Понедельник 24 апреля 2017 года | 18:10
  • бел / рус
  • eng

Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца

17.04.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца delfi.lt

Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.

Нагадаем, Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурс эскізаў памятнага знака “Курапаты”. Паводле палажэння конкурса, яго мэтай з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты”, як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння”. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 красавіка 2017 года, усе пададзеныя матэрыялы будуць разгледжаныя на закрытым пасяджэнні журы не пазней за 1 траўня 2017 года. 

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэзідэнта з просьбай перагледзець умовы конкурса на стварэнне мемарыяла і асабіста сустрэўся з міністрам культуры Барысам Святловым.

– Тое, што я быў запрошаны на сустрэчу з міністрам культуры – гэта ўжо гатоўнасць улады да дыялогу. Проста яго трэба будаваць на канструктыўным грунце, а мы заўсёды ставім пытанні канструктыўна, у тым ліку, калі азнаёміліся з палажэннем конкурса. На наш погляд, яго перспектыўныя ўдзельнікі былі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы. Адна з іх – выкананне праекта на геападаснове 1:500. Але гэта матэрыял для службовага карыстання і далёка не кожны можа атрымаць яго сабе. Таксама ў палажэнні трошкі непразрыста была апісаная праца конкурснага журы. Гэтыя дзве праблемы мы, у асноўным, і разглядалі, – распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” Антон Астаповіч.

Па яго словах, улада гатовая да дыялогу па мемарыялізацыі Курапатаў, і падчас сустрэчы ўдалося знайсці кампраміснае вырашэнне спрэчных пытанняў.

– Цяпер на конкурс могуць прымацца ўсе работы, не залежна ад таго, на чым яны выкананы – жорсткага крытэру адбора, што абавязкова на “пяцісотцы”, не будзе. Што да складу журы, то ён яшчэ нават Міністэрствам не прызначаны. Але ў яго ўвойдуць прадстаўнікі профільных грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны і яе папулярызацыяй. Гэтыя грамадскія аб’яднанні ўваходзяць у склад Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры. Я не выключаю, што камісія будзе далучана да працы журы.

Як вынікае з сустрэчы, сам конкурс не прадугледжвае прыняцця канчатковага рашэння адносна таго, якім будзе мемарыял у Курапатах.

– Гэта першы этап, падчас якога будуць разглядацца работы, выбірацца пэўныя канцэптуальныя кірункі, на падставе якіх будзе фармавацца заданне на новы конкурс. Ёсць разуменне, што праблему аўралам вырашыць не ўдасца. Таму гэта не апошні конкурс, і самае галоўнае – ёсць разуменне, што да народнага мемарыяла, які ствараецца на працягу дзесяцігоддзяў, трэба ставіцца максімальна ашчадна.

Да пытання ахоўных зон мемарыяла, за вяртанне якіх цягам 15 дзён змагаліся абаронцы ў намётавым лагеры напрыканцы лютага – пачатку сакавіка, у Антона Астаповіча стаўленне катэгарычнае. На яго думку, людзі, якія кажуць пра перагляд ахоўных зон – “правакатары, якія не ведаюць, што твораць”.

– Курапаты маюць шыкоўнейшыя ахоўныя зоны, зацверджаныя пастановай 2014 года. Такіх зон не мае аніводная гісторыка-культурная каштоўнасць, таму пераглядаць іх няма сэнсу. А калі пастаянна ўздымаць гэтае пытанне, яны рана ці позна будуць перагледжаныя ў бок скарачэння.

***

Прадстаўнікі многіх рухаў, якія ў той ці іншай ступені апякуюцца Курапатамі, таксама выказалі сваё стаўленне да прапанаванага ўладамі конкурса. Так, адзін з адкрывальнікаў расстрэльнага ўрочышча лідар КХП БНФ Зянон Пазняк заклікаў да масавай абароны Курапатаў і папрасіў творцаў не ўдзельнічаць у конкурсе. Кіраўнік грамадскай дырэкцыі Народнага мемарыялу Курапаты, сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі заявіў, што за 20 год без дапамогі ўлады ва ўрочышчы паўстаў народны крыжовы мемарыял, і больш ніякіх пабудоў на тэрыторыі помніка быць не можа.

Былая навуковая кіраўніца Курапацкага мемарыялу Мая Кляшторная перакананая, што “ўся шуміха вакол Курапатаў не на карысць Курапатаў”. На яе думку, Курапатам патрэбны спакой.

Каардынатарка ініцыятывы “Абаронім Курапаты” Ганна Шапуцька зазначыла, што ўлады не могуць аднаасобна вырашаць пытанне мемарыялізацыі ўрочышча, неабходна шырокае грамадскае абмеркаванне.

Прадстаўнікі ініцыятывы "Эксперты ў абарону Курапатаў", куды ўваходзяць Марат Гаравы, Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка і іншыя, запатрабавалі найперш вызваліць усіх абаронцаў Курапатаў, што апынуліся ў СІЗА КДБ  і на Валадарскага, а таксама тых, супраць каго былі распачатыя палітычна матываваныя справы.

Другие новости раздела «Общество»

Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбыўся інтэлектуальны марафон салідарнасці “РАЗАМ” з беларусамі, затрыманымі па так званай “справе патрыётаў”.
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.
Белорусы отмечают Пасху
Белорусы отмечают Пасху
В 2017 году дни празднования по Григорианскому и Юлианскому календарю совпадают, поэтому христиане всех конфессий отмечают Пасху одновременно 16 апреля.
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
Больш чым праз 30 год пасля чарнобыльскай катастрофы гэтую тэму працягваюць замоўчваць у Беларусі.
Павел Каралёў: Кожная гістарычная мясціна – як захапляльны раман
Павел Каралёў: Кожная гістарычная мясціна – як захапляльны раман
Вы ўпэўнены, што ведаеце свой горад/раён? А тое, што мінская ратуша згадваецца ў Конан-Дойля? Калі не, то абавязкова схадзіце на “Фэст экскурсаводаў”.
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам
Былы старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў, вызвалены ад службы па ўзросце, стаў прарэктарам універсітэта МІПСА («МІТСО», раней Міжнародны інстутыт працоўных і сацыяльных адносінаў).
Мінінфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
Мінінфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала ў сакавіку гэтага года доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў.
Владимир Мацкевич: Беларусским властям не удалось сломать формат переговоров
Владимир Мацкевич: Беларусским властям не удалось сломать формат переговоров
Нельзя трехсторонний формат переговоров с ЕС превращать в четырехсторонний: тогда гражданское общество потеряет свой голос.
Анархіст Дзмітры Паліенка асуджаны да 2 гадоў калоніі
Анархіст Дзмітры Паліенка асуджаны да 2 гадоў калоніі
У дачыненні да Паліенкі дзейнічаў прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай. Але суд перагледзеў меру стрымання.
Зміцеру Паліенку пагражае калонія
Зміцеру Паліенку пагражае калонія
У дачыненні да Зміцера Паліенкі дзейнічае прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай.
Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.
И снова про доступное жилье: Лукашенко подписал указ о предоставлении жилья в лизинг
И снова про доступное жилье: Лукашенко подписал указ о предоставлении жилья в лизинг
Документ направлен на активизацию рынка жилой недвижимости и повышение доступности жилья для граждан.
Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра
Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра
12 красавіка ў Прэс-клубе а 17-ай гадзіне адбудзецца дыскусія "Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй" і прэзентацыя нямецкага перакладу кнігі “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы – да сада надзеі”.
Поезда перестанут ходить в аэропорт Минска с 7 апреля‍
Поезда перестанут ходить в аэропорт Минска с 7 апреля‍
Временно отменены поезда из центра Минска в Национальный аэропорт.
Из Беларуси депортируют трех христианских проповедников
Из Беларуси депортируют трех христианских проповедников
Украинские граждане Владислав Ермолов, Леонид Намерчук и Ашот Саркисьян из миссии «Благая весть» после 15 суток ареста в Минске в 14.30 6 апреля должны прибыть самолетом в Киев.
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Касінерава, арыштаванага за перформанс супраць гарадовага
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Касінерава, арыштаванага за перформанс супраць гарадовага
Праваабарончыя арганізацыи Беларусі зрабили супольную заяву.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

Беларусский тупик?

Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.

"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!

У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.