BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню

23.06.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
budgawl.livejournal.com
Жарсці вакол лёсу сталічнай Асмалоўкі выклікаюць хвалю не толькі пратэстаў, але і крэатыву адносна развіцця квартала. Нечакана для ўсіх гэты раён стаўся месцам нараджэння грамадзянскай супольнасці.

Сёння, 23 чэрвеня, пачынаецца грамадскае абмеркаванне праекта забудовы сталічнай Асмалоўкі. Паводле праекта, усе старыя двухпавярховыя дамы ў раёне вул. Багдановіча — вул. Кісялёва — вул. Куйбышава — вул. Камуністычная падлягаюць зносу. Замест іх з'явяцца новыя жылыя дамы вышынёй 5-6 паверхаў з убудаванымі памяшканнямі гандлёва-бытавога прызначэння з падземнымі аўтастаянкамі. Абодва кварталы знітуе крытая грамадска-гандлёвая вуліца з падземнымі аўтастаянкамі (пасаж «Старажоўскі»). Абмеркаванне будзе працягвацца да 17 ліпеня, а прэзентацыя праекта адбудзецца 26 чэрвеня ў 18:30 у будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна (вул. Мельнікайце, 6).

За захаванне Асмалоўкі – самабытнага раёна ў цэнтры горада з паваеннымі двухпавярховікамі і ўтульнымі зялёнымі дворыкамі – грамадскасць змагаецца ўжо не першы год. Каб прыцягнуць увагу да гэтых кварталаў, мясцовыя жыхары і актывісты ладзяць там фэсты (катоў, сабак, джэма і многія іншыя) на вольным паветры, на якія запрашаюць усіх ахвотных. Нераўнадушныя мінчукі стварылі петыцыю супраць зносу дамкоў, распрацавалі канцэпцыю лагатыпа для Асмалоўкі, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі напісаў кнігу пра гісторыю гэтага месца, а экспертная група дамагаецца надання раёну статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” спытала ў сталых мінчукоў, якія працуюць на ніве ўзмацнення грамадзянскай супольнасці Беларусі аб тым, што яны думаюць адносна гэтага чарговага каменя спатыкнення гарадскіх уладаў і жыхароў.

Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”:

– Я бачу ў СМІ дыскусію паміж двума лагерамі людзей. Адны прасоўваюць канцэпт аб тым, што горад павінен развівацца, другія – аб тым, што трэба захаваць гістарычную спадчыну.

Для мяне Асмалоўка, у першую чаргу, – адно з абліччаў горада. У нас засталося не так шмат гарадскіх кварталаў, якія маюць свой твар і прадстаўляюць яго і самім мінчукам, і гасцям. Гэты ўтульны раён знаходзіцца ў самым цэнтры горада, таму шмат хто звязаны з ім – альбо працаваў, альбо жыў. Мой першы офіс грамадскай арганізацыі быў на першым паверсе ў такім будынку з драўлянымі перакрыццямі і зялёным наваколлем. Фактычна, было ўражанне, што ты жывеш у сваім доміку. Відавочна, там ёсць складанасці са станам дамоў, але для мяне гэта абсалютна вырашальнае пытанне. Мне не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно такое месца, па якія мы звычайна ездзім у Вільню, каб пагуляць і адчуць сябе трошкі больш чалавекам. Бо хтосьці пісаў, што гэтае месца суразмернае чалавеку – немаштабнае, утульнае, і гэта робіць яго прывабным. А пытанні тэхнічнага кшталту, я ўпэўнены, заўжды можна вырашыць. Існуе шмат пляцовак, якія можна выкарыстаць для развіцця горада, для гэтага не абавязкова знішчаць такі досыць самабытны раён.

Яшчэ адзін момант – мы павінны разумець, што ў Асмалоўцы жывуць людзі, якія набывалі кватэры, укладалі ў іх грошы, будавалі планы. Таму першае, што павінны былі зрабіць гарадскія ўлады, – гэта пацікавіцца меркаваннем мясцовых жыхароў. Сапраўды, гэты раён мае вялікія перспектывы зрабіцца, калі не Манмартрам, то крэатыўным кластарам, дзе на першых паверхах можна зрабіць прывабныя месцы ад кавярняў да галерэй. Побач стаіць фактычна збанкручаны завод “Гарызонт”, і чамусьці прыярытэт уладаў палягае не ў тым, каб разабрацца з гэтым нагрувашчваннем індустрыяльнай архітэктуры, а ў тым, каб пазбавіцца ад Асмалоўкі.

Я не хачу казаць пра гістарычную каштоўнасць раёна – для гэтага ёсць эксперты. Але я вырас менавіта ў такім Мінску, з такімі кварталамі, як Асмалоўка, аўтазаводскі квартал, трактаразаводскі… Я памятаю Траецкае прадмесце яшчэ “да фарбавання” – чаму б па аналогіі не зрабіць і Асмалоўку? Да таго ж гэты раён з паркам і Оперным тэатрам поруч дыктуе, што не патрэбны нам чарговы “Кемпінскі”, які немагчыма пасля дабудаваць. Лепей добраўпарадкаваць гэтыя невялічкія дамы з жоўтай фарбай і прывабнымі дворыкамі так, каб там было прыемна жыць і бавіць час.

Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, метадолаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэту:

– Я нарадзілася ў Мінску, і мае бацькі таксама, таму частка майго жыцця звязаная з вобразам Асмалоўкі. Аднак мне здаецца, што тут вельмі шмат увагі надаецца эмацыйнаму складніку, на якім, на жаль, немагчыма пабудаваць рашэнне глыбокіх праблем, якія ў нас ёсць. Першая – тое, што мы абсалютна неашчадна, без стратэгічнага бачання ставімся да фармавання ідэнтычнасці горада. І гэта не толькі вобраз горада, і не толькі на паштоўках, але і чалавечыя адносіны жыхароў з месцамі. І гэтае прадумванне ідэнтычнасці горада – чым ёсць Мінск для яго жыхароў, для супольнасцяў, – пакідаецца без увагі. А яшчэ мне здаецца, што Асмалоўка важная сваёй апошняй кароткай гісторыяй, дзе паўстае супольнасць мінчукоў, якія спрабуюць асэнсаваць месца гэтага квартала ў ідэнтычнасці горада. Гэта вельмі важна і, мне здаецца, Асмалоўку варта захоўваць хаця б дзеля “нараджэння” там гараджанаў

Яшчэ адна тэма, якая вельмі мала абмяркоўваецца, – гэта абыходжанне з уласнасцю і жыллём. Бо, фактычна, сітуацыя з Асмалоўкай выглядае так, што адных уласнікаў жылля спрабуюць выселіць, каб пабудаваць на гэтым месцы іншае жыллё. Калі б гаворка вялася пра нейкія грамадсказначныя праекты, дарогі, школы, бальніцы – адна справа, і гэта немагчыма абмяркоўваць без меркавання ўласнікаў. Але замена жылога кварталу на жылы квартал выглядае абсурдна. Мы не прывыклі да таго, што ўласнік – апошняя інстанцыя, якая вырашае, ці заставацца пры сваёй уласнасці, ці растацца з ёй. Гэтае пытанне, на жаль, у нашай культуры не шмат абмяркоўваецца. Мы больш абмяркоўваем  тое, ці з’яўляецца Асмалоўка гісторыка-культурнай каштоўнасцю, чым тое, што людзі набывалі тут жыллё і жывуць у ім.

Калі ўжо шукаць варыянты таго, што можна зрабіць з гэтым кварталам, то толькі з удзелам людзей, якія там жывуць і гатовыя ўкласціся ў тое, каб нешта там рабіць. Безумоўна, там патрэбныя сродкі і праца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео