BE RU EN
rss facebook twitter

“Хочацца ўкленчыць і перахрысціцца”: у Мінску адкрылі выставу, прысвечаную рэпрэсаваным пісьменнікам

05.10.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
“Хочацца ўкленчыць і перахрысціцца”: у Мінску адкрылі выставу, прысвечаную рэпрэсаваным пісьменнікам
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Янка Купала скрозь краты глядзіць наўпрост у вочы. Гэты выгляд закратаванага Песняра агаломшвае і пакрывае ўсё цела дробнымі дрыжыкамі.

Крыху адводзіш вочы і ў крывава-чырвоным водбліску бачыш цэлую пляяду ўкрыжаваных партрэтаў расстраляных у тую самую “чорную ноч”, якія таксама глядзяць наўпрост у вочы (а здаецца – у самае сэрца). Яны дабіваюць цябе.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Гэта не кашмарны сон, а дэкарацыі выставы “Страчаныя абліччы”, прысвечанай рэпрэсаваным беларускім літаратарам, якая адкрылася ўчора ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. І гэта, бадай, самая моцная экспазіцыя, якую бачыў Мінск (калі не ўся Беларусь) за апошнія гады. Бо яна вяртае з небыцця імёны, якія дзесяцігоддзямі намагаліся сцерці з беларускай нацыянальнай памяці. Бадай, упершыню на дзяржаўным узроўні тэма рэпрэсій загучала так магутна.

Праект-мемарыял “Страчаныя абліччы” – вынік супрацоўніцтва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, а таксама Беларускага музея Івана Луцкевіча ў Вільні. На выставе сабраныя ўнікальныя экспанаты. Сярод артэфактаў – асабістыя рэчы рэпрэсаваных пісьменнікаў, а таксама прадметы, знойдзеныя падчас раскопак у Курапатах.


Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

На адкрыццё выставы прыйшлі сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік, унучка Сяргея Знаёмага Таццяна Навасельская, пляменніца Алеся Дудара Лідзія Малініна. Таксама на адкрыцці прысутнічала падчарка Браніслава Тарашкевіча і ўнучатая пляменніца рэдактара “Нашай Нівы” Аляксандра Уласава Ірына Ніжанкоўская, якая распавяла пра трагічны лёс дзядзькі.

– У 1939 годзе, пасля ўз’яднання краіны, ён казаў, што нарэшце зможа папрацаваць на карысць Беларусі. Ён паехаў у Маладзечна і прапанаваў свой досвед рэдактарскай працы. Яму сказалі: “Калі ласка, напішыце аўтабіяграфію”. І ў выніку яна стала для яго абвінаваўчай. Яго арыштавалі.


Ірына Ніжанкоўская. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Аўтар ідэі і куратар выставы, старшы навуковы супрацоўнік Купалаўскага музея Павел Каралёў правёў для наведвальнікаў экскурсію па экспазіцыі.

– Выстава прымеркаваная да 80-годдзя Вялікага тэрору. Тут прадстаўлены ўвесь працэс – падазрэнні, арышты, допыты, высылкі, расстрэлы, – зазначыў ён.

Экскурсія пачынаецца з лёсу Янкі Купалы. Хоць паэт не быў расстраляны (яго смерць усё яшчэ застаецца загадкай), але таксама зведаў рэпрэсіі. На прысвечаным Песняру стэндзе як адлюстраванне крывадушша бальшавіцкай улады разам з узнагародамі прадстаўлены пратаколы, напісаныя паэтам падчас допытаў у ДПУ. А таксама – нож, пры дапамозе якога, паводле легенды, Купала спрабаваў здзейсніць самагубства ў 1930 годзе.

Павел Каралёў. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Далей – вітрыны з асабістымі рэчамі пісьменнікаў. Кожны прадмет узрушвае і кранае да глыбіні душы. Ручнікі, вышытыя маці Максіма Гарэцкага і цёткай Міхася Чарота. Галінка верасу, засушаная Уладзімірам Дубоўкам, які зведаў не адну высылку і 10 год лагераў. Крыжыкі, якія вырабляў у зняволенні на Калыме Сяргей Новік-Пяюн, а таксама яго асабісты чамадан. Тканы пояс сасланага пралетарскага паэта Андрэя Александровіча. Унікальны і невядомы дагэтуль экспанат на выставу перадала пляменніца Алеся Дудара: збор твораў Янкі Купалы 1929 года з аўтографам “Алесю – Янка. 29.ІІІ.1932”. Ліст таго ж Дудара да маці з турмы “амерыканкі” з просьбай аб сустрэчы, якая так і не адбылася. Апроч таго – здымкі, паштоўкі, пратаколы, справы, абутак, гузікі, пенснэ, гільзы…

Галінка верасу, засушаная Уладзімірам Дубоўкам. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

На фота - адзін і той жа чалавек, Уладзімір Дубоўка пасля лагеру і да яго. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Крыжыкі, вырабленыя Сяргеем Новікам-Пяюном на Калыме. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі". 


Дарчы надпіс Янкі Купалы Алесю Дудару. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБЕларусі".

– Выстава ўзрушвае, перад укрыжаванымі партрэтамі хочацца проста ўкленчыць і перахрысціцца, – падзялілася ўражаннямі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка. – Гэтая выстава – працяг шанавання памяці тых, хто тварыў нашу літаратуру.

У “чорную ноч” беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя Алесь Дудар, Валерый Маракоў, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Юлій Таўбін, Анатоль Вольны, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны і многія іншыя прадстаўнікі беларускай эліты, якіх – больш за 100…

Курапацкія знаходкі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.