Понедельник 26 июня 2017 года | 16:59
  • бел / рус
  • eng

Дзіяна Серадзюк: З чалавекам, які адмовіўся ілжэсведчыць, мы абняліся на развітанне

17.03.2017  |  Общество   |  Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi»,  
Дзіяна Серадзюк: З чалавекам, які адмовіўся ілжэсведчыць, мы абняліся на развітанне Дзіяна Серадзюк у судзе

У судзе Першамайскага раёна Мінска была апраўданая журналістка сайта EuroBelarus.Info Дзіяна Серадзюк, якую абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Дзіяне паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) “свяціў” штраф або адміністрацыйны арышт. Але раптам справа пайшла не праторанай каляінай: у працэсе сведкі заявілі пра фальсіфікацыі пратаколаў абвінавачвання. У выніку суд прызнаў Дзіяну Серадзюк невінаватай, справа была закрытая.

Для Беларусі гэта ўнікальны выпадак. Бо ў судовых справах, заведзеных супраць журналістаў і грамадскіх актывістаў, апраўдаўчыя вердыкты - вялікая рэдкасць. Напрыклад, год таму быў гучны працэс, калі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча спрабавалі асудзіць за ўдзел у акцыі. Але праблема была ў тым, што ў дзень яе правядзення Мацкевіч знаходзіўся па-за межамі Беларусі, што пацьвярджалі штамп у пашпарце і авіяквіткі. Гэта было відавочнай ілюстрацыяй ілжэсведчанняў супрацоўнікаў  АМАП у судзе. Пазней МУС публічна заявіў, што супрацоўнікі міліцыі «памылкова прызналі» Мацкевіча ўдзельнікам вулічнай акцыі і іх дзеянням будзе «дадзена адпаведная ацэнка».

Якія адчуванні пасля першага ў жыцці суду і як словы праўды ўплываюць на іншых, Дзіяна Серадзюк распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

- Тое, што я не вінаватая, у нас, канешне, не падстава закрываць справу (усміхаецца - рэд.). Думаю, сышлося шмат фактараў. Сведкі адмовіліся гаварыць няпраўду, суддзя далучыла да справы запіс відэатрансляцыі партала Tut.by. І мы фактычна прагледзелі ўвесь гэты запіс, на якім было бачна, што абвіначванні беспадстаўныя. Але і гэта ў нашым жыцці, на жаль, не аргумент, каб закрываць справу. Я не магу лагічна патлумачыць сітуацыю. Я малілася, спадзяюся гэта было недарэмна.

- Раскажы, як выбудоўвалі ў судзе лінію абароны?

- У мяне была адвакатка Таццяна Лішанкова. Яна звяртала ўвагу на юрыдычныя недасканаласці аформленых рапартаў, пратаколаў. Мы не рабілі акцэнту на тым, што я журналістка, хаця гэта і прагучала ў судзе. Бо парушэнняў закона з майго боку не было ў прынцыпе.

- Важным момантам у справе стаў той факт, што сведкі адмовіліся ў судзе ад ранейшых паказанняў.

- Так, сведкамі былі не міліцыянты, як гэта звычайна бывае, а рабочыя з будоўлі - зваршчык і плітачнік-абліцоўшчык. У гэтым, відаць, вялікае адрозненні ад падобных спраў.

Першы сведка - зваршчык Уладзімір Каньшын - спрабаваў пайсці па хлуслівым шляху, імкнуўся трымацца пратакола. Але канкрэтна нічога распавесці не мог, увесь час гаварыў суддзі “а не маглі б вы мне нагадаць”, ён спасылаўся, што за гэты час не мог усіх запомніць. Яшчэ ён не здолеў патлумачыць, як так сталася, што міліцыянты да яго прыйшлі 27 лютага, а пратакол падпісаны 21 лютага.

Другі сведка Дзмітрый Хабалкін працуе муляром-абліцоўшчыкам. Калі ён зайшоў у залю, то на пытанне суддзі ці ведае падсудную, пачаў аглядацца па баках. І здзіўлена спытаў у мяне “Гэта вы?” Дзмітрый пачаў гаварыць рэчы абсалютна не адпаведныя пратаколу яго апытання. Ён прызнаў, як і папярэдні сведка, што пратакол прыносілі ўжо гатовы. І потым дапісалі ад рукі яго дадзеныя. Таксама Дзмітрый сказаў, што міліцыянты не зачытвалі прозвішчы з пратакола, толькі тэкст пра парушэнні.

Дзмітрый Хабалкін падчас паседжання гаварыў, што гэта фальсіфікацыя, не трэба сведчыць супраць людзей.

А калі абвесцілі апраўдаўчы прысуд, то ён нават кінуўся мяне адбымаць. Чалавек быў вельмі рады, што не трэба было ілжэсведчыць. Мы пажадалі адзін аднаму ўдачы. І разышліся, можна сказаць, сябрамі.

- Уладзімр Каньшын як рэагаваў на паказанні другога сведкі?

- Ён пачаў таксама згаджацца, што і пратаколы прынеслі на подпіс гатовыя. Апраўдваўся, што ўсё вельмі хутка адбывалася. Яшчэ міліцыянты казалі сведкам, што не трэба будзе хадзіць у суд, дастаткова толькі падпісаць пратаколы. І Дзмітрый Хабалкін скардзіўся, што за сёння вымушаны аб’язджаць суды ў якасці сведкі, і заўтра таксама трэба ехаць.

- Якія высновы зрабіла для сябе з гэтага дсведу?

- Гэта мой першы суд, я вагалася ці ісці на яго, бо ведаю статыстыку. Але мне хацелася даказаць праўду, я нават звярнулася да паслуг адваката. Мая выснова - трэба спрабаваць адстойваць праўду, калі ты ўпэўнены ў ёй. Яшчэ мне зразумела, што журналісты ў нас, на жаль, ніяк не абароненыя, грамадзяне таксама ніяк не абароненыя ад судова-міліцэйскай сістэмы. Таму трэба неяк працаваць у гэтым кірунку.

Што тычыцца працы падчас вулічных акцый, то ўсё банальна: выконваць свае прафесійныя абавязкі, ні ў чым не ўдзельнічаць, мець дакументы, не лезці на ражон з ахоўнікамі…

- Не з’явіўся страх да працы “у полі”?

- Прафесія такая… чаго баяцца. Справа ў тым, што ў нашай сітуацыі немагчыма рабіць ніякіх прагнозаў. Часам, як тое было ў Оршы, не дапамагае і акрэдытацыя МЗС. А бывае, што праваахоўнікі і нармальна ставяцца да журналістаў. Не ўгадаеш. Трэба проста рабіць сваю справу.

Яшчэ я хачу падязквааць усім, хто мяне падтрымліваў. На першую частку паседжання раніцай нават не ўсе змясціліся ў судовую залю. Разам з тым я засмучаная, што было вынесена шмат несправядлівых прысудаў людзям, якія 15 сакавіка ўдзельнічалі ў вулічнай акцыі супраць Дэкрэту аб дармаедах.

- Ці плануеш патрабаваць кампенсацыю за маральныя страты?

- Я не думала пакуль  пра гэта. Трэба ўсё асэнсаваць Я параюся з сябрамі, калегамі, магчыма, з праваабаронцамі. Ёсць сэнс прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія фальсіфікавалі пратаколы.

Другие новости раздела «Общество»

"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
"ANTI[GONE]". Как победить историю (Фото и видео)
13 июня в Музее-мастерской Заира Азгура в Минске в рамках проектного театра Центра "Арт Корпорейшн" состоялась премьера спектакля "ANTI[GONE]" режиссера Александра Марченко.
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Как научить беларусов решать свои проблемы и предлагать инновации для человечества
Государственная система образования перестала быть монополистом: людям уже нужно больше, чем корочка об окончании вуза.
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Гражданское общество Беларуси: актуальное состояние и условия развития
Центр европейской трансформации подготовил аналитический обзор актуального состояния и условий деятельности организованного гражданского общества Беларуси.
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол Асмалоўкі: Не хочацца, каб Мінск згубіў яшчэ адно месца, па якія мы едзем у Вільню
Жарсці вакол лёсу сталічнай Асмалоўкі выклікаюць хвалю не толькі пратэстаў, але і крэатыву адносна развіцця квартала. Нечакана для ўсіх гэты раён стаўся месцам нараджэння грамадзянскай супольнасці.
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Ветру хопіць усім. Энергетычная (р)эвалюцыя пачнецца з Наваградчыны (ФОТА)
Дакладней, ужо пачалася. 15 чэрвеня, у Міжнародны дзень ветру, таварыства “Зялёная сетка” арганізавала прэс-тур у Навагрудскі раён, дзе мы ўбачылі, як актыўна развіваецца ветраэнергетыка ў рэгіёне.
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Возможности внедрения в регионах Беларуси механизмов обеспечения прав людей с инвалидностью
Центр европейской трансформации подготовил отчет по результатам исследования возможностей внедрения в регионах Беларуси механизмов для обеспечения реализации прав людей с инвалидностью.
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Антычны тэатр.doc (Відэа)
Скульптуры правадыроў — як дэкарацыі для антычнай трагедыі. Спектакль "Антыгона" рэжысёра Аляксандра Марчанкі паказалі ў музеі Азгура.
Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку
Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку
“Мінск – гэта буржуазны горад, які мы павінны пахаваць, а наш пралетарскі Менск будзе квітнець”. Разам з гісторыкам прайшліся па сталіцы 1930-х.
Аляксандр Гужалоўскі: Якуб Колас сам насіў цэнзару “Сымона-музыку”
Аляксандр Гужалоўскі: Якуб Колас сам насіў цэнзару “Сымона-музыку”
Класікаў правіць нельга? Глупства, заяўляла савецкая цэнзурная машына і перакройвала тэксты толькі так. Гісторык даследваў цэнзуру ў БССР і збірае грошы на выданне кніжкі.
Стрим-программа "Горизонт событий. Время Свободы" (Видео и аудио)
Стрим-программа "Горизонт событий. Время Свободы" (Видео и аудио)
Эх, имели бы мы больше свободного времени, вот мы бы тогда!..
Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй
Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй
10 чэрвеня ў Мінску пройдзе першы джазавы канцэрт ля ратушы. Адкрые яго 7-гадовая піяністка з Салігорска Сафія Курловіч, хэдлайнер - адзін з найлепшых джазавых гітарыстаў свету Скот Хендэрсан (ЗША).
Андрэй Бастунец: Суд Філіповіча – спроба прыцягнуць да адказнасці чалавека, які стаў насуперак шляху
Андрэй Бастунец: Суд Філіповіча – спроба прыцягнуць да адказнасці чалавека, які стаў насуперак шляху
Запосціў відэа – атрымаў штраф. У Беларусі за парушэнне заканадаўства аб СМІ сталі прыцягваць актывістаў, якія вядуць стрымы на YouTube і ў сацыяльных сетках.
Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідэры? (Відэа)
Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідэры? (Відэа)
Магчыма, шмат хто здзівіцца, але сёлета ў Беларусі афіцыйна абвесцілі Год навукі.
Светлана Мацкевич: Педагогов деморализуют требованиями послушания и некритичности (Видео)
Светлана Мацкевич: Педагогов деморализуют требованиями послушания и некритичности (Видео)
Педагог Светлана Мацкевич говорит, что "толкотня" в попытках реформировать систему образования в Беларуси была "еще до Коли" — т.е. до того, как младший сын главы страны стал школьником.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 5, 2017
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 5, 2017
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 5, 2017.
Интеллектуалы из гетто. Чем Украина и Беларусь могут быть полезны друг другу
Интеллектуалы из гетто. Чем Украина и Беларусь могут быть полезны друг другу
Интервью философа и методолога Владимира Мацкевича украинскому изданию «Фокус».
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Андрэй Ягораў: Захады Украіны супраць расійскай прапаганды – стрэл у нагу самому сабе
Забарона расійскіх сацсетак і георгіеўскай стужкі не вырашае праблемы, але абмяжоўвае свабоду, фундаментальныя правы чалавека і дэмакратыю.
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Иван Веденин: Зачем «снимать ведро с головы» и как научиться видеть будущее?
Для этого нужно... сыграть. Именно в таком состоянии актуального мышления, как организационно-деятельностная игра (ОДИ), могут открыться перспективы развития корпорации, страны, человечества.
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Даследаванне Lawtrend: Беларускія суды не размаўляюць у Сеціве па-беларуску
Як спадзяюцца даследчыкі, Вярхоўны суд, сайт якога плануецца зрабіць агульным парталам для ўсёй судовай сістэмы, улічыць рэкамендацыі, распрацаваныя Цэнтрам прававой трансфармацыі.
Память о войне
Память о войне
В годы моего детства все взрослые помнили войну. Собственно, взрослыми и были те, кто помнили.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”

На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.