Суббота 7 декабря 2019 года | 05:55
  • бел / рус
  • eng

Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў

24.04.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў

Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.

Шостага красавіка ўпершню за 20 год Беларусь падала перыядычны даклад у Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ ААН). Апошні даклад быў пададзены ў 1997 годзе. Наступнае абавязацельства падачы ў 2001 годзе наша краіна праігнаравала. Што ўсё гэта значыць, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла пракаментаваць дырэктара Цэнтра прававой трансфармацыі Вольгу Смалянку.

– На падставе наяўнай інфармацыі (у тым ліку той, што падаецца спецдакладчыкамі, беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі) Камітэт ставіць пытанні, на якія краіна мусіць адказаць. Звычайна, калі Беларусь падае даклады ў межах іншых міжнародных працэдур, напрыклад, універсальнага перыядычнага агляду, яна ў асноўным акцэнтуе ўвагу на пытаннях, якія ляжаць у плоскасці сацыяльных правоў. Тут жа вельмі шмат пытанняў ляжыць у плоскасці грамадзянскіх, палітычных правоў: свабода асацыяцый, сходаў, свабода выказвання меркаванняў, свабода перамяшчэнняў, іншых. Беларусь вымушаная адказваць на ўсе пастаўленыя пытанні і не можа перавесці гэты даклад у выключна зручнае для сябе рэчышча.

У той жа час краіна спрабуе прадаставіць інфармацыю і аб рэалізацыі палітычных правоў так, як гэта выгадна ёй. Напрыклад, Камітэт ставіць пытанні аб свабодзе асацыяцый, рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, наяўнасці крымінальнай адказнасці за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 КК РБ). Беларусь адказвае, што так, такі артыкул ёсць, але з 2001 года ён не прымяняўся. Але тут нават не эксперту зразумела, што раз гэты артыкул на працягу такога часу існуе і яго не адмяняюць, значыць, ён патрэбны дзяржаве, напрыклад, для аказання ціску на актывістаў. Акрамя таго краінай ігнаруюцца заключэнні міжнародных інстытутаў, напрыклад, Венецыянскай камісіі па правах чалавека, аб тым, што  нават сама наяўнасць гэтага артыкула не адпавядае міжнародным абавязацельствам Беларусі.

У дакладзе гаворыцца таксама аб Беларусі як аб прававой дзяржаве, дзе забяспечваецца магчымасць стварэння розных грамадскіх аб'яднанняў. У той жа час абсалютна ігнаруецца практыка штогадовых адвольных адмоваў у рэгістрацыі вялікай колькасці аб'яднанняў, складанае заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях. Дзяржава адзначае, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” не падаецца на рэгістрацыю. Але ёсць заключэнне КПЧ аб тым, што ліквідацыя “Вясны” не адпавядае міжнародным нормам, адпаведна, краіна павінна проста выканаць свае міжнародныя абавязацельствы, зарэгістраваць арганізацыю, а не чакаць, калі яна падасць дакументы.  

Асобнае пытанне даклада прысвечана высылцы з краіны старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай – вядомай праваабаронцы – у рамках парушэння права на свабоду перамяшчэнняў.  І калі КПЧ ставіць сваё пытанне ў рамках аказання ціску на праваабаронцу, то дзяржава спрабуе нівеляваць гэтае пытанне, разглядаючы яго як парушэнне права індывідуальгага грамадзяніна, пры гэтым маніпулюючы лічбамі і інфармацыяй, не звязваючы пытанні высылкі з праваабарончай дзейнасцю Алены.

Такіх прыкладаў аднабаковай і неаб'ектыўнай падачы інфармацыі ў дакладзе вельмі шмат.

Цяпер перад беларускімі праваабарончымі арганізацыямі стаіць сур'ёзная задача, паколькі працэдура прадугледжвае падачу ў КПЧ акрамя дзяржаўнага дакладу таксама і альтэрнатыўных дакладаў. У цяперашні час некалькі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі дамовіліся аб падрыхтоўцы сумеснага альтэрнатыўнага дакладу. Асноўная мэта гэтага дакладу – прадстаўленне поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі аб сітуацыі з выкананнем шырокага спектру правоў чалавека ў Беларусі. Мы пастараемся падрыхтаваць сваю справаздачу да лета. Калі дакладна будзе разглядацца даклад беларускаа ўраду, пакуль невядома.

Каб казаць пра нейкія перспектывы вырашэння праблем з палітычнымі правамі чалавека ў Беларусі, неабходна, каб у краіне быў наладжаны канструктыўны дыялог паміж дзяржавай і праваабаронцамі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, чаго пакуль няма. Што да міжнародных механізмаў, яны хоць і ствараюцца для таго, каб дапамагчы краіне вырашыць яе праблемныя пытанні, але каб прыняць гэтую дапамогу, патрэбна палітычная воля самой дзяржавы. А як сведчыць мінулы досвед, апошнія падзеі ў краіне, Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў, якія палягаюць у плоскасці палітычных правоў, тым больш не даводзіцца казаць аб сістэмным канструктыўным вырашэнні гэтых пытанняў.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?

Теперь у нас есть 270 дней, которые надо прожить не зря, чтобы жила Беларусь, свободная, независимая, развивающаяся и процветающая.