словаў ён можа вывучыць. Бо каталогаў для рускамоўнай публікі ў Беларусі хапае, а для беларускамоўных – не.

Зрэшты, не ўсё так строга: калі, напрыклад, у кавярні ёсць хаця б адзін супрацоўнік, здольны абслугоўваць наведвальнікаў па-беларуску, – установу дададуць у каталог з пазнакай “часткова на беларускай мове”.

Калі якасць валодання беларускай мовай стваральнікі каталога адсочваюць, то якасць тавараў і паслуг яны, часцей за ўсё, праверыць не могуць. Для гэтага на сайце існуе сістэма водгукаў, дзе карыстальнік можа пакінуць шчыры каментар адносна таго ці іншага тавара ці паслугі. Што важна – водгук не можа быць ананімны і адміністратары сайта могуць звязацца з тым, хто яго пакінуў. Праўда, за месяц існавання каталога не з’явілася ніводнага адмоўнага водгука.

Павел прызнаецца, што мае шэраг ідэй для развіцця свайго праекта: і стварэнне праграмы лаяльнасці для спажыўцоў розных бізнесаў, і здымкі відэа-кантэнту, і, урэшце, пераўтварэнне самога каталога ў бізнес. Але пакуль што гэта – планы на будучыню. Праўда, гледзячы на шпаркі і ўпэўнены старт ініцыятывы, гэтая будучыня можа наступіць досыць хутка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео