BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый

16.08.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Беларусь на апошнім месцы па ўстойлівасці грамадскіх арганізацый
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Пры гэтым для нашай краіны гэта, хоць нязначны, але прагрэс. Аднак ці на самай справе беларускім НДА стала лягчэй дыхаць?

Учора ў Мінску эксперты Міжнароднага асветніцкага аб’яднання “АКТ” прэзентавалі вынікі штогадовай ацэнкі Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці краін Еўразіі і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У індэксе адзначаецца, што асноўныя тэндэнцыі, характэрныя для развіцця АГС у 2016 годзе, – гэта дзейнасць у “новай нармальнасці” (калі неспрыяльная прастора становіцца для грамадскіх арганізацый нормай), сіла людзей (акцыі прастэсту), а таксама рост краўдфандынгу, звязаны з абмежаваннем доступу да замежнага фінансавання.

Руху па ацэнцы стану грамадзянскай супольнасці споўнілася 20 год, за гэты час яе прайшлі больш за 70 краін свету. Метадалогія індэкса распачатая Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Згодна з ёй група экспертаў з розных сектараў у кожнай краіне ацэньвае і ранжыруе параметры арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) цягам года. Па кожным параметры (прававы асяродак, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне, аказанне паслуг, інфраструктура, грамадскі імідж) выстаўляюцца балы ад 1 (высокая ўстойлівасць) да 7 (слабая ўстойлівасць). З выстаўленых балаў выводзіцца сярэдняя адзнака – гэта і ёсць індэкс устойлівасці АГС.

У Беларусі ў 2016 годзе ён склаў 5,5, і наша краіна разам з Азербайджанам (5,9) апынулася ў аўтсайдарах: пасля публікацыі першага індэкса ўстойлівасці дзве дзяржавы дасягнулі мінімальнага прагрэсу (першы індэкс у Беларусі быў ацэнены ў 5,7). Зрэшты, гэта не найгоршы варыянт развіцця падзей, бо такія краіны, як Венгрыя, Македонія і Расія наогул прадэманстравалі рэгрэс.

У той жа час у параўнанні з 2015 годам індэкс устойлівасці АГС у Беларусі палепшыўся з 5,6 да 5,5. Здавалася б, змены мізэрныя, але калі паглядзець на ўсю гісторыю індэксацыі арганізацый грамадзянскага сектара ў нашай краіне, то значных адрозненняў там няма. Асноўныя прычыны слабога ўзроўню ўстойлівасці – неспрыяльнае прававое асяроддзе, фінансавая няўстойлівасць, неразуменне спецыфікі дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці, што вядзе да слабога ўзроўня даверу да АГС.

Стасункі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю застаюцца напружанымі, якія ж паляпшэнні ўбачылі эксперты? У справаздачы адзначаецца, што шэраг грамадскіх арганізацый на розных узроўнях у 2016 годзе прымалі ўдзел у дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам, а атксама ў абмеркаванні прававых рэформ. Таксама АГС правялі шэраг буйных форумаў з удзелам урадавых чыноўнікаў. Без вялікіх перашкод атрымалася ў межах краіны зладзіць шэраг імпрэз, якія раней праводзіліся за мяжой. Адным з чыннікаў стала і тое, што ў выніку парламенцкіх выбараў два месцы ў Палаце прадстаўнікоў занялі дэмакратычныя кандыдаты, хоць гэта і не адлюстравалася ў зменах дзяржаўнай палітыкі.                        

Летась умацаваўся арганізацыйны патэнцыял арганізацый. Ёсць досыць яркія поспехі ў прасоўванні інтарэсаў і адвакатаванні: АГС паўплывалі на змены ў лепшы бок больш чым 20 нарматыўна-прававых актаў. Адзначаецца ўяўнае пацяпленне ў адносінах АГС і дзяржавы. Пры гэтым моцна ўзрасла актыўнасць новых ініцыятыў, якія часам больш паспяховыя, чым традыцыйныя НДА.

Разам з тым на кожную станоўчую падзею можа сказаць сваё “але”. У цэлым застаецца неспрыяльным прававы асяродак: улады не разглядаюць АГС як роўных партнёраў, а доступ да мясцовага і замежнага фінансавання абмежаваны і ўсакладнены. Дзейнасць незарэгістраваных арганізацый па-ранейшаму падпадае пад дзеянне Крымінальнага кодэкса, а працэдура рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў вельмі складаная. Да таго ж у 2016 годзе набыў моц дэкрэт № 5 “Аб замежай бязвыплатнай дапамозе”, які рэгулюе атрыманне, улік, рэгістрацыю і выкарыстанне замежнай дапамогі.

Хоць у цэлым у 2016 годзе АГС мелі меншы, чым у папярэднія гады, ціск з боку дзяржавы, пад рэпрэсіі траплялі асобныя актывісты. Колькасць штрафаў у параўнанні з 2015 годам павялічылася ў сем разоў. Неспрыяльнымі застаюцца падатковыя ўмовы, скарачаецца ўзровень замежнага фінансавання.

У той жа час развіваецца краўдфандынг: у 2016 годзе беларускія АГС сабралі каля $300 000 на платформах “Талака”, “Улей”, “МаеSens” – гэта амаль удвая больш, чым у папярэднім годзе.

З’явіліся некаторыя поспехі ў адвакатаванні. Хоць супрацоўніцтва паміж АГС і ўладамі часта застаецца толькі на паперы, аднак развіваюцца анлайн-платформы (Zvarot.by і Petitions.by), якія садзейнічаюць пашырэнню ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў.

Апроч таго ў 2016 годзе далі вынікі некаторыя адвакатыўныя кампаніі, распачатыя раней. Пры ўдзеле “ЕўраБеларусі” і “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Беларусь ратыфікавала Канвенцыю па правах людзей з інваліднасцю.

Перад арганізацыямі грамадзянскай супольнасці стаяць як звыклыя выклікі – фінансавая ўстойлівасць, сноўданне паміж “гета” і “народніцтвам”, так і спароджаныя часам: з’яўленне новых ініцыятыў і іх канкураванне з традыцыйнымі НДА.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео