BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцеру Паліенку пагражае калонія

07.04.2017
Зміцеру Паліенку пагражае калонія
У дачыненні да Зміцера Паліенкі дзейнічае прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай.

7 красавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска прызначана паседжанне па разглядзе пытання аб адмене адтэрміноўкі пакарання Зміцеру Паліенку. Сацыяльнаму актывісту пагражаюць два гады зняволення, паведамляе ПЦ "Вясна".

На дадзены момант у дачыненні да Зміцера Паліенкі дзейнічае прысуд аб пазбаўленні волі на 2 гады з адтэрміноўкай, вынесны 12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна Мінска ў выніку прызнання актывіста вінаватым па артыкуле 364 «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і частцы 2 артыкула 343 «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Крымінальную справу, узбуджаную супраць Паліенкі ў сувязі з інцыдэнтам паміж ім і супрацоўнікамі ДАІ падчас велапрабегу “Крытычная маса” 29 красавіка 2016 года ў Мінску, Праваабарончы цэнтр “Вясна” разглядаў як пераслед за ажыццяўленне актывістам гарантаванага яму канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў, адзначаючы непрапарцыйнасць ужывання гвалту супрацоўнікамі міліцыі пры спыненні акцыі і затрыманнях яе ўдзельнікаў, а таксама ў перыяд следства заяўляў пра непрапарцыйнасцьтакой меры стрымання як ўзяццё пад варту, у выніку чаго актывіст у чаканні судовага працэсу правёў за кратамі пяць месяцаў.

Пасля вынясення прысуду, у бягучым годзе Зміцер Паліенка неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці ў сувязі са сваёй грамадскай актыўнасцю. 10 сакавіка быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Мінска да сямі сутак арышту за “дробнае хуліганства” (артыкул 17.1 КаАП) у выніку затрымання ў Доме правасуддзя, дзе выказаў абурэнне прысудам па так званай "справе антыфашыстаў". 20 сакавіка, пасля затрымання ў ЦІП на Акрэсціна, куды прыйшоў зрабіць перадачу арыштантам, быў асуджаны судом Заводскага раёна Мінска да 15 сутак арышту за мірную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтра ў Курапатах (ч.3 23.34 КаАП). У дзень сканчэння тэрміну арышту, які Паліенка адбываў у жодзінскім ізалятары, ён на свабоду не выйшаў: як паведамілі яго былыя сукамернікі, актывісту “дадалі” яшчэ 10 сутак арышту, за што – не вядома.

Праваабаронцы мяркуюць, што падставай для перагляду судом пытання аб адтэрміноўцы крымінальнага пакарання магло стаць неаднаразовае прыцягненне актывіста да адміністратыўнай адказнасці. Такім чынам, над Зміцерам Паліенкам навісла рэальная пагроза пазбаўлення волі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео