BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міліцыя: у затрыманых 15 сакавіка анархістаў былі нажы і кастэты

20.03.2017
Міліцыя: у затрыманых 15 сакавіка анархістаў былі нажы і кастэты
У маладых людзей, жорстка затрыманых у тралейбусе 15 сакавіка, нібыта, былі нажы і кастэты.

Такім чынам, міліцыя вырашыла патлумачыць жорсткае затрыманне, відэаздымкі якога трапілі ў інтэрнэт. Вялікае абурэнне ў відавочцаў выклікала тое, што невядомыя людзі ў цывільным (як пазней выявілася, супрацоўнікі міліцыі) цягнулі па асфальце нават дзяўчат. 

Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінска Іван Кубракоў заявіў, што міліцыянты ў цывільным дзейнічалі ў адпаведнасці з правіламі. "Вы ведаеце, ёсць тактыка працы, у тым ліку і ў месцах масавага знаходжання грамадзян. У дадзенай сітуацыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў дзейнічалі такім чынам, каб гэтыя правапарушальнікі не мелі магчымасці прычыніць фізічную шкоду простым грамадзянам, якія знаходзіліся ў тралейбусе. Мы ўсе выдатна бачылі, якія прадметы былі канфіскаваныя ў гэтых грамадзян - і нажы, і кастэты, маскі..." - сказаў ён.

Варта дадаць, што над затрыманымі ўдзельнікамі дазволенай мірнай акцыі ўжо адбыліся суды. Маладыя людзі былі асуджаныя на суткі адміністрацыйнага арышту. Ні нажы, ні кастэты на судах у якасці доказаў не фігуравалі. 

Як паведамлялася раней, 15 сакавіка ў Мінску прайшла дазволеная мірная акцыя супраць дэкрэта №3. У ёй прыняло ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. Пасля акцыі міліцыя жорстка затрымала частку ўдзельнікаў — пераважна анархістаў. Паводле звестак СМІ, таксама былі затрыманыя і асуджаныя на суткі і звычайныя пасажыры тралейбуса, у якім удзельнікі ехалі з акцыі, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео