BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"

14.04.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
“Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека"
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Больш чым праз 30 год пасля чарнобыльскай катастрофы гэтую тэму працягваюць замоўчваць у Беларусі.

Днямі журналіст Аляксандр Тамковіч прэзентаваў у Мінску нямецкі пераклад сваёй кнігі “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы – да сада надзеі”, які выйшаў пры дапамозе Амбасады Германіі. Нямецкі варыянт кнігі атрымаўся ці не ўдвая таўсцейшым за беларускі: у яго ўвайшло больш фатаграфій, мапы Чарнобыльскай зоны, а таксама дадатковыя ўдакладненні, неабходныя для замежнага чытача. Кніга распавядае пра дзейнасць фонда “Дзецям Чарнобыля”, створанага Генадзем Грушавым, пры дапамозе якога ўдалося выправіць на лячэнне за мяжу 600 000 беларускіх дзяцей. Падрабязней пра кнігу Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавядала ў вялікай гутарцы з Аляксандрам Тамковічам.

Прэзентацыя атрымалася крыху форс-мажорнай: захварэла паэтка Валярына Кустава, якая мелася весці вечарыну, не паспеў прыехаць з пахавання Яўгена Еўтушэнкі ў Маскве паэт Уладзімір Някляеў. Затое прысутнічалі амерыканскія і нямецкія дыпламаты, суаўтары кнігі, супрацоўнікі фонда “Дзецям Чарнобыля”.

Вечарына пачалася з відэазварота Генадзя Грушавога, запісанага больш за дзесяць год таму. У ім стваральнік фонда кажа, што не важна, людзі якіх поглядаў дапамагаюць дзецям, галоўнае, што яны гэта робяць шчыра. “Усе праграмы мы будзем пачынаць з дзяцей і ўсе праграмы будзем звадзіць да дзяцей. Я ніколі не прынясу ў ахвяру дзяцей дзеля нейкіх акцый пратэсту”, – казаў Генадзь Грушавы.

Дарэчы, першы Чарнобыльскі шлях прапанаваў правесці менавіта ён, і адбылося шэсце не 26 красавіка, а 30 верасня 1989 года.

Рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў – адзін з тых, хто меў дачыненне да першых сродкаў, знойдзеных для адпраўкі за мяжу беларускіх дзяцей.

“Мая старэйшая дачка нарадзілася за два гады да Чарнобылю, малодшая – на два гады пазней за яго. Няма чалавека, якога б гэта не закранула. Разглядаць феномен Чарнобылю і ўсё, што звязана з атамнай энергетыкай, нельга эпізадычна. Гэта трэба разглядаць у кантэксце глабальных пагроз, што стаяць перад чалавецтвам”, – зазначыў ён.

Суаўтарка кнігі нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч заявіла, што “адно са злачынстваў улады – тое, што Чарнобль не стаў з’явай, пра якую казалі б. Тады мы маглі б больш супрацьстаяць гэтай катастрофе, а так мы пакінулі гэта наступным пакаленням”. Таксама яна спрагназавала, што сёлета падчас Чарнобыльскага шляху не варта чакаць нечага надзвычайнага: “Будзе звычайны шлях, некалькі соцень чалавек, не больш”.

На прэзентацыю прыехала Ангела Геслер з Ротвайлю, якая даўно супрацоўнічае з фондам і зрабіла вялікі ўнёсак у дапамогу беларускім дзецям. Яна распавяла, чаму праз 30 год пасля катастрофы немцы працягваюць іх падтрымліваць.

“Мы – маленькая ініцыятыва, якая была арганізаваная пасля катастрофы, але ў нас ёсць мэта, каб Чарнобыль не забывалі. Мы супрацоўнічаем з Фондам з 1990 года. Мы хочам, каб моладзь задумалася, якія яшчэ крыніцы энергіі можна выкарыстоўваць, каб выключыць выкарыстанне атамнай энергіі. Да гадавіны чарнобыльскай катастрофы мы арганізуем сустрэчу ў Ротвайлі”, – паведаміла Ангела Геслер.

Сваімі ўспамінамі і досведам дзяліліся супрацоўнікі фонда, які працягвае працаваць нават пасля сыходу з жыцця Генадзя Гршавога. Са шчымлівым маналогам выступіла ўрач-педыятр Валянціна Смольнікава, якая ўжо некалькі дзясяткаў год змагаецца з дзіцячай анкалогіяй.

“Дзяржава хоча закрыць памяць пра Чарнобыль. Раўнадушша і страх робяць так, што ўсе забываюць, што такое Чарнобыль. Калі летась праводзілі абследаванне, пабачылі, што ўнутры нашых дзяцей хаваецца ўся табліца Мендзялеева:  і стронцый, і цэзій, і здароўе нашых дзяцей пагаршаецца адназначна. Нас не пускаюць у школы, нам не даюць чытаць лекцыі”,  – канстатавала доктар.  –  “Як саркафаг накрыў атамны рэактар, так у Беларусі тут стаў саркафаг над думкамі, над сэрцам чалавека, і наступіла раўнадушша”.

Пяць год фонд “Дзецям Чарнобыля” быў прадстаўлены ў ААН – гэтую сферу курыравала Марына Казакова.

“Генадзь Уладзіміравіч сказаў: “Нашы чарнобыльцы – экалагічныя мігранты, якія мусяць пакідаць свае дамы, свае магілы”. Так фонд “Дзецям Чарнобыля трапіў на канферэнцыю ў ААН”,  – патлумачыла яна.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч сам родам з Хойніччыны. Ад анкалогіі памерла яго маці. Літаратар падзяліўся сваімі ўспамінамі пра 26 красавіка 1986 года.

“Я тады жыў у Гомелі, працаваў у “Гомельскай праўдзе”. Я памятаю дзень 26 красавіка. Было сонечнае надвор’е, сухавей. Веяла пяском з боку Украіны. 28 красавіка была звычайная журналісцкая планёрка, ішла падрыхтоўка да 1 Мая. Ніхто нічога не казаў пра Чарнобыль, толькі выйшла маленькая нататачка ў газеце “Праўда”, што адбылася аварыя, але нічога страшнага не здарылася, мястэчка (45 тысяч чалавек!) было эвакуявана. На гэтую інфармацыю ніхто не звярнуў увагі, бо перад гэтым былі паведамленні пра аварыі на смаленскай і ленінградскай станцыях. На выходных мы з жонкай нарвалі маладога шчаўя ў вёсцы, зварылі суп. Я ўключыў радыё і нарваўся на нейкую станцыю, дзе казалі, што адбылася страшная аварыя і радыяцыя распаўсюдзілася па Еўропе, што нельга зрываць у гародах і есці маладую зеляніну... Гэта было шведскае радыё. Я ўзяў каструлю з навараным шчаўем і выліў. А пасля пайшлі матэрыялы – пра гераізм, як людзі змагаюцца з радыяцыяй, сеюць, дояць кароў…”

Нягледзячы на тое, што сёння інфармацыі пра радыяцыю дастаткова, людзі, што жывуць у зоне, працягваюць збіраць ягады, грыбы, а дзяржаўная прапаганда спрыяе гэтаму, уводзячы ў зварот забруджаныя землі.

Святлана Алексіевіч параўнала сітуацыі з Чарнобылем і японскай Фукусімай. “Японцы, як і нашы людзі, не вераць, што высяленне – назаўсёды, яны вераць, што яшчэ вернуцца. Гэтыя два досведы – гэта досведы з будучыні, бо ўсё паўтараецца. Калі выйшла мая кніга, у Японіі мне казалі, што “Гэта ў вас, у безалаберных рускіх такое можа быць, а мы ўсё пралічылі”. А калі здарыўся іх землятрус, ён апынуўся большым, чым яны пралічылі”.

Аляксандр Тамковіч перадаў прапанову Ірыны Грушавой праводзіць дыскусіі на тэму Чарнобыля на пастаяннай аснове. Святлана Алексіевіч гэтую ідэю падтрымала.

“За мяжой людзі не чакаюць дзяржаўнай дапамогі, ці што прыедзе нейкая эліта і вырашыць іх праблемы. Людзі самі вырашаюць свае праблемы – гэта і ёсць грамадзянская супольнасць. На Захадзе людзі вучыліся гэтаму 300 год, а мы ўсе – лагерныя людзі, якія не маюць уяўлення, што такое сапраўдная свабода. ГУЛАГ, вайна, усё ўпячаталася ў нашу свядомасць, кошт жыцця невысокі – падумаеш, хворыя дзеці. Ідэя правядзення дыскусій цудоўная, але для яе патрэбны лідар. Спачатку трэба вырашыць шмат культурных праблем, а пасля ўжо – палітычныя”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео