Пятница 22 сентября 2017 года | 23:40
  • бел / рус
  • eng

Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)

23.08.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Учора, напярэдадні Еўрапейскага Дня Памяці ахвяр сталінізму і нацызму, грамадскасць у Мінску запатрабавала адкрыць праўду пра сталінскія рэпрэсіі.

“Няма ніводнай законнай падставы для таго, каб архівы былі закрытыя”

Шэраг грамадскіх ініцыятыў увайшлі ў аргкамітэт форума “Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны”, які прайшоў учора ў памяшканні Прэс-клуба ў Мінску. У форуме ўзялі ўдзел гісторыкі, якія даследуюць тэму савецкіх рэпрэсій, палітыкі, грамадскія актывісты. Яны распачалі збор подпісаў пад праектам рэзалюцыі да беларускіх уладаў з патрабаваннем адкрыць усе архіўныя дакументы, якія датычацца перыяду Вялікага тэрору.

– На пытанне, чаму да сёй пары ў Беларусі не адкрыты архівы КДБ, ніхто не можа адказаць. Паводле існуючага заканадаўства няма ніводнага тлумачэння, чаму яны ўсё яшчэ закрытыя. Самы вялікі сакрэт, які ахоўваецца беларускай дзяржавай, – гэта таямніца асабістага жыцця, для захавання якой устаноўлены тэрмін у 75 гадоў. Сёлета спаўняецца 80-годдзе пачатку Вялікага тэрору, і ўжо пяць гадоў як няма ніякай прычыны хаваць гэтыя дакументы, – распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” гісторык-архівіст Зміцер Дрозд.

Гісторык падкрэслівае, што яшчэ пяць гадоў таму дакументы аб сталінскіх рэпрэсіях 1937 года павінны былі стаць даступнымі не толькі для сваякоў рэпрэсаваных, але і для любых даследчыкаў. Цяпер жа ўсе паперы да 1941 года, апроч тых, што з нейкіх прычын маюць грыф сакрэтнасці, павінны быць даступнымі.

– А такіх дакументаў, як я разумею, няма, бо ўсе справы рэпрэсаваных і, тым больш, рэабілітаваных, даўно рассакрэчаныя. Таму няма ніякай законнай падставы для таго, каб гэтыя архівы былі закрытыя.

Эксперты форума - гісторыкі Таццяна Процька, Зміцер Дрозд, Ігар Кузняцоў.

Арганізатары форума звяртаюць увагу: рэзалюцыя прымеркаваная не толькі да пачатку Вялікага тэрору, але і да падзей найноўшай гісторыі Беларусі, калі дзяржава абвясціла аб намеры стварыць помнік рэпрэсаваным ва ўрочышчы Курапаты.

– У Савецкім Саюзе паўсюль ставілі помнікі невядомаму салдату (якія, сапраўды, назаўжды застануцца невядомымі), але помнік невядомаму рэпрэсаванаму, калі чалавек праходзіў па розных спісах праз следства і суды, – гэта нешта неверагоднае. Гэтыя спісы недзе ёсць – у нас ці ў Расіі. Таму трэба іх адкрыць і ва ўсіх месцах масавых расстрэлаў у Беларусі паставіць памятныя знакі. Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны тых, хто там пахаваны, не даследаваўшы архівы, – перакананы Зміцер Дрозд.

Аўтары рэзалюцыі не выключаць, што яна, як і дзясяткі іншых зваротаў ад грамадскасці на гэтую тэму, можа згубіцца недзе далёка ў нетрах дзяржаўнага апарату і вярнуцца ў выглядзе адпіскі. Але ёсць шэраг падстаў меркаваць, што сітуацыя змянілася – той жа лютаўскі круглы стол па Курапатах у газеце “СБ. Беларусь сегодня”, ролікі па тэлебачанні аб зборы сродкаў на мемарыялізацыю ўрочышча.

– Дзяржава зрабіла паўкрока наперад, і мы хочам падштурхнуць яе зрабіць поўны крок. Бо немагчыма казаць пра рэпрэсіі, не адкрыўшы архівы. Калі людзі былі рэабілітаваныя і ні ў чым не вінаватыя, чаму іх справы хаваюць?

 “З рэпрэсіямі трэба змагацца да таго, як яны набудуць масавы характар”

 Гісторык, даследчык савецкіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў распавёў, што Дзень ахвяр сталінізму і нацызму ў Еўропе адзначаецца ўжо восем год. Менавіта ў гэты дзень, 23 жніўня 1939 года быў падпісаны пакт аб ненападзенні паміж Германіяй і СССР (пакт Молатава-Рыбентропа). Нагадаем, да дагавора прыкладаўся сакрэтны дадатковы пратакол аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе на выпадак “тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання”.

– Гэта, фактычна, тая дата, з якой пачалася Другая сусветная вайна. З усіх жахаў ХХ стагоддзя найбольш значныя злачынствы здзейснілі два таталітарныя рэжымы – нацысцкі і савецкі, гэта браты-блізняты.

Ці карэктна параўноўваць злачынствы сталінізму і нацызму? Адказ на гэтае пытанне могуць даць лічбы. Паводле гісторыка, у Германіі нацысцкі рэжым рэпрэсаваў каля 1% насельніцтва (без уліку яўрэйскага). У Савецкім Саюзе адносна яго грамадзян у залежнасці ад рэгіёна гэтыя лічбы складаюць ад 15 да 30%.

– Абодва таталітарныя рэжымы прынеслі беларускаму народу бяду. Мы ўжо ніколі не даведаемся дакладных лічбаў, колькі Беларусь страціла людзей падчас вайны і падчас рэпрэсій. Як можна было знішчыць такую колькасць людзей, амаль не сустрэўшы супраціву? Адзін з важных урокаў таго часу – з рэпрэсіямі трэба змагацца да таго, як яны набудуць масавы характар. Гэта датычыцца і сучаснай Беларусі. Каб не дапусціць гэтага, трэба аб’яднаць усе намаганні грамадзянскай супольнасці.

Адны з арганізатараў форума - Раіса Міхайлоўская (злева) і Ганна Шапуцька.

Гісторык Таццяна Процька зазначыла, што наша дзяржава па сваёй сутнасці не змянілася з часоў СССР, а савецкая сістэма не можа існаваць без рэпрэсій

Аргкамітэт форума мае намер сабраць подпісы пад рэзалюцыяй і накіраваць яе ў адпаведныя дзяржаўныя органы. Пачалі гэты працэс дзеці ГУЛАГа – Уладзімір Раманоўскі і Зінаіда Тарасевіч. Бліжэйшым часам рэзалюцыя будзе размешчана на адной з інтэрнэт-платформ, дзе пад ёй змогуць падпісацца ўсе ахвотныя грамадзяне Беларусі. Пасля падпісання зварот будзе накіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя органы.

Уладзімір Раманоўскі нарадзіўся ў ГУЛАГу.

Праект рэзалюцыі Форума “Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны”

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі розных партый, грамадзянскіх ініцыятываў, кампаній і арганізацый, да 100-годдзя бальшавіцкага перавароту, што паклаў пачатак узрушэнняў, якія ўнеслі мільёны жыццяў, а таксама да 80-годдзя пачатку ў СССР Вялікага тэрору, разумеючы, што права грамадзян на ўстанаўленне ісціны, а таксама ўстанаўленне імёнаў і шанаванне памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій немагчымыя без свабоднага доступу да архіваў, патрабуем:

1. Зняць грыфы сакрэтнасці з усіх змешчаных на захоўванне ў Беларусі дакументаў за 1917-1953 гады.

2. Перадаць з ведамасных у адкрытыя дзяржаўныя архівы ўсе архіўна-следчыя справы на рэпрэсаваных у 1920-1970-я гады. Забяспечыць свабодны доступ да ўсіх дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні больш за 75 гадоў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам не могуць падпадаць пад абмежаванне як таямніца асабістага жыцця.

3. Забяспечыць свабодны доступ (у тым ліку і праз інтэрнэт) да базы дадзеных "Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі”, якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, бо наяўная ў ёй інфармацыя не падпадае ні пад якія законныя абмежаванні.

4. Устанавiць і назваць усе існуючыя ў Беларусі месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр рэпрэсій.

5. Пазначыць гэтыя месцы, усталяваць вакол іх адпаведныя ахоўныя зоны, назваць імёны пахаваных там ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняць усе меры па ўвекавечанні іх памяці.

6. Правесці поўную і канчатковую рэабілітацыю сотняў тысяч грамадзян: раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзян і г.д. Пры адсутнасці інфармацыі пра месцы адбыцця пакарання, а таксама высланых у адміністрацыйным парадку ў розныя рэгіёны СССР, звярнуцца на дзяржаўным узроўні да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і Казахстана з просьбай, каб кампетэнтнымі органамі быў праведзены пошук і складзеныя пайменныя спісы ўсіх рэпрэсаваных грамадзян БССР. Пры адсутнасці ў Беларусі звестак пра месцы расстрэлаў і пахаванняў, уключаючы Курапаты, на дзяржаўным узроўні звярнуцца да кіраўніцтва РФ, каб адпаведны пошук быў праведзены ў архівах ФСБ і МУС РФ.

7. Прызнаць адмаўленне сталінскіх рэпрэсій, іх апраўданне і прапаганду сталінізму, у залежнасці ад цяжару, адмiнiстрацыйным i крымінальным злачынствам, для чаго ўнесці адпаведныя змены ў адпаведныя Кодэксы.

Рэзалюцыя адкрыта для падпісання ўсімі зацікаўленымі ва ўстанаўленні ісціны, устанаўленні імёнаў і шанаванні памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій грамадзян, партый, рухаў, кампаній, арганізацый і інш.

Удзельнікі форума з "рарытэтным" банэрам з лютаўскай абароны Курапат.

Другие новости раздела «Общество»

Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Праваабаронцу пакінулі жыць у інтэрнаце, але застаюцца нявырашанымі шмат момантаў. Найперш – сістэматычнасць падобнай паразы ў правах людзей па ўсёй краіне.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Кангрэс даследчыкаў Беларусі: было няпроста, але форум удаўся (Фота)
Вялікае мерапрыемства ў Варшаве ўдалося правесці за сціплыя сродкі, сярод новых сталіц Кангрэса разглядаюцца Вільня, Беласток і Мінск.
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Администрация Советского района Минска отказалась от намерений лишить жилья Сергея Дроздовского
Непростая ситуация, сложившаяся с проживанием инвалида-колясочника в общежитии, разрешилась в его пользу.
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Абвешчаныя новыя пераможцы Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Фота)
Урачыстая цырымонія надання прэміі адбылася ўвечары 16 верасня ў варшаўскім Палацы Сташыца, дзе месціцца Польская акадэмія навук.
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
15 верасня ў Варшаве распачаў працу ўжо сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўная акадэмічная падзея года будзе доўжыцца тры дні і завершыцца ў нядзелю, 17 верасня.
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
"Дзень Іншага горада" ў Лятучым універсітэце (Фота)
9 верасня ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбыўся сваеасаблівы "выпускны" Школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё".
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Стрым-праграма "Гарызонт падзей: Даследаванне даследчыкаў" — з Андрэем Казакевічам (Відэа)
Хто, як і навошта вывучае Беларусь, і ці патрэбна гэта беларусам?
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Сёння ў Савецкім судзе Мінска пачнецца працэс, дзе юрыст будзе адстойваць сваё права на дах над галавой.
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
У Беларусі пройдзе сем незалежных кінафестываляў
Цягам апошніх гадоў адбыўся сапраўдны выбух незалежнага кіно. Што рабіць з такой колькасцю кінападзей і чым яны будуць адрознівацца?
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Драйв вакол Вейшнорыі не сведчыць пра наяўнасць сепаратызму (Аўдыё)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў феномен папулярнасці ў беларусаў апошнімі днямі віртуальнай дзяржавы — Вейшнорыі.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 8, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 8, 2017.
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Аксана Шэлест: Нябожчыкаў трэба хаваць — дэсаветызацыя павінна быць скончана
Як ні дзіўна, СССР нікуды не знік: партрэт "новага савецкага" беларуса — малады гараджанін з вышэйшай адукацыяй.
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі аб’яднае рэвалюцыю 1917 года і Біблію Скарыны
Будуць закранацца і актуальныя тэмы, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў рэгіёне, асабліва ў кантэксце вучэнняў “Захад-2017”.
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Нельга ставіць помнік у Курапатах, не назваўшы імёны рэпрэсаваных (ФОТА)
Учора, напярэдадні Еўрапейскага Дня Памяці ахвяр сталінізму і нацызму, грамадскасць у Мінску запатрабавала адкрыць праўду пра сталінскія рэпрэсіі.
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Тое, чаго ў нас пакуль няма: свабода, кансалідацыя і адсутнасць інэрцыі з боку саміх некамерцыйных структур.
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
Беларусские меценаты: кто, сколько и на что жертвует через краудфандинг
До 200 человек в день дают деньги на чужие идеи и проекты. Самый большой платеж ― 8200 рублей. Это статистика краудфандинговой платформы Talaka.by.
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Пры гэтым для нашай краіны гэта, хоць нязначны, але прагрэс. Аднак ці на самай справе беларускім НДА стала лягчэй дыхаць?
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
Директор Lawtrend Ольга Смолянко обсудила в налоговом ведомстве проблему ликвидации НКО
8 августа состоялась встреча директора Центра правовой трансформации (Lawtrend) Ольги Смолянко с замминистра по налогам и сборам Эллой Селицкой, курирующей вопросы налогообложения юридических лиц.
В Минске отпразднуют День независимости Украины
В Минске отпразднуют День независимости Украины
Праздник украинской культуры, приуроченный к 26-й годовщине независимости Украины, пройдет 20 августа на территории Верхнего города.
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Гражданское общество в Беларуси — вещь в себе

Имеющихся организаций "третьего сектора" крайне мало для такой страны, как Беларусь.