BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Казакевіч — Мацкевічу: Агульны крытычны пасыл падтрымліваю, але не згодны ў дэталях

29.09.2017
Казакевіч — Мацкевічу: Агульны крытычны пасыл падтрымліваю, але не згодны ў дэталях
У нядаўнім інтэрв’ю для Радыё "Свабода" беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч крытычна выказаўся на адрас Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Гл.: Уладзімір Мацкевіч: Узровень прац на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі штогод зніжаецца

Адзін з арганізатараў навуковага форума, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч у адмысловым лісце на Радыё "Свабода" адказвае на гэтыя крытычныя заўвагі.

"Стан сучаснай навукі варты асобнай дыскусіі, але не ў фармаце СМІ. Агульны крытычны пасыл Уладзіміра Мацкевіча я падтрымліваю, але не згодны ў дэталях.

Сучасная навука і акадэмічная сфера — не толькі прастора для мыслення ці дыскусіі — дакладней, там усё такое не галоўнае. Гэта разгалінаваная індустрыя, у якую ўкладаюць і на якой зарабляюць мільярды долараў, на якую працуюць сотні тысяч людзей. Часы самотных геніяў, якія ў сваіх невялікіх лабараторыях ці бібліятэках маглі адкрыць законы космасу і грамадства, даўно мінулі. Няважна, добра гэта ці кепска.

У сацыяльных і гуманітарных навуках яшчэ магчымыя індывідуальныя прарывы, але істотныя дасягненні ўсё больш залежаць ад значных укладанняў — або ў самі даследаванні, або (што цяпер асабліва важна!) у маркетынг вынікаў. Каб гэта зразумець, дастаткова паглядзець на сучасных "зорак".

Не пагаджуся, што гуманітарныя навукі метадалагізуюцца, яны таксама тэхналагізуюцца. Стварэнне канцэптуальных схем грамадства і палітыкі ўжо даўно не адбываецца (апошні заўважны ўсплёск — 1990-я). Збольшага мы выкарыстоўваем схемы, складзеныя не пазней за 1970-х, а гэта значыць каля 50 гадоў таму. Не бракуе спробаў змяніць такі стан рэчаў і прапанаваць "новае", але на глабальным узроўні не замацоўваецца такая альтэрнатыва. Можа калі-небудзь, але не ў бліжэйшай будучыні.

Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ўсё больш накіраваныя на вырашэнне лакальных і практычных задач. Усё большае значэнне для паспяховасці мае метадалагічная (а часам і палітычная) гнуткасць, калектыўная гульня, бесканфліктнасць і г.д. Таму цікавасць да вострых дыскусій на акадэмічным поле падае, хаця існуюць і іншыя прычыны.

Крыху пра Кангрэс. Казаць пра зніжэнне якасці прац няма падстаў. Варта згадаць, што некалькі гадоў мы ўвогуле не маглі зрабіць конкурс манаграфій па сацыяльна-палітычных навуках. Вартых увагі кніг было 1-3. Апошнія гады конкурс адбываецца. Я не магу адназначна казаць пра пазітыўную тэндэнцыю (хоць сам разглядаю гэта менавіта так), але і пра адмоўную казаць не выпадае.

Цікавасць замежных даследчыкаў да Кангрэса не зніжаецца. Статыстыка сведчыць пра адваротнае. У 2016 годзе доля прадстаўнікоў замежных універсітэтаў узрасла з 27% да 36,3%. За 2017 год статыстыкі пакуль не маем, але зніжэнне малаверагоднае.

Калі казаць пра выбітных даследчыкаў, то іх удзел — гэта напружаная праца, перапіска і абавязковае пакрыццё ўсіх выдаткаў. Часам на гэта не хапае арганізацыйных рэсурсаў. А часам выбітныя даследчыкі прыязджаюць і "халтураць". Таму іх прысутнасць — гэта яшчэ не гарантыя плённых дыскусій.

Дамінаванне магістрантаў таксама не пацьвярджаецца статыстыкай. Доля ўдзельнікаў без магістарскай ступені не перавышае 10% (пры гэтым доля сярод іх уласна навучэнцаў яшчэ меншая), магістры складаюць каля 1/3, рэшта — кандыдаты і дактары навук. Значную прысутнасць на Кангрэсе маладых навукоўцаў я б адназначна лічыў плюсам.

І яшчэ адзін момант. Кансорцыум "ЕўраБеларусь" (разам з Агенцтвам гуманітарных тэхналогій Уладзіміра Мацкевіча) ад пачатку быў суарганізатарам Кангрэса і меў усе магчымасці вызначаць яго змест і фармат праз пасяджэнні арганізацыйнага камітэта, пакуль не самаўхіліўся ад гэтай функцыі апошнімі гадамі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео