Пятница 22 сентября 2017 года | 23:43
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)

06.09.2017  |  Общество   |  Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя,  
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё) Фота: nn.by

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў феномен папулярнасці ў беларусаў апошнімі днямі віртуальнай дзяржавы — Вейшнорыі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя: Спадар Уладзімір, я хачу з вамі пагаварыць пра Рэспубліку Вейшнорыя, якая нарадзілася ў беларускіх сацыяльных сетках. Я цяпер на "афіцыйнай старонцы", дзе чытаю, што чарга на атрыманне пашпарта грамадзяніна Вейшнорыі складае некалькі тысяч чалавек. Скажыце, вы таксама сабе, можа, пашпарт Вейшнорыі рабілі ці не?

Уладзімір Мацкевіч: Не. Я бачыў гэта, але не стаў уключацца ў гэтую істэрыю ў інтэрнэце з нагоды вось такой мары, ці вельмі складанай з’явы, якую зараз называюць Вейшнорыя або Вайшнорыя.

— Давайце зараз разбірацца, што гэта? Мара, істэрыя, нейкія гены да сепаратызму ёсць, аказваецца, у беларусаў? Бо, сапраўды, з’явілася гэтая Вейшнорыя... Прыгадаем, што зараз пачнуцца вучэнні "Захад-2017", вайсковыя ідэолагі прыдумалі сабе такую дзяржаву, якая быццам бы будзе нападаць на саюз Беларусі і Расіі, і назвалі яе Вейшнорыя. А беларусы ў сацыяльных сетках пачалі ствараць пашпарты Вейшнорыі, стварылі гімн, сцяг герб — ну, практычна цэлую дзяржаву. Што гэта? Адкуль гэта? Чаму гэта з’явілася менавіта ў гэты час?

— Ну, давайце паглядзім на караценькую гісторыю гэтай віртуальнай краіны. Прыдумалі яе ў генштабе. Толькі я не ведаю ў расійскім ці беларускім генштабе. Але прыдумалі яе вайскоўцы, якія заўсёды, калі гуляюць ў манеўры, прыдумляюць такую гульню з верагодным праціўнікам. На гэты раз прыдумалі такую віртуальную краіну, у якой яны там будуць ваяваць, або на тэрыторыі якой яны будуць ваяваць, бо ваююць яны там з яшчэ дзвюма краінамі. Але ж, як толькі яны абвясцілі пра гэта, адразу ж, цягам усяго аднаго дня, стварыўся вось такі хайп, драйв з нагоды гэтай Вейшнорыі, і пачалі сапраўды ствараць сцягі, прыдумляць сваю гісторыю, МЗС ужо стварылі, грамадзянства і т.д.

Усё гэта сведчыць толькі пра тое, што Беларусі не хапае драйву, гэтая стагнацыя, застой у грамадскім, палітычным і, не пабаюся гэтага слова, у духоўным жыцці краіны, вядзе да таго, што нават такая нагода сталася падставай для такога хайпу. Драйву для тых, хто засумаваў без двіжухі, без руху. Пры ўсім пры тым, усё гэта — ілюзорнае, бо ў Беларусі зараз, я б сказаў, уздым літаратуры, уздым крэатыўных тэхналогій, ёсць падстава, ёсць глеба для творчасці крэатыву і т.д. Але большая частка грамадзян Беларусі ад гэтага адсунутая. Гэта не з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі, гэта не становіцца інфармацыйнай нагодай, пра гэта ведаюць і гавораць толькі некалькі людзей, невялікая колькасць людзей, а астатняя частка грамадзян харчуецца гэтай жвачкай з дзяржаўных тэлеканалаў, з невыразных інтэрнэт-сайтаў і т.д. Таму такі драйв і здарыўся з нагоды гэтай самай Вейшнорыі. Ну, трэба неяк людзям, як кажа сёння моладзь, "адцягнуцца".

Толькі тут ёсць не толькі весялосць, але і сумныя моманты. Сумныя моманты ад таго, што ў краіне няма больш сур’ёзных і грунтоўных падстаў для двіжухі і тое, што гэта пачынаюць выдаваць за нейкі сепаратызм. Які сепаратызм? Ніякага сепаратызму. Няма нават выразнай тэрыторыі, якую пазначылі вось гэтым неалагізмам Вайшнорыя. Гэта сведчыць не пра сепаратызм, якога няма ў Беларусі. А толькі пра тое, што моладзь ці інтэрнэт-карыстальнікі вырашылі крыху патроліць гэтыя вучэнні. Сапраўдную ж небяспеку ўтвараюць менавіта гэтыя манеўры і невядомыя планы, якія маюць расійскія ваенныя, якіх у Беларусь зараз уводзяць у беспрэцэдэнтнай колькасці. Вось гэта — небяспечна, а ўсё астатняе... Дык а што нам застаецца акрамя таго як троліць гэтыя манёўры і гэтыя задумкі?..

Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Другие новости раздела «Общество»

Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Праваабаронцу пакінулі жыць у інтэрнаце, але застаюцца нявырашанымі шмат момантаў. Найперш – сістэматычнасць падобнай паразы ў правах людзей па ўсёй краіне.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Вялікае мерапрыемства ў Варшаве ўдалося правесці за сціплыя сродкі, сярод новых сталіц Кангрэса разглядаюцца Вільня, Беласток і Мінск.
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Непростая ситуация, сложившаяся с проживанием инвалида-колясочника в общежитии, разрешилась в его пользу.
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Урачыстая цырымонія надання прэміі адбылася ўвечары 16 верасня ў варшаўскім Палацы Сташыца, дзе месціцца Польская акадэмія навук.
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
15 верасня ў Варшаве распачаў працу ўжо сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўная акадэмічная падзея года будзе доўжыцца тры дні і завершыцца ў нядзелю, 17 верасня.
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
9 верасня ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбыўся сваеасаблівы "выпускны" Школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё".
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Хто, як і навошта вывучае Беларусь, і ці патрэбна гэта беларусам?
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сёння ў Савецкім судзе Мінска пачнецца працэс, дзе юрыст будзе адстойваць сваё права на дах над галавой.
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
Цягам апошніх гадоў адбыўся сапраўдны выбух незалежнага кіно. Што рабіць з такой колькасцю кінападзей і чым яны будуць адрознівацца?
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў феномен папулярнасці ў беларусаў апошнімі днямі віртуальнай дзяржавы — Вейшнорыі.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 8, 2017.
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Як ні дзіўна, СССР нікуды не знік: партрэт "новага савецкага" беларуса — малады гараджанін з вышэйшай адукацыяй.
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Будуць закранацца і актуальныя тэмы, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў рэгіёне, асабліва ў кантэксце вучэнняў “Захад-2017”.
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Учора, напярэдадні Еўрапейскага Дня Памяці ахвяр сталінізму і нацызму, грамадскасць у Мінску запатрабавала адкрыць праўду пра сталінскія рэпрэсіі.
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Тое, чаго ў нас пакуль няма: свабода, кансалідацыя і адсутнасць інэрцыі з боку саміх некамерцыйных структур.
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
До 200 человек в день дают деньги на чужие идеи и проекты. Самый большой платеж ― 8200 рублей. Это статистика краудфандинговой платформы Talaka.by.
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Пры гэтым для нашай краіны гэта, хоць нязначны, але прагрэс. Аднак ці на самай справе беларускім НДА стала лягчэй дыхаць?
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
8 августа состоялась встреча директора Центра правовой трансформации (Lawtrend) Ольги Смолянко с замминистра по налогам и сборам Эллой Селицкой, курирующей вопросы налогообложения юридических лиц.
В Минске отпразднуют День независимости Украины
В Минске отпразднуют День независимости Украины
Праздник украинской культуры, приуроченный к 26-й годовщине независимости Украины, пройдет 20 августа на территории Верхнего города.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Гражданское общество в Беларуси — вещь в себе

Имеющихся организаций "третьего сектора" крайне мало для такой страны, как Беларусь.