BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?

21.08.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Што выратуе фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый Беларусі?
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Тое, чаго ў нас пакуль няма: свабода, кансалідацыя і адсутнасць інэрцыі з боку саміх некамерцыйных структур.

На мінулым тыдні ў Мінску быў прэзентаваны штогадовы індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскага сектара Беларусі ў 2016 годзе. Ён складае 5,5, і азначае слабую ўстойлівасць. Гэты паказчык на 0,1 лепшы за папярэдні, хоць цягам амаль 20 гадоў індэксацыі ён не моцна змяняецца.

Адной з самых вострых праблем устойлівасці арганізацый грамадзянскага сектара застаецца пошук фінансавання, над гэтым падчас прэзентацыі разважалі эксперты.

– Такога кшталту індэксы карысныя, бо адлюстроўваюць больш-менш аб’ектыўную карціну стану грамадзянскай супольнасці. Мы бачым, што за 20 гадоў амаль нічога не змяняецца, і гэта не на карысць яе развіццю. На нязачныя паляпшэнні можна не звяртаць асаблівай увагі, – сказаў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

На думку Андрэя Ягорава, фінансавую ўстойлівасць грамадскіх арганізацый можа выратаваць толькі спрыяльнае асяроддзе, гэта значыць стварэнне адпаведных палітычных, прававых умоў, умоў спонсарскай дзейнасці.

– Іншымі словамі – патрэбна свабода. Няма свабоды – не будзе ніякай фінансавай устойлівасці грамадзянскай супольнасці ў цэлым. Калі паглядзець на індэкс, відавочна, што пакуль у Беларусі няма дастатковай колькасці ўнутраных рэсурсаў, каб забяспечваць фінансавую ўстойлівасць. Мы вымушана абапіраемся на донарскую падтрымку і пакуль не можам адыйсці ад гэтага.

Па словах эксперта, структура яе прадастаўлення ў Беларусі вельмі неэфектыўная. Па-першае, гэтая дапамога не скаардынаваная: усе асноўныя донары кіруюцца рознымі, часам супярэчлівымі стратэгіямі выдзялення дапамогі. Гэта стварае хаос унутры грамадзянскай супольнасці, дзе кожны дасягае прыватных мэтаў, але не дасягае мэты агульнай – набліжэння да свабоды.

Яшчэ адна праблема заключаецца ў слабым удзеле беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў фармаванні павесткі дня донараў, у вызначэнні таго, на якія мэты і ў якім фармаце павінны выдзяляцца сродкі.

Трэцяя праблема – доўгатэрміновасць фінансавай падтрымкі. Па словах Андрэя Ягорава, грамадскія арганізацыі існуюць у “ірваным” рэжыме прадастаўлення фінансавай падтрымкі на кароткатэрміновыя праекты.

– Цяпер Еўракамісія зрабла добры крок на ўзбуйненне праграм, але, зноў жа, гэта патрабуе каардынацыі з беларускай грамадзянскай супольнасцю, чаго часта няма.

Для вырашэння гэтых праблем патрэбная кансалідацыя ў сектары, якой таксама пакуль няма. Эксперт прагназуе, што неўзабаве незалежныя АГС могуць сутыкнуцца з праблемай пераарыентацыі патокаў фінансавай дапамогі на арганізацыі праектнага кшталту. Такія арганізцыі (у кааперацыі з дзяржавай) будуць мець большы прыярытэт, чым тыя, хто арыентаваны на дэмакратычныя пераўтварэнні. Калі з гэтым нічога не рабіць, то грамадзянскі сектар можа апынуцца ў сітуацыі 2004 года, калі даводзілася згортваць значную частку дзейнасці.

Дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка перакананая, што пераадолець праблему фінансавай нестабільнасці можа толькі адсутнасць інэрцыі з боку НКА. Яны самі павінны задаваць сабе пытанні: як ім зарэгістравацца, на якія сродкі яны будуць існаваць.

Каментуючы прэзентаваны індэкс устойлівасці АГС, яна зазначыла, што скептычна ставіцца да лічбавых паказчыкаў, бо па іх складана зразумець тэндэнцыі зменаў, якія адбываюцца.

– У параўнанні з мінулым паказчыкам індэкс крыху палепшыўся. Але атрымліваецца, што арганізацыі самі калісьці загналі сябе ў пастку, паставіўшы Беларусі найніжэйшы бал – ім зусім не хочацца знаходзіцца на гэтым узроўні. Таму паказчык штучна падвышаецца.

Па другое, індэкс устойлівасці ацэньвалі розныя арганізацыі. З аднаго боку гэта добра, але ўмовы, у якіх яны працуюць, вельмі розныя, таму і ацэнкі сітуацыі могуць быць рознымі. Каб ацаніць карціну цалкам, трэба мець уяўленне пра ўвесь сектар, а такое бачанне мала хто можа прадставіць.

– Калі казаць пра агульную сітуацыю – так, яна мяняецца з пункту гледжання з’яўлення новых ініцыятыў, новых крыніц фінансавання (той жа краўдфандынг). Пры гэтым я б не стала казаць пра паляпшэнні сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці па ўсіх паказчыках. Бо ўсе чыннікі моцна звязаныя адзі з адным: тое ж арганізацыйнае развіццё немагчыма без фінансавай устойлівасці, а яна немагчымая без спрыяльнага асяроддзя. На жаль, гэтага мы на дадзены момант не бачым.

Цікава, што на індэксе ўстойлівасці амаль не адбіваецца палітычная сітуацыя, якая складваецца ў краіне. Падзеі снежня 2010 года не паўплывалі на зніжэнне індэксу, таксама як і падзеі вясны 2017 года могуць не знайсці адлюстравання ў наступным індэксе ўстойлівасці. Гэта адбываецца ў тым ліку і з той прычыны, што многія арганізацыі грамадзянскай супольнасці не надаюць палітычным падзеям сур’ёзнай увагі і заплюшчваюць вочы на тое, што адбываецца ў гэтым полі.

– У той жа час, як ні дзіўна, сёлетняй вясной адбылася пэўная кансалідацыя арганізацый грамадзянскай супольнасці. Да нас звярталіся арганізацыі, зусім ніякім чынам не звязаныя з палітычнай дзейнасцю, правамі чалавека. Прадстаўнікі абсалютна сацыяльных утварэнняў запытваліся, якім чынам яны могуць дапамагчы людзям, што пацярпелі ад рэпрэсій. Я 20 год працую ў сектары і такое ўпершыню адбылося на маёй памяці. Але як гэтая тэндэнцыя адлюструецца на індэксе – гэта таксама цікава.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео