Среда 24 мая 2017 года | 05:19
  • бел / рус
  • eng

Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)

15.04.2017  |  Общество   |  Ганна Соўсь, Радыё "Свабода",  
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё) Малюнкак: Радыё "Свабода"

На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.

Удзельнікі "Экспертызы Свабоды" — кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) Андрэй Ягораў і бізнес-аналітык, кіраўнічы партнёр кансалтынгавай кампаніі CIVITTA Даніэль Крутцына. Вядучая — Ганна Соўсь.

Ганна Соўсь: У 2014 годзе я, грунтуючыся на выніках даследавання ЦЕТ, праводзіла журналісцкае расследаванне пра эфектыўнасць заходняй дапамогі для Беларусі, і вы абодва былі экспертамі ў гэтым расследаванні. Асноўныя высновы, якія тады былі зроблены, каротка можна сфармуляваць такім чынам: асноўны атрымальнік замежнай заходняй дапамогі — беларуская дзяржава. Еўрасаюз з’яўляецца найвялікшым донарам, а сярод краін ЕС найбольш выдаткоўвае Германія. У Беларусі сярод усіх краін Усходняга партнёрства самая нізкая эфектыўнасць засваення дапамогі Еўрасаюза. Пры рэалізацыі буйных праектаў на грошы Еўрасаюза ў Беларусі ствараюцца праўладныя НДА. Год таму Еўрасаюз павялічыў фінансавую дапамогу Беларусі ўдвая.

Андрэй Ягораў, вы глыбока даследавалі характар заходняй дапамогі. Як ён змяніўся за апошнія гады, калі была пэўная лібералізацыя ў адносінах Беларусі і Захаду? І пра якія наступствы можна казаць?

Павелічэнне дапамогі з боку інстытутаў Еўрасаюза з 15 да 29 мільёнаў еўра

Андрэй Ягораў: У гэтыя гады лібералізацыі былі два асноўных трэнды. Першы — гэта павелічэнне дапамогі з боку інстытутаў Еўрасаюза з 15 да 29 мільёнаў, а з боку краін ЕС частка дапамогі была з аднаго боку скарочаная, а з іншага боку пераарыентавана на мэты сацыяльна-эканамічнага парадку. Гэта значыць, што колькасьць грошай, якая ішла на ўзаемадзеянне з недзяржаўнымі актарамі дэ-факта зменшылася, хоць такой інтэнцыі ў краін-сябраў Еўрасаюза не было. Але так яно здарылася. А паколькі цыкл праграмавання змяніўся ў 2015 годзе ў другой яго палове, то праекты, якія за гэтыя грошы будуць рэалізаваныя, альбо толькі пачаліся ў мінулым годзе, альбо нават пачнуцца толькі ў гэтым. Таму вынікі саміх праектаў, якія рэалізуюцца на гэтыя грошы, пакуль што складана акрэсліць, адзінае, што можна сказаць — канешне, для значнай колькасьці арганізацый грамадзянскай супольнасці змена трэндаў у знешняй дапамозе прывяла да не вельмі добрага фінансавага становішча, калі яны зараз вымушаны знаходзіць грошы з розных іншых крыніц, бо ранейшыя сталі фактычна недаступныя.

Эксперты за 60 гадоў і праца ў субпадрадзе

Ганна Соўсь: Даніэль Крутцына, розныя дзяржаўныя структуры атрымалі і атрымаюць толькі ад Еўрапейскай камісіі ў перыяд з 2013 па 2019 гады больш за 34 мільёны еўра толькі ў выглядзе праектаў. Гэта грошы на развіццё "зялёнай эканомікі", на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя, на развіццё мясцовых органаў улады, на жыллёва-камунальную гаспадарку і шмат іншых праектаў. Вы працуеце ў Беларусі з 2008 года і добра знаёмы з эканамічнымі і сацыяльным рэаліямі. З вашага пункту гледжання, наколькі эфектыўна дзяржаўныя органы засвойваюць заходнія грошы?

Даніэль Крутцына: Ёсць розныя пункты. Па-першае, добра, што павялічыліся аб’ёмы, з гэтымі грашыма можна было зрабіць шмат карысных рэчаў. Але ёсць пара пунктаў, якія вельмі засмучаюць, асабліва для заходняга чалавека, які жыве ў Беларусі і дабравольна зрабіў выбар, што ён хоча не сядзець у Бруселі ці блізка да структур, якія раздаюць гэтыя грошы, а які хоча мяняць нешта на практыцы. Па-першае, многія тэндэры ЕС структураваны такім чынам, што мясцовым структурам туды трапіць вельмі складана. Ты можаш быць толькі ў субпадрадзе нейкіх заходніх буйных фірм. Па многіх тэндэрам фармальны крытэрый — што ты ўдзельнічаў ужо ў 10 праектах больш за мільён еўра ў розных краінах свету. Гэтае патрабаванне можа выканаць дэ-факта толькі заходняя замежная буйная кампанія, якая потым лічыць, што ў яе павінны быць 80% бюджэту, а людзі на месцы павінны рабіць рэальную працу, 80% рэальнай працы за 20% грошай. Я крыху фігуральна кажу, але па тэндэнцыям так ёсць.

Таксама крытэрыі, асабліва ў Еўрасаюзе, у адрозненне ад Сусветнага банку і USAID, крайне фармалізаваныя. Тут проста лічыцца часта... груба кажучы, ты "прадаеш" туды рэзюмэ людзей, і за кожны год, які чалавек працаваў ужо па донарскай дапамозе, даецца 1 бал. Хто больш за ўсіх балаў набраў, той перамог у конкурсе. У выніку, эксперты, якіх у Беларусь адпраўляе Еўрасаюз — гэта часта людзі ўжо за 60, таму што тады ў іх больш за ўсё балаў, 30 гадоў у гэтым бізнесе, і каб малады чалавек стаў кіраўніком праекта — гэта дэ-факта выключана. Таму ёсць два асноўныя пункты крытыкі, гэта тое, што мясцовым арганізацыям вельмі складана трапіць наўпрост у праект, у асноўным, яны вымушаны працаваць у субпадрадзе буйных міжнародных структур, а другі момант — гэта вельмі фармалістычны падыход да ацэнцы экспертаў, экспертызы арганізацый, замест таго, каб ацэніць канцэпцыю, якую падае арганізацыя.

Мы, напрыклад, спрабавалі падавацца на конкурс па нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Беларусі. Мы зрабілі, на наш погляд, вельмі добрую канцэпцыю, дзе мы ўключылі абсалютна ўсіх мясцовых экспертаў, якія ў гэтай сферы працуюць, каб упэўнена карыстацца мясцовай экспертызай, і мы прайгралі тэндэр, выйграла кампанія замежная, якая толькі вазіла замежных экспертаў. Мясцовымі экспертызамі крайне мала карыстаюцца, і гэта крыўдна. Таму што Беларусь насамрэч, як і многія краіны, якія атрымліваюць дапамогу, мае моцныя мясцовыя экспертызы, якімі трэба карыстацца. А механізмы выдачы дапамогі ЕС гэтага часта не дазваляюць.

"Фактычна для Беларусі гэта вельмі малыя грошы"

Ганна Соўсь: Андрэй Ягораў, пры канцы сакавіка 72 дэпутаты Еўрапарламента заклікалі еўрапейскіх лідэраў перагледзіць палітыку да рэжыму Лукашэнкі. Яны заявілі, што ЕС павінен павялічыць свае абʼёмы дапамогі, накіраваныя на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і дэмакратычных сіл Беларусі, у тым ліку праз спыненне нядаўна павялічанай фінансавай дапамогі, накіраванай на фінансаванне дзейнасці беларускага ўрада і іншых дзяржаўных структур. Які ваш прагноз, ці зменіцца характар дапамогі, і калі зменіцца, ці паўплывае ён на магчымасць дэмакратычных перамен у Беларусі?

Андрэй Ягораў: Я не думаю, што наўпрост гэта так уплывае — што мы змяняем структуру дапамогі і больш даем на грамадзянскую супольнасць, і гэта прыводзіць да дэмакратычных змен. Гэта натуральна не працуе, бо шмат што залежыць ад самога стану ўнутраных актараў, на якіх накіравана гэтая дапамога, іх магчымасцей і кампетэнцый, кансалідаванасці і г.д. Таму гэта хутчэй палітычнае рашэнне, звязанае з тым, ці прымальна супрацоўнічаць з дзяржавай, якая парушае правы чалавека і не імкнецца да развіцця рынкавай эканомікі і дэмакратыі, ці прымальна выдаткоўваць грошы пад маркай таго, што тут адбываюцца нейкія змены. Ну, гэта неяк нелагічна, і тут дэпутаты Еўрапейскага парламента маюць цалкам рацыю, што пры тым, што сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца ў стане з правамі чалавека і дэмакратыі, трэба праблематызаваць фінансавую дапамогу, якая можа ісці для Беларусі. Але не трэба гэта рабіць бяздумна.

У Еўрапарламента ёсць такія механізмы, бо ён кантралюе бюджэт ЕС. Але проста так казаць і спыняць гэтую дапамогу, выкарыстоўваючы гэта як нейкую форму пакарання Беларусі — вельмі дурная сітуацыя. То бок трэба хутчэй завязваць структуру гэтай дапамогі на тую стратэгію, якую ЕС жадае рэалізоўваць у адносінах да Беларусі і якія мясцовыя актары, маючы свае ўласныя стратэгіі, разам з ЕС выбудоўваюць стратэгію змен у адносінах у Беларусі. Ну, тады вось такія крокі маюць нейкі сенс.

І яшчэ крытычная заўвага да гэтай заявы. Калі прааналізаваць тое, што адбывалася пасля 2010 года, пасля падзей 19 снежня, то шмат хто заяўляў пра неабходнасць менавіта такіх змен, павелічэнне дапамогі для грамадзянскай супольнасці, грошай, якія ідуць на падтрымку дэмакратыі, апазіцыі і менш на супрацоўніцтва з дзяржавай — дэ-факта нічога не змянілася. Ні памеры гэтай дапамогі, ні структура. Таму казаць, што гэта прыводзіць да нейкіх фізічных змен, немагчыма.

Ганна Соўсь: Праўдападобна, што тая сітуацыя можжа быць і цяпер?

Андрэй Ягораў: Канешне. Я б нават сказаў, што часам, гэта не заўсёды так гуляе, але часам скарачэнне агульнай кааперацыі з дзяржавай вядзе да меншай колькасьці грошай, якія выдаткоўваюцца на грамадзянскую супольнасць, і ўвогуле проста скарачаецца аб’ём падтрымкі. І праз гэта краіна не атрымлівае таго, што магла б. Пры тым, што фактычна для Беларусі гэта вельмі малыя грошы. Не надта сур’ёзна казаць пра тое, што гэтая дапамога тут на нешта вельмі моцна ўплывае, таму што яе агульны аб’ём для Беларусі — штосьці там 120-130 мільёнаў на год. Што не вырашае ніякіх сутнасных праблем.

"Вельмі мала хто інвестуе ў Беларусь толькі дзеля Беларусі"

Ганна Соўсь: Даніэль Крутцына, я хацела бы, каб вы далі сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі з пункту гледжання бізнесу і замежных інвестыцый. Беларусь, на думку шматлікіх экспертаў, лічыцца непрывабным рэгіёнам для замежных інвестыцый. Што перашкаджае Беларусі развівацца, якія барʼеры існуюць для замежных інвестыцый, і чаму?

Даніэль Крутцына: Насамрэч, зараз рэгіён у цэлым не самы просты. Ёсць фактары, якія стрымліваюць інвестыцыі ў Расію. Усё ж Беларусь у звязку з Еўразійскім саюзам дастаткова шчыльна інтэграваная. Гэта проста недахоп рэформ у Расіі, эканамічных дыверсіфікацый, эканоміка Расіі, якая дагэтуль знаходзіцца пад уплывам коштаў на сыравіну. І гэта, канешне, ўсё ўздзейнічае на Беларусь. Таму што вельмі мала хто інвестуе ў Беларусь толькі дзеля Беларусі. Беларусь робіцца цікавай як лакацыя для інвестыцый, калі яе разглядаюць у межах доступу да рынку Еўразійскага саюза. Тут у многіх замежных інвестараў ёсць сумневы. Пабудую я завод у Расіі ці ў Беларусі, ці буду я мець у Беларусі абсалютна роўны доступ да рынкаў усяго Еўразійскага саюза, калі я інвестую там?

Таксама ёсць пытанні з пункту гледжання гандлю і Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Таму што Расія ўступіла ў СГА, яна ў яе рамках будзе зніжаць бар’еры па доступу па многіх таварных катэгорыях для замежных тавараў, але ўзамен атрымлівае доступ для сваіх тавараў на замежных рынках і можа абскардзіць механізм СГА, калі яна чымсьці незадаволеная ў камунікацыі з іншымі краінамі. Беларусь аказваецца ў сітуацыі, калі Беларусь нікуды не ўступіла сама, значыць не мае прывілей для сваіх тавараў, але замежны тавар праз Расію могуць дастаткова лёгка паступіць на беларускі рынак. Таму атрымліваецца няроўнасць адносін у межах Еўразійскага саюза, дзе інвестар думае, ці буду я карыстацца беларускай плацоўкай ці ўсё-такі ісці лепш у рэгіёны Расіі, дзе ён упэўнены, што мае доступ да расійскага рынку і няма дыскрымінацыі да сваіх тавараў.

Гл. таксама: Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи для Беларуси: рабочие документы

Другие новости раздела «Общество»

Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Забарона расійскіх сацсетак і георгіеўскай стужкі не вырашае праблемы, але абмяжоўвае свабоду, фундаментальныя правы чалавека і дэмакратыю.
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Для этого нужно... сыграть. Именно в таком состоянии актуального мышления, как организационно-деятельностная игра (ОДИ), могут открыться перспективы развития корпорации, страны, человечества.
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Память о войне
Память о войне
В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Таццяна Вадалажская: Мы намагаемся адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага адчування няма
Чаму архітэктура Мінска становіцца аб’ектам крытыкі, якія задачы спрабуе вырашыць урбаністыка і якія праблемы стаяць за “правам на горад”?
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 4, 2017
Перед вами четвертый выпуск электронного бюллетеня LawtrendMonitor за 2017 год.
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
Чернобыльский телемарафон на Blog-TV Trixter (Видеозапись эфира от 26 апреля 2017 года)
4-часовая попытка осознания современной проблематики Чернобыля.
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Аляксандр Тамковіч: Для мяне краўдфандынгавая кампанія – як лакмусавая паперка
Журналіст распачаў збор сродкаў, каб выдаць унікальную кнігу пра сучасных беларускіх творцаў.
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
Топ ярких цитат Владимира Мацкевича: о чем рассказал философ гомельчанам (Фото)
19 апреля в Гомеле в рамках «Городских собраний ГДФ» с лекцией «(НЕ)зависимая Беларусь» выступил философ и методолог Владимир Мацкевич.
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Информированность беларусов об онкологических заболеваниях
Уже довольно давно специалистам стало понятно, что онкологические заболевания требуют особого подхода, который не исчерпывается чисто медицинскими мероприятиями.
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матывавана
Пазбаўленне вядомай праваабаронцы права на ўезд у Беларусь цягам трох гадоў і адмова скарачэння гэтых тэрмінаў маюць палітычны падтэкст.
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Обучение за рубежом: первые участники Erasmus+ делятся опытом и советами
Программы Европейского Союза для беларусской молодежи открывают сегодня много возможностей учиться за рубежом. Как это работает, кто и с какими впечатлениями возвращается на родину?
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Вольга Смалянка: Беларусь рэдка ідзе на вырашэнне пытанняў у плоскасці палітычных правоў
Калі раней Беларусь спрабавала сыйсці ў галіну сацыяльных правоў і давала справаздачу па іх, цяпер такой магчымасці няма, бо зададзены канкрэтныя палітычныя пытанні.
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!
У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Мірныя сходы: ніякіх дазволаў, толькі паведамленні
Як павінны дзейнічаць арганізатары акцый, улады і праваахоўнікі? Праваабаронцы ў Мінску абмеркавалі праблему свабоды сходаў і прапанавалі змены ў заканадаўства.
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
Слова як зброя: літаратары, філосафы і музыкі падтрымалі зняволеных патрыётаў (Фота і відэа)
У кнігарні “ЛогвінаЎ” адбыўся інтэлектуальны марафон салідарнасці “РАЗАМ” з беларусамі, затрыманымі па так званай “справе патрыётаў”.
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Антон Астаповіч: Пытанне мемарыяла ў Курапатах аўралам вырашыць не ўдасца
Улады гатовыя да дыялогу адносна мемарыялізацыі ўрочышча, а пераглядаць ахоўныя зоны не мае сэнсу.
Белорусы отмечают Пасху
Белорусы отмечают Пасху
В 2017 году дни празднования по Григорианскому и Юлианскому календарю совпадают, поэтому христиане всех конфессий отмечают Пасху одновременно 16 апреля.
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
Хто і як у Беларусі засвойвае "заходнія грошы" (Аўдыё)
На хвалях Радыё "Свабоды" абмяркоўваем, наколькі эфектыўная заходняя дапамога для Беларусі, хто бярэ пад кантроль "заходнія грошы" і ці зменяць рэпрэсіі ўладаў характар заходняй дапамогі.
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
Больш чым праз 30 год пасля чарнобыльскай катастрофы гэтую тэму працягваюць замоўчваць у Беларусі.
Прадстаўнік ПРААН паўдзельнічае ў велапрабегу, прысвечанаму праблемам людзей з інваліднасцю

Пра гэта Санака Самарасінха заявіў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця V Тыдня даступнасці.

Информированность беларусов об онкологических заболеваниях

Уже довольно давно специалистам стало понятно, что онкологические заболевания требуют особого подхода, который не исчерпывается чисто медицинскими мероприятиями.

Ці стане Кітай для Мінска супрацьвагай Расіі? (Аўдыё)

Наколькі апраўданая стратэгічная стаўка на Кітай? Ці ўсе беларуска-кітайскія праекты ўзаемавыгадныя? Чаму падае таваразварот паміж краінамі? Ці можа Кітай стаць геапалітычнай процівагай Расіі?

Память о войне

В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.