BE RU EN
rss facebook twitter

Эксперты ААН асуджаюць масавы гвалт у Беларусі і патрабуюць вызваліць усіх затрыманых

29.03.2017
Эксперты ААН асуджаюць масавы гвалт у Беларусі і патрабуюць вызваліць усіх затрыманых
Фота: Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці выказаў трывогу ў сувязі з адкрытым узнаўленнем беларускімі ўладамі палітыкі гвалтоўных масавых рэпрэсій.

Міклаш Харасці зазначае, што 25 і 26 сакавіка былі выкарыстаны жорсткія гвалтоўныя захады супраць дзясяткаў праваабаронцаў, як мясцовых, так і міжнародных, пасля таго, як сотні мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць сацыяльнай палітыкі ўрада, былі жорстка атакаваныя, адвольна арыштаваныя і пазбаўленыя волі, а потым у паскораным парадку аштрафаваныя або асуджаныя да турэмнага зняволення на тэрмін ад аднаго да двух тыдняў. Паведамляецца таксама, што на месцы асноўных падзей быў адключаны Інтэрнэт.

“Падзеі апошніх выходных даказваюць наўмысны характар рэпрэсіўных захадаў, а таксама паказваюць адкрытае вяртанне ўлады да былой палітыкі масавых рэпрэсій супраць грамадзянаў, якія ажыццяўляюць або прасоўваюць абарону правоў чалавека, прадугледжаную Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі”, — падкрэсліў дакладчык.

З пачатку лютага дэманстранты пратэстуюць супраць дэкрэта, паводле якога ў дачыненні да асобаў, што не працуюць больш за 183 дні і афіцыйна не зарэгістраваныя як беспрацоўныя, можа быць прыменены штраф.

Спадар Харасці "асабліва засмучаны" нападамі на офісы НДА, у тым ліку офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна", што суправаджаліся фізічным гвалтам, а таксама знікненнем на тры дні палітычнага апанента ўладаў Міколы Статкевіча, які быў нарэшце вызвалены з СІЗА КДБ.

“Два тыдні таму я, разам з іншымі экспертамі ў галіне правоў чалавека, папярэджваў, што ўрад прэзідэнта Лукашэнкі, вядомы гісторыяй гвалтоўнага пераследу любой формы крытыкі, можа пайсці на далейшыя парушэнні”, - спадар Харасці выказвае шкадаванне, што яго перасцярогі апраўдаліся.

“Я буду працягваць пільна сачыць за сітуацыяй і заклікаць міжнародную супольнасць дамагацца пачатку дыялогу з праваабаронцамі і з тымі, хто садзейнічае мірным і дэмакратычным зменам у Беларусі”, — заключыў спадар Харасці.

Гэтую заяву падтрымалі Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў Майна Кіяі, Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, і Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб падтрымцы і абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання Дэвід Кэй.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.