Воскресенье 28 мая 2017 года | 07:57
  • бел / рус
  • eng

Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску

15.05.2017  |  Общество   |  Пётр Кухта,  ЕўраБеларусь
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску

Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.

Даследаванне Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend «Судовая ўлада ў сетцы Інтэрнэт» ставіла мэтай «апісаць актуальны стан і праблемы прадстаўленасці афіцыйнай інфармацыі аб дзейнасці судовай сістэмы на сайтах судовых органаў, а таксама акрэсліць магчымыя і натуральныя шляхі да паляпшэння гэтага стану». Аўтар даследавання Антон Барысенка, рэдактар – Міхаіл Мацкевіч.

«Зразумела, што чалавек у сітуацыі лічбавага свету пры неабходнасці кантакту з судовай сістэмай звяртаецца да Інтэрнэту, - кажа пра актуальнасць даследавання Міхаіл Мацкевіч. - Безумоўна, прадстаўніцтва дзяржаўных органаў, у тым ліку і судовай сістэмы Беларусі, у Сеціве павінна быць, па-другое, яно павінна быць якасным, бо чалавеку загадзя трэба ведаць, што такое суд, трэба ўцяміць ва ўсіх працэдурах, якія трэба прайсці. У нас ёсць успрыняцце суда як пэўнага рэжымнага аб'екту з карнымі функцыямі, куды людзі звяртаюцца ў апошнюю чаргу, у крайняй сітуацыі. Менавіта добрае адлюстраванне інфармацыі павышае давер людзей да судовай сістэмы».

Акрамя таго, зазначае Міхаіл Мацкевіч у інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі», прадстаўленне зразумелай інфармацыі грамадзянам – як даехаць, дзе азнаёміцца з матэрыяламі справы, як падаць скаргу і іншае – спрашчае працу саміх суддзяў і супрацоўнікаў суда, «таксама, акрамя грамадзян, у прадстаўленні якаснай і дасяжнай інфармацыі зацікаўленыя іншыя інстытуцыі, па-першае, СМІ, якія асвятляюць судовыя працэсы, якім патрабуецца статыстычная інфармацыя, па-другое, даследчыкі, навукоўцы».

Міхаіл Мацкевіч кажа, што прэс-сакратар Вярхоўнага Суда Юлія Ляскова і намеснік старшыні ВС Валер Калінковіч за апошнія 3-4 гады «даволі якасна падыйшлі да працы у справе прадстаўлення інфармацыі праз Інтэрнэт, што прынесла вынікі – паводле даследавання, Вярхоўны Суд можна назваць інфармацыйна найлепшым». Хаця, зазначае даследчык, «безумоўна, ёсць пытанні з пункту гледжання праваабаронцаў і юрыстаў наконт пытанняў публікацыі судовых рашэнняў, у суседзяў – украінцаў, палякаў, літоўцаў – гэта стандартная практыка, але ж у Беларусі да гэтага часу яна не рэалізаваная, публікуецца толькі частка судовых рашэнняў». «Але ж гэта пытанне не да сайта, хутчэй, увогуле да палітыкі судовай сістэмы ў Беларусі», - дадае Міхаіл Мацкевіч.

Паводле эксперта, «падыходзячы да даследавання, мы не кіраваліся ні міжнароднымі нормамі, ні лепшымі практыкамі, якія можна пабачыць у суседзяў, хутчэй, нас цікавілі практыкі, якія ўжо існуюць у нас». «Тэкст сканцэнтраваны ў першую чаргу на даследаванні і параўнанні сайтаў абласных судоў, - распавядае Міхаіл Мацкевіч. - З некаторых сайтаў можна вылучыць добрыя практыкі, да прыкладу, прадстаўленне інфармацыі аб дзяржаўным мыце, якое трэба сплаціць пры падачы позвы ў суд ці скаргі, але ў некаторых момантах даследавання мы прыходзілі да такога ўражання, што сайты абласных судоў гэта больш ініцыятыва саміх судоў ці нават іх супрацоўнікаў, бо не назіралася нейкай універсальнасці, уніфікацыі ў прадстаўленні інфармацыі».

«Як мы даведаліся, у будучым плануецца скасаваць сайты абласных судоў і перанесці ўсю судовую інфармацыю на платформу сайта Вярхоўнага Суда. Што, на наш пункт гледжання, з'яўляецца добрым рашэннем. Бо судовая інфармацыя, якая цікавіць грамадзяніна, ёсць адзінай для ўсёй краіны, яна ўніфікаваная, таму існаванне сайтаў абласных судоў падаецца нерацыянальным. Сайт ВС тэхнічна распрацаваны і не патрабуе вялікіх унёскаў пад пераўтварэнне ў адзіны партал судовай сістэмы», - паведаміў эксперт.

Даследчыкі даслалі сваю працу ва ўсе абласныя суды і ў Вярхоўны Суд яшчэ 30 сакавіка, але атрымалі адказ толькі ад Магілёўскага абласного суда. «Што праўда, у Facebook праз зноўку ж прэс-сакратара ВС Юлію Ляскову мы мелі рэакцыю, нам было даведзена, што вялікая частка нашых рэкамендацый, што знаходзіцца ў апошнім раздзеле даследавання, будзе прынятая да ўвагі пры распрацоўцы плана перанясення сайтаў абласных судоў на платформу ВС. Але канкрэтна якія рэкамендацыі будуць скарыстаныя – не ведаем. Спадзяемся, што ўсё ж атрымаем адказы», - сказаў Міхаіл Мацкевіч.

Паводле эксперта, «некаторыя вывады даследавання здзівілі, напрыклад, беларускамоўнасць сайтаў – яе папросту няма». «Увогуле, гэта праблема не толькі судовай сістэмы, як паказваюць нашыя іншыя даследаванні, яна ўласціва ўсім дзяржаўным органам, што на раённым узроўні, што на ўзроўні міністэрстваў. На жаль, двухмоўе не ставіцца ў прыярытэт. Спадзяемся, што пры стварэнні новай інфармацыйнай структуры Вярхоўны Суд падыйдзе да гэтага пытання больш грунтоўна і будзе выконваць канстытуцыйнае права беларусаў. Калі ж казаць пра тэхнічныя рашэнні і кантэнт, то сайт Вярхоўнага Суда нічым не саступае падобным у суседніх краінах, акрамя прадстаўлення статыстыкі, рашэнняў судоў і анонсаў будучых паседжанняў», - рэзюмаваў Міхаіл Мацкевіч.

Другие новости раздела «Общество»

Интеллектуалы из гетто
Интеллектуалы из гетто
Интервью философа и методолога Владимира Мацкевича украинскому изданию «Фокус».
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Забарона расійскіх сацсетак і георгіеўскай стужкі не вырашае праблемы, але абмяжоўвае свабоду, фундаментальныя правы чалавека і дэмакратыю.
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Для этого нужно... сыграть. Именно в таком состоянии актуального мышления, как организационно-деятельностная игра (ОДИ), могут открыться перспективы развития корпорации, страны, человечества.
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Память о войне
Память о войне
В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Чаму архітэктура Мінска становіцца аб’ектам крытыкі, якія задачы спрабуе вырашыць урбаністыка і якія праблемы стаяць за “правам на горад”?
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Перед вами четвертый выпуск электронного бюллетеня LawtrendMonitor за 2017 год.
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
4-часовая попытка осознания современной проблематики Чернобыля.
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Журналіст распачаў збор сродкаў, каб выдаць унікальную кнігу пра сучасных беларускіх творцаў.
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
19 апреля в Гомеле в рамках «Городских собраний ГДФ» с лекцией «(НЕ)зависимая Беларусь» выступил философ и методолог Владимир Мацкевич.
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Уже довольно давно специалистам стало понятно, что онкологические заболевания требуют особого подхода, который не исчерпывается чисто медицинскими мероприятиями.
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Пазбаўленне вядомай праваабаронцы права на ўезд у Беларусь цягам трох гадоў і адмова скарачэння гэтых тэрмінаў маюць палітычны падтэкст.
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Программы Европейского Союза для беларусской молодежи открывают сегодня много возможностей учиться за рубежом. Как это работает, кто и с какими впечатлениями возвращается на родину?
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбыўся інтэлектуальны марафон салідарнасці “РАЗАМ” з беларусамі, затрыманымі па так званай “справе патрыётаў”.
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.
Белорусы отмечают Пасху
Белорусы отмечают Пасху
В 2017 году дни празднования по Григорианскому и Юлианскому календарю совпадают, поэтому христиане всех конфессий отмечают Пасху одновременно 16 апреля.
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
Андрэй Ягораў: Беларусь можа апынуцца ў “статку чорных авечак”

Незалежныя эксперты па маніторынгу Балонскага працэса бачаць сэнс у працягу Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі для нашай краіны, але з узмацненнем яе ўмоваў.