Понедельник 26 июня 2017 года | 16:59
  • бел / рус
  • eng

Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні

21.04.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.

У лістападзе мінулага года з ініцыятывы Праваабарончага цэнтру “Вясна” адбыўся круглы стол, дзе размаўлялі аб практычных аспектах рэалізацыі права грамадзян на мірныя сходы. Праз паўгода беларускія і міжнародныя эксперты зноў звярнуліся да гэтай праблемы, аднак ужо з канкрэтнымі заканадаўчымі прапановамі ў гэтай галіне.

На жаль, тэма свабоды сходаў у Беларусі не губляе сваёй актуальнасці, а за апошнія некалькі месяцаў сітуацыя значна пагоршылася, зазначыў прадстаўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрый Чавусаў.

На думку праваабаронцы з Малдовы Сяргея Астафа, аб запланаваных мерапрыемствах уладам трэба паведамляць, а ніяк не прасіць дазволу на іх правядзенне. Па-другое, лічыць эксперт, дзяржава мусіць ствараць умовы, каб людзі маглі выказваць свае погляды мірным спосабам, а не выстаўляць рахункі за паслугі міліцыі, камунальных служб і медыкаў. Па-трэцяе, мірны сход не можа быць забаронены, а толькі прыпынены, і тое пры ўмовах, калі дэманстрацыя перастае быць мірнай і набывае нерэгуляваны характар. Чацвёрты элемент – калі ўлада хоча забараніць сход, гэта мусіць адбывацца праз судовыя інстанцыі, а не праз забароны мясцовых выканаўчых органаў.

“Апошні момант звязаны з адказнасцю, яна мусіць быць індывідуальнай. Арганізатараў не павінны прыцягваць да яе за дзеянні трэціх асоб”, – падсумаваў Сяргей Астаф.

Для беларусаў падобныя рэчы гучаць як нешта неверагоднае. Зрэшты, каб пераканацца, што такое магчыма, далёка хадзіць не трэба, дастаткова звярнуцца да досведу суседзяў. Напрыклад, у той жа Украіне, дзе становішча ўскладненае нядаўняй рэвалюцыяй і вайной на ўсходзе, сітуацыя з мірнымі сходамі значна больш дэмакратычная, чым у нас.

“Ва Украіне няма спецыяльнага закона аб пратэстах, рэгуляванне сходаў адбываецца пасярэдніцтвам Канстытуцыі, – кажа ўкраінскі праваабаронца Міхайла Камянёў. – Ва  ўкраінскай Канстытуцыі няма забароны мірных сходаў, гэтае пытанне вырашаецца ў судзе, замацаваны паведамляльны парадак правядзення сходаў. Летась было пададзена 18 судовых позваў за абмежаванне свабоды сходаў, з іх задаволілі толькі восем. У Кіеве было 10 тысяч паведамленняў уладам пра акцыі, і на ніводнае з іх не была пададзена позва ў суд. Гэта збліжае ўладу і людзей”.

У нашых паўднёвых суседзяў ёсць і свае праблемы, якія з судоў перамясціліся ў практычную плоскасць, а менавіта ў бок дзеянняў паліцыі падчас масавых мерапрыемстваў, бо ў іх няма ніякай унутранай інструкцыі. Аднак гэтую праблему спрабуюць вырашыць.

Калі казаць пра нашу еўрапейскую суседку Польшчу, то там роля праваахоўных органаў звузілася да таго, што яны павінны забяспечваць ахову сходаў, калі гэта неабходна, а таксама спакойную абстаноўку іх правядзення.

“Пры гэтым людзі могуць крычаць, выглядаць агрэсіўна, махаць рукамі (я ведаю, што ў Беларусі гэта можа трактавацца па-рознаму), факеламі, топаць нагамі – і гэта лічыцца мірным сходам да моманту, пакуль няма прымянення сілы ці прамых заклікаў да яго, – гаворыць праваабаронца Вольга Саламатава. – І ўсё гэта павінна ацэньвацца ў кантэксце, на што вельмі ўважліва глядзяць суды. Немагчыма забараніць сход ці частку сходу, дзе людзі вядуць сябе агрэсіўна, яе можна толькі ізаляваць. Для гэтага доўга і гучна павінны папярэджваць людей, заклікаць да парадку і казаць, што на канкрэтным месцы можа быць прымененая сіла. Паводле міжнародных нормаў павінна рэалізоўвацца прэзумпцыя на карысць правядзення сходаў, і гэта адна з асноўных свабод чалавека. Для Польшчы вельмі важныя рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека. Паліцыя вельмі доўга прывыкала да таго, што ў яе няма функцыі кіраўніцтва сходам, можна толькі дамаўляцца”.

Тым не менш, цяпер Польшча перажывае канстытуцыйны крызіс і працуе над зменамі ў галіне свабоды сходаў, уводзяцца іх абмежаванні. І гэта, у сваю чаргу, прывяло да павелічэння пратэстных акцый.

Праваабаронца “Вясны” Зміцер Салаўёў паведаміў, што валанцёры распрацавалі зварот да суб’ектаў уладаў, на які тыя альбо не адказалі, альбо далі адмоўны адказ. Тады было вырашана распрацаваць альтэрнатыўны законапраект па мірных сходах. Пры гэтым праваабаронцы кіраваліся нормамі АБСЕ і практыкамі суседніх краін. У прыватнасці, у законапраекце прапануецца карыстацца прынцыпам паведамлення аб мерапрыемстве.

Акрамя гэтага юрысты займаюцца паляпшэннем існага заканадаўства па мірных сходах.

“Адносна заключэння дамоваў з міліцыяй, камунальнымі службамі і медыкамі – гэта супярэчыць пастанове Савета міністраў, дзе сказана, што толькі пасля падачы заяўкі яе копія адпраўляецца адпаведным службам”, – звяртае ўвагу Зміцер Салаўёў.

Эксперт Беларускага Хельсінскага камітэту Зміцер Чарных распавёў, што паводле беларускіх уладаў, абсалютная большасць заявак (а менавіта 99%), якія падаюцца на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Мінску, задавальняецца.

“Але тут выкарыстоўваецца падмена паняццяў: усе гэтыя мерапрыемствы, хутчэй за ўсё, праходзілі падчас выбарчых кампаній”, – раскрыў “сакрэт” праваабаронца.

Як пазбегнуць памылак, рыхтуючы законапраект па мірных сходах? Магчымыя хібы паспрабавала акрэсліць дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка:

“У Беларусі настолькі шырокае азначэнне “сходу”, што можна падвесці пад яго любыя мерапрыемствы, якія праводзяцца калектыўна. Дзейны закон “Аб масавых мерапрыемствах” распаўсюджваецца і на культурна-відовішчныя імпрэзы. Тым самым дзяржава абмяжоўвае не толькі пратэстныя акцыі, але і сходы, якія праводзяцца грамадзянамі, некамерцыйнымі арганізацыямі – турыстычныя лагеры, экскурсіі…”

Па словах Вольгі Смалянкі, важна казаць пра недапушчальнасць распаўсюджвання дзеяння закона на падобныя мерапрыемствы. Апроч таго быў выпадак, калі праз парушэнне закона “Аб масавых мерапрыемствах” адмовілі ў рэгістрацыі арганізацыі, бо яе ўстаноўчы сход праходзіў пад адкрытым небам…

“Калі мы пералічваем выпадкі, на якія не павінен распаўсюджвацца закон, мы заўсёды можам не ўлічыць практычныя прыклады. Мы можам самі загнаць сябе ў пастку, таму трэба да гэтага падыходзіць вельмі асцярожна”, – кажа праваабаронца.

Таксама ў праекце закона важна падкрэсліць усіх суб’ектаў (як фізічныя, так і юрыдычныя асобы), якія могуць быць арганізатарамі мірных сходаў. Цяпер жа, згодна з беларускім заканадаўствам, сход з колькасцю ўдзельнікаў, большай за 1000 чалавек, можа арганізоўваць толькі зарэгістраваная ўстанова. У Беларусі ж сітуацыя з рэгістрацыяй аб’яднанняў не лепшая за сітуацыю са свабодай сходаў… І ўрэшце, любы закон можы быць някепскім, але яго можна кепска выкарыстоўваць, падсумавала Вольга Смалянка.

Другие новости раздела «Общество»

"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
13 июня в Музее-мастерской Заира Азгура в Минске в рамках проектного театра Центра "Арт Корпорейшн" состоялась премьера спектакля "ANTI[GONE]" режиссера Александра Марченко.
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Государственная система образования перестала быть монополистом: людям уже нужно больше, чем корочка об окончании вуза.
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Центр европейской трансформации подготовил аналитический обзор актуального состояния и условий деятельности организованного гражданского общества Беларуси.
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол лёсу сталічнай Асмалоўкі выклікаюць хвалю не толькі пратэстаў, але і крэатыву адносна развіцця квартала. Нечакана для ўсіх гэты раён стаўся месцам нараджэння грамадзянскай супольнасці.
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Дакладней, ужо пачалася. 15 чэрвеня, у Міжнародны дзень ветру, таварыства “Зялёная сетка” арганізавала прэс-тур у Навагрудскі раён, дзе мы ўбачылі, як актыўна развіваецца ветраэнергетыка ў рэгіёне.
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Центр европейской трансформации подготовил отчет по результатам исследования возможностей внедрения в регионах Беларуси механизмов для обеспечения реализации прав людей с инвалидностью.
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Скульптуры правадыроў — як дэкарацыі для антычнай трагедыі. Спектакль "Антыгона" рэжысёра Аляксандра Марчанкі паказалі ў музеі Азгура.
Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку
Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку
“Мінск – гэта буржуазны горад, які мы павінны пахаваць, а наш пралетарскі Менск будзе квітнець”. Разам з гісторыкам прайшліся па сталіцы 1930-х.
Аляксандр Гужалоўскі: Якуб Колас сам насіў цэнзару “Сымона-музыку”
Аляксандр Гужалоўскі: Якуб Колас сам насіў цэнзару “Сымона-музыку”
Класікаў правіць нельга? Глупства, заяўляла савецкая цэнзурная машына і перакройвала тэксты толькі так. Гісторык даследваў цэнзуру ў БССР і збірае грошы на выданне кніжкі.
Стрим-программа "Горизонт событий. Время Свободы" (Видео и аудио)
Стрим-программа "Горизонт событий. Время Свободы" (Видео и аудио)
Эх, имели бы мы больше свободного времени, вот мы бы тогда!..
Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй
Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй
10 чэрвеня ў Мінску пройдзе першы джазавы канцэрт ля ратушы. Адкрые яго 7-гадовая піяністка з Салігорска Сафія Курловіч, хэдлайнер - адзін з найлепшых джазавых гітарыстаў свету Скот Хендэрсан (ЗША).
Андрэй Бастунец: Суд Філіповіча – спроба прыцягнуць да адказнасці чалавека, які стаў насуперак шляху
Андрэй Бастунец: Суд Філіповіча – спроба прыцягнуць да адказнасці чалавека, які стаў насуперак шляху
Запосціў відэа – атрымаў штраф. У Беларусі за парушэнне заканадаўства аб СМІ сталі прыцягваць актывістаў, якія вядуць стрымы на YouTube і ў сацыяльных сетках.
Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідэры? (Відэа)
Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідэры? (Відэа)
Магчыма, шмат хто здзівіцца, але сёлета ў Беларусі афіцыйна абвесцілі Год навукі.
Светлана Мацкевич: Педагогов деморализуют требованиями послушания и некритичности (Видео)
Светлана Мацкевич: Педагогов деморализуют требованиями послушания и некритичности (Видео)
Педагог Светлана Мацкевич говорит, что "толкотня" в попытках реформировать систему образования в Беларуси была "еще до Коли" — т.е. до того, как младший сын главы страны стал школьником.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 5, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 5, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 5, 2017.
Интеллектуалы из гетто. Чем Украина и Беларусь могут быть полезны друг другу
Интеллектуалы из гетто. Чем Украина и Беларусь могут быть полезны друг другу
Интервью философа и методолога Владимира Мацкевича украинскому изданию «Фокус».
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Забарона расійскіх сацсетак і георгіеўскай стужкі не вырашае праблемы, але абмяжоўвае свабоду, фундаментальныя правы чалавека і дэмакратыю.
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Для этого нужно... сыграть. Именно в таком состоянии актуального мышления, как организационно-деятельностная игра (ОДИ), могут открыться перспективы развития корпорации, страны, человечества.
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Память о войне
Память о войне
В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”

На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.

Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития

Центр европейской трансформации подготовил аналитический обзор актуального состояния и условий деятельности организованного гражданского общества Беларуси.

"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)

13 июня в Музее-мастерской Заира Азгура в Минске в рамках проектного театра Центра "Арт Корпорейшн" состоялась премьера спектакля "ANTI[GONE]" режиссера Александра Марченко.

Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества

Государственная система образования перестала быть монополистом: людям уже нужно больше, чем корочка об окончании вуза.