BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы

07.04.2017
Мінкульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы
Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.

Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову № 7 ад 30 студзеня 2017 года, паводле якой ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр не ўвайшлі ў пераклік творчых саюзаў, паведамляе БАЖ.

Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, які арганізацыі накіроўвалі 15 сакавіка. Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.

Нагадаем, што ГА “БАЖ”, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць, чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадскія аб’яднанні, сябры якіх займаюцца аналагічнай дзейнасцю, у гэты спіс увайшлі.

“Згодна з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Сітуацыя, калі па незразумелых і непразрыстых крытэрах адны з грамадскіх аб'яднанняў былі ўключаны Міністэрствам культуры ў пералік творчых саюзаў, а другія — не, ёсць паказальнікам дыскрымінацыйнага падыходу з боку міністэрства да шэрагу арганізацыяў і іх членаў, якія займаюцца творчай працай, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”, — гаварылася ў звароце ў Мінкульт.

Тым часам, пакуль ішоў разгляд дадзенага звароту, Міністэрства культуры ўсё ж скарэктавала пастанову №7, вярнуўшы статус творчага саюза Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео