Пятница 22 сентября 2017 года | 23:40
  • бел / рус
  • eng

У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў

07.09.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Цягам апошніх гадоў адбыўся сапраўдны выбух незалежнага кіно. Што рабіць з такой колькасцю кінападзей і чым яны будуць адрознівацца?

Беларускі фестывальны кінасезон распачнецца ўжо на наступным тыдні. Упершыню ў гісторыі прадстаўнікі шасці розных кінападзей сабраліся разам на адной пляцоўцы і распавялі, чым будуць здзіўляць гледачоў.

– Гэта тая самая хваля новага беларускага кіно, пра якую мы казалі год таму, – патлумачыў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” ўсплеск фестываляў кінапрадзюсар Леанід Каліценя. – Аўтары разумеюць, што ёсць куды ствараць кантэнт, інфраструктура пачынае расці. Такім чынам, пройдзе шэсць кінафестываляў плюс “Белае люстэрка” і “Лістапад” – восем.

Для параўнання: летась беларускі кінасезон складаўся з пяці фестываляў (“Татошка”, “Кіназмена”, “Бульбамуві”, “Лістапад” і Watch Docs), і гэта таксама быў рэкорд. Цяпер жа яго перавысілі ўдвая, і гэта з улікам таго, што сёлета не будзе “Татошкі” і няясная сітуацыя з “Бульбамуві”.

Такім чынам, у найбліжэйшыя месяцы кожны знойдзе кінападзею на свой густ. Дарэчы, арганізатары розных фестываляў пастараліся скаардынаваць свае паказы такім чынам, каб адзін не накладваўся на другі, таму можна будзе наведаць максімальную колькасць кінапраглядаў.

Міжнародны кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile існуе амаль 6 гадоў і ў наступны раз пройдзе ўвесну 2018 года. Гэта, бадай, самая эксклюзіўная і арыгінальная падзея ў сферы беларускага незалежнага кіно.

“Але фестываль наш цягнецца круглы год, бо цырк вакол нас не заканчваецца. У нашым “шапіто” мы плануем паказваць трэш і дзэн, гэта будзе абстрактнае філасофскае кіно”, – анансаваў адзін з арганізатараў CPM Дзяніс Шэка. Такі нетрывіяльны падыход да фармату імпрэзы і адбору фестывальных стужак стваральнікі тлумачаць тым, што глядач сумуе, калі проста глядзіць кіно.

Арганізатарка фестывалю дакументальнага кіно на тэму правоў чалавека Watch Docs Belarus Аліна Радычынская распавяла, што ўся яго праграма накіравана на тое, каб справакаваць публічны дыялог. І нават краўдфандынг, пры дапамозе якога летась на правядзенне фестываля збіралі грошы, стваральнікі разглядаюць не толькі як фінансаванне, але і як спосаб уцягнуць аўдыторыю.

Апроч паказаў на фестывалі адбываюцца дыскусіі, сустрэчы з рэжысёрамі, а таксама спецыяльныя падзеі. Напрыклад, сёлета адбудзецца абмеркаванне стужкі пра расізм і футбол у Ізраілі з футбалістамі “Крумкачоў”.

WDB – гэта якасная сусветная дакументалістыка на мове арыгіналу з беларускімі і рускімі субтытрамі. Сёлета з’явяцца яшчэ і субтытры для людзей з парушэннем слыху, а таксама падзея ўпершыню выйдзе на шырокі экран кінатэатра. Дарэчы, асноўнымі тэмамі Watch Docs Belarus сёлета стануць папулізм, памяць і экалогія. Фестываль адбудзецца ў кастрычніку ў Горадні,  Віцебску, Брэсце і Стоўбцах, а ў снежні – у Мінску, падчас яго наведвальнікі змогуць пабачыць самыя свежыя сусветныя карціны, знятыя ў 2017-м годзе.

Фестываль кароткаметражных фільмаў “Кіназмена” пройдзе другі раз. Як распавёў адзін з яго заснавальнікаў Ігар Асмалоўскі, арганізатарам даслалі амаль 3000 стужак як беларускіх, так і замежных рэжысёраў. Паказ 7 – 8 беларускіх работ “Кіназмены” пройдзе 12 верасня ў кінатэатры “Беларусь” у 18.40. Уваход на прагляд вольны, адзінае, трэба зарэгістравацца праз паблікі фестываля ў сацсетках. Фестываль міжнародных паказаў, у якім чакаюць удзелу каля 20 рэжысёраў, пройдзе 15 – 17 верасня ў “Сільверскрыне”. У гледачоў будзе магчымасць узяць удзел у галасаванні і выбраць фільмы-пераможцаў міжнароднага і нацыянальнага паказаў. Арганізатары запэўніваюць, што ўсё будзе адбывацца празрыста, галасаванне і падлік галасоў пройдуць непасрэдна ў зале. Таксама будзе наладжана інтэрнэт-галасаванне праз Onliner.by.

Упершыню сёлета пройдзе абсалютна новы кінафестываль у жанры трылер Corn short film festival. Як распавёў яго заснавальнік Віктар Бойка, падзея адбудзецца 28 і 29 кастрычніка. Арганізатары вырашылі пакуль што спыніцца на беларускіх працах. 28 кастрычніка пройдуць майстар-класы ад самых вядомых кінематаграфістаў Беларусі, а 29-га ў вялікай зале “Арт-кінатэатра” пройдзе паказ. Працы на фестываль прымаюць да 5 кастрычніка.

Фестываль экалагічнага кіно “Планетарый” упершыню прайшоў у лютым 2017 года.

“Мы хацелі разбіць стэрэатып пра тое, што экалагічнае кіно – гэта нешта сумнае і зануднае. Яно можа быць захапляльным, пяшчотным і з закручаным сюжэтам. Мы не хочам паказваць песімістычнае кіно. Мы падбіраем фільмы, якія матывуюць. Мы прымаем і гульнявыя работы, і дакументальныя, і анімацыю, і поўны метр, і кароткаметражныя”, – распавяла прадстаўніца кінафестываля Анора Лангар.

Наступны “Планетарый” пройдзе ў лютым 2018 года, дэдлайн падачы заявак – 31 снежня.

“Мы – не фестываль, мы – праект, – ахарактарызавала ініцыятыву “Сваё кіно” адна з яе заснавальнікаў Наталля Бружнік. – Ён пачаўся сёлета ў студзені. Гэта паказы новага беларускага кіно. Мы паказваем кіно беларускіх аўтараў ці тых, хто здымае пра Беларусь і для беларусаў. Гэта яшчэ і пляцоўка, дзе сустракаюцца публіка і аўтары. Бо часам рэжысёры не ўмеюць прэзентаваць сваю працу, а гледачы не ўмеюць правільна задаць пытанне”.

Паказы “Свайго кіно” праходзяць штомесяц цягам года ў “Арт-кінатэатры”. Яны платныя, бо прынцыповая пазіцыя праекта – выплата ганарару аўтару з прададзеных квіткоў.

Нягледзячы на такі скачок незалежнае беларускае кіно пракладае сабе шлях праз шматлікія праблемы. Заўсёды актуальны пошук фінансавання. Некаторыя вырашаюць гэтае пытанне праз той жа краўдфандынг, партнёрства з валанцёрамі, прыватнымі пляцоўкамі, арганізацыямі. Для адных прынцыповай пазіцыяй з’яўляецца адмова ад камерцыялізацыі фестываляў, іншыя настойваюць на тым, што беларускае кіно нельга паказваць бясплатна, бо такім чынам адбываецца яго абясцэньванне.

Яшчэ адна праблема – памяшканні для паказаў. У Мінску яна вырашаецца за кошт публічных прастор, прыватных кінатэатраў і бараў. У рэгіёнах з гэтым складаней і вывесці беларускае кіно на вялікі экран пакуль амаль не атрымліваецца, нягледзячы на фестывальныя гісторыі фільмаў, вядомыя імёны аўтараў і наяўнасць пракатных пасведчанняў. Дзяржава ў іпастасі Міністэрства культуры ніяк не дапамагае развіццю кінаініцыятыў, і адзіная яе дапамога заключаецца ў тым, каб не замінаць.

“Але незалежна ад таго,ёсць грошы ў Мінкульта ці іх няма, рух ёсць”, – канстатуе Леанід Каліценя.  

Прадзюсар бачыць тры надзённыя праблемы беларускага незалежнага кіно: якасць кантэнту (не ўсе працы, што дасылаюць на фестывалі, праходзяць адбор), публіка (сабраць поўную залу ўдаецца не на кожны паказ) і падтрымка (СМІ не вельмі ахвотна асвятляюць падзеі кінематографа).

Вырашыць гэтыя праблемы можна толькі салідарна, што цяпер і адбываецца ў незалежнай кінасферы. Бо стварэнне моцнай школы нацыянальнага кіно – справа супольная, і без падтрымкі калег тут не абыйсціся.

Другие новости раздела «Общество»

Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Праваабаронцу пакінулі жыць у інтэрнаце, але застаюцца нявырашанымі шмат момантаў. Найперш – сістэматычнасць падобнай паразы ў правах людзей па ўсёй краіне.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Вялікае мерапрыемства ў Варшаве ўдалося правесці за сціплыя сродкі, сярод новых сталіц Кангрэса разглядаюцца Вільня, Беласток і Мінск.
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Непростая ситуация, сложившаяся с проживанием инвалида-колясочника в общежитии, разрешилась в его пользу.
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Урачыстая цырымонія надання прэміі адбылася ўвечары 16 верасня ў варшаўскім Палацы Сташыца, дзе месціцца Польская акадэмія навук.
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
15 верасня ў Варшаве распачаў працу ўжо сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўная акадэмічная падзея года будзе доўжыцца тры дні і завершыцца ў нядзелю, 17 верасня.
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
9 верасня ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбыўся сваеасаблівы "выпускны" Школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё".
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Хто, як і навошта вывучае Беларусь, і ці патрэбна гэта беларусам?
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сёння ў Савецкім судзе Мінска пачнецца працэс, дзе юрыст будзе адстойваць сваё права на дах над галавой.
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
Цягам апошніх гадоў адбыўся сапраўдны выбух незалежнага кіно. Што рабіць з такой колькасцю кінападзей і чым яны будуць адрознівацца?
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў феномен папулярнасці ў беларусаў апошнімі днямі віртуальнай дзяржавы — Вейшнорыі.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 8, 2017.
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Як ні дзіўна, СССР нікуды не знік: партрэт "новага савецкага" беларуса — малады гараджанін з вышэйшай адукацыяй.
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Будуць закранацца і актуальныя тэмы, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў рэгіёне, асабліва ў кантэксце вучэнняў “Захад-2017”.
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Учора, напярэдадні Еўрапейскага Дня Памяці ахвяр сталінізму і нацызму, грамадскасць у Мінску запатрабавала адкрыць праўду пра сталінскія рэпрэсіі.
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Тое, чаго ў нас пакуль няма: свабода, кансалідацыя і адсутнасць інэрцыі з боку саміх некамерцыйных структур.
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
До 200 человек в день дают деньги на чужие идеи и проекты. Самый большой платеж ― 8200 рублей. Это статистика краудфандинговой платформы Talaka.by.
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Пры гэтым для нашай краіны гэта, хоць нязначны, але прагрэс. Аднак ці на самай справе беларускім НДА стала лягчэй дыхаць?
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
8 августа состоялась встреча директора Центра правовой трансформации (Lawtrend) Ольги Смолянко с замминистра по налогам и сборам Эллой Селицкой, курирующей вопросы налогообложения юридических лиц.
В Минске отпразднуют День независимости Украины
В Минске отпразднуют День независимости Украины
Праздник украинской культуры, приуроченный к 26-й годовщине независимости Украины, пройдет 20 августа на территории Верхнего города.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Гражданское общество в Беларуси — вещь в себе

Имеющихся организаций "третьего сектора" крайне мало для такой страны, как Беларусь.